Віталь Хромаў, Барыс Керзач.
Сталыя наведвальнікі нашага сайта напэўна ведаюць, што мы даўно заўважылі сумесныя дзеяньні расейскіх імперцаў і заходніх ліберастаў, накіраваныя на абмежаваньне, уціск, зьнішчэньне і забыцьцё беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці ды іншых агульнанацыянальных каштоўнасьцяў нашага народу. Аднак апошнім часам факты, якія пацьвярджаюць гэта, пачасьціліся. Таму мы вырашылі зноў зьвярнуць увагу нашых чытачоў на даную ганебную, абуральную (асабліва ў наш час) і адначасна вельмі паказальную заканамернасьць.