nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.6. Сьвет сёньня

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 1)

4 студзеня, 2016 | 19 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Прагноз для Ро 1Мы, вядома, не прарокі, але ў наш пераходны час і з нагоды Новага году, відаць, абавязаны паразважаць над магчымай будчыняй расейскай імперыі (бо апошняя адна з галоўных прычын нашых беларуска-літвінскіх праблем). Натуральна, мы, як рэалісты, будзем арыентавацца не на мроі цьмяных асобаў, на якіх натыкаешся ў сеціве, як на паганкі ў лесе, а на факты, меркаваньні аналітыкаў, наш досьвед. Каб паспрабаваць асьвятліць тэму, давайце спачатку паслухаем палітычнага аглядальніка Алега Панамара (гл. фота). Яго артыкул ““Мяккі” Абама настроіў увесь сьвет супраць Расеі й перадаў прывітаньне” мы ўзялі адсюль: (https://inforesist.org/myagkiy-obama-tverdo-nastroil-ves-mir-protiv-rossii-i-peredal-privet/). У ім спадар Алег пералічвае праблемы ў сьферы міжнародных дачыненьняў, якія “Расея” назьбірала на сваю галаву за апошні час. Выстаўляем тэкст у нязначна адрэдагаваным выглядзе.

Далей »

Каляліберальныя расейскія (не)альтэрнатывы ў асобах

1 студзеня, 2016 | 21 каментарый

Алесь Астроўскі

Калялібералы 0Апошнія паўтары гады даводзіцца шмат часу праводзіць за кампутарам. Праца ў цэлым механічная і дазваляе адначасна праслухоўваць на youtube розныя аўдыё-матэрыялы. У выніку гэтых праслухоўваньняў маю́ ўвагу прыцягнулі шмат расейскіх публічных асоб – сярод іх некалькі калялібералаў (то бок, былых і новых лібералаў ды іхных наймітаў, якія імкнуцца падаваць сябе ў новым іміджавым абліччы). Усе гэтыя людзі дэманструюць грамадска-палітычныя погляды, якія зьяўляюцца антыпуцінскімі й у многіх іншых асьпектах прыймальныя для прыстойных людзей. Таму да гэтых каляліберальных асоб я вырашыў прыгледзецца паўважлівей. А раптам сярод іх могуць быць нашы патэнцыйныя саюзьнікі? Бывае ж так, што ў чалавека адчыняюцца вочы на сьвет, ён пачынае бачыць яго зьмест і сэнс, а затым прымае прынцыповае рашэньне пачаць служыць дабру…

Далей »

На інфармацыйнай вайне, як на вайне…

23 снежня, 2015 | 25 каментарыяў

Рэдакцыя.

Прапаганда 1

 

 

Выраз “на вайне, як на вайне” заклікае быць падрыхтаваным да таго, што там варагуючыя бакі могуць выкарыстаць адзін супраць аднаго якія заўгодна прыёмы – нават самыя неверагодныя, падступныя, гнюсныя – толькі б дасягнуць тактычнага посьпеху. Інфармацыйная вайна не зьяўляецца выключэньнем з гэтага правіла…

Далей »

Каманды крамлёўскіх троляў

21 снежня, 2015 | 9 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі Тролі 1

Расейскі імперскі тралізм – зьява даволі маладая, ёй каля 3-4 гадоў. Аднак, нягледзячы на гэта, сёньня расейскія тролі – адзін зь істотных рэсурсаў гібрыднай вайны (яе інфармацыйнай часткі), які ёсьць у руках расейскай імперыякратыі. Яны выкарыстоўваюцца супраць дапытлівых прадстаўнікоў народаў, на якія скіравана імперская агрэсія (у першую чаргу супраць украінскага, але ня толькі). Масава “заходзілі” гэтыя істоты і на наш сайт, але мы іх “вывелі” як шляхам усталяваньня фільтраў, так і ручнога выкіданьня тролевых “меркаваньняў”. Затое ва ўсёй іншай блогасьферы тролі застаюцца важкім чыньнікам уплыву на агульную інфармацыйную плынь, на меркаваньні людзей. Таму мы вырашылі прысьвяціць пару тыдняў вольнага часу, каб разабрацца з гэтай псіха-ваенна-сацыяльнай зьявай. Нешта праясьнілася…

Далей »

Сімптаматычны скандал ва Ўкраіне: Саакашвілі супраць Авакава

17 снежня, 2015 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Саакашвілі 1Многія з нашых чытачоў ужо маглі даведацца зь іншых інфармацыйных крыніц пра скандал, які выбухнуў ва Ўкраіне на Нацыянальнай радзе рэформ. Публічна, перад тэлекамерамі ды яшчэ ў прысутнасьці прэзідэнта Парашэнкі жорстка пасварыліся міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў (на фота справа) з ваяводам Адэскай вобласьці Міхаілам Саакашвілі (на фота зьлева; былы прэзідэнт Грузіі, які шырока вядомы сваімі пасьпяховымі антыкарупцыйнымі рэформамі, цяпер мае ўзгаданую пасаду ва Ўкраіне). Большасьць інфармацыйных крыініц падалі гэтыя падзеі альбо з фармальных пазіцый, альбо з пазіцыі інтарэсаў аднаго з бакоў канфлікту. Мы паспрабуем зьвярнуць увагу на некаторыя зьмястоўныя моманты. Але пачнем з фармальных.

Далей »

Баявая сьпецпрапаганда: «гнілы селядзец» ды іншае

11 снежня, 2015 | 9 каментарыяў

Гнілы селядзец 1Быў у маім жыцьці адносна нядоўгі перыяд, калі я вывучаў прапагандовую, PR-аўскую дзейнасьць. Гэта было абумоўлена маім вялікім уражаньнем ад факту, які адкрыўся ў 1994-96 гг.: як лёгка могуць сілы зла перакрэсьліць шматгадовую асьветніцкую, растлумачальную дзейнасьць прыстойных людзей і перацягнуць масы на свой бок з дапамогай метадаў чорнай прапаганды. З таго часу я працягваю зьбіраць веды па гэтым пытаньні. Частку зь якіх, найбольш карысную, мы выстаўляем на сайце (гл. напрыклад тут: https://nashaziamlia.org/2014/04/19/6909/#more-6909). Матэрыял, зь якім вы можаце пазнаёміцца ніжэй, у адзначаным асьпекце таксама ўяўляе вялікую каштоўнасьць. Гэта прызнаньні блогера Ўладзіміра Якаўлева (гл.фота) – выпусьніка Маскоўскага дзяржуніверсітэта, рэдактара інтэрнэт-праекта “Згушчонка”. Аўтар добра тлумачыць адну з галоўных прычын, чаму ў Расеі да 80% людзей сталі сёньня шавіністычна-імперскімі зомбі (узята адсюль: http://www.sguschenka.com/propaganda).

Алесь Астроўскі.

Далей »

Выпадкова падгледжаны твар Расеі

10 снежня, 2015 | Каментары (1)

Віталь Хромаў

Каралькоў 1Несправядлівая, захопніцкая вайна, якую вядзе расейская імперыя супраць Украіны, натуральна, мае злачынны, часта з элементамі сатанізма, характар. Такі яе зьмест адбіваецца на ўсім, што зьвязана з гэтай вайной, але ня толькі зь ёй. “Мірнае жыцьцё” ўнутры самой расейскай імперыі часам сёньня таксама выстаўляе напаказ некаторыя асьпекты свайго вычварнага нутра, зьвязанага з гэтай братазабойчай вайной нябачнымі ніцямі. У выніку ў мірным расейскім жыцьці зрэдку таксама ўзьнікаюць сітуацыі з настолькі выразна-негатыўным зьместам, што набываюць сілу выбітных вобразаў-сімвалаў сёньняшняй Расеі. Некалькі такіх вельмі ўжо сімвалічных фактаў-падзей, якія я выпадкова напаткаў у сеціве і якія выпячваюць гнілое нутро “мірнай Расеі” ды сатанінскі характар яе вайны, хачу ніжэй паказаць.

Далей »

Ад “старэйшага брата” можна чакаць толькі здрады

9 снежня, 2015 | 17 каментарыяў

Бессьмяротны 1Раман Бяссьмертны (на фота) – адзін з найбуйных палітычных дзеячаў Украіны. Зь лютага 2010 па чэрвень 2011 года ён быў надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, выказаў салідарную зь еўрапейскімі палітыкамі пазіцыю што да падзей у Менску 19 сьнежня 2010 года. За гэта быў адкліканы па патрабаваньні лукашэнкаўскіх уладаў. Сёньня зьяўляецца прадстаўніком прэзідэнта Ўкраіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны. Зьміцер Лукашук – журналіст Еўрарадыё – узяў інтэрвю ў спадара Бяссьмертнага (http://euroradio.fm/byassmertny-u-staulenni-da-ukrainy-ya-razdzyalyayu-belarusau-i-belaruskiya-ulady). Лічым карысным выставіць гэтае інтэрвю і на нашым сайце, паколькі ў ім многія падзеі на ўсходзе Ўкраіны (і ня толькі там) раскрываюцца ў новым, важным ракурсе.

Далей »

Тактычная група “Беларусь”: “Бараніць нашу Бацькаўшчыну яшчэ прыйдзецца…”

9 снежня, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

ТГ Беларусь 4Нядаўна на сайце “Нашай Нівы” было выстаўлена меркаваньне Мікалая Бугая па праблеме далейшага ўдзелу беларусаў ў абаронча-вызвольнай вайне ўкраінскага народу супраць расейскай агрэсіі (http://nn.by/?c=ar&i=161276). Скарочана пазіцыю аўтара можна падаць так: маўляў, з-за таго, што сітуацыя на паўднёвым усходзе Ўкраіны стабілізавалася, украінская армія за паўтары гады назапасіла дастаткова ўласнай сілы, зіма і зямля будуць мяккімі, а да таго ж расейскія імперыялісты адуважыліся на Сірыю, сёньня беларускім хлопцам ужо ня варта думаць пра магчымасьць свайго ўдзелу ў інтэр-нацыянальнай дапамозе ўкраінскаму народу. Маўляў, няма ні ваеннага, ні інфармацыйнага сэнсаў. А што да баявога “вопыту”, дык “барані Божа!”

Далей »

«Пайшлі паміраць, каб жыла бацькаўшчына»

7 снежня, 2015 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

Загінулыя 1Пра рэальную хаду падзей, якія адбываюцца на паўднёвым усходзе Ўкраіны, мы маем зьвестак яўна замала, каб дакладна ведаць фактычны бок справы. Ва ўмовах вайны інфармацыю прынята хаваць ад шырокай публікі. Можна лічыць гэта правільнай тактыкай, якую трэба разумець, а можна – памылковай. І толькі зрэдку па пэўных ускосных даных мы даведваемся, наколькі ўсё сур’ёзна, трагічна, злачынна. Нядаўна беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч разьмясьціў на сваім сайце (http://vasukovich.com/foto-na-pamyat) фота хлопцаў, якіх больш няма, бо яны… загінулі.

Далей »

Заява Тактычнай групы “Беларусь” і падзеі вакол яе

6 снежня, 2015 | 4 каментарыя

ТГ Беларусь 1Чытачы нашага сайта напэўна ведаюць пра Тактычную групу “Беларусь”, якая разам з украінцамі ды прадстаўнікамі іншых народаў ваюе сёньня ва Ўкраіне супраць расейскай імперскай агрэсіі. Нядаўна ўдзельнікі гэтай групы абнародавалі вельмі важную ды пісьменную заяву, датычную пэўных падзей. Некаторыя апазіцыйныя інфармацыйныя рэсуры ўзгадалі пра яе, але поўны тэкст не падалі. Мы вырашылі выставіць заяву цалкам і на нашым сайце (узята адсюль: https://www.facebook.com/takt.gr.Bielarus/photos/a.1552288455053887.1073741827.1552288388387227/1665091933773538/?type=3&theater), а таксама абмеркаваць некаторыя пытаньні, зьвязаныя зь ёй.

Рэдакцыя.

Далей »

Што новага ў Польшчы па пытаньні трагедыі 10.04.10

5 снежня, 2015 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Польшча 1Адным з ключавых пытаньняў, вырашэньня якога дамагаліся сілы, якія былі ў апазіцыі, а цяпер сталі ў Польшчы кіруючымі – патрабаваньне новага, аб’ектыўнага рассьледаваньня прычын гібелі часткі польскай патрыятычнай эліты на чале з былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Яшчэ да нядаўняга часу польскіх журналістаў, якія заклікалі да такога рассьледваньня, мала хто чуў (http://wpolityce.pl/smolensk/259572-to-wazne-dni-holenderski-rzad-znow-daje-przyklad-w-relacjach-z-rosja-stac-twardo-przy-prawdzie?strona=1). Навукоўцаў, якія даводзілі альтэрнатыўную афіцыйнай версію падзей, таксама ігнаравалі й нават дыскрэдытавалі (http://wpolityce.pl/smolensk/260672-maria-szonert-binienda-we-wsieci-mejle-majace-zdyskredytowac-meza-mialy-zrodlo-w-rosyjskiej-ambasadzie-w-warszawie). Яшчэ некалькі месяцаў таму некаторых выкладчыкаў, журналістаў, кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў “ліберальныя” ўлады Польшчы выкідалі з працы за “няверныя погляды” (http://wpolityce.pl/spoleczenstwo/258533-pluzanski-znam-wiele-osob-ktore-wyrzucono-z-pracy-za-popieranie-nie-tej-jedynej-slusznej-partii). Тады ж урадавыя эксьперты дазвалялі сабе ігнараваць важнейшыя пытаньні, датычныя той трагедыі (http://m.niezalezna.pl/70323-jorgensen-spotkal-laska-zadal-jedno-proste-pytanie-o-smolensk-ekspert-rzadu-milczal). Сёньня PiS пры ўладзе. Як зьмянілася сітуацыя? Паспрабуем адказаць, каб нашыя чытачы былі падрыхтаваныя да яе. Бо гэта важна…

Далей »

Польшча: многія чакалі перамогі кансерватараў, але мала хто – такой

31 кастрычніка, 2015 | 40 каментарыяў

Рэдакцыя.

Польшча, ПіС 2У Польшчы толькі што закончылася выбарчая кампанія ў Сейм і Сенат (гэта адпаведна ніжняя і верхняя палаты польскага парламенту). Як і чакалася пасьля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх у траўні г.г. перамог прадстаўнік права-кансерватыўнай партыі “Права і справядлівасьць” Анджэй Дуда (https://nashaziamlia.org/2015/05/25/7547/), гэтая партыя павінна была перамагчы і ў даным выпадку. Паколькі Польшча зьяўляецца парламанцка-прэзідэнцкай рэспублікай, выбары ў Сейм і Сенат мелі ня меншае значэньне, чым прэзідэнцкія. Падаем ніжэй зьвесткі з розных інфармацыйных крыніц, сабраныя нашай рэдакцыяй, датычныя апошняй выбарчай кампаніі. Спачатку падаем вынікі выбараў ды заўвагі да іх, а затым наш каментар па тых тэмах, якія, нягледзячы на іх важнасьць, усе сучасныя раскручаныя СМІ, тым ня менш, абыходзяць.  

Далей »

І гэта вышэйшы ўзровень палітычнага аналізу?…

24 кастрычніка, 2015 | 9 каментарыяў

ЦыганкоўПасьля чарговых прэзідэнцкіх “выбараў”, у чарговы раз цалкам праваленых “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” апазіцыяй, прайшло два тыдні. Час дастатковы для таго, каб прааналізаваць тое, што адбылося. Але ўжо і з гэтым – аналізам – у нас робіцца нешта ня тое… Няма нічога больш-менш глыбокага, зьмястоўнага, што ня сорамна было б паказаць людзям. Таму мы ўзялі, на наш погляд, лепшае з таго, што зьявілася ў апазіцыйных СМІ, і выстаўляем ніжэй, каб хоць нешта можна было прад’явіць. Гаворка пра артыкул Віталя Цыганкова (гл. фота) “Чатыры пункты, якія Караткевіч ня выканала”. Падаем гэты артыкул (узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=158507), таксама адказ на яго сп. Дзьмітрыева (гл. фота; у нас цяпер Дзьмітрыеў – галоўны апазіцыянер!), а далей наша кароткае тлумачэньне сітуацыі.

Рэдакцыя.  

Далей »

Напрыклад, далі слова летувіскаму палітолагу…

20 кастрычніка, 2015 | 18 каментарыяў

ЮрконісПадаем ніжэй яшчэ адзін доказ таго, што мы бачым асобныя пазітыўныя моманты, якія можна зрэдку сустрэць у апазіцыйных СМІ. Выстаўляем і на нашым сайце крытычнае інтэрвю вядомага летувіскага палітолага Віціса Юрконіса (гл. фота), данае ім пасьля апошняй прэзідэнцкай кампаніі, якая ў чарговы раз была цалкам правалена “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”. Тое, што мы гэты вынік прадказвалі за месяцы да апошніх выбараў (а ў некаторых нашых ранейшых аналітычных матэрыялах – і за гады да іх), мы ўжо стаміліся нагадваць… Інтэрвю ўзятае адсюль:  http://nn.by/?c=ar&i=157984. Адзінае, мы далі яму іншую назву.

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму “наша” апазіцыя ўжо чвэрць стагоддзя ялавая

11 кастрычніка, 2015 | 14 каментарыяў

Барыс Керзач, Віталь Хромаў.

Елавая 2Заўтра прадстаўнікі беларусафобскага цяперскага рэжыму, якія ўжо больш за 20 гадоў паразітуюць на нашым народзе і фактычна зьнішчаюць яго (шляхам дэмаграфічна-этнацыднага выморваньня), аб’явяць пра сваю “элегантную перамогу на прэзідэнцкіх выбрах”. Аднак усім, хто знаёмы з палітычнымі тэхналогіямі, відавочна, што сапраўдных выбараў у Беларусі і ў гэты раз не было. Пасьля 1991 году ні разу не было – вось ужо чвэрць стагоддзя!… Бо ўсе “элегантныя перамогі” забясьпечваюцца тым, што наша інфармацыйная прастора ўвесь гэты час застаецца захопленай расейскай імперакратыяй і яе каланіяльнымі прыхлябаямі – цяперцамі, якія дазваляюць перад камерамі ды мікрафонамі адкрываць раты толькі тым, хто кажа на іх карысьць. А ва ўмовах мінімальнай грамадска-палітычнай стабільнасьці людская маса будзе паводзіць сябе так, як ёй кажа тэлевізар. Гэта базавы закон палітыкі!

Далей »

Чаму збываюцца нашы прагнозы

8 кастрычніка, 2015 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

Алексіевіч 2Сёньня ў Беларусі многія охаюць і ахаюць з нагоды прысуджэньня Нобелеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч (беларуска па бацьку, піша толькі па-руску, лічыць сябе чалавекам рускай культуры, касмапалітам). З гэтай нагоды хочам зьвярнуць увагу нашых чытачоў, што гэтая падзея была прадказана адным зь сябраў нашай рэдакцыі яшчэ 9 гадоў таму. Мы б гэта цяпер не ўзгадвалі, калі б яшчэ тады ня толькі было прадказана тое, што сёньня стала фактам, а і патлумачана, ЧАМУ так адбудзецца. Кожны жадаючы можна пазнаёміцца з тым тэкстам тут – https://nashaziamlia.org/2006/10/18/352. Для тых, хто ня мае часу, працытуем некалькі заключных сказаў: “Мы ўжо былі сьведкамі, як Нобля па літаратуры “атрымаў” вядомы на ўвесь сьвет пісьменьнік-франтавік, пісьменьнік-гуманіст Васіль Быкаў  … Наўрад ці варта меркаваць, што адбыўся недарэчны выпадак. У такой справе выпадкаў не бывае …  Ведаючы тое-сёе дадатковае пра сёньняшні рэальны Захад, я гатовы рызыкнуць рэпутацыяй і спрагназаваць, што з двух нашых намінантаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры хутчэй атрымае С.Алексіевіч, чым Рыгор Барадулін. Абвяшчаю галоўную прычыну: таму, што першая піша па-руску, а сп-р Рыгор – толькі па-беларуску. Г.зн., што Нобелеўскі камітэт і ТЫЯ ЛАБІСТЫ, якія стаяць за ім, ЗРОБЯЦЬ ЦАЛКАМ СУПРАЦЬЛЕГЛАЕ ТАМУ, ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ ў сёньняшніх складаных абставінах для станаўленьня нашай беларускай дзяржавы і нашай беларускай нацыі”.

 

Яшчэ раз пра БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ ВА ЎКРАІНЕ і пра тое, куды ляціць атрад-здань “Пагоня”

6 кастрычніка, 2015 | 6 каментарыяў

Ап - 1

 

Пасьля публікацыі на нашым сайце артыкула «Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”» на электронную скрыню АК БПС прыйшоў важны ды грунтоўны ліст ад беларускага добраахвотніка з батальёна “Данбас” Андрэя Паўловіча, у якім працягваецца тэма, закранутая ва ўзгаданым вышэй артыкуле. Публікуем атрыманы матэрыял (яго падрыхтаваў Зьміцер Захарэвіч).

Далей »

Беларускія байцы ў зоне АТА ва Ўкраіне

29 верасня, 2015 | 17 каментарыяў

Беларусы ва Ўкраіне 1Учора адзін з чытачоў нашага сайта падказаў нам е-адрас матэрыяла, які пацьвярджае папярэдні наш артыкул, прысьвечаны пошукам “атрада П”. Гаворка пра інтэрвю, якое ўзяў  украінскі карэспандэнт радыё “Рацыя” Марцін Война ў аднаго з байцоў Тактычнай групы “Беларусь” Яна Мельнікава (пазыўны “Білорус”). З улікам важнасьці тэмы мы вырашылі прадубляваць гэтае інтэрвю (узятае адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/belarusy-u-antyterarystychnaj-aperats/) і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”

26 верасня, 2015 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Атрад П 1Усьлед за цікавым ды важным матэрыялам Сяргея Высоцкага неабходна асьвятліць яшчэ некаторыя пытаньні. Так, апазіцыйныя СМІ ў гэтым месяцы пачалі паведамляць, што ва Ўкраіне на баку ўкраінцаў ваююць ня проста беларусы, а, як мінімум, дзьве групы беларусаў – адныя кансалідуюцца вакол атрада “Пагоня”, а іншыя вакол тактычнай групы “Беларусь”. Гэтая сітуацыя прымушае паспрабаваць высьветліць:  што гэта за групы, чаму іх дзьве, якое адрозьненьне паміж імі, чые інтарэсы яны прадстаўляюць (бо апазіцыйныя СМІ гэтыя пытаньні ўжо чамусьці не асьвятляюць…). Мы, натуральна, дакладна ня ведаем усіх тонкасьцяў, зьвязаных з гэтымі пытаньнямі, але і замоўчваць іх далей немагчыма. Таму давайце дамовімся: мы пададзім ніжэй усё, што нам на сёньня вядома, паразважаем над гэтым, а калі ў нас не атрымаецца раскрыць нешта дастаткова дакладна, то прапануем тым, хто ведае лепш, скарэктаваць нас (калі дадатак не зьяўляецца ваеннай таямніцай). Заклікаем пісаць у каментарах толькі тое, што дакладна вам вядома. Усё ў адпаведнасьці са знакамітым прынцыпам беларуска-літвінскай шляхты: “Кажы, што ведаеш; рабі, што трэба; і хай будзе, што будзе!

Далей »

АК БПС-САМААБАРОНА Ў МАРЫЎПАЛІ (частка 2)

23 верасня, 2015 | 22 каментарыя

Высоцкі, Захарэвіч 6ГОРАД ПАД БОМБАМІ

Прыфрантавы горад пазнаецца адразу па масах вайскоўцаў, іхных разнастайных машынах (дарэчы, забясьпечаных толькі  валанцёрамі), пастаянных блок-пастах на выездах. Па перыметры гораду збудавана некалькі лініяў абароны, сістэма равоў, процітанкавых палёў ды мінных перашкодаў, доты. У народзе гэтая лінія абароны займела назоў “лінія Парашэнкі”… І хоць будаўніцтва атрымала шмат крытыкі – не абышлося бяз праславутай украінскай карупцыі й тут – лінія збудаваная. Падаецца, яна досыць сур’ёзная. Гэта адна зь лепшых справаў палітычнага кіраўніцтва краіны па марыўпальскай тэме. Ва ўсялякім выпадку, са слоў байцоў, “каб узяць Марыўпаль, маскалі тут заплацяць такой крывёй, якой гэтая вайна яшчэ ня бачыла…”. Горад быццам ашчэрыўся перад нападам ворага.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы