Канстанцін Баравы
“У свой час мяне многія абвінавачвалі ў тым, што я дапускаў пачатак вайны з Украінай, казаў аб хуткім пачатку вайны. Усім здавалася, што гэта немагчыма. Сёньня я сцьвярджаю, што вайна паміж ЗША і Расіяй пачалася…
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Канстанцін Баравы
“У свой час мяне многія абвінавачвалі ў тым, што я дапускаў пачатак вайны з Украінай, казаў аб хуткім пачатку вайны. Усім здавалася, што гэта немагчыма. Сёньня я сцьвярджаю, што вайна паміж ЗША і Расіяй пачалася…
Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС–Самаабарона.
Пасьля стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН) дамовіліся з прадстаўнікамі шэрагу палітычных ды грамадскіх арганізацый краінаў-удзельнікаў пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў – прадстаўнікоў нашых народаў… Мы – беларусы, грузіны, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, іншыя (нават рускія) – мусім сёньня падставіць плячо ўкраінцам. Тым больш, што ад Еўразьвязу дапамогі чакаць не даводзіцца… Але пачалася палітычная руціна, нейкія акцыі, выбары, пікеты. Усё зацягнулася. Таму, атрымаўшы запрашэньне ад байцоў з фронту, вырашыў ехаць. Прапанаваў нашаму паэту і барду Зьміцеру Захарэвічу паехаць разам. Ён адразу пагадзіўся (гл. фота). Мы былі некалькі дзён на фронце, у самым пекле вайны, у зоне баявых дзеяньняў, і за гэты час пабачылі шмат. Там, дзе вайна, і час крочыць па-іншаму, і сьвет бачыцца іншым. Напэўна, больш рэалістычным…
Рэдакцыя.
Адзін сталы чытач нашага сайту любіць сцьвярджаць, што ён знайшоў галоўную прычыну, чаму беларусы “слаба змагаюцца” (на яго меркаваньне) за свае агульнанацыянальныя інтарэсы. Маўляў, калі мы, беларусы-літвіны, зваліся б не беларусамі, а літвінамі, усё было б кандынальна інакш і з нашай мовай, культурай, гісторыяй, і з нашай эканомікай, і з нашай дзяржаўнай уладай, і з умовамі нашага жыцьця. Мы рэгулярна спрачаемся зь ім, кажам: часткова згодныя, але ёсьць і больш важкія прычыны… Калі іх усе доўга не пералічаць ды не абгрунтоўваць, а назваць самую галоўную прычыну, ёй акажацца (ужо на наша меркаваньне) звычайны людскі страх. Да гэтай высновы прыходзяць й іншыя. У пацьверджаньне выстаўляем ніжэй артыкул Віктара Шэндаровіча – вядомага расейскага публіцыста ліберальнай арыентацыі (гл. фота). Матэрыял узяты адсюль: http://mvvc44tv.cmle.ru/?a=note&id=28270# .
Не пасьпелі мы ў папярэднім матэрыяле спрагназаваць магчымасьць негатыўных падзей ва Ўкраіне ў бліжэйшы час (з-за “аслабленьня пазіцыі Захаду” па Ўкраіне), як адтуль паступілі чарговыя трывожныя навіны – пачаліся арышты сябраў “Правага сектара”. У адказ Дзьмітро Яраш заклікаў людзей быць гатовымі да акцый грамадзянскага непадпарадкаваньня цяперашнім уладам Украіны і прыгразіў магчымым «узброеным супрацівам». Яго заяву на гэты конт мы ўзялі адсюль: https://www.facebook.com/dyastrub/posts/885143614895857?pnref=story . Падаем яе ніжэй.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя.
На фоне вострага іміграцыйнага крызісу ў Еўропе (і, як мы давялі ў папярэдніх матэрыялах, абсалютна штучнага, адмыслова створанага) павялічваецца колькасьць сігналаў, якія можна інтэрпрэтаваць як падштурхоўваньне “Захадам” расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным да далейшай агрэсіі ва Ўкраіне. Літаральна ўчора мы даведаліся, што, аказваецца, Оланд (гл. фота) ужо гатовы ініцыяваць адмену санкцый Еўразьвязу супраць Расеі, паколькі, зь яго слоў, “перамір’е амаль стала выконвацца” (http://nn.by/?c=ar&i=155948; дзе ён такое амаль убачыў?), а сёньня чытаем ва ўплывовай амерыканскай газеце Washington Post, што, аказваецца, Пуцін выйграў вайну ва Ўкраіне, і што “Захаду” разам з Украінай трэба пасьпяшыць здацца яму на міласьць “як дамінуючай сіле”. Не да дабра ўсё гэта, ой не да дабра…
Алесь Астроўскі, Барыс Керзач
У першай частцы гэтага матэрыялу мы давялі, што, верагодна, сапраўдная сьмерць 3-гадовага курдскага хлопчыка зь сям’і ўцекачоў зь Сірыі (якія хацелі пераадолець 4 км мора з Турцыі на бліжэйшы грэцкі востраў) была найбрудна выкарыстаная пэўнымі закуліснымі сіламі для стварэньня магутнай і доўгатэрміновай хвалі піяру. Гэты піяр прызначаны спрыяць дасягненьню злачыннай задачы – а менавіта, прымусіць народы і ўрады краін Еўразьвязу прыняць на сталае жыхарства ў якасьці “уцекачоў” толькі ў гэтым годзе (!) пад два мільёны ксенаэтнічных імігрантаў з краін Афрыкі ды Блізкага Ўсходу (гл. мапу, якая паказвае “карэньні” цяперашняга перасяленьня народаў у Еўропу без шэнгенскіх віз). На наступныя гады запланаваны чарговыя мільёны ксенаімігрантаў, можаце ў гэтым не сумнявацца! Такога дэмаграфічна-культурнага ўдару Еўропа ня мела ніколі. Нашэсьце маўраў у VIII стагоддзі датычыла толькі Гішпаніі (гл. малюнак ніжэй). Сёньня палова імігрантаў ірвецца ў самае сэрца Заходняй Еўропы – Нямеччыну.
Паколькі ва ўсёй гісторыі зь сёньняшняй іміграцыяй з Афрыкі ды Азіі ў Еўропу ключавую ролю мае пазіцыя Нямеччыны, мы вырашылі пашукаць зьвесткі, датычныя рэакцыі палітыкаў і звычайных немцаў на гэтыя падзеі. Дый у цэлым даведацца, што там робіцца. Падаем ніжэй дзёньнікавыя запісы адной былой расеянкі (імя яе не вядомае), якая любіць Расею (папярэджваем!), але цяпер зьяўляецца жыхаркай Нямеччыны. Назва кажа сама за сябе: “Запісы жыхаркі Мюнхена пра карычневую хвалю ўцекачоў, якая паглынула Нямеччыну” (узята адсюль: http://goldnike-777.blogspot.com.by/2015/09/blog-post_90.html ; скарочана; за дакладнасьць апісаных падзей не ручаемся – калі нешта ня тое, разьлічваем, што нашы чытачы патрэбнае скарэктуюць).
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Ёсьць верагоднасьць, што трагедыя сапраўды мела месца. Што сям’я Абдулы Курдзі (у складзе яго самаго, жонкі й двух сыноў узростам трох і пяці гадоў – усе яны бежанцы зь Сірыі, якія знаходзіліся ў Турцыі) сапраўды імкнулася перабрацца ў Еўропу. Для гэтага яны на лодцы на пачатак вырашылі трапіць на грэцкі востраў Кос. Лодка перакулілася на хвалях і ўсе, акрамя пана Абдулы… загінулі (http://nn.by/?c=ar&i=155784). Калі ўсё сапраўды было так, выказваем шчырыя спачуваньні пану Абдуле, яго родным і блізкім. Але… Але, паколькі гэтая гісторыя набыла больш чым нават агульнаеўрапейскі маштаб і адначасна выразныя прыкметы бруднага піяру, які звычайна выкарыстоўваецца ў злачынных мэтах (як правіла, для прыкрыцьця істотна большага злачынства), мы вырашылі капну́ць глыбей, каб убачыць сапраўдныя мэты тых, хто заказаў PR-раскрутку гэтага выпадку.
Рэдакцыя.
Сярод чытачоў нашага сайта напэўна ня знойдзецца ніводнага, які б ня чуў пра ўчорашнія бурлівыя ды трагічныя падзеі ў Кіеве. Загінула некалькі чалавек, больш за 140 параненых. Што адбываецца? – пытаюцца многія. Мы ў рэдакцыі не настолькі дасьведчаныя ва ўкраінскай палітыцы, каб хутка знайсьці праўдзівы адказ (на гэта звычайна трэба пару-тройку дзён). Часу мала, таму мы вырашылі зрабіць тое, што ўжо рабілі некалькі разоў – зьвярнуцца да безумоўных аўтарытэтаў, каб паслухаць іх меркаваньне. Даем слова Дзьмітру Ярашу.
Рэдакцыя.
Пакуль афіцыйная апазіцыя ў Беларусі, разбэшчаная “падтрымкай Захаду”, працягвае дэградаваць, здрадваючы ўласнаму народу, многія беларусы па ўласнай волі едуць дапамагаць брацкаму ўкраінкаму народу бараніцца ад чарговага прыпадку расейскай імперскай агрэсіі. Ва ўмовах, калі інфармацыйная прастора нашай краіны з-за здрадніцкай палітыкі цяперцаў-калабарантаў татальна запоўнена расейскай імперскай прапагандай, кожны беларус самастойна прымае падобнае рашэньне. І ўжо толькі таму кожны зь іх сапраўдны Герой. А паколькі баявыя дзеяньні на паўднёвым усходзе Ўкраіны адбываюцца рэальна ды рэгулярна і паколькі ва Ўкраіне ўжо ваююць сотні беларусаў, варта чакаць трагічных навін. На жаль, такія навіны прыходзяць…
Алесь Астроўскі
Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.
Рэдакцыя.
Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач
Украіна на працягу некалькіх апошніх тыдняў адышла ад краю бездані, у якую яе спрабавала сьпіхнуць расейская імперыякратыя. Гаворка пра тое, што планавалася “Масквой” пасьля вядомай правакацыі пад Мукачава. Мы на сайце сачылі за хадой тых падзей, а таксама паказалі канчатковы вынік – кіраўнікі Правага сектару (ПС) ня толькі не паддаліся на правакацыю, а і вырашылі рыхтавацца да правядзеньня нацыянальнага рэферэндуму па актуальных праблемах уладкаваньня ўкраінскай дзяржавы. У даным выпадку тое, што ПСаўцы не зрабілі – т.б. не паддаліся на правакацыю прамаскоўскіх сіл – па сваім значэньні мае такую ж грамадска-палітычную вагу, як і тое, што яны зрабілі на Майдане і ў першыя месяцы абароны сваёй зямлі ад расейскай агрэсіі. Але, як сайт ідэалагічны, нас у найбольшай ступені цікаваць тыя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, якія маюць важкую ідэалагічную складоваю. Каб гэты асьпект падзей не прайшоў незаўважаным, мы вырашылі дадаткова яго прааналізаваць (у дадатак да папярэдняга матэрыяла).
Рэдакцыя.
У сёньняшняй Беларусі ў афіцыйных, цяперскіх СМІ можна пачуць толькі негатыўныя меркаваньні пра Правы сектар і яго дзейнасьць. Гэта зразумела – што яшчэ могуць казаць прадстаўнікі прарасейскага беларусафобскага рэжыму, якія апанавалі нашу зямлю. Бо можна не сумнявацца, што гледзячы на тое, што адбываецца сёньня ва Ўкраіне, негатыўныя вобразы іх уласнай будучыні паўстаюць перад цяперцамі самі сабой. Адсюль такая іх рэакцыя… Аднак, хочаш ня хочаш, а многія звычайныя беларусы-літвіны таксама ўспрымаюць тое, што кажуць афіцыйныя СМІ (на справе СМДІ). Так пабудавана псіхіка масы, гэта – закон. Для большасьці людзей зьяўляецца недасягальнай задача самастойна выпрацаваць уласнае, больш аб’ектыўнае стаўленьне да прынцыповых зьяў рэчаіснасьці. Гэтым, дарэчы, і карыстаюцца ўсе антынародныя рэжымы. Таму, у дадатак да выказваньняў Арэстовіча (гл. папярэдні матэрыял) мы хочам пазнаёміць нашых чытачоў зь меркаваньнямі пра Правы сектар, выказанымі іншымі аўтарытэтамі. Сёньня мы прапануем прыслухацца да трох людзей (таксама можна прачытаць іх выказваньні, зафіксаваныя пісьмова).
Рэдакцыя
Многія, хто знаёміцца з нашымі “ўкраінскімі” матэрыяламі, могуць ўспрымаць іх з засьцярогай. Маўляў, мы паказваем украінскую сітуацыю пераважна вачыма “правых”. Добра, тады давайце дадзім слова вядомаму эксьперту Аляксею Арэстовічу (гл. фота). Ён – грамадзянін Украіны, але этнічны беларус, арганізацыйна ніяк не зьвязаны з Правым сектарам ці любымі іншымі аналагічнымі структурамі ды яшчэ рускамоўны. Карацей, абсалютна бесстаронная асоба. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=TEHc588HIZ8 ці тут https://www.facebook.com/100005328857054/videos/454964421357849/?hc_location=ufi – можна паглядзець фрагмент аднаго зь яго інтэрвю. Тэкст гэтага інтэрвю таксама пададзены ніжэй у перакладзе на нашу мову.
Рэдакцыя.
Апошні наш матэрыял, прысьвечаны выключна ўкраінскім падзеям, заканчваўся абяцаньнем Дзьмітрыя Яраша ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, якая склалася ва Ўкраіне з-за падзей у Мукачава, правесьці ў цэнтры Кіева зьезд Правага сектару. На ім мусілі быць прынятыя рашэньні пра далейшую дзейнасьць арганізацыі (гл. тут – https://nashaziamlia.org/2015/07/17/7699/#more-7699). Зьезд, а за ім і народнае веча, былі праведзены – абяцаньне выканана. Для ўсіх, хто цікавіцца грамадска-палітычнай сітуацыяй ва Ўкраіне, кіраўніцтвам ПС была патлумачана пазіцыя, пастаўлены новыя задачы. Ніжэй інфармуем чытачоў пра некаторыя дэталі.
Яўген Бяласін
Падзея дазваляе адсачыць, адкуль плыве “патриотическая” аўтапрапаганда, як пульсава ды выбарча рэагуе наша міліцыя і як інструменталізаваўся імідж “Великой победы”.
Гэтую гісторыю найбольш тэхналагічна было б падаць як фотафакт: “Форд-універсал” да ўмяшальніцтва міліцыі і пасьля. Але як працытаваць нецэнзурную лаянку прыстойным людзям? Таму давядзецца апісваць. Анекдоты, як вядома, пры пераказе губляюць гумар. Але па-мойму, не да гумару ўжо. Занадта мы пасунуліся ў перарабляньні жыцьця ў анекдот. Даволі.
Віталь Хромаў
За апошнія некалькі гадоў у беларускай інфармацыйнай прасторы істотна павялічылася колькасьць сітуацый, калі мы бачым чалавека ці групу людзей са зброяй у руках. Нават, калі гэта паляўнічыя, мае пачуцьці да іх нельга назваць нейтральнымі. Мала таго, што чалавек загнаў усе іншыя зямныя істоты ў самыя непрыдатныя для жыцьця месцы, ён яшчэ прыходзіць туды, каб і там іх забіваць. Прычым, у абсалютнай большасьці выпадкаў не дзеля таго, каб пазбавіцца ад голаду (для гэтага сёньня ёсьць крамы, заваленыя мясам выгадаваных чалавекам хатніх жывёл), а дзеля задавальненьня ўласнай прыхамаці – пабачыць, як дзікая жывая істота курчыцца ад болю і памірае. На тваіх вачах і па тваёй волі… Такія дзеяньні людзей – гэта ўжо цяжкае злачынства, злачынства супраць жыцьця. Але яшчэ больш насьцярожанае стаўленьне ў мяне да людзей, у руках якіх не паляўнічая, а ваенная зброя. Удумайцеся, чалавек узброіўся прыладамі для забойства… іншых людзей! Калі бачу такіх, не магу пазбавіцца ад пакутлівага пытаньня: чалавеча, а ты дакладна ведаеш, ЗА ШТО ЗЬБІРАЕШСЯ ЗАБІВАЦЬ ІНШЫХ ЛЮДЗЕЙ?! Сапраўды ўяўляеш, сапраўды ведаеш? І дакладна?..
Рэдакцыя.
Пасьля падзей на захадзе Ўкраіны, пра якія мы паінфармавалі нашых чытачоў у папярэднім матэрыяле, сітуацыя там з таго часу ня толькі не супакоілася, а абвастрылася да скрайнасьці. Шасьцёра байцоў Правага сектара, якія ўдзельнічалі ў перастрэлцы, па-ранейшаму хаваюцца ў горна-лясістай мясцовасьці пад Мукачава (http://www.segodnya.ua/regions/lvov/yarosh-posovetoval-silovikam-ne-shturmovat-pravyy-sektor-na-zakarpate-my-budem-zashchishchatsya-632747.html). Тым часам Служба бясьпекі Ўкраіны (якая, як вядома, і сёньня насычана агентамі расейскага ФСБ) прыняла рашэньне аб правядзеньні антытэрарыстычнай аперацыі ў Закарпацкай вобласьці. З заявай пра гэта выступіў начальнік штаба антытэрарыстычнага цэнтра СБУ Генадзь Кузняцоў.
Рэдакцыя.
Сёньня напэўна ўжо многія ведаюць, што на захадзе Ўкраіны ў Мукачаве адбыліся трагічныя і адначасна сімптаматычныя падзеі – у перастрэлцы паміж прадстаўнікамі Правага сектара і ўкраінскай міліцыяй з абодвух бакоў загінула некалькі чалавек, больш 10 былі паранены. Але інфармацыя зь месца падзей паступае фрагментарная і супярэчлівая. Таму мы вырашылі знайсьці й выставіць меркаваньні тых, каму можна давяраць. І гэта, вядома, сапраўдныя абаронцы незалежнасьці Ўкраіны.
“Нельга давяраць будучы лёс Літвы гэтай дурной кумцы – Варшаве”.
Кастусь Каліноўскі.
У папярэднім нашым матэрыяле мы, сярод іншага, вымушаны былі зноў бараніць аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу – а менавіта, вяртаць гістарычную праўду, скажоную ў прапольскі бок, нагадваць пра нашу этнічную тэрыторыю, якая дасёньня застаецца часткова захопленай польскай і расейскай імперыямі. У працяг тэмы выстаўляем інтэрвю Пшэмыслава Жураўскага вель Граеўскага (гл. фота), якое ён даў аднаму зь “беларускіх” апазіцыйна-ліберастычных сеціўных рэсурсаў (http://www.charter97.org/ru/news/2015/7/2/158116/). Пан Жураўскі зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Лодзінскага ўніверсітэту ў Польшчы, эксьпертам па пытаньнях міжнароднай палітыкі бясьпекі. Ён, як бачна па зьмесьце інтэрвю, прытрымліваецца поглядаў… польскіх кансерватараў. Такая, на жаль, сёньня сітуацыя – у сапраўдных беларускіх дэмакратаў па-ранейшаму няма магчымасьці браць такія інтэрвю (няма сродкаў!), а ў псеўдабеларускіх ліберастаў яны ёсьць. Два апошнія дзесяцігоддзі ёсьць…
Рэдакцыя.
У першых дзьвюх частках данага матэрыялу выказаўся спадар Кульнёў, а ў трэцяй мы падалі выказваньні яшчэ дзясяткаў чалавек – як з украінскага боку, так і расейскага – якія былі справакаваны яго артыкулам. Аднак, як часта бывае на нашым сайце, адзначанае – толькі матэрыял для далейшага аналізу. У даным выпадку – аналізу таго сьветагляднага канфлікту, які сёньня распалены (!) паміж брацкімі славянскімі народамі. Галоўны канфлікт у чарговай вайне расейскай імперыі супраць Украіны (на гэты раз – гібрыднай), вядома, вайсковы, бо ў ёй ужо загінулі ды паранены тысячы людзей, а сотні тысяч сталі ўцекачамі. Каб не было недасказанасьці, паўторым у чарговы раз: усе сябры рэдакцыі цалкам на баку ўкраінскага народу, жадаюць яму хуткай і поўнай перамогі. Пра гэта мы вызначыліся адразу і адназначна… Таму цяпер нас больш цікавіць, што робіцца ў галовах расейцаў. Няўжо 80% зь іх на пытаньне: “Ці хочуць рускія вайны [сёньня з украінцамі]?”, – упэўнена адказваюць: “Так, хочам!”