Рэдакцыя.
Знакавыя падзеі адбыліся ў гэтым годзе 1 траўня ў другой расейскай сталіцы – Піцеры. Гаворка, натуральна, пра Першамайскую дэманстрацыю працоўных па Неўскім прасьпекце, якая была дазволена (!) гарадскімі ўладамі й адначасна разагнана-здушана (!) імі ж. У адказ на слоганы дэманстрантаў “Гэта наш горад!”, “Пуцін – вор!”, “Далоў цара!”, “Адзін за ўсіх…”, “Паліцыя з народам…” улады паказалі піцерцам, чый на справе гэта горад і зь кім паліцыя… Як у цэлым выглядалі падзеі, кожны можа пабачыць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=PBIrntO1jIw ; https://www.youtube.com/watch?v=wXKb5zLdguU . Мы ж вырашылі дадаткова зафіксаваць некаторыя сцэнкі і на нашым сайце ў выглядзе асобных стоп-кадраў (раптам Ютуб у чарговы раз вырашыць выдаліць “гвалт” са сваіх старонак) і тое-сёе дадаткова ўдакладніць ды пракаментаваць.