nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.1. Імпербюракратыя Расеі

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 2)

8 сакавіка, 2012 | 36 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

3.

Пазьняк часта гаворыць, што беларускае грамадства (варыянт – народ) павінна нешта там зразумець у грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе. У сувязі з гэтым Пазьняку самы час нарэшце самому вызначыцца: што такое беларускі народ, які ён, на што здольны ў тых ці іншых грамадска-палітычных абставінах, што ад яго можна чакаць, у чым на яго варта спадзявацца? Так, адказваючы на пытаньне Навумчыка ў пададзеным вышэй інтэрвю, чым патлумачыць, што ў большасьці беларускае грамадства засталося абыякавым да судовага працэсу над Каваленкам, да ягонага лёсу, Пазьняк заявіў: “Беларускае грамадства зьмянілася ў думках [у лепшы бок. – Рэд.]. Яно яшчэ не зьмянілася ў дзеяньнях, але першы этап ужо прайшло. Яно ўжо думае па-іншаму”. Той жа сэнс – грамадства ўсё больш пачынае “крытычна асэнсоўваць сітуацыю”, у т.л. пагрозу расейскага імперыялізму – быў і ў інтэрвю “Белсату” ў студзені 2011 г. (гл. http://www.youtube.com/watch?v=fL9ZA3jX-Gk; http://www.youtube.com/watch?v=IXSYx6umGPo&feature=related)

Далей »

Пазьняк: “Лукашэнка і Брусель разам гуляюць у гнюсную гульню” (частка 1)

6 сакавіка, 2012 | 17 каментарыяў

Зянон Пазьняк – старшыня КХП

Сталыя чытачы сайта напэўна ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Пазьняка. Як, напэўна, і пра тое, што, калі гэта трэба для справы, мы ігнаруем усялякія другасныя пытаньні. Выстаўленьне гэтага матэрыяла на сайце найперш выклікана нашым жаданьнем дапамагчы ратаваць жыцьцё і свабоду Сяргея Кавеленкі – хлопца, які, ахвяруючы сабой за нашу агульную беларускую справу, крок за крокам вырастае да ўзроўню нацыянальнага героя! З гэтай нагоды мы выстаўляем інтэрвю Пазьняка журналісту “Свабоды” Навумчыку (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24500576.html). Натуральна, у канцы прыйдзецца дадаткова паразважаць пра супадзеньні і адрозьненьні ў пазіцыі Пазьняка і нашай. Істотнае ў тэксьце, як гэта ў нас часта бывае, выдзелена.

Рэдакцыя.

Далей »

“Нельга падтрымліваць прэтэнзіі Масквы на падпарадкаваньне сабе былых савецкіх рэспублік”

1 сакавіка, 2012 | 5 каментарыяў

Даклад Chatham House“ за люты 2012 г.

Напярэдадні самаабраньня Пуціна на чарговы прэзідэнцкі тэрмін праўду пачынаюць казаць ня толькі расейцы, а і прадстаўнікі заходніх аналітычных цэнтраў. Натуральна, ня ўсе і ня ўсю, але тым ня менш… Падаем рэзюмэ даклада Брытанскага цэнтра “Чэтэм Хаўз”, які вядомы таксама як “Каралеўскі інстытут міжнародных зносін”. Аўтары даклада – Філіп Хэнсан, Джэймс Ніксі, Лілія Шаўцова, Эндры Вуд – падаюць у ім сваё бачаньне сёньняшняга стану і будучыні Расеі. Поўны англамоўны тэкст даклада знаходзіцца тут:  www.chathamhouse.org/russia2012, яго расейскамоўнае рэзюмэ ўзята і перакладзена адсюль: http://www.chathamhouse.org/sites/default/files/public/Research/Russia%20and%20Eurasia/r0212_putin_russian_es.pdf

Рэдакцыя.

Далей »

Пуцін: адсячэньне галавы?

29 лютага, 2012 | Каментары (1)

Максім Калашнікаў

У расейскай імперыі напярэдадні пуцінскіх выбараў працягвае нарастаць напружаньне. Рознага роду расейскія імперасты ў паніцы-гістэрыцы. У гэты час яны многае кажуць пра сябе такога, што ў іншы час не сказалі б нізавошта. Ловячы момант, мы вырашылі падаць ніжэй артыкул вядомага расейскага імперца, шавініста й камунякі (зь якім мы салідарныя толькі ў стаўленьні да ліберастызму), каб зафіксаваць стан сьвядомасьці расейскіх шавіністаў-імперыялістаў і некаторыя іншыя моманты як гістарычныя факты. Важнае на наш погляд мы, як заўсёды, выдзелілі, а найважнае пракаментавалі пасьля артыкула. На фота аўтар – Калашнікаў. Яго сапраўднае прозьвішча Ўладзімір Кучарэнка (падаецца паводле http://m-kalashnikov.livejournal.com/1151060.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Расея ў чаканьні “Апакаліпсісу”

23 лютага, 2012 | 6 каментарыяў

У бліжэйшы час мы плануем працягнуць аналіз палітыкі “Захаду” ў дачыненьні да беларускага ды іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Аднак вымушаны перапыніцца і ўдакладніць сваю пазіцыю што да Расеі. Па-першае, каб нашы чытачы не падумалі, што мы забылі пра расейскую імперыякратыю, а, па-другое, там цяпер набліжаюцца лёсавызначальныя падзеі, пра якія мы павінны папярэдзіць нашых чытачоў. Падаем адно з самых нашумелых інтэрвю на тэму магчымых падзей у Расеі ў бліжэйшай будучыні. Яно было дадзена расейскаму часопісу “Весьнік геапалітыкі” доктарам псіхалогіі, аналітыкам ФСБ, адмыслоўцам у галіне “эзатэрыкі й геапалітыкі” Валерыем Розанавым (Разарэнаў; гл. фота). Гэтае інтэрвю зьявілася пасьля Новага году на шматлікіх расейскіх сайтах (гл., напрыклад, http://dymovskiy.name/archives/9493; http://www.newsland.ru/news/detail/id/857211/).

Далей »

Карысьці Крамлю ад замаху

21 лютага, 2012 | 7 каментарыяў

Польскі інфармацыйны партал Niezalezna.pl апублікаваў рэдакцыйны артыкул (“Kremlowskie korzyści z zamachu”; гл. тут: http://niezalezna.pl/23728-kremlowskie-korzysci-z-zamachu). Яго значэньне ня толькі ў тым, што наўпрост выкарыстоўваецца тэрмін “замах” (тэракт) у сувязі з падзеямі 10/04 – такія словы ў Польшчы і за яе межамі цяпер кажуць многія. Артыкул больш цікавы новымі фактамі вакол падзеі, а яшчэ больш тым, чым рэдакцыя занята ў апошні час – доказамі паскоранага загніваньня “Захаду”, якія выяўляюць сябе ў тым ліку і ва ўсё большай колькасьці сьведчаньняў, бачных ўжо ня толькі нам, пэўнай датычнасьці да Катыні-2 “ліберальных колаў сёньняшняга Захаду”. Падаем артыкул ва ўласным перакладзе.  

Рэдакцыя.

Далей »

Баляваньне ў час чумы

20 лютага, 2012 | 31 каментарый

Сяргей Высоцкі

У поўнай інфармацыйнай зацыкленасьці на лёсе церпячых Саньнікава і Бандарэнкі (праўда, за кратамі шмат іншых ня менш годных людзей) адсутнічае ўвага да падрыхтоўкі новай хвалі рэпрэсіяў супраць патрыятычных сіл. Напрыклад, сябраў незарэгістраванай Беларускай Партыі Свабоды пачалі выклікаць па справах мінулага стагоддзя – адносна сутычак беларускіх патрыётаў з баявікамі РНЕ. Нечаканы інтарэс да сябе з боку Крымінальнай міліцыі ГУУС адчуў і аўтар гэтых радкоў. Разам зь сябрамі выпрацавалі падыход, як на гэта рэагаваць, бо дапамогі ад апазіцыі й апазіцыйных СМІ чакаць ня варта – у беларускай апазіцыйнай прэсе ўсё больш выразнай становіцца тэндэнцыя татальнага замоўчваньня “няправільных апазіцыянераў”.

Далей »

Латышскі народ выйграў бой, але яшчэ не вайну (+дадатак)

19 лютага, 2012 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя

Учора ў Латвіі адбыўся рэферэндум па пытаньні аб наданьні расейскай мове статусу “другой дзяржаўнай”. Вынікі, якія рэдакцыя мае на цяперашні час – вечар нядзелі 19 лютага – такія (http://news.mail.ru/politics/8137448/?frommail=1): у мерапрыемстве прынялі ўдзел 70, 73% грамадзян Латвіі (у абсалютных лічбах гэта 1.092.908 чалавек); зь іх за наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай прагаласавала 273.347 чалавек (24,9%), супраць – 821.722 чалавекі (74,8%). Несапраўднымі прызнаныя 3.524 бюлетэні (0,3%). Куды яшчэ падзелася 5,5 тысяч бюлетэняў, рэдакцыі невядома (лічбы ўзятыя адсюль: http://ria.ru/world/20120219/569665313.html; http://www.izvestia.ru/news/515942).

Далей »

“Падтрымка” дэмакратычнай Грузіі “Захадам” на фоне расейскай імперскай агрэсіі (частка 1)

10 лютага, 2012 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Падзеі вакол Грузіі сёньня – гэта магчымыя падзеі вакол Беларусі заўтра – тады, калі да ўлады ў ВялікаЛітве́-Беларусі прыйдуць прыстойныя людзі, якія нарэшце пачнуць будаваць сапраўды беларускую дэмакратычную дзяржаву. Тады сцэнар будучых падзей вакол нашай краіны, аналізуючы сёньняшнія падзеі вакол Грузіі, можа выглядаць так: ціск расейскай імперыякратыі на Беларусь працягваецца і нават узмацняецца; мы змагаемся за сваю незалежнасьць з усіх сіл, адначасна наладжваючы жыцьцё ў адпаведнасьці з прынцыпамі сацыяльнай і нацыянальнай справядлівасьці; а ў гэты час “Захад”… А што ў гэты час будзе рабіць “Захад” – якраз і бачна ў тым ліку па тым, што ён робіць сёньня ў адносінах да Грузіі. Давайце пачнем наш аналіз з азнаямленьня з тым станам, у якім знаходзяцца сёньня грузінскі народ і яго дзяржава.

Далей »

Латвія ў 2012, як Чачня ў 1999? (Д пр-п 132)

27 студзеня, 2012 | 13 каментарыяў

Барыс Стамахін

Адна з чытачоў нашага сайта пракаментавала перадпапярэдні артыкул у наступным ключы: маўляў, цяперашнія падзеі вакол Польшчы – гэта ні што іншае, як адпрацоўка еўрапейскімі касмапалітызатарамі (рознымі мультыкультуралістамі-талерастамі) на прыкладзе гэтай краіны тэхналогіі зьнішчэньня еўрапейскіх нацый. Зь іншага боку, у Беларусі не зьнікаюць енкі, сэнс якіх цалкам супрацьлеглы: маўляў, Беларусь можа стаць дэмакратычнай і незалежнай толькі ўвайшоўшы ў “Эўропу”. Якая з гэтых пазіцый рэалістычная, а якая рамантычна-ілюзорная? Хто правы: Dora ці беларускія “эўрааптымісты”? Рэдакцыя вырашыла пашукаць адказ на гэтыя пытаньні як у меркаваньнях паважаных людзей, так і ў сёньняшніх грамадска-палітычных падзеях у еўрапейскіх краінах. Нядаўна мы ўжо паказалі словамі прэзідэнта Эстоніі Томаса Ільвеса й расейскай ліберал-дэмакраткі Валерыі Навадворскай, што сёньняшні “Еўразьвяз” зусім не дапамагае прыбалтыйскім народам супрацьстаяць новаму наступу расейскай імперыякратыі на іх культуры і мовы  (гл. https://nashaziamlia.org/2011/12/13/4574/; https://nashaziamlia.org/2011/12/03/4511/). У працяг шэргу меркаваньняў названых асоб падаем артыкул вядомага расейскага ліберала (сапраўданага ліберала, зь вялікай літары, а не дэгенерата-лібераста!) Барыса Стамахіна (гл. фота). Яго артыкул прысьвечаны актуальным падзеям у Латвіі (узяты адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/01/25/88389.shtml). У ім спадар Стамахін сярод іншага таксама дае ацэнку той “дапамогі”, якую аказвае латвійскаму народу ў цяжкую гадзіну такі “цывілізаваны”, такі “дэмакратычны” Еўразьвяз.  

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 3, заключная)

25 студзеня, 2012 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Набліжаецца другая гадавіна падзеі 10/04 2010 году. Да яе засталося два з паловай месяцы. Калі ў сувязі з гэтым у сьвеце зьявіцца дадатковая асабліва важная інфармацыя, датычная аналізуемай падзеі, мы пастараемся вас, нашы чытачы, пра яе паінфармаваць. У завяршэньні ж аналізуемага фрагмента тэмы (тэма – татальная дэградацыя “ліберальнага Захаду”; фрагмент – падзеі вакол 10/04) прапануем вам даклад “Міжнароднага камітэту “Катынь-2””, падрыхтаваны да першай гадавіны смаленскай трагедыі. На жаль, усё, што нам вядома пра склад і дзейнасьць гэтага міжнароднага камітэту, гэта тое, што яго даклад быў выстаўлены на вядомым сайце чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/04/12/80667.shtml; матэрыял ілюструецца калажам з удзелам твараў найбольш вядомых пальшавікоў; тэкст падаецца ў нязначна скарочаным выглядзе).

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 2)

23 студзеня, 2012 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Штотыднёвік “Наш дзёньнік” у нумары ад 13 ліпеня паставіў пытаньне (http://kavkazcenter.com/russ/content/2011/07/14/83426.shtml): як перавезьці рэшткі Тупалева ў Польшчу? Эксьперты мяркуюць, што, нягледзячы на ​​працяглую адтэрміноўку, рэшткі павінны быць вывучаныя. На думку прадстаўніка акруговай вайсковай пракуратуры ў Варшаве, якая вядзе рассьледаваньне крушэньня Ту-154М 10 красавіка 2010 г. у Смаленску, пакуль яшчэ занадта рана казаць аб дасьледаваньні абломкаў. Спачатку іх трэба яшчэ прывезьці ў Польшчу. Гэта, паводле папярэдняга запэўніваньня прадстаўніка пракуратуры, павінна адбыцца восеньню 2011 года (ужо хутка вясна 2012 году; а рэшткі самалёта амаль 2 гады праветрываюцца пад Смаленскам). Ён дадаў: “Тое, што на абломках няма сьлядоў выбуховых рэчываў (траціл, гексаген, октаген і да т.п.), сцьвярджаюць расейцы”.

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 1)

21 студзеня, 2012 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

У некалькіх папярэдніх артыкулах мы паказалі цэлую серыю ўсялякіх “праколаў”, якія рэгулярна ў наш час дапускае такі “цывілізаваны”, “дэмакратычны”, “прававы”  “Захад”, праз якія ён на справе выкрывае сваё сапраўднае нутро. Гэта і сяброўскія шахер-махер з азіяцкімі дыктатарамі, і невыкананьне сваіх унутрысаюзьніцкіх абавязальніцтваў, і здача на расправу ў Расею чачэнскіх уцекачоў, і шмат чаго аналагічнага. І ўсё ж гэта яшчэ кветачкі. Яны малавядомыя беларускаму абываталю, недастаткова кранаюць яго за жывое. Давайце пяройдзем да разгляду больш выразістых падзей, якія, аднак, дэманструюць усё той жа цынічна-крывадушны характар г.зв. “Захаду”. Адной з такіх падзей, несумніўна, зьяўлецца гібель амаль сотні прадстаўнікоў польскай кансерватыўна-партыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, якая мела месца 10 красавіка 2010 года пад старажытным беларускім Смаленскам.

Далей »

Пуцін рыхтуе расейскую імперыю да ўдара ў адказ

5 снежня, 2011 | 7 каментарыяў

Артыкул, які выстаўлены ніжэй (у арыгінале “Putin prepares the Russian empire to strike back”), нядаўна быў напісаны каментатарам Сайманам Цісдала і надрукаваны ў якасьці рэдакцыйнага ў папулярным брытанскім выданьні The Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/commentisfree/2011/dec/01/putin-prepares-russian-empire). Выстаўляем яго і мы. Робім гэта, каб на брытанскім узоры паказаць, як у апошні час зьмянілася стаўленьне да Расеі на Захадзе. А, між тым, усяго толькі 5 гадоў таму ўсё тое ж брытанскае выданьне прапагандавала зусім іншыя погляды (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2006/12/24/464/#more-464 “Асьцярожна, The Guardian!”). Тады брытанцы з энтузіазмам, фантазіяй, месцамі вычварна, даходзячы да блюзьнерства, баранілі імперскасьць Расеі. Яна іх не пужала, не бянтэжыла, а наадварот – узбуджала… Цяпер усё выглядае наадварот (і тон, і кантэкст, і мэтанакіраванасьць). Што стала прычынай такіх перамен? Толькі адно: калі з-за шматсотгадовай крывавай імперыі пакутавалі іншыя народы, брытанцам было пляваць. Калі ж пачалі закранаць за жывое іх саміх (зьявілася пагроза эканамічнага шантажу і нават нацэльваньня расейскіх ядзерных ракет на Захад), разуменьне рэчаіснасьці ў рэдактараў і выдаўцоў таго ж The Guardian зьмянілася на супрацьлеглае… Ну, ні якой адказнасьці, рэспектабельнасьці. Ганьба! Раім параўнаць абодва артыкулы, каб атрымаць карысны досьвед…

Рэдакцыя.

Далей »

Навадворская: руская мова – палітычная прылада імперыі

3 снежня, 2011 | 6 каментарыяў

Нядаўна двое расейскіх праваабаронцаў Валерыя Навадворская (далей, В.Н.) і Канстанцін Баравы (далей, К.Б.; гл. фота) далі інтэрвю парталу TVNET (браў інтэрвю Андрэй Мураўеў). У ім яны апавялі аб сваім стаўленьні да актуальных (у т.л. ускосна і для Беларусі) падзеях у Латвіі. Рэдка бывае, калі мы амаль з усім згодныя зь людзьмі. У дадзеным выпадку гэта так (выключэньне датычыць адценьняў). Больш за тое, у інтэрвю знаходзіцца прыклад пазіцыі й шэраг аргументаў для многіх з тых, хто здольны ў сваім ўяўленьні перанесьці сітуацыю з Латвіі ў Беларусь, і наадварот (узята адсюль: http://rus.tvnet.lv/novosti/kommjentariy/183957-novodvorskaja_za_sborom_podpisjey_slishjen_gimn_sssr_vidjeointjervju; падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі).

Рэдакцыя.

Далей »

Практычна афіцыйнае паведамленьне пра тое, як “Эўропа” зноў здае Беларусь і Ўкраіну ў расейскую імперыю

1 снежня, 2011 | 8 каментарыяў

Нядаўна гэты ганебны факт вымушана была прызнаць нават пальшавіцка-ліберастычная “Газета Выборчая”. Пра гэта паведаміла радыё “Свабода”, выставіўшы на сваім сайце частку артыкула з “Выборчай” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html). Мы пераклалі артыкул цалкам і падаем да чытаньня на нашым сайце (узята адсюль: http://wyborcza.pl/dziennikarze/1,84228,10706111,Unia_przegrywa_z_Moskwa_Wschod__ANALIZA_.html). Некаторыя каментары па ходзе тэксту, некаторыя – пасьля.

Рэдакцыя.

Далей »

Ландсбергіс: вайна цывілізацый магчымая не з мусульманамі, а з Расеяй

28 лістапада, 2011 | 3 каментарыя

Меркаваньне, якое пададзена ў загалоўку, нядаўна выказаў першы прэзідэнт незалежнай Летувы (а цяпер еўрапарламентар) Вітаўтас Ландсбергіс, разважаючы аб савецкім мінулым і Еўропе, якая пакутуе ад амнезіі ды ўсё больш нагадвае Расею. Так ён заявіў, выступаючы на канферэнцыі «Гісторыя і памяць. Савецкае мінулае 1953-90 гг.». Паколькі выказваньні спадара Ландсбергіса ў цэлым удакладняюць тое, пра што шмат гадоў кажам мы, было вырашана падаць больш поўныя зьвесткі пра яго выступ на канферэнцыі (узята з: http://balancer.ru/society/2011/11/t83547–landsbergis-vojna-tsivilizatsij-ugrozhaet-ne-s-musulmanami-a.165.html)

Рэдакцыя.

Далей »

Мы не выключныя – усе такія, як мы

24 лістапада, 2011 | 21 каментарый

Ужо заманала чуць ад нашых прыхільнікаў і непрыхільнікаў адзін і той жа матыў у розных варыяцыях (у прыхільнікаў ён з-за дурноты, у непрыхільнікаў – наўмысны). Маўляў, беларусы-літвіны нейкі занадта пасіўны неданарод, гатовы цярпець на сваім карку любых паноў, іх любыя зьдзекі. Пераканаўся шматкроць: дзесяткі іншых народаў – хаця б тыя ж палякі, украінцы, рускія, татары, якуты, комі й г.д. – ані трохі ня лепшыя ў гэтым сэнсе. Таксама пасіўна назіраюць за дэградацыяй саміх сябе, сваіх дзяржаў і аўтаномій. Усё нечага чакаюць. А між тым, у многіх зь іх умовы для нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня былі й ёсьць на парадкі лепшыя, чым у нас – беларусаў-літвінаў! Прапаную рэдакцыі выставіць “украінскі” матэрыял, які гэта даводзіць (аўтарка разважае пра тыя ж праблемы ва Ўкраіне, таксама заклікае зь імі змагацца). Бо з намаўленьнем хлусьлівых ідэй нейкай выключнай непаўнавартасьці беларусаў трэба змагацца самым рашучым чынам // Віталь Хромаў.

Мы вырашылі так і зрабіць. Выстаўляем артыкул Ірэны КарпыКалі чуеце “рускі сьвет” – успомніце Галадамор” (узяты адсюль: http://www.unian.net/rus/news/news-470271.html). Матэрыял праілюстраваны дакументальнымі фота: як “экспрапрыявалі” збожжа, як галадалі й паміралі дзеці ды дарослыя // Рэдакцыя.

Далей »

Літварусь і польскае пытанне

20 лістапада, 2011 | 21 каментарый

Павал Біч


Рэдакцыя падзяляе далёка ня ўсе меркаваньні, выказаныя аўтарам у артыкуле (напрыклад, мы ня згодныя зь яго спадзевам на “беларускіх палякаў”, зусім інакш бачым прыярытэтную вагу тых ці іншых механізмаў нацыянальнага беспамяцтва ва ўмовах расейскага каланіялізму, а вось над прапановай магчымай назвы нашай краіны “Літварусь” лічым вартым падумаць), але выстаўляем матэрыял на сайце, каб прадэманстраваць узор мысьленьня беларуска-літвінскага інтэлігента пачатку ХХІ стагоддзя.

Рэдакцыя.

Далей »

Выйшла чарговая кніга, прысьвечаная забойству прэзідэнта Польшчы

19 лістапада, 2011 | 9 каментарыяў

Дзякуючы сайту kavkazcenter, стала вядома, што “польскі дасьледчык, фатограф, публіцыст Лешэк Шымоўскі” выдаў кнігу пад назвай “Тэракт у Смаленску”. У ёй ён выклаў вынікі больш чым гадовага журналісцкага рассьледаваньня авіякатастрофы, якая ўжо ўвайшла ў гісторыю пад назвай Катынь-2. Адно зь італьянскіх сеціўных СМІ апублікавала рэцэнзію на кнігу Шымоўскага (гл. http://it.paperblog.com/ma-il-disastro-di-smolensk-fu-davvero-una-disgrazia-685425/). Гэта ня першая кніга на даную тэму за апошнія месяцы, але адна з найбольш канкрэтных і доказных. Таму трохі скарочаны пераклад рэцэнзіі на яе, які дапаўняе раней абнародаваныя факты, мы вырашылі выставіць і ў нас.

Рэдакцыя.

Далей »

У завяршэньне папярэдняй тэмы

26 кастрычніка, 2011 | 20 каментарыяў


Пасьля папярэдняй публікацыі прайшло ня так шмат часу, а тэма, узьнятая ў ёй, спадзяемся, набыла рысы пэўнага завяршэньня. У сувязі з гэтым падаем у трохі скарочаным выглядзе артыкул Ігара Карнея на сайце радыё “Свабода” “На Ўсход — перадам, да Захаду — задам”, які з большага раскрывае сутнасьць пытаньня (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24371987.html)

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы