nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.1. Імпербюракратыя Расеі

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 4; неадназначныя вынікі лістападаўскага мітынга ў Маскве)

7 лістапада, 2010 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

7 лістапада ў Маскве адбыўся мітынг дэсантнікаў. Яго вынікі ацаніць адназначна сёньня немагчыма. Галоўнае: арганізатарам не ўдалося сабраць заяўленую колькасьць дэсантнікаў, з-за чаго падзея сенсацыяй ня стала… Адной з прычын такога зыходу на даным этапе вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі стала тое, што напярэдадні Ачалаў усё ж адмовіўся вылучаць палітычныя патрабаваньні – зьняцьце з пасады Сердзюкова, пакінуўшы толькі эканамічныя. З заклікам не ўступаць у канфлікт з міністрам абароны выступіла таксама былое і актуальнае кіраўніцтва ПДВ.

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 3; палітычныя прычыны)

5 лістапада, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

За погляды чалавека забіваюць не заўсёды. Ці мала ў каго якія погляды… Соцыяпаразітныя ўлады пачынаюць забіваць тады (асабліва лідараў), калі ў апазіцыйна настроеных людзей заканчваецца жаданьне шаптацца па кухнях-курылках, угаворваючы адзін аднаго, і ўзьнікае вострае жаданьне дзейнічаць, а на пачатак – аб’яднацца,  арганізавацца. Верагодна, і ў выпадку з адпаведна настроенымі расейскімі генераламі-палкоўнікамі (якія ў іх настроі, чытай папярэдні матэрыял) іх пачалі забіваць найперш па гэтай прычыне.   Пра тое, што стымулявала расейскіх імперскіх вайскоўцаў менавіта цяпер пачаць сваю грамадска-палітычную дзейнасьць і што яны плануюць зьдзейсьніць у бліжэйшы час, пойдзе размова ў гэтай частцы данага матэрыялу.

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 2; ідэалагічныя прычыны)

3 лістапада, 2010 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Натуральна, што такая колькасьць расейскіх генералаў, якія загінулі ў розных абставінах у даволі кароткі й мірны (!) час, ёсьць наўпроставым сьведчаньнем таго,  што іх зьнішчаюць. “Адстрэльваюць”, нібы качак. Хто і за што іх забівае? – вось ключавыя пытаньні, на якія варта пашукаць адказ. І знайсьці яго не складана. Трэба ўявіць сабе тых, у каго быў матыў. А для гэтага варта пазнаёміцца са сьветаглядам генералаў-нябожчыкаў, з тым, за што яны змагаліся, каму пераходзілі дарогу, каго аб’яўлялі сваімі ворагамі. Апошнія хутчэй за ўсё і зьяўляюцца рэальнымі заказчыкамі шматлікіх забойстваў высокапастаўленых расейскіх імперскіх вайскоўцаў. З тых вайскоўцаў, якія ўзгадваюцца  ў першай частцы данага матэрыялу, зробім невялікую выбарку – пададзім погляды двух чалавек – генералаў Пятрова (на фота зьлева) і Дубава (справа).

Далей »

Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі (частка 1; факты)

31 кастрычніка, 2010 | 18 каментарыяў

Рэдакцыя.

З таго, што прысутнічае ў папярэднім матэрыяле, для нас істотным з’яўляецца тое, што палкоўнік Квачкоў – вядомы апанент Чубайса ды іншых расейскіх алігархаў – падтрымлівае Лукашэнку. Яшчэ больш важным з’яўляецца тое, што Лукашэнка праз афіцыйнае выданьне РБ (!) рэкламуе палкоўніка Квачкова. Але ёсьць і яшчэ больш важкая рэч – гэта веды пра тое, якія сілы ў Расеі прадстаўляе Квачкоў сваёй персонай. Гэтым сілам, іх ідэалогіі й апошнім падзеям вакол іх прысьвечаны даны матэрыял. Пачнем мы з артыкула расейскіх шавіністаў – г.зв. “арыйцаў” – якія своеасабліва абгульваюць тэму гібелі многіх вядомых расейскіх генералаў у апошнія гады.

Далей »

Афіцыйнае выданьне РБ прарэкламавала расейскага апазіцыйнага палкоўніка

29 кастрычніка, 2010 | 9 каментарыяў

Напярэдадні выбараў у Беларусі мы працягваем сачыць за падзеямі й некаторымі знакавымі асобамі ў Расеі. Бо не сакрэт, што палітычныя сілы гэтай імперыі (а яны далёка не аднастайныя) будуць уплываць на хаду выбараў у нашай дзяржаве. У сувязі з гэтым мы вырашылі выставіць і на нашым сайце артыкул, надрукаваны ва ўрадавай (!) газеце “Рэспубліка”. Там было пададзена інтэрвю небезьвядомага “замахоўца на Чубайса” палкоўніка Квачкова, які, хутчэй за ўсё, належыць да групы вайскоўцаў – аўтараў вядомага “Закліку да рускага народу, афіцэраў арміі й флоту…” (гл. https://nashaziamlia.org/2010/03/11/3142/). Гэтая падзея яўна не выпадковая і будзе мець працяг у будучыні. Каб не дазваляць расейскай імперскай прапагандзе (а Квачкоў – тыповы расейскі тэрытарыяльны імперыяліст) хоць трохі зачапіцца за душы беларусаў, шэраг найбольш адыёзных выказваньняў гэтага “таварыша” мы каментавалі адразу па ходу тэкста (узята з сайта “Нашай Нівы”, http://nn.by/?c=ar&i=45028, і трохі  падпраўлена).

Рэдакцыя.

Далей »

Тэхнічныя выбары пад прыцэлам Крамля

19 кастрычніка, 2010 | 24 каментарыя

Сяргей Высоцкі – старшыня АК БПС


Перманентная акупацыя

Тое, што адбываецца зараз паміж Беларуссю і Расеяй – гэта завяршальная фаза перманентнай акупацыі краіны. Расейская імпербюракратыя павольна і метадычна рухалася да падобнага становішча. Ейны паслухмяны сатэліт доўгія гады рабіў юдаву справу разбурэння беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Сёння дайшла чарга і да самаго Лукашэнкі. Цяпер ужо ён сам – ледзь не апошняя перашкода для анэксіі нашай краіны!

Далей »

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 1: чаму “Расея”)

30 жніўня, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

Пасьля публічнага пагаршэньня ўзаемаадносін паміж Лу-кам і сёньняшнімі кіраўнікамі Расеі, сімвалічным апафеозам чаго можна лічыць шматсерыйны фільм “Хросны Бацька”, многія “беларускія” афіцыйныя апазіцыянеры пачалі бегаць, скакаць і крычаць, што нарэшце ў гэтых выбарах “Расея дапаможа ім скінуць Лу-ку”. Мы прааналізавалі сітуацыю і першымі заявілі, што “Расея” ўсяго толькі выкарыстоўвае перадвыбарчую слабасьць Лу-кі – у чарговы раз цісьне на яго, каб той перад сваім “пераабраньнем” пабольш здаў “Расеі” каштоўнасьцяў нашага народу (якія яму не належаць), але скідаць яго не зьбіраецца (https://nashaziamlia.org/2010/08/25/3554/#more-3554). Лу-ка расейскай імперыякратыі патрэбны тут як яе ж каштоўны агент. Прыкладна тое ж мы даўно кажам і пра ўзаемадзеяньне “Расеі” і “Захаду” па пытаньні стаўленьня да лёсу Беларусі (гл., напрыклад,  https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747).

Далей »

“Чеснейшие ребята” і зусім не “ідыёты”, а некаторыя ўжо за кратамі ці ў бягах

25 жніўня, 2010 | 2 каментарыя

Рэдакцыя

Тое, што посткамуністычная бюракратыя ў Беларусі на чале з Лу-кам – г.зв. цяперцы – з’яўляецца вытворнай ад расейскай імпербюракратыі, думаем, сёньня мала каму трэба даводзіць. У перакладзе на больш універсальную паліталагічную мову можна сказаць, што ў Беларусі вось ужо 17-ы год пануе класічны каланіяльны рэжым на чале з прарасейскім беларусафобскім дыктатарам Лу-кам. Перыядычна мы вяртаемся да тэмы ўласьцівасьцяў гэтага рэжаму і яго злачыннай сувязі (залежнасьці) з расейскай імперыякратыяй. Думаем, што пасьля апісаньня некаторых асьпектаў грамадска-палітычнай сітуацыі ў сёньняшняй Расеі й стану яе ўлады, якія былі зроблены раней, зноў настаў час, каб пра гэта пагаварыць.

Далей »

РАСЕЯ РАЗГАРАЕЦЦА

19 жніўня, 2010 | 5 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Тое, што Пуцін, верагодна – буйны карупцыянер [гл. напрыклад, папярэдні артыкул. – Рэд.], зусім не азначае, што Мядзьведзеў, прадстаўнікі яго адміністрацыі, расейскія міністры, армейскія ды іншыя генералы, дэпутаты ўсіх узроўняў, кіраўнікі СМІ, “сьвятары” РПЦ, губернатары ды іншыя чыноўнікі на месцах – лепш. Практычна ўсе расейскія імперыякраты як прадстаўнікі застарэлай соцыяпаразітнай структуры лічаць, што расейская імперыя разам з усімі яе казачнымі багацьцямі прызначана для забесьпячэньня толькі іх казачнага жыцьця. Звычайныя людзі, народы, іх правы й інтарэсы расейскіх імперцаў не хвалююць. А калі хвалююць, дык толькі як нейкі непрыемна-недарэчны, пабочны цяжар – накшталт “што ім тут трэба?”, “адчапіцеся”, “закрыць пытаньне”, “галоўнае, каб было ціха” і г.д. Такое стаўленьне расейскай імперыякратыі да сваіх кіраўнічых абавязкаў (а іншага стаўленьня ў яе і быць ня можа – не для добрага жыцьця людзей імперыі ствараюцца) заканамерна вядзе да дэградацыі “кіруемага” аб’екта. Расейскае грамадства на нашых вачах у чарговы раз спаўзае ў крызіс. Пажары, якія ахапілі Расею – толькі сімвал нарастаньня істотна больш глыбокіх грамадскіх супярэчнасьцяў (як дымок над тарфянікам можа сьведчыць пра глыбіннае гарэньне, якое ў любы момант можа перайсьці ў страшны пажар). Чытачам нашага сайта варта ведаць апошнія факты, якія пра гэта сьведчаць.

Далей »

Уладзімір + (Аркадзь + “сямейнае кола”)

17 жніўня, 2010 | Каментары (1)

У папярэднім матэрыяле была разгледжана праблема сацыяльнага паразітызму, але з большага ў тэарэтычнай плоскасьці. Матэрыялы, якія разьмешчаны ніжэй, а таксама тыя, якія мы плануем выстаўляць у бліжэйшыя дні, можна ўспрымаць, як прыклады канкрэтных соцыяпаразітных праяў, уключаючы апісаньне іх механізмаў і наступстваў. З практычна бясконцай колькасьці такіх прыкладаў, якія можна знайсьці ў сеціве сёньня (што будзе заўтра, мала каму вядома), мы вырашылі сканцэнтравацца найперш на тых, якія закранаюць Беларусь. Першым падаем матэрыял, які датаваны 22 ліпеня г.г. і належыць нейкаму сп-ру Навальнаму (гл. http://navalny.livejournal.com/485080.html). Ці гэтыя матэрыялы ёсьць сьведчаньнем пачатку рэальнага ціска на Пуціна, які мы прагназавалі, ці проста так супала, пакажа будучыня.

Далей »

Сацыяльныя паразіты

15 жніўня, 2010 | 12 каментарыяў

Юры Зушчык (украінская газета «Новая», 17.06.2010 г.)

Пададзены ніжэй артыкул украінскага аўтара (узяты адсюль: http://novaya.com.ua/?/articles/2010/06/16/173901-18) зьяўляецца вельмі цікавым і надзвычай важным (але, на наш погляд, і трохі недаробленым, сыраватым). У ім уздымаецца пытаньне аб сацыяльным паразітызме. Прычым, складаецца ўражаньне, што аўтар знаёмы з распрацоўкамі гэтай праблемы, прадстаўленымі раней на нашым сайце. Таму спачатку артыкул, а затым – абмеркаваньне некаторых дадатковых пытаньняў, якія паўстаюць з-за яго.

Рэдакцыя.

Далей »

АБШАРЫ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ ЭЎРОПЫ (частка 3)

2 жніўня, 2010 | Няма каментараў

18. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ КАНФЛІКТЫ Ў ЭЎРОПЕ

Цывілізацыйныя канфлікты ў гісторыі Эўропы – найнебясьпечнейшыя. Злучэньне абшараў, рэлігій, этнічнасьці, розных узроўняў разьвіцьця гаспадаркі, тыпаў натуральнага прыросту і іншых чыньнікаў дае небясьпечны эфэкт выбуху.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 14: нестыкоўкі, якія нарастаюць, як сьнежны ком, прымусілі некаторых замітусіцца)

7 чэрвеня, 2010 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя

25. Розныя нестыкоўкі вакол Катыні-2 працягваюць накоплівацца. Давайце зафіксуем чарговую іх порцыю і ў нашых матэрыялах. Так, ганарлівых палякаў закранула тое, што кіраваць рассьледаваньнем  смаленскай авіякатастрофы была прызначана мала каму вядомая Тацьцяна Анодзіна (у свой час хлусьню за Катынь-1 Сталін прымусіў узяць на сябе аж цэлага сусьветна вядомага акадэміка М.Бурдэнка). “Ну, і хто яна такая, гэтая Анодзіна?!” – пачалі гучна пытацца яны (http://aleszum.salon24.pl/185768,tatiana-anodina-z-prymitywnym-klamstwem-w-tle). Адмысловае журналісцкае рассьледаваньне на гэтую тэму зрабіла Gazeta polska (http://smolensk-2010.pl/2010-06-01-caryca-rosyjskiej-awiacji.html). Падаем тэкст адпаведнага артыкула, прысьвечанага асобе Анодзінай (гл. фота ніжэй), які прасьвятляе тое-сёе дадатковае істотнае.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 12: адсутнасьць маральных прынцыпаў спачатку прымушае “палітыкаў” замоўчваць Праўду, а затым ператварае іх у закладнікаў чужой волі, здраднікаў і злачынцаў)

31 мая, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

23. У папярэдніх частках данай серыі матэрыялаў мы імкнуліся дайсьці да праўды адносна тых падзей, якія адбыліся 10 красавіка пад Смаленскам, а празь іх да той Праўды пра сітуацыю ў сьвеце, якую гэтыя падзеі высьвецілі. Час паразважаць пра палітыку і палітыкаў (матэрыял ілюструецца калажам з выявай польскіх “левых”, якія ўключаюць Туска, Камароўскага, Сікорскага, Кліха, іншых, падпісаным “Пальшавікі”; справа на ўстаўцы пададзена фота Васіля Блахіна, які ў 1940 годзе менш чым за месяц асабіста расстраляў каля 7.000 палякаў і беларусаў пад Катыньню; каб ня вымарацца крывёй, Блахін апранаў скураны фартук, страляў зь нямецкага “вальтэра”, бо той ня так пераграваўся; за сваю працу ён атрымаў званьне генерала НКВД і памёр ў 1955 годзе у сваёй маскоўскай кватэры ў атачэньні блізкіх і паплечнікаў…).

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 11: практычна наша пазіцыя)

30 мая, 2010 | 3 каментарыя

Рэдакцыя

З-за шэрагу абставін, якія будуць названыя пазьней,  мы падаем артыкул, які быў выстаўлены на нямецкамоўным сайце Polska Web News (http://polskaweb.eu/tupolew-crash-smolensk-muss-unfall-sein-75637652.html). Паколькі мы зь нямецкай мовы не перакладаем, мы падаем яго ў паўторным перакладзе з расейскай (узята з kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/30/72756).

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 10: меркаваньні эксьпертаў зь Нямеччыны)

28 мая, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Нарэшце, праз 45 дзён пасьля падзеі, пра яе пачалі выказвацца высокапрафесійныя адмыслоўцы. І рабіць гэта… адкрыта. Артыкул, які падаецца ніжэй, належыць Марку Клецяку і Гансу Додэлю. Першы зь іх зьяўляецца сьпецыялістам па трохмерных сістэмах навігацыі, чытае лекцыі ва ўніверсітэтах Мюнхена і Дармштадта, зьяўляецца дарадцам органаў дзяржаўнай адміністрацыі Нямеччыны; другі – эксьперт па навігацыйных сістэмах і радыёэлектроннай барацьбе, аўтар кнігі “Satellitennavigation” (падаецца паводле http://media.wp.pl/kat,1022943,wid,12303949,wiadomosc.html).

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 9: ці здалі іспыт сусьветныя СМІ?; Д пр-п 127)

27 мая, 2010 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

20. Грамадскае прызначэньне сродкаў масавай інфармацыі заключаецца ў тым, каб даваць людзям калі не сістэмныя Веды пра Сьвет і месца чалавека ў ім, дык хаця б праўдзівыя зьвесткі аб падзеях рэчаіснасьці. Натуральна, што пры гэтым СМІ павінны зьвяртаць увагу найперш на найбольш актуальныя, грамадскі значныя падзеі. Паколькі мы на 90% ужо ведаем, што адбылося пад Смаленскам 1,5 месяцы таму, паколькі актуальнасьць гэтай падзеі для далейшага лёсу ўсёй людскай цывілізацыі, а тым больш Цэнтральна-Усходняй Еўропы, наўрад ці сёньня можна перабольшыць, сапраўдныя абставіны падзеньня самалёта з вышыні некалькі метраў, “якое прывяло да сьмерці ўсіх 96 чалавек, уключаючы прэзідэнта Польшчы”, ператвараюцца ў крытэр для ацэнкі таго, як сусьветныя СМІ выконваюць свае грамадскія абавязкі. Акрамя таго, гэтая ацэнка дае дадатковую магчымасьць спрагназаваць паводзіны СМІ ў іншых, ня менш крытычных абставінах.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 8: меркаваньні амерыканскага эксьперта па PRу)

23 мая, 2010 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя

Нядаўна варшаўская газена Nasz Dziennik надрукавала інтэрвю на нямецкай мове з амерыканскім прафесарам Дж.Маклам Уолерам, сьпецыялістам па прапагандзе і контрпрапагадзе зь Інстытута сусьветнай палітыкі ў Вашынгтоне (http://smolensk-2010.pl/2010-05-15-altes-erbe-der-tschekisten.html). Падаем зьмест гэтага інтэрвю ў перакладзе з расейскай (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/23/72596.shtml). Матэрыял ілюструе карыкатура з аднаго з польскіх выданьняў “Польская левіца на каленях перад царом-бацюшкай”.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 7: наш аналіз)

11 мая, 2010 | 12 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Гэтая частка матэрыяла ілюструецца спадарожнікавым фота месца аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы (гл. зьлева). На ёй дзьве стрэлкі паказваюць на пачатак пасадачнай паласы Смаленскага аэрадрома, адна – тое месца, дзе знаходзяцца часткі разьбітага самалёта (абведзена жоўтым). На фота паказаны таксама Пуцін і Туск.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 6: Polska Web News працягвае сачыць за польскімі “сябрамі Расеі”)

9 мая, 2010 | 2 каментарыя

Падаем яшчэ адзін матэрыял польска-нямецкага інфармагенцтва Polska Web News (http://polskaweb.eu/polnische-regierung-behindert-objektive-aufklaerung-786767663.html), у якім зьвяртаецца ўвага на адзін важнейшы факт – дзіўныя паводзіны польскага ўраду і прадстаўнікоў правячай “Платформы абыватэльскай” пасьля аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы. Артыкул завецца “Сябра Расеі Туск хлусіць. Чаму?”. Падаем яго ў перакладзе з рускай мовы (узята адсюль: kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/08/72267).

Рэдакцыя

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 5: заўвагі ад Polska Web News)

4 мая, 2010 | Каментары (1)

Многія СМІ (праўда, у асноўным ня самыя буйныя) працягваюць аналізаваць абставіны авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай палітычнай эліты. Прычым, дасьледуюць ня толькі саму аварыю, а і шэраг іншых праблем, якія па-новаму выяўляюць сябе ў яе сьвятле. Так, цікавы матэрыял, які паказвае рэальны стан палітыкі ў Еўропе, нядаўна падала польска-нямецкае інфармацыйнае агенцтва Polska Web News (гл. тут: http://polskaweb.eu/russen-foerdern-alte-geheimdienst-strukturen-857964763.html). На жаль, у рэдакцыі мы не перакладаем зь нямецкай, таму гэты артыкул падаем у перакладзе з расейскай (узята адсюль:  http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/04/72179.shtml). Матэрыял ілюструюць фота (зьлева направа) Браніслава Камароўскага, Радаслава Сікорскага, Дональда Туска, якія ўзгадваюцца ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы