Рэдакцыя.
Кожны, хто дастаткова працяглы час сочыць за грамадска-палітычным дыскурсам, прысутным у Беларусі й вакол яе, ня можа не заўважыць, наколькі ён зьмяніўся ў параўнаньні, напрыклад, з 1990-мі. Дакладней, не зьмяніўся, а істотна здэградаваў. У наш час у грамадска-палітычным дыскурсе, выкарыстоўваемым у буйных беларускіх і еўрапейскіх СМІ (як афіцыйных, так і “апазіцыйных”), ужо практычна немагчыма пачуць такіх паняцьцяў, як “народ і яго аб’ектыўныя інтарэсы”, “этнас і яго этнічная тэрыторыя”, “нацыя”, “нацыянальна-дэмакратычная дзяржава”, “нацыянальная культура”, “этыка, этычнасьць, прыстойнасьць, адказнасьць”, “справядлівасьць – сацыянальная, нацыянальная, гістарычная”. Паняцьце “дэмакратыя” таксама сустракаецца значна радзей, а калі й выкарыстоўваецца, то ня менш як у 9 выпадках з 10 – у абсалютна скажоным, падступна-зманлівым варыянце (найчасьцей – як падмена паняцьця “лібералізм”, што, як мінімум, няверна, бо, напрыклад, кансерватызм мае ня меншае дачыненьне да дэмакратыі). Разам з дэградацыяй агульнай культуры, прафесійнай навукі, сярэдняй і вышэйшай адукацыі з агульнага дыскурсу зьніклі такія паняцьці, як “сістэма, сістэмнасьць, аб’ектыўнасьць, рэалістычнасьць”…
Далей »