
Чым больш мы ўсьведамляем усю злачынную генацыдна-этнацыдную сутнасьць цяперашняга дыктатарскага рэжыму ў Беларусі, чым больш мы разумеем, што гэты рэжым ёсьць вытворнае ад звышзлачыннай сатанінскай расейскай імперыякратыі, тым больш хочацца верыць, што на Захадзе ёсьць сілы, здольныя дапамагчы нам – беларусам – супрацьстаяць чарговай імперскай навале з усходу, каб уратаваць незалежнасьць, вярнуць свабоду і дэмакратыю. Але чым больш мы прыглядаемся да цяперашняга Захаду, тым больш становіцца відавочным яго дэгенераваны стан. І нашыя аптымістычныя мроі распускаюцца, як ранішні туман… Разбурэньню нашых спадзеваў спрыяе шмат чаго, у т.л. і персоны заходніх лідараў. Удумайцеся. Шродар – былы канцлер Германіі (!), цяпер працуе клеркам у адной з газавых кампаніяў Пуціна, прэзідэнт Францыі Шырак ўзнагароджвае Пуціна Ордэнам ганаровага легіёну, Продзі падазраецца як даўнішні агент КГБ-ФСБ, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Блэр не выконвае свае абавязацельствы перад Беларусьсю (гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/22/460). Калі да ўсяго гэтага дадаць, напрыклад, ксенаэтнічныя пагромы на вуліцах французскіх гарадоў, падтрымку расейскай 5-й калоны ў Эстоніі з боку Amnesty International (гл. https://nashaziamlia.org/2006/12/19/454), паездкі невыязднога Зімоўскага “па Еўропах” і г.д., і да т.п., карціна вымалёўваецца сапраўды непрыглядная… Але якой бы горкай, непрыемнай ні была праўда, яе заўсёды лепш ведаць, чым ня ведаць. Таму намі і заведзеная адпаведная рубрыка, каб сачыць за падзеямі ў Еўропе (найперш, Заходняй). Але мы баімся прапусьціць істотныя факты. Таму мы з удзячнасьцю ўспрынялі сітуацыю, калі па Е-пошце сталі рэгулярна атрымліваць матэрыялы ад групы, якая вядзе Партал праўды www.prauda.org і якая, напэўна, зьяўляецца блізкай да КХП-БНФ. Асноўныя сябры гэтай групы, як вы можаце пераканацца далей, гэта Валеры Буйвал, Юрка Марозаў і Янка Базыль. Зь усяго, што было перададзена нам за апошнія паўгады, мы выбралі тое, што датычыць заходняй часткі Еўразьвязу, і вырашылі прэзентаваць вам. Падабенства ацэнак падзеяў, практычна 100%-е, з боку сябраў нашай рэдакцыі і з боку сябраў Партала праўды асабіста нас уражвае.
Рэдакцыя.
Далей »