Афіцыйнае выданьне Вярхоўнай Рады Украіны газета “Голас Украіны” 30 красавіка апублікавала “Зварот украінскай інтэлігенцыі Харкаўскай вобласьці”, які падпісалі 328 чалавекі. У дакуменце ўтрымліваюцца заклікі ўвесьці крымінальную адказнасьць за патрабаваньні надаць рускай мове статус другой дзяржаўнай, а таксама гаворыцца, што расейскае ФСБ вядзе падрыўную працу ва Украіне пры дапамозе сьвятароў Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату. Пра гэта мы даведаліся з расейскага сайта www.nr2.ru/kiev/176520.html, які сочыць за падзеямі ва Украіне. Мы лічым мэтазгодным перадаць асноўны зьмест дадзенага звароту, нават у апасяродкаваным фрагментарным пераказе.
Рэдакцыя.