Назар Грынык (“Украінская праўда”, Украіна, паводле www.inosmi.ru/translation/242274.html; ілюстрацыя – постаці С.Бандэры і Р.Шухевіча)
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Назар Грынык (“Украінская праўда”, Украіна, паводле www.inosmi.ru/translation/242274.html; ілюстрацыя – постаці С.Бандэры і Р.Шухевіча)
Віктар Увераў (паводле ariru.info/doc/?id=3117)
На нашым сайце ёсьць матэрыялы, прысьвечаныя выкрыцьцю сапраўднага аблічча Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (РПЦ МП), якая пакуль дамінуе і ў нашай Беларусі. Матэрыял, які падаецца ніжэй, мае сваю каштоўнасьць – у сеціве ён выстаўлены рускімі людзьмі (дакладней, рускімі шавіністамі), якія скарысталі добрую нагоду для аналагічнага.
Рэдакцыя.
Віталь Куплевіч
Непрызнаныя дзяржава – краіна якая валодае частковым, абмежаваным, або поўным сувэрэнітэтам, але не прызнана іншымі дзяржавамі, або прызнана адной ці некалькімі дзяржавамі.
Сяргей Высоцкі, кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды (БПС), каардынатар Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтра (БНДЦ) у Кіеве.
Гэты тэкст ёсьць выступам сп-ра Высоцкага на Форуме NATO, які ў пачатку чэрвеня г.г. адбыўся, ужо другі раз, у самастойнай Украіне. Кожны можа пераканацца, чым адрозьніваецца выступ сапраўднага беларускага дэмакрата, накіраванага на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, ад выступаў у аналагічных абставінах любога прадстаўніка аб’яднанцаў, для якіх “беларускі народ – гэта абстракцыя”.
Рэдакцыя.
Васіль Лапційчук – дырэктар кіеўскага Інстытута Расеі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/06/13/58849.shtml; яшчэ адно інтэрвю сп-ра Лапційчука на гэтую ж тэму пададзена тут http://rus.4post.com.ua/world/97414.html)
Вядомы украінскі навуковец, русавед, дырэктар кіеўскага Інстытута Расеі Васіль Лапційчук заявіў журналістам выданьня “Фарпост”, што вайна паміж Украінай і Расеяй вельмі верагодная. У прыватнасьці ён адначыў наступнае:
Віталь Куплевіч
Сьвядомасьць (ідэнтыфікацыя) – складаная псіхалагічная зьява сутнасьць якой заключаецца ў адчуваньні ўласнай належнасьці індывіда, асобы да пэўнай супольнасьці. Сьвядомасьць – катэгрорыя псыхалёгіі. Ня кожная сьвядомасьць бывая палітычнай.
Беларусафобскі рэжым, які захапіў уладу над нашым беларускім народам, у чарговы раз праводзіць у Гародні “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім прымаюць удзел прадстаўнікі розных нацынальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 14 гадоў зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд бларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Паколькі два гады таму абсалютная большасьць нацыянальных грамадаў НЕ ПРЫСЛУХАЛАСЯ да нашага звароту, і паколькі сітуацыя ў Беларусі за гэты час толькі пагоршылася, мы ПАЎТОРНА зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “фестывалю” з нашым зваротам. Інфармуем: раней ці пазьней улада ў Беларусі будзе нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. Тады сёньняшнія Вашыя паводзіны будуць абавязкова ўлічаны.
З павагай, рэдакцыя.
Юры Кузняцоў (ілюстрацыя – карціна “Прадразьвёрстка”)
Памылкова лічыць крызіс, вайну нейкай надзвычайнай выпадковасьцю. Бадай, адзінае, што дэструктыўная імперская антысістэма выкарыстоўвае геніяльна – гэта кастастрофы, якія сама ж і фармуе.
Юры Кузняцоў (ілюстрацыя – карціна С. Іванова “Прыезд ваяводы”)
Рэванш ардынскай імперыі ў сярэдзіне мінулага тысячагоддзя ня мог не суправаджацца і рэваншам візантыйскай царкоўнасьці.
Юры Кузняцоў (паводле ideo.ru/cancerocracy.html; ілюстрацыя – карціна С. Іванова “Баскакі”)
Падаем яшчэ адзін вялікі артыкул расейскага антыімперскага ідэолага Ю.Кузьняцова. Для аналіза ды крытыкі расейскай рэчаіснасьці й яе імперыякратыі аўтар шырока выкарыстоўвае гістарычныя факты, медыка-біялагічныя вобразы, сістэмныя паняцьці. Нас уразіла, як шмат з гэтых вобразаў і паняцьцяў надзвычай блізкія тым, што ўжо былі выкарыстаны сябрамі нашай рэдакцыі. Артыкул зьяўляецца чарговым сьведчаньнем, што сярод расейскіх інтэлектуалаў нарастае разуменьне: галоўныя праблемы расейскага грамадства абумоўленыя імперскім статусам Расеі. Аднак, у адрозьненьне ад А.Шырапаева, аўтар яшчэ ня здольны запрапанаваць выніковых сьхемаў лячэньня імперскай хваробы. У гэтым можа пераканацца кожны, хто дачытае артыкул да канца.
Рэдакцыя.
Сьцяпан Бандэра
Калі мы пазнаёміліся з дадзеным артыкулам славутага ідэолага ўкраінскага нацыяналізму, мы былі ўражаныя шэрагам уласных адкрыцьцяў – таму, напрыклад, што Сьцяпан Бандэра быў нацыяналістам не эгаістычным, а ўніверсальным, што ён быў выбітным палітычным стратэгам, што тыя папярэджаньні, якія ён рабіў больш паўстагоддзя таму (напрыклад, тыя, якія датычылі сапраўдных мэт расейскай ліберальнай апазіцыі й негатыўнай ролі Захаду ў барацьбе народаў савецкай імперыі за свабоду) зьяўляюцца прынцыпова актуальнымі і дасёньня. Так і хочацца параіць усім беларускім сапраўдным дэмакратам праштудыраваць пададзены ніжэй матэрыял самым дакладным чынам, а тое-сёе і завучыць на памяць. Застаецца толькі зьдзіўляцца, чаму пра такія прынцыповыя матэрыялы мы даведваемся так позна? Артыкул друкуецца паводле www.kavkaz.tv/ukr/content/2008/03/04/3553.shtml, яму папярэднічае каментар украінскай рэдакцыі інфармагенцтва “Каўказ-цэнтар”.
Рэдакцыя.
Пададзены ніжэй артыкул сп-ра Яўгена Бяласіна выбітна ілюструе шэраг прынцыповых зьяваў, якія ўжо зафіксаны нашай рэдакцыяй. Гэта і адсутнасьць якой-небудзь рэальнай дапамогі з боку Захаду сапраўдным беларускім дэмакратам, якія разам са сваімі сем’ямі з-за дзеяньняў цяперцаў вымушаныя пакутаваць, напрыклад, у безграшоўі; гэта, нібы для дадатковых маральных пакутаў на рэальным фоне і для дыскрэдытацыі, шырока рэкламуемая ЗША і ЕЗ “дапамога дэмакратыі ў Беларусі”, якая вымяраецца дзесяткамі (!) мільёнаў даляраў штогод; гэта фактычная падтрымка Еўразьвязам (асабліва Нямеччынай) прадстаўнікоў цяперскай улады ў Беларусі; іншае. Чытайце, зьдзіўляйцеся, запамінайце. Факты – рэч упартая.
Рэдакцыя.
Віталь Куплевіч
Калі адной з падставовых адзнак этнічных супольнасьцяў зьяўляецца моўнасьць, г. зн. этналект (гаворка, дыялект, мова), то адна з галоўных адзнак палітычных і этнапалітычных абшаравых супольнасьцяў – гэта мова. Эўропа – адно зь нямногіх месцаў у сьвеце, дзе амаль кожнай нацыі адпавядае ўласная нацыянальная мова, што мае аўтахтонныя, эўрапейскія карані.
Віталь Куплевіч
Надзвычай складана знайсьці дзяржаву, якая дастаткова доўга існуе і на працягу сваёй гісторыі не зьмяняла абшары. Фармаваньне абшару дзяржавы пачынаецца ад параўнальна невялікай першаснай паверхні, якую F. Ratzel (1923) назваў арэалам закладаньня дзяржавы, а іншыя аўтары – абшарам закладаньня (Pounds, 1963; Pounds, Ball, 1964).
Паводле ariru.info/doc/?id=3095
Рускія “арыйцы” (твары іх не вядомыя) пасьля поўнага правалу ўсіх сваіх амбітных уяўленьняў што да надзвычайных уласьцівасьцяў рускага народу й прагнозаў скорага нацыянальнага паўстаньня ў Расеі, сяк-так перажылі некалькі апошніх месяцаў сваёй татальнай паразы, працьвярэзілі й сталі патроху прыходзіць да сябе. Фактычна яны апынуліся ў тым стане, у якім актыўныя, патрыятычныя беларусы, навучаныя горкім досьведам, былі яшчэ ў 1994-м і 2001-м гадах. Праз пераасэнсаваньне сваіх памылак і памылковых уяўленьняў ідзе шлях у будучыню. Як яго праходзяць “арыйцы”? Артыкул, які пададзены ніжэй, ёсьць для іх этапным. Многім ён цікавы і для нас…
Рэдакцыя.
Паводле www.svaboda.org/content/Transcript/1109948.html
Тэма пасьляваеннага антыбальшавіцкага супраціву ў Беларусі – адна з галоўных, якой цікавіцца наша рэдакцыя. Склалася так, што пра яго ў Прыбалтыцы і ва Украіне вядома даволі шмат. Аналагічныя па зьместу і блізкія па маштабах падзеі, якія мелі месца ў Беларусі, камуністычная прапаганда старанна замоўчвала. У выніку атрымалася, што ў сьветаглядзе большасьці беларусаў гэтых падзеяў проста няма. Гэта несправядліва, мы павінны ведаць нашых герояў! Таму мы прынялі рашэньне прадубляваць адпаведную перадачу Вячаслава Ракіцкага й гісторыка Ірыны Канталян, якая прагучала на радыё “Свабода” 08.05.2008 г.
Рэдакцыя.
Аляксей Шырапаеў (паводле lj.rossia.org/users/shiropaev/23164.html)
Амаль два гады таму мы ўжо закраналі тэму двух расейскіх фашызмаў (гл. nashaziamlia.org/2006/08/27/271/#more-271), грунтуючыся на больш раньняй працы А.Шырапаева, прысьвечанай гэтай тэме. У новым артыкуле аўтара, які пададзены ніжэй, прадэманстравана і больш прадзьвінутая сьхема актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Расеі ў параўнаньні з тым, што даюць замежныя палітолагі, і трохі іншае бачаньне праблемы ў параўнаньні з тым, што прагназуем мы. Зрэшты, усё гэта толькі на карысьць глыбейшаму разуменьню сітуацыі.
Рэдакцыя.
Зьбігнеў Бжэзінскі (“The Washington Quarterly”, паводле inosmi.ru/stories/01/05/29/2996/240172.html)
З ног да галавы апрануты ў чорнае – нават вадалазка была менавіта гэтага колеру (вядома, што такому стылю ў свой час аддаваў перавагу Беніта Мусаліні) – былы палкоўнік КГБ, а цяпер прэзідэнт Уладзімір Пуцін выступаў перад тысячамі ўсхваляваных маладых прыхільнікаў, якія сабраліся на маскоўскім стадыёне 21 лістапада 2007 г. Лейтматывам яго прамовы стала ксенафобскае папярэджаньне аб нелаяльнасьці ў адносінах да дзяржавы, накіраванае супраць расейскіх дэмакратычных недзяржаўных агранізацый, якія атрымліваюць субсідыі з-за мяжы. “На жаль, можна знайсьці яшчэ ўнутры краіны тых, хто “шакаліць” каля замежных пасольстваў, … разлічвае на падтрымку замежных фондаў і ўрадаў, а не на падтрымку свайго ўласнага народу”, – грымеў Пуцін пад акампанемент патрыятычных песень савацкай эпохі, якія несьліся з рэпрадуктараў; натоўп махаў расейскімі сьцягамі.
Акрамя Расеі, Украіны пара зьвярнуць увагу на нашу добрую суседку Летуву. Прапануем інтэрвю Вольгі Караткевіч з Вітаўтасам Ландсбергісам (паводле www.svaboda.org/content/Transcript/1109913.html). Найбольш важкае на наш погляд выдзелена. Рэдакцыя.
Аляксей Шырапаеў (паводле shiropaev.livejournal.com/13166.html#cutid1)
Ёсьць у Расеі сапраўдныя дэмакраты. Мала, але ёсьць… Крытэры для іх выяўленьня вядомыя даўно – стаўленьне да самастойнасьці Беларусі, Украіны, да будучай дэзінтэграцыі РФ на карысьць выжываньня народаў расейскай імперыі… Шырапаеў і такія, як ён, называюць сябе нацыянал-дэмакратамі. Бачна, як на ідэалагічным узроўні яны эвалюцыянуюць ад эгаістычных нацыяналістаў да ўніверсальных (наперадзе ў іх пераход у соцыя-канструктывізм, сістэмны гуманізм). На палітычным узроўні іх эвалюцыя прайшла стадыю фармальнай дэмакратыі, знаходзіцца ў стадыі зьмястоўнай дэмакратыі, пераходзячы ў сапраўдны інтэрнацыяналізм (просім не блытаць з камуністычным і ліберальным “інтэрнацыяналізмамі”, якія на справе ёсьць формамі дэструктыўнага касмапалітызму). Выйсьце некаторых расейцаў на такі сьветагляд азначае, што зь імі можна мець справу. А, гледзячы па тым, як інтэграцыі зьмястоўных дэмакратаў баяцца самыя розныя соцыя-паразітныя сілы, справу з такімі людзьмі мець яшчэ і пажадана. Артыкул, разьмешчаны ніжэй – узор мысьленьня расейца, якому можна надаць высокае імя прыстойнага чалавека.
Рэдакцыя.