Рэдакцыя.
Сёньняшнюю частку матэрыялаў, прысьвечаных новай каронавіруснай “пандэміі”, мы вырашылі прысьвяціць адной з ключавых зьяў, якая яе суправаджае. Гэта страх, які з дапамогай ключавых заходніх палітыкаў, вядучых замежных і “беларускіх апазіцыйных” СМДІ быў накінуты на наша беларускае грамадства (як, дарэчы, і на іншыя народы Еўропы і сьвету). Больш за месяц таму, калі ўся сітуацыя, зьвязаная з данай падзеяй, толькі пачынала набіраць значны маштаб, мы ўбачылі, што яе галоўная частка абумоўлена ня столькі рэальным негатыўным значэньнем эпідэміі COVID-19, колькі штучна створанай вакол яе атмасьферай страху (прычым, у прапорцыях, блізкіх да тых, якія паказаны на малюнку: чорная плямка – рэальны памер праблемы; шэрым фонам пазначыны памер наўмысна створанага страху). На тое, што такая наша пазіцыя верная, мы паставілі наш аўтарытэт, запрапанавалі іншым зрабіць свае стаўкі. Але і сёньня, калі наша і такіх, як мы, шукальнікаў праўды правата становіцца ўсё больш відавочнай, большасьць бацькоў, напрыклад, у нашым Гродна не пускаюць сваіх дзяцей у школу, а некаторыя наведвальнікі нашага сайта лічаць, што верагоднасьць сьмерці ад новага каронавіруса ў тых, хто захварэў, блізкая да 50%… Таму ніжэй мы даем спасылкі на меркаваньні найперш адмыслоўцаў (эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў, практыкуючых лекараў – іх фоты паказаны ніжэй), якія дапамогуць нашым чытачам убачыць рэальны памер праблемы.
Далей »