Пасьля выстаўленьня на нашым сайце крытычных матэрыялаў у адрас “беларускай” апазіцыі ды апазіцыйных СМІ, бывае, нам пачынаюць даводзіць, што ня ўсё так адназначна кепска. Што, маўляў, унутры апазіцыйных структур у цэлым, так, прадажных ды небеларускіх, ёсьць шчырыя, разумныя беларусы, якія робяць там шмат карыснага. У адказ мы звычайна кажам, што, па-першае, ведаем пра гэта, а, па-другое, дадаем, што, на жаль, сёньня ня гэтыя беларусы “ствараюць надвор’е”, што гаворка ідзе пра інтэграваны вынік дзейнасьці ўсёй “беларускай” апазіцыйнай плыні ў цэлым, які за чвэрць стагоддзя (!) адназначна негатыўны. А таму даўным даўно час шукаць адказ на пытаньне: ЧАМУ ТАК ЁСЬЦЬ? – а не хавацца ад гэтага пытаньня, бо апошняе і бяз нас пасьпяхова робіць “беларуская, аб’яднаная, дэмакратычная” ўсе тыя ж чвэрць стагоддзя. У доказ таго, што мы бачым пазітыўныя моманты ў апазіцыйных СМІ, выстаўляем і на нашым сайце выкрывальніцкі артыкул Івана Шылы “Пяць фактаў пра Вячаслава Дыянава, па даносе якога заблакавалі Kyky.org”. Артыкул быў выстаўлены тут: http://nn.by/?c=ar&i=151500. Зьяўленьне яго – учынак, бо яшчэ пару гадоў таму тая ж рэдакцыя сьпявала дыфірамбы Дыянаву (http://nn.by/?c=ar&i=65870).
Рэдакцыя.