Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабарона
Яшчэ ніколі Саміт НАТО не адбываўся так блізка ад Беларусі. У адрозьненьне ад ляманту прамаскоўскай агентуры ў адміністрацыі Лу-кі ў гэтым ня бачу анічога кепскага для Беларусі. Больш за тое, правядзеньне Саміту ў непасрэдным суседстве з нашай дзяржавай магло б стаць падставай да збліжэньня Беларусі з блокам, умацаваць незалежанасьць краіны ды ейны нейтралітэт… Але гэтага ня сталася. Усё адбылося наадварот. Замест прарыву – фактычна дыпламатычная параза!