nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Лістапад, 2008

Адказ Г.Г.Віку: сярод нас лохаў няма! (Д пр-п 108)

Лістапад 30, 2008 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

��к-�аган.JPG

Нядаўна радыё “Свабода” паведаміла (гл. www.svaboda.org/content/Article/1353789.html), што “доктар Ганс-Георг Вік (на фота зьлева) лічыць пазітыўным працэс паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў” паміж рэжымам Лукашэнкі й кіраўніцтвам Еўразьвязу, бо, на яго думку, “ліберальныя эканамічныя рэформы ў Беларусі прывядуць да дэмакратыі”… Мы даўно заўважылі нездаровую цікавасьць да нашых эканамічных каштоўнасьцяў як з боку заходнікаў, у тым ліку і немцаў (гл. гл. www.svaboda.org/content/Transcript/1328893.html; www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/8/3CB8A170-D658-4A09-8F28-21C9E30FB3E7.html), так і з боку розных фрыдманаў, дзерыпасак, абрамовічаў з Усходу (гл. http://nashaziamlia.org/2008/07/17/1447). Акрамя таго, нам добра вядома стаўленьне Зянона Пазьняка да асобы Віка, які, на думку пана Зянона, асабіста вінаваты ў тым, што ператварыў беларускую нацыянальна-дэмакратычную апазіцыю ў сёньняшнюю афіцыйную практычна небеларускую апазіцыю, абсалютна бездапаможную ў адносінах да рэжыму. Але справа не ў асобах. Справа ў прыцыпе: ці сапраўды прыхватызацыя вядзе да дэмакратызацыі, ці словы Г.Г.Віка ўсяго толькі чарговая разводка, разьлічаная на неадукаваных недасьведчаных лохаў? Вось гэтае пытаньне мы і вырашылі паддаць нашаму аналізу.

Далей »

Х. ЭЎРАПЕЙСКАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ (+літаратура)

Лістапад 29, 2008 | Няма каментараў

Далей »

ІХ. ГЛЯБАЛІЗАЦЫЯ, КАНФЛІКТАЛЁГІЯ І БУДУЧЫНЯ ЭЎРОПЫ

Лістапад 29, 2008 | Няма каментараў

Далей »

VIII. АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ ГІСТОРЫІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ ЧАСАПРАСТОРЫ (частка 2)

Лістапад 29, 2008 | Няма каментараў

Далей »

VIII. АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ ГІСТОРЫІ ЭЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ ЧАСАПРАСТОРЫ (частка 1)

Лістапад 29, 2008 | Няма каментараў

Далей »

VII. ПАДЗЕЛЫ І РЭГІЯНАЛІЗАЦЫІ ЭЎРОПЫ

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Далей »

VI. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ПАЛІТЫЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЬЦІ

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Далей »

V. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГАСПАДАРСТВЫ (частка 3)

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

V. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГАСПАДАРСТВЫ (частка 2)

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Далей »

V. ЭЎРАПЕЙСКІЯ ГАСПАДАРСТВЫ (частка 1)

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Далей »

ІV. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД, ФАРМАЦЫІ ЭЎРАПЕЙСКІХ ГАСПАДАРСТВАЎ І ІХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАСЬЦЬ

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Далей »

ІІІ. ГАСПАДАРСТВА

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Далей »

ІІ. ЭЎРОПА – СТАРЫ СЬВЕТ

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Далей »

I. ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Далей »

ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ ЭЎРОПЫ (зьмест, уводзіны)

Лістапад 28, 2008 | Няма каментараў

Віталь Куплевіч

Ð�Ñ�плевÑ�Ñ� Ð�Ñ�Ñ�алÑ� 1.JPG 

Ня першы раз мы выстаўляем на нашым сайце кнігі. У дадзеным выпадку падаецца кніга вядомага навукоўца-аматара, беларуса, якую ён, звольнены з працы настаўніка-географа, пісаў у перапынках паміж працай… на пана за межамі Беларусі (трэба было неяк выжываць). Спадзяемся, што сп-р Віталь дастаткова хутка атрымае навуковую ступень і будзе зарабляць на жыцьцё любімай працай з адначасовай карысьцю для роднай Беларусі. Аўтарскі правапіс захваны.

Рэдакцыя.

Далей »

БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ і КАЛІ НАМ ЯЕ АДЗНАЧАЦЬ? (зварот, дыскусія, каментар; Д пр-п 107)

Лістапад 27, 2008 | Каментары (1)

Ініцыятыўная група па стварэнні камітэта для правядзення Дня беларускай нацыянальнай ідэіА.Белы, старшыня культурна-асветнага клуба “Спадчына”, Л.Лыч, прафесар, А. Грыцкевіч, прафесар.

�ел�а��д��.JPG

Страшная кара – пазбавіцца нацыянальнай ідэі.
(паводле Янкі Купалы)

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў (Д пр-п 105, 106)

Лістапад 25, 2008 | Каментары (10)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

ТÑ�Ñ�оÑ� Ñ�Ñ�валÑ�Ñ�Ñ�Ñ� 2.JPG 

Усе, хто пражыў гадоў па 40 і больш, напэўна маюць у сваіх галовах моцна заселае ўяўленьне аб бальшавіцкай рэвалюцыі (“Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, якая адбылася 7 лістапада 1917 года”), намоўленае бальшавіцкай прапагандай у адпаведнасьці з прыкладна наступнай сьхемай: жылі-былі добрыя дзядзечкі й цётачкі неістотна якой нацыянальнасьці, якія былі вельмі абураныя эксплуатацыяй рабочых і сялян з боку буржуеў-капіталістаў ды розных іншых эксплуататараў. Яны прачыталі “Капітал” К.Маркса, дзе патлумачана, як такая эксплуатацыя адбываецца, і вырашылі зрабіць у Расеі (а затым і ва ўсім сьвеце) рэвалюцыю, каб пабудаваць дзяржаву новага тыпу без эксплуатацыі. Лад, які наважваліся стварыць бальшавікі, зваўся б камунізмам – г.зн. такім, дзе кожны працаваў бы колькі хацеў, а атрымліваў розных дабротаў, колькі жадаў… Але вось недарэчнасьць, за час пабудовы камунізму толькі на тэрыторыі былой Расеі ад іх рук загінула – было расстраляна, закатавана, заморана голадам, закатавана іншым чынам – да 60 мільёнаў чалавек. Так бы мовіць, пабочныя наступствы добрых памкненьняў… Нічога сабе “пабочныя”. З наўмысным, мэтанакіраваным забойствам 60.000.000 людзей нічога ня можа параўнацца! Блякне нават Гітлер! Гэта сатанінскае Злачынства бальшавікоў, якое Лукашэнка адзначае 7 лістапада як дзяржаўнае сьвята (і з гэтай нагоды), мы вырашылі прааналізаваць з крыміналістычных пазіцый. Матэрыялы, пададзеныя вышэй, цалкам абвяргаюць бальшавіцкі міф – казачку для дурняў – і высьвечваюць зусім іншыя прычыны бальшавіцкага Злачынства, іншыя вобразы і мэты злачынцаў, і, што найважней, высьвечваюць сапраўдных заказчыкаў…

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 7: Дзіўная “інтэвенцыя” Антанты

Лістапад 20, 2008 | Каментары (1)

Т��о� �н�ан�а.JPG

Вялікае значэньне для разуменьня зьместу падзей у Расеі, якія мелі месца ў сувязі з бальшавіцкім пераваротам, мае таксама аналіз паводзін краін Антанты, якія, здавалася б, павіны былі быць галоўнымі ворагамі бальшавікоў. Тым больш, што пра першыя пасьлярэвалюцыйныя гады нават Ленін казаў наступнае: “На працягу трох гадоў на тэрыторыі Расеі былі арміі англійская, француская, японская. Няма сумневу, што самага малога напружаньня сілаў гэтых трох дзяржаў было б цалкам дастаткова, каб за некалькі месяцаў атрымаць перамогу над намі” (ПСС, т. 42, с.22). А, можа, правільна сказана ў адной з крыніц (www.volk59.narod.ru/inter14.htm): “Славутай “інтэрвенцыі 14 краін супраць савецкай рэспублікі” проста не было. Задача зьнішчыць бальшавіцкую ўладу шляхам прамых ваенных дзеяньняў ставілася толькі аднойчы – 27 кастрычніка 1918 года францускім прэм’ерам Клемансо. Але і тады высаджаныя на поўдні Украіны і ў Крыме дзьве французскія дывізіі нават не ўступілі ў баявое сутыкненьне з войскамі бальшавікоў”. Вось мы і маем чарговы цікавы факт, які патрабуе разьбіральніцтва. Матэрыял ілюструе бальшавіцкі прапагандысцкі плакат і фота некаторых заходніх паліыткаў (Парыж, 1919 год. Зьлева направа: Лойд-Джордж, В.Арланда, Ж.Клемансо, В.Уільсан).

Рэдакцыя.

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 6: Фінансаваньне “пралетарскай рэвалюцыі”

Лістапад 16, 2008 | Каментары (1)

Т��о� ��нан�аван�не.JPG

Пытаньне аб фінансаваньні бальшавікоў з-за мяжы напярэдадні, падчас і пасля рэвалюцыі 1917 года – гэта яшчэ адно вельмі істотнае пытаньне, аналіз якога можа дапамагчы зразумець сапраўдны зьмест тагачасных падзей. Найбольш шуму ёсьць пра “нямецкія грошы” бальшавікоў. Давайце зь іх і пачнем, ведаючы, аднак, што шум нярэдка робіцца для таго, каб схаваць больш істотныя факты за інфармацыйнай шырмай… (матэрыял ілюстраваны фота Парвуса (Ізраіль Гельфанд; зьлева) і Ганецкага (Якаў Фюрстэнберг)).

Рэдакцыя.

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 5: Бальшавіцкія кадры

Лістапад 12, 2008 | Каментары (5)

Т��о� кад��.JPG

Калі чалавек упершыню знаёміцца з матэрыяламі, у якіх адлюстраваны склад прадстаўнікоў галоўных органаў улады ў першыя дзесяцігоддзі існаваньня СССР (дый яшчэ на фоне таго, што яны выраблялі), усе расповеды пра тое, што бальшавікі былі накіраваныя на ідэю “пабудовы камунізму”, на “сьветлую будучыню ўсяго чалавецтва” і г.д. пачынаюць выглядаць вельмі сумніўнымі. Але толькі пазьней, праз гады, у чалавека цьвёрда замацоўваецца думка, што сапраўды аповеды пра “камунізм” – гэта было ня больш, чым прапагандысцкія міфы, што сапраўдны зьмест падзей хаваецца ў іншым. Таму, калі сумненьні ў праўдзівасьці пададзеных ніжэй зьвестак узьнікнуць і ў нашых чытачоў, прапануем паспрабаваць іх удакладніць. Для нас праўда вышэй за ўсё (у якасьці ілюстрацыі да матэрыялу пададзены фота некаторых бальшавіцкіх дзеячаў тых часоў).

Рэдакцыя.

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 4: Бальшавіцка-НКВДшныя катаваньні

Лістапад 10, 2008 | Няма каментараў

Т��о� ка�аван�н� 1.JPG

Паколькі адзначэньне 7 лістапада – даты бальшавіцкага перавароту 1917 года – на ўсёй постсавецкай прасторы (уключна з самой Расеяй!) толькі ў Беларусі ўсё яшчэ адбываецца як Агульнадзяржаўнае сьвята з выходным днём (што, апроч іншага, ганьбіць нас, беларусаў, перад усім сьветам), мы вырашылі працягнуць аналіз феномену бальшавізму. Сёньня мы каротка праінфармуем аб распрацаванай бальшавікамі-НКВДшнікамі сістэме катаваньняў, якая выкарыстоўвалася ў адносінах да, як правіла, абсалютна нявінных людзей. Катаваньні прызначаліся для таго, каб тэрарызаваць грамадства. Тактычная мэта заключалася ў тым, каб арыштаваны сам “прызнаўся” ў неіснуючых “контррэвалюцыйных” думках і дзеньнях. Матэрыял узяты з шэрагу крыніц, якія пададзены ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 212
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы