nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.2. Эканам.пытан. і дэмакратыя

Чаму “Расея” і “Захад” надалей пакінуць нам Лукашэнку (частка 2: чаму “Захад”)

Жнівень 30, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

На “змаганьне за дэмакратыю ў Беларусі” заходнікі за 16 гадоў “выдаткавалі” дзясяткі, а мо і сотні мільёнаў даляраў ды еўра. Але іх палітыка па “дэмакратызацыі Беларусі” цалкам праваленая. Мы шмат разоў тлумачылі, чаму праваленая (хаця гэтых грошай хапіла б, каб некалькі разоў “дэмакратызаваць Беларусь”). Прамаскоўскага агента, беларусафоба-этнацыдчыка Лу-ку і “Захад” пакідае нам на чарговы тэрмін. Мы таксама ўжо тлумачылі, чаму пакідае. На фоне пералічаных фактаў цікава назіраць, як сёньня заходнія палітыкі й палітолагі скідаюць віну адзін на аднаго, адхрышчваючыся ад таго факта, што Лу-ка, у значнай ступені з-за іх “дапамогі” нам, і далей будзе заставацца “апошнім дыктатарам Еўропы”…

Далей »

Пачаліся размовы пра беларускі Кландайк? Самы час крычаць: “Рабуюць!!!” (Д пр-п 128)

Ліпень 28, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя.


Для таго, каб утрымацца ва ўладзе яшчэ хоць троці, цяперскі рэжым Лу-кі пачаў рыхтавацца да перадачы нашых прадпрыемстваў замежнікам. Справа ўсё больш пераходзіць у практычную плоскасьць. Давайце пабачым яе, а затым абмяркуем. Для затраўкі пададзім артыкул, які ўзяты адсюль: http://www.investar.by/en/news-calendar/46-belarus-news/311-2010-07-09-13-30-51

Далей »

Мядзведзеў, альбо найменшы агульны назоўнік

Люты 16, 2010 | Каментары (1)

Барыс Райтшустэр (пераклаў з нямецкай Яўген Бяласін)

d09fd183d186d196d0bdd18b-2Перыядычна мы мусім адкідаць усё іншае, каб дапілнаваць ворага №1 беларускага народа, якім ёсьць расейская імперская бюракратыя. Таму давайце ў серыі матэрыялаў паглядзім на сітуацыю ў сучаснай Расеі вачыма розных разумных людзей. Першым у дадзенай серыі матэрыялаў падаем пераклад артыкула зь нямецкага друку, зроблены нашым сталым аўтара і перакладчыкам Яўгенам Бяласіным. Адразу адзначым: большая частка артыкула нам вельмі спадабалася, канец – не. Бо высьветлілася, што аўтар, як ліберал, усур’ёз разьлічваў на “добрага цара” – ліберала Мядзьведзева. Для нас падобнае – даўно пройдзены этап.

Далей »

Бабка Паразка Віктара Юшчанкі

Студзень 27, 2010 | Каментары (1)

Андрэй Канаваленка - сябра “Нашої України” з 2002 по 2009 г. (узята з www.pravda.com.ua/columns/4b5f03b19dad1)

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-8-d090d0bdd0b4d180d18dd0b9Па падказцы аднаго з нашых чытачоў мы вырашылі разьмясьціць на сайце яшчэ адзін аналітычны артыкул, прысьвечаны прэзідэнцтву і арганізацыі выбарчай кампаніі Віктара Юшчанкі. Асноўны пасыл, з-за якога мы так робім – трэба вучыцца на памылках. Лепш чужых. Сваіх у нас саміх хапае… Некаторыя крытычныя заўвагі дадзены па ходу артыкула.

Рэдакцыя.

Далей »

УКРАЇНА: момант ісьціны набліжаецца… (частка 3: магчымы лёс Украіны пры Януковічу і пры Цімашэнцы)

Студзень 24, 2010 | Каментары (5)

Рэдакцыя

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-53.

Што чакае Ўкраіну пасьля канчатковай перамогі аднаго з кандыдатаў? Хутчэй за ўсё, пры Януковічу – прарасейства і “дзьвюхмоўе”, але напэўна меншыя, чым у Беларусі пры Лукашэку. Цімашэнка – гэта ўсё яшчэ вялікае невядомае, але пытаньня пра “дзьвюхмоўе” зь яе боку напэўна ня будзе, як і наўрад ці будзе працяг той лініі па аднаўленьні гістарычнай справядлівасьці, па стварэньні Адзінай украінскай праваслаўнай памеснай царквы, якую праводзіў апошнія пару год пан Юшчанка. Давайце паспрабуем прадказаць варыянты будучыні Ўкраіны на грунце выняткаў з абвешчаных прэтэндэнтамі праграм, якія сталі даступнымі нам дзякуючы радыё “Свабода” (паводле www.svaboda.org/content/article/1930541).

Далей »

УКРАЇНА: момант ісьціны набліжаецца… (частка 2: на разьвітаньне зь Юшчанкам)

Студзень 23, 2010 | Каментары (2)

Рэдакцыя

d0a3d0bad180d0b0d196d0bdd0b0-d0b2d18bd0b1d0b0d180d18b-32.

У свой час мы ўжо інфармавалі вас – нашых чытачоў – пра слабасьці Віктара Юшчанкі як палітыка і пра некаторыя яго плюсы на фоне іншых вядомых нам кіраўнікоў (гл., напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2006/11/23/406; nashaziamlia.org/2009/12/18/2843). Сёньня свае ацэнкі 5-гадовага прэзідэнцтва пана Юшчанкі (паколькі яно заканчваецца) прапануюць многія. Мы выбралі найбольш цікавыя на наш погляд матэрыялы і падаем вам.

Далей »

Два гатункі апазіцыянераў (частка 3: інфармацыя з Wall Street сьпецыяльна для апазіцыянераў другога гатунку)

Студзень 18, 2010 | Каментары (2)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d093d0b5d180d0bed196-6Хто-хто, а мы рэгулярна папярэджваем беларускіх апазіцыянераў, што стаўка на заходніх ліберастызатараў, на іх грошы ёсьць абсалютна бесперсьпектыўнай у сэнсе “змаганьня з дыктатурай за дэмакратыю ў Беларусі”. Літаральна культавым па гэтай тэме стаў наш артыкул “Адказ Гансу Віку: сярод нас лохаў няма!” (гл. nashaziamlia.org/2008/11/30/1641/#more-1641), які мае ўжо больш за 8000 праглядаў. Абагульняючы зьмест гэтага артыкула, мы больш за год таму нават вывелі 108-ы дактрынальны прынцып, які зафіксаваў, што “псеўда-ліберальная ідэалогія і грамадска-палітычная практыка … вельмі далёка адышлі ад таго, што ёсьць сапраўднай дэмакратыяй”, і што цяперашні заходні лібералізм “ня толькі не вырашае актуальных грамадска-палітычных праблем чалавецтва, а наадварот спрыяе разьвіцьцю аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў”, павялічваючы небясьпеку будучага глабальнага катаклізму. Нягледзячы на тое, што нас ня чуюць, мы і далей будзем вывучаць ліберастызм і заклікаць, пакуль ня позна, адвярнуцца ад яго.

Далей »

Антыкрызісная платформа АДС. Няўжо антыкрызісная? (Д пр-п 126)

Верасень 6, 2009 | Каментары (17)

d090d094d0a1У дадатак да папярэдняга артыкула мы вырашылі падаць і абмеркаваць на нашым сайце “Антыкрызісную праграму АДС”, папярэдне пераклаўшы яе на нармальную мову (узята адсюль: udf.by/index.php?newsid=101; як вы бачыце, АДС дэградавала да таго, што за паўгады ня здолела зрабіць беларускамоўную версію…). Праграма была абнародавана ў сярэдзіне сакавіка г.г.

Рэдакцыя.

Далей »

Эканоміка Расеі цалкам кантралюецца алігархамі. Наступствы…

Верасень 5, 2009 | Каментары (3)

Вікторыя Паповіч (паводле rynok.biz/rss/a/2009/08/17/JEkonomika_Rossii_kontroli; дадаткова fintimes.km.ru/57525)

d0a0d0b0d181d0b0d0bbd196d0b3d0b0d180d185d196Партыя АГП заўсёды была за любую прыватызацыю ў РБ, абы хуткую. Адсюль бачна, што АГП – той палітычны інструман-патэнцыял, які наўмысна створаны пэўнымі заходнімі коламі, каб забясьпечыць у Беларусі у спрыяльны момант алігархічную прыхватызацыю на карысьць новых соцыяпаразітных сіл. Тым цікавей прасачыць за наступствамі, да якіх ужо прывёў падобны спосаб “прыватызацыі” ў іншых краінах. Пададзены ніжэй матэрыял – гэта фрагмент працы расейскіх навукоўцаў (Уладзіслава Іназемцава і Мікіты Крычеўскага), якія паказалі згубнасьць для іх краіны алігархічнай прыватызацыі. Падаем гэты матэрыял, каб у чарговы раз папярэдзіць беларусаў і не дапусьціць паўтарэньня аналагічных падзей у нас.

Рэдакцыя.

Далей »

І тыя, хто ідзе ім на зьмену… Да 15-годдзя беларусафобскай дыктатуры ў Беларусі

Жнівень 4, 2009 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

d0a6d18bd0b3d0b0d0bdd0bad0bed19eПайшоў 16-ы год прамаскоўскага этнацыднага дыктатарскага рэжыму ў РБ. У 1994 годзе Лукашэнка, прыйшоўшы да ўлады, абяцаў пабудаваць “нябачную ў сьвеце дзяржаву”. У канцы ліпеня г.г. ў Менску прайшла нарада Рады Міністраў РБ, на якой падводзіліся эканамічныя вынікі першых шасьці месяцаў 2009 году. Гэта стварыла магчымасьць абмеркаваць эканамічныя вынікі ўсяго 15-гадовага “будаўніцтва” “нябачнай у сьвеце дзяржавы”. Грунтуючыся на перадачы Віталя Цыганкова (фота №3) на радыё “Свабодна” “Вечныя аптымісты ва ўрадзе мусяць знайсьці яшчэ 5 мільярдаў” (www.svaboda.org/content/transcript/1787520.html), давайце паспрабуем гэта зрабіць.

Далей »

Што яднае Гебельса, ідэолагаў КПСС і… Галівуд

Сакавік 5, 2009 | Каментары (1)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d093d0b0d0bbd196d0b2d183d0b4-1Сапрыўды, што? – можа запытацца некаторы чытач. – Нічога. Бадай што толькі літара “г”, на якую пачынаюцца і Гебельс, і Галівуд.

Не, шаноўныя. Сувязь тут ёсьць і яна нашмат больш зьмястоўная. Усе трое – зацятыя стваральнікі міфаў, заснаваных на хлусьні й прызначаных абслугоўваць злачынныя мэты. Розьніца толькі ў тым, што два першыя ўжо гісторыя, а апошні – Галівуд – гэта наша з вамі рэчаіснасьць. Прычым, найактуальная. У папярэднім матэрыяле наша рэдакцыя трохі пакрытыкавала філосафа В.Акудовіча, але потым мы падумалі, што варта дапамагчы дзядзьку, усё ж, магчыма, беларус. І паколькі ён любіць разбураць міфы, варта знайсьці яму добрую работу – паказаць які-небудзь сапраўды вялікі і сапраўды значны МІФ. Хай выкарыстоўвае свае памкненьні па прызначэньні. Будзе карысьць і яму асабіста, і беларусам.

Далей »

Насеньне сіянакратыі : Аб’ект найпільнай увагі – моладзь

Люты 18, 2009 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

d09cd196d185d0b0d0bbd0b5d0b2d196d187Акрамя дзейнасьці, скіраванай у Беларусі на тыя ці іншыя сектары ўлады і грамадства, сіянакратыя ўлічвае і чыньнік часу. Яе паразітныя планы грандыёзныя і нават больш за тое – глабальныя, таму посьпех ёй не абавязкова патрэбны менавіта сёньня ці заўтра. Яна дзейнічае з разьлікам на далёкую персьпектыву. Яе задаволяць вынікі, якія будуць і праз дзесяцігоддзі, абы ўсё ішло “ў патрэбным кірунку”. Праўда, каб гэтыя вынікі мець, сіянакратыя ўжо сёньня закладае грунт пад свае будучыя “дасягненьні” ў розных вузлавых кропках беларускага грамадскага арганізму. Таму яе асабліва цікавіць наша моладзь. Давайце і мы зьвернем увагу на гэта.

Далей »

Cамавыкрыцьцё Еўразьвязу!

Студзень 22, 2009 | Каментары (5)

Рэдакцыя. На падставе паведамленьня радыё “Свабода” ад 15.01.2009 г. (гл. www.svaboda.org/content/Article/1370557.html)

d095d097-d0a0d091У нас ужо даўно ўзьніклі падазрэньні, што тое, што агалошвае “Захад” адносна Беларусі, і тое, чаго ён сапраўды жадае дасягнуць – гэта дзьве розныя рэчы. З аднаго боку, мы ўвесь час чуем, што галоўная задача “Захаду” – “дэмакратызацыя Беларусі”. Аднак, у выніку назіраньня за тым, якія сілы атрымліваюць матэрыяльную, палітычную і арганізацыйную падтрымку, якая ідэалогія прапануецца пад выглядам “дэмакратычнай”, а таксама за тым, хто адштурхоўваецца ды ігнаруецца, нам стала відавочна: ніякая сапраўдная дэмакратызацыя у Беларусі “Захад” не цікавіць. Уся прапаганда на гэты конт – адзін татальны падман. Паралельна з гэтым мы пачалі сачыць таксама і за тым, а што на самой справе цікавіць “Захад” у Беларусі. Выказваньні палітолагаў з розных бакоў беларуска-еўразьвязаўскай мяжы дазволілі высьветліць, што “Захад” цікавяць наша зямля, лясы, вадаёмы, нетры, нашы транзітныя шляхі, прадпрыемствы, а асабліва – праца нашага беларускага народу, вынікі якой яны маглі б прысабечваць. Нядаўна мы атрымалі канчатковыя (бо афіцыйныя) пацьверджаньні правільнасьці ўсіх нашых самых нядобрых падазрэньняў.

Далей »

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 3)

Студзень 15, 2009 | Няма каментараў

У заключэньні падаем частку крытычных водгукаў чытачоў як на непасрэдна папярэдні артыкул, так і на паводзіны расейскай імперыякратыі. Так што наш каментар да артыкула рускіх “арыйцаў” стаўся не патрэбным – яго цудоўна заменяць выказваньні чытачоў.

Рэдакцыя.

Далей »

Другі дывізіён Еўразьвязу: Балтыя – Чарнаморыя – Каспій

Студзень 10, 2009 | Няма каментараў

Алег Соскін, доктар эканомікі, прафесар, дырэктар Інстытута трансфармацыі грамадства (падаецца паводле газеты “Экспрэс” (Украіна) №2, ад 9-10 сьнежня 2006 году і www.soskin.info/material.php?pokaz=2182)

Со�к�н.JPG

Адгукаючыся на прапанову Сяргея Высоцкага, выстаўляем два артыкулы Алега Соскіна (ніжэй – першы зь іх; гэты ж матэрыял, але ў больш пашыранай версіі, можна прачытаць тут: kyiv.osp-ua.info/index.php?newsid=10874). Дэманструючы павагу да блізкага нам украінскага народу, які, як да гэтага часу, не выяўляў імперскага стаўленьня да народу нашага, разьлічваючы на брацкае супрацоўніцтва і ў будучыні, а таксама на тое, што для большасьці беларусаў украінская мова ня ёсьць істотнай праблемай, падаем артыкулы на мове арыгінала.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра “Карту Муда́ка”, тэхналогію махлярства і падліньніка-сьцярвятніка, які косіць пад белага арла (частка 2)

Студзень 1, 2009 | Каментары (4)

Барыс Керзач, Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

�ал�к� 2.JPG

Далей »

Ва Ўладзівастоку таксама дайшло за заклікаў аддзяляцца ад Масквы

Сьнежань 22, 2008 | Каментары (1)

Узята з kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/21/62945.shtml (у РФ і РБ усе сайты КаўказЦэнтру адкрываюцца толькі праз проксі-сервер)

УладзÑ�ваÑ�Ñ�ок.JPG 

21 сьнежня ва Ўладзівастоку быў жорстка разагнаны міліцыяй мітынг пратэсту аўтамабілістаў супраць падвышэньня мыта. На плошчы імя “Барацьбітоў за ўладу Саветаў”, дзе сабраліся мітынгоўцы, многія з удзельнікаў акцыі былі зьбітыя, у тым ліку жанчыны і дзеці. Прадстаўнікоў прэсы затрымлівалі й развозілі па аддзяленьнях міліцыі. Затрымлівалі нават тых, хто ў выходны дзень выйшаў пагуляць зь дзецьмі.

Далей »

Татары аб’явілі пра сваю незалежнасьць і стварылі ўрад у выгнаньні

Сьнежань 22, 2008 | Няма каментараў

Узята з kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/21/62937.shtml (у РФ і РБ усе сайты КаўказЦэнтру адкрываюцца толькі праз проксі-сервер)

ТаÑ�аÑ�Ñ�.JPG 

20 сьнежня г.г. на пашыранай сесіі Мілі Меджліса (Парламента) Татарскага народу была прынята Дэкларацыя аб незалежнасьці Татарстана, тэкст якой падаецца ніжэй. Якія-небудзь дадатковыя каментары беларусам-літвінам, думаем, не патрэбныя.

Рэдакцыя.

Далей »

Хто нам саюзнік і партнёр?

Сьнежань 21, 2008 | Каментары (1)

Анатоль Сідарэвіч (узята з http://www.arche.by/by/8/40/151)

СÑ�даÑ�Ñ�вÑ�Ñ�3.JPG 

Падаем артыкул вядомага публіцыста, літаратурнага крытыка, гісторыка, аднаго з заснавальнікаў адноўленай Сацыял-дэмакратычнай Грамады Анатоля Сідарэвіча. Шмат якія думкі (на жаль, ня ўсе), выказаныя ім, пераклікаюцца з тым, пра шматкроць пісалі мы. Што да яго галоўнай высновы пра тое, што “сучасная Расея беларускай дэмакратыі не саюзнік, а сучасная Еўропа – у лепшым разе ненадзейны, хісткі партнёр”, дык яна практычна адзін у адзін паўтарае тое, што ўжо даўно сфармулявана намі ў якасьці Д пр-пу 5. І яшчэ, мы, у адрозьненьне ад аўтара, ужо даўно імкнемся не карыстацца паняткамі “Расея”, “Захад”. Мы імкнемся называць імёны канкрэтных суб’ектаў тых ці іншых грамадска-палітычных працэсаў у Еўропе і сьвеце.

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму просты цясьляр Людвіг Брюгман – сапраўдны Сябра беларускага народу?!

Сьнежань 9, 2008 | Каментары (4)

Яўген Бяласін

Гэты артыкул асабліва прыемна чытаць на фоне папярэдняга. Рэдакцыя.

���гман.JPG

Час існуе таксама і для таго, каб прааналізаваць, ці правільна яго выкарыстоўваў, ці на тых людзей яго аддаваў, ці прайшоў міма нейкіх кантактаў, якія ня сьлед было мінаць. Сустрэў нядаўна акурат такі сьлед, сьлед таго, што як мадэль было б правільным з боку дэмакратычнай Эўропы на пачатку 1990-х. Прынамсі, не было б чорнай дзіры, якая ўтварылася тут, у Беларусі, бо дэмакратычныя сілы склаліся без унутраных рэсурсаў, як домік з даміно.

Далей »

Праграма АУН па супрацьдзеяньні агрэсіі Расеі

Жнівень 17, 2008 | Каментары (1)

�У�(�).JPG

Кіраўніцтва рэвалюцыйнага крыла Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН-р.) выступіла з заявай па расейска-грузінскай вайне. Ніжэй падаем яе тэкст (паводле www.ukrnationalism.org.ua/news/?n=3455). 

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 1 з 3123
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы