nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.1.4. Змаганьне за дэмакратыю

Маніфэст

Люты 9, 2012 | Каментары (1)

Паважаныя беларусы-літвіны, суайчыньнікі. Зьвяртаемся да вас са словамі  заклапочанасьці аб лёсе нашай Бацькаўшчыны — Беларусі. У мінулым годзе у Бельгіі (Антвэрпен) быў заснаваны  Офіс Беларускай Палітычнай Эміграцыі (ОБПЭ, в.а. ген. дырэктарa cп. С.Аксімовіч, дырэктар І.Лазарчук). Офіс зарэгістраваны і мае акрэдытацыю у Еўрапарламенце. Яго заснавальнікі — фізічныя асобы, прадстаўнікі палітычнай эміграцыі апошняга дзесяцігоддзя. Стратэгія Офіса палягае ў кансалідацыі і каардынацыі намаганьняў беларускай дыяспары сьвету супраць зьнішчэньня беларускага этнасу, дапамога беларускай нацыі ў барацьбе за свае правы і жыцьцёвыя інтарэсы, за пабудову беларуска-літвінскай дзяржавы, супраць паўзучай акупацыі з боку Расеі.

Далей »

Латвія ў 2012, як Чачня ў 1999? (Д пр-п 132)

Студзень 27, 2012 | Каментары (13)

Барыс Стамахін

Адна з чытачоў нашага сайта пракаментавала перадпапярэдні артыкул у наступным ключы: маўляў, цяперашнія падзеі вакол Польшчы – гэта ні што іншае, як адпрацоўка еўрапейскімі касмапалітызатарамі (рознымі мультыкультуралістамі-талерастамі) на прыкладзе гэтай краіны тэхналогіі зьнішчэньня еўрапейскіх нацый. Зь іншага боку, у Беларусі не зьнікаюць енкі, сэнс якіх цалкам супрацьлеглы: маўляў, Беларусь можа стаць дэмакратычнай і незалежнай толькі ўвайшоўшы ў “Эўропу”. Якая з гэтых пазіцый рэалістычная, а якая рамантычна-ілюзорная? Хто правы: Dora ці беларускія “эўрааптымісты”? Рэдакцыя вырашыла пашукаць адказ на гэтыя пытаньні як у меркаваньнях паважаных людзей, так і ў сёньняшніх грамадска-палітычных падзеях у еўрапейскіх краінах. Нядаўна мы ўжо паказалі словамі прэзідэнта Эстоніі Томаса Ільвеса й расейскай ліберал-дэмакраткі Валерыі Навадворскай, што сёньняшні “Еўразьвяз” зусім не дапамагае прыбалтыйскім народам супрацьстаяць новаму наступу расейскай імперыякратыі на іх культуры і мовы  (гл. http://nashaziamlia.org/2011/12/13/4574/; http://nashaziamlia.org/2011/12/03/4511/). У працяг шэргу меркаваньняў названых асоб падаем артыкул вядомага расейскага ліберала (сапраўданага ліберала, зь вялікай літары, а не дэгенерата-лібераста!) Барыса Стамахіна (гл. фота). Яго артыкул прысьвечаны актуальным падзеям у Латвіі (узяты адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/01/25/88389.shtml). У ім спадар Стамахін сярод іншага таксама дае ацэнку той “дапамогі”, якую аказвае латвійскаму народу ў цяжкую гадзіну такі “цывілізаваны”, такі “дэмакратычны” Еўразьвяз.  

Далей »

Год і 9 месяцаў пасьля гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам (частка 1)

Студзень 21, 2012 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

У некалькіх папярэдніх артыкулах мы паказалі цэлую серыю ўсялякіх “праколаў”, якія рэгулярна ў наш час дапускае такі “цывілізаваны”, “дэмакратычны”, “прававы”  “Захад”, праз якія ён на справе выкрывае сваё сапраўднае нутро. Гэта і сяброўскія шахер-махер з азіяцкімі дыктатарамі, і невыкананьне сваіх унутрысаюзьніцкіх абавязальніцтваў, і здача на расправу ў Расею чачэнскіх уцекачоў, і шмат чаго аналагічнага. І ўсё ж гэта яшчэ кветачкі. Яны малавядомыя беларускаму абываталю, недастаткова кранаюць яго за жывое. Давайце пяройдзем да разгляду больш выразістых падзей, якія, аднак, дэманструюць усё той жа цынічна-крывадушны характар г.зв. “Захаду”. Адной з такіх падзей, несумніўна, зьяўлецца гібель амаль сотні прадстаўнікоў польскай кансерватыўна-партыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, якая мела месца 10 красавіка 2010 года пад старажытным беларускім Смаленскам.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 6, заключная; Д пр-п 131)

Студзень 8, 2012 | Каментары (9)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Паскудная, вядома, тэма, за аналіз якой мы ўзяліся. Але, што зробіш, калі-небудзь зь ёй трэба было разьбірацца і вызначацца. Тым больш, што падзеі ў сьвеце прысьпешваюць. Дзякуй богу, наша справа набліжаецца да фінішу (у дадзеным ідэалагічным пытаньні, вядома). Абставіны такія, што многія, хто думае, як мы, баяцца і памоўкваюць у анучку (у т.л. прыкідваючыся “крутымі палітыкамі”), і гэтым пасіўна cаўдзельнічаюць у распаўзаньні зла… Хай сабе. Мы — іншыя, для нас такое непрымальна. Больш за тое – аплаціцца. Мы ў Беларусі зноў будзем аднымі зь першых, і так назаўсёды цяпер застанецца…

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 4, тэарэтычная; Людская псіхіка як сістэма)

Снежань 31, 2011 | Каментары (7)

Алесь Астроўскі

Усе мы бачым, што ў соцыяпаразітных і адначасна соцыядэструктыўных сіл (дарэчы, адно без другога не бывае!) лёгка атрымліваецца накідваць, здавалася б, свабодным, культурным і дасьведчаным нацыям розныя збачэнствы-вычварэнствы-мярзоту. Пры гэтым яны – сацыяльныя паразіты — прапагандуюць гэтыя паскудствы ў якасьці ледзь не грамадскай нормы ці “новых, прагрэсіўных павеваў культуры”, а на справе абыдляючы народы па тэхналогіі, вядомай ужо тысячагоддзі (узяць хаця б аповед пра Садом і Гамору зь Бібліі). Гэты факт быў зафіксаваны намі й прадэманстраваны ў першых дзьвюх частках данай серыі матэрыялаў. Агульная і нацыянальная культура пад уплывам садаміі разбураецца, грамадства дэградуе, сем’і з-за дэмаралізацыі распадаюцца, чалавек губляе арыентыры грамадска-этычнай нормы – важнейшыя псіхічныя апоры для людскага жыцьця. Такім чынам, насаджэньне садаміі — відавочнае злачынства! Але гэты злачынны вынік якраз і пастаўлены кімсьці ў якасьці мэты сваёй дзейнасьці… Чаму ж у злачынцаў усё атрымліваецца?! Даць адказ на гэтае пытаньне немагчыма, не даведаўшыся пра тое, што ёсьць чалавек (людскае грамадства) і як пабудавана яго (іх) псіхіка. Псіхіка чалавека як сістэма – вось ён, ключавы аб’ект пазнаньня ў дадзеных абставінах!

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 2; радыё “Свабода” – рупар ліберастызму ў Беларусі)

Снежань 21, 2011 | Каментары (4)

Рэдакцыя

Показку “той, хто плаціць музыкам, той і музыку заказвае”, напэўна, ведаюць усе. Радыё “Свабода”, як вядома, фінансуецца Кангрэсам ЗША. Таму новыя павевы, якія ідуць ад уладаў ЗША, мусяць быць і новай палітыкай гэтага радыё. Мы дапускаем, што занятак, зьвязаны зь неабходнасьцю прапагандаваць разбэшчанасьць і розныя парасексуальныя паскудствы, можа не падабацца многім журналістам беларускай службы радыё “Свабода”. Некаторыя паціху нават супраціўляюцца гэтаму. Мы бачым такія прыкметы… Таму мы зноў падкрэсьліваем, гаворка далей пойдзе ня столькі пра людзей, якія працуюць на радыё “Свабода” і якім трэба неяк жыць, колькі пра ролю гэтай установы, праз якую бачная палітыка заказчыка, а празь яе і мэты ўсё тых жа глабалісцкіх ліберастычна-сіянісцкіх колаў, якія атабарыліся ў ЗША і апанавалі ня толькі фінансы і СМІ гэтай краіны, а і палітычныя інстытуты. Тое, што радыё “Свабода” прапагандуе сексуальныя збачэнствы, уважлівы чытач мог заўважыць ужо па 1-й частцы гэтага матэрыяла. Працягнем прыводзіць факты ўсё таго ж, але на прыкладзе “беларускіх” матэрыялаў за апошнія пару гадоў.

Далей »

У Еўропе зараджаецца ліберальны фашызм

Снежань 12, 2011 | Каментары (14)

Сяргей Высоцкі

Прэса многіх еўрапейскіх краін надала ўвагу падзеям у Польшчы ў Дзень Незалежнасці 11.11.2011 г.  Мае ўражанні, як непасрэднага ўдзельніка падзеяў, супрацьлеглыя большасці каментароў. Дамінуе тэма аб “зборышчы фашыстаў” са ўсёй Еўропы. Але вось фашыстаў дык я ўбачыў з іншага боку… У Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах кансерватыўныя, правыя і правацэнтрысцкія сілы праводзяць свае акцыі. Ня толькі яны, але яны ў першую чаргу. І гэта нармальна. Людзі, для якіх паняцці Айчыны, роднай культуры, гонару за свой народ не пустыя словы, хочуць адчуць сваю нацыянальную еднасць. Людзі хочуць заставацца людзьмі, захоўваючы памяць пра пайшоўшых героях, не пераўтвараючыся ў двуногіх жывёлаў, кіруемых аднымі інстынктамі.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 2)

Снежань 11, 2011 | Каментары (2)




Мы ў апошніх падзеях вакол спадара Міхалка бачым шэраг асьпектаў – сярод іх грамадскі, юрыдычны, стратэгічны. Давайце пра іх падрабязьней і пагаворым.

Рэдакцыя.

Далей »

Сяргей Міхалок і Янка Купала заклікалі: “Ня быць скотам!” (частка 1)

Снежань 7, 2011 | Каментары (7)

У сярэдзіне кастрычніка значную частку беларускага грамадства абляцела вестка: лідара гурту “Ляпіс Трубяцкі” Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Пра гэта адным зь першых паведаміў сайт “Беларускі партызан” (http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=106318&newsPage=0; цяпер ён у Беларусі блакаваны). Прычынай стала тое, што Сяргей Міхалок даў інтэрвію, у якім нібыта абразіў Лу-ку. Мы прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на гэтую, здавалася б, прыватную падзею з нашага сёньняшняга жыцьця, бо яна ўлучыла ў сябе шэраг істотных момантаў сёньняшняй беларускай гісторыі. А наш аналіз, як часта мы робім, пачынаем з самаго факта.

Рэдакцыя.

Далей »

Навадворская: руская мова – палітычная прылада імперыі

Снежань 3, 2011 | Каментары (6)

Нядаўна двое расейскіх праваабаронцаў Валерыя Навадворская (далей, В.Н.) і Канстанцін Баравы (далей, К.Б.; гл. фота) далі інтэрвю парталу TVNET (браў інтэрвю Андрэй Мураўеў). У ім яны апавялі аб сваім стаўленьні да актуальных (у т.л. ускосна і для Беларусі) падзеях у Латвіі. Рэдка бывае, калі мы амаль з усім згодныя зь людзьмі. У дадзеным выпадку гэта так (выключэньне датычыць адценьняў). Больш за тое, у інтэрвю знаходзіцца прыклад пазіцыі й шэраг аргументаў для многіх з тых, хто здольны ў сваім ўяўленьні перанесьці сітуацыю з Латвіі ў Беларусь, і наадварот (узята адсюль: http://rus.tvnet.lv/novosti/kommjentariy/183957-novodvorskaja_za_sborom_podpisjey_slishjen_gimn_sssr_vidjeointjervju; падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі).

Рэдакцыя.

Далей »

Практычна афіцыйнае паведамленьне пра тое, як “Эўропа” зноў здае Беларусь і Ўкраіну ў расейскую імперыю

Снежань 1, 2011 | Каментары (8)

Нядаўна гэты ганебны факт вымушана была прызнаць нават пальшавіцка-ліберастычная “Газета Выборчая”. Пра гэта паведаміла радыё “Свабода”, выставіўшы на сваім сайце частку артыкула з “Выборчай” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html). Мы пераклалі артыкул цалкам і падаем да чытаньня на нашым сайце (узята адсюль: http://wyborcza.pl/dziennikarze/1,84228,10706111,Unia_przegrywa_z_Moskwa_Wschod__ANALIZA_.html). Некаторыя каментары па ходзе тэксту, некаторыя – пасьля.

Рэдакцыя.

Далей »

Мы не выключныя — усе такія, як мы

Лістапад 24, 2011 | Каментары (21)

Ужо заманала чуць ад нашых прыхільнікаў і непрыхільнікаў адзін і той жа матыў у розных варыяцыях (у прыхільнікаў ён з-за дурноты, у непрыхільнікаў — наўмысны). Маўляў, беларусы-літвіны нейкі занадта пасіўны неданарод, гатовы цярпець на сваім карку любых паноў, іх любыя зьдзекі. Пераканаўся шматкроць: дзесяткі іншых народаў – хаця б тыя ж палякі, украінцы, рускія, татары, якуты, комі й г.д. – ані трохі ня лепшыя ў гэтым сэнсе. Таксама пасіўна назіраюць за дэградацыяй саміх сябе, сваіх дзяржаў і аўтаномій. Усё нечага чакаюць. А між тым, у многіх зь іх умовы для нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня былі й ёсьць на парадкі лепшыя, чым у нас – беларусаў-літвінаў! Прапаную рэдакцыі выставіць “украінскі” матэрыял, які гэта даводзіць (аўтарка разважае пра тыя ж праблемы ва Ўкраіне, таксама заклікае зь імі змагацца). Бо з намаўленьнем хлусьлівых ідэй нейкай выключнай непаўнавартасьці беларусаў трэба змагацца самым рашучым чынам // Віталь Хромаў.

Мы вырашылі так і зрабіць. Выстаўляем артыкул Ірэны КарпыКалі чуеце “рускі сьвет” – успомніце Галадамор” (узяты адсюль: http://www.unian.net/rus/news/news-470271.html). Матэрыял праілюстраваны дакументальнымі фота: як «экспрапрыявалі» збожжа, як галадалі й паміралі дзеці ды дарослыя // Рэдакцыя.

Далей »

“Захапі Ўол-Стрыт” – даўно чаканая архіважная падзея (Д пр-п 130)

Лістапад 23, 2011 | Каментары (6)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Зь сярэдзіны верасьня г.г. (а дакладней, зь 17-га чысла) з ЗША сталі паступаць вельмі цікавыя паведамленьні (дарэчы, іх з-за важнасьці вымушаны былі падаваць нават ліберальныя СМІ – такія, напрыклад, як радыё “Свабода”; і гэта нягледзячы на выразны анты-ліберастычны зьмест гэтых паведамленьняў, які, зразумела, хаваўся). Маўляў, у Ню-Ёрку зьявілася група энтузіястаў-дзівакоў (спачатку некалькі дзесяткаў), якія ўсталявалі намёты ў фінансавым цэнтры Ню-Ёрка – паблізу ад Ўол-Стрыт, на плошчы “Дзукоці-парк” на Манхэтэне, і аб’явілі сябе ініцыятарамі стварэньня руху “Захапі (займі, акупуй) Ўол-Стрыт” (Occupy Wall Street). Гэта былі пераважна маладыя людзі, якія прапанавалі арганізавана пратэставаць супраць палітыкі ўладаў, якая праводзіцца ў інтарэсах буйных “міжнародных”, у т.л. фінансавых карпарацый, а не звычайных грамадзян.

Далей »

У 1960-80-я гады былі рэпрэсаваныя дзесяткі беларусаў-дысідэнтаў

Лістапад 21, 2011 | Каментары (5)

У 1990-я ў Беларусі было распаўсюджана меркаваньне, што ў савецкія часы былі асуджаныя дысідэнты “украінцы, рускія, татары, прадстаўнікі іншых народаў, а  беларусаў сярод дысідэнтаў не было”. І вось сёньня я раптам даведваюся, чытаючы  “Свабоду”, што гэта чарговая накінутая нашаму народу мулька комплексу непаўнавартасьці.  Аказваецца, за савецкім пасьляваенным часам бальшавікамі-камуністамі былі рэпрасаваны дзесяткі беларусаў-літвінаў! У гэтым мы ані трохі ня горшыя за іншых! Зьвесткі былі схаваны ў сярэдзіну матэрыяла з некалькі іншым зьместам (гл. тут:  http://www.svaboda.org/content/article/24396579.html). Заклікаю рэдакцыю тэрмінова падаць гэты матэрыял на сайце // Віталь Хромаў.

Мы так і вырашылі. Матэрыял, пра які ідзе гаворка (узяты з пададзенага сайта радыё “Свабода”), у пачатку праілюстраваны фота дысідэнтаў Сяргея Ханжанкова і Міхася Кукабакі, а таксама гісторыкаў Ігара Кузьняцова і Андрэя Вашкевіча.

Рэдакцыя.

Далей »

Літварусь і польскае пытанне

Лістапад 20, 2011 | Каментары (19)

Павал Біч


Рэдакцыя падзяляе далёка ня ўсе меркаваньні, выказаныя аўтарам у артыкуле (напрыклад, мы ня згодныя зь яго спадзевам на “беларускіх палякаў”, зусім інакш бачым прыярытэтную вагу тых ці іншых механізмаў нацыянальнага беспамяцтва ва ўмовах расейскага каланіялізму, а вось над прапановай магчымай назвы нашай краіны «Літварусь» лічым вартым падумаць), але выстаўляем матэрыял на сайце, каб прадэманстраваць узор мысьленьня беларуска-літвінскага інтэлігента пачатку ХХІ стагоддзя.

Рэдакцыя.

Далей »

Рэцэпт ад усялякіх бед – аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа

Лістапад 14, 2011 | Каментары (15)



Напісаць гэты артыкул мяне прымусілі ніжэй прыведзеныя каментары да артыкулаў на сайце http://nashaziamlia.org/. Чытачы, калі ласка, уважліва іх пачытайце і падумайце.

Галіна Арцёменка

Далей »

ВЯЛІКІЯ і ЖЫВЫЯ. Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 1)

Красавік 30, 2011 | Няма каментараў

Прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты. Хто яны? Што гэта за людзі? На меркаваньне рэдакцыі, гэта тыя, хто значную частку свайго жыцьця прысьвячае адстойваньню аб’ектыўных інтарэсаў нашага беларуска-літвінскага народу, хто ў гэтай справе ўпарты, нязломны, непадкупны, хто разумны, дасьведчаны і мае здабыткі… Некаторым можа падацца, што такія людзі могуць быць толькі ў нашым уяўленьні, маўляў, яны – ідэальныя, і таму іх… няма. На шчасьце такія людзі сярод беларускага народу ёсьць. Іх цяпер не рэкламуюць, пра іх сёньня не ўзгадваюць СМІ (у т.л. “незалежныя”, “апазіцыйныя”). Таму за справу азнаямленьня нашага народу з сапраўднымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай эліты вырашыла ўзяцца наша рэдакцыя. Самым яскравым прадстаўніком такіх людзей на Гарадзеншчыне сёньня несумненна зьяўляецца Алесь Мікалаевіч Белакоз. Больш года таму мы, сябры рэдакцыі (далей пазначаныя як АА і НН), пачалі запісваць фрагменты вуснага аповеда Алеся Мікалаевіча пра яго жыцьцё і змаганьне, каб пазнаёміць зь ім вас – нашых чытачоў. Выконваем таксама просьбу Алеся Мікалаевіча і папярэджваем, што пададзены ніжэй тэкст з’яўляецца запісам непасрэднай жывой размовы і таму мае стылістычныя асаблівасьці, характэрныя для вуснай гаворкі… (Усе чорна-белыя ілюстрацыі — фотаздымкі з уласнага архіва спадара Алеся)

Далей »

Міхалевіч публічна адмовіўся ад далейшага супрацоўніцтва з лукашэнкаўскім КГБ

Люты 28, 2011 | Каментары (10)

Сёньня ў беларускім грамадска-палітычным жыцьці адбылася неардынарная падзея. Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі Аляксей Міхалевіч (які чамусьці любіць называць сябе Алесем і пра якога мы ўжо неаднаразова пісалі на нашым сайце) сабраў журналістаў розных апазіцыйных СМІ й аб’явіў, што ён разрывае дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую нібыта вымушана падпісаў пад уплывам катаваньняў, калі знаходзіўся ў СІЗА (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2323421.html; http://nn.by/?c=ar&i=51049).  У сувязі з неардынарнасьцю падзеі мы вырашылі часова зьмяніць нашы рэдакцыйныя планы, каб зафіксаваць яе яшчэ і на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Адраджэньне Нацыі

Люты 26, 2011 | Каментары (46)


Артыкул кіраўніка БПС быў дасланы нам з умовай, каб мы ў рэдакцыі самі вырашылі, ці выставіць яго як каментар да папярэдняга артыкула аўтара, ці падаць асобна. Мы абралі другі варыянт.

Рэдакцыя.

Далей »

Які канец Кадафі быў бы карысным

Люты 24, 2011 | Каментары (11)

Глеб Шчарбатаў

Артыкул, які мы падаем ніжэй, узяты з сайта рускіх шавіністаў (гл. http://ari.ru/news/3656/), верагодна, зьвязаных з расейскім ФСБ ці ГРУ (мы пра гэта адкрыта папярэджваем). Але бываюць выпадкі, калі падыдзе нават матэрыял расейскіх “арыйцаў”, каб, не губляючы шмат уласнага часу, адзначыць некаторыя рэчы… Аўтарскі стыль у цэлым захаваны.

Рэдакцыя.

Далей »

Цяжка быць чалавекам у часы дыктатуры (+ дадатак)

Люты 14, 2011 | Няма каментараў

Аляксандар Лялікаў

На нашым сайце мы ўжо выстаўлялі матэрыялы, у якіх вядомыя сьнежаньскія падзеі апісваюцца з пазіцыі ўнутраных перажываньняў іх удзельнікаў (гл. http://nashaziamlia.org/2010/12/26/3866/;  http://nashaziamlia.org/2011/01/14/3929/). Матэрыял, які падаецца ніжэй, у тым жа ключы. У ім дацэнт гарадзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы апісвае ўласны досьвед. Перажытыя пачуцьці прымусілі яго напісаць ліст на радыё “Свабода”, які мы падаем і на нашым сайце (узята з http://www.svaboda.org/content/transcript/2304348.html).

Рэдакцыя.
Далей »

Старонка 1 з 1512345...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы