nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.

Беларусы і башкіры – браты ў бядзе?!

Верасень 10, 2008 | Няма каментараў

Паводле kyk-byre.ru/?id=35

�а�к���.JPG

Друкуючы даны зварот да расейскіх уладаў і СМІ ад Башкірскага грамадскага руху «КYК БYРЕ», які прэзентуе нацыянальныя інтарэсы башкір на Расеі й у Башкартастане, мы хочам прадэманстраваць, наколькі канвергентна блізкімі зьяўляюцца праблемы й інтарэсы абсалютна розных народаў, якія апынуліся пад кантролем расейскай імперыякратыі. Зьвярніце ўвагу: тое, што Беларусь – незалежная дзяржава, а Башкартастан – аўтаномія ў складзе РФ, нічога ня значыць. Мы на адным узроўні этнацыднай праблемы! Гэта яшчэ раз даводзіць універсальнасьць механізмаў імперскай агрэсіі й падказвае, што перамога ў барацьбе за свабоду народаў магчымая толькі праз інтэрнацыяналізацыю і каардынацыю змаганьня. Па адным нам з-пад імперыі не вылезьці…

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Падлічым сабранае (Частка 8, заключная)

Жнівень 30, 2008 | Каментары (2)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

���� 9.JPG

Прайшло тры тыдні пасьля нападу “Расеі” на Грузію. Час падвесьці прамежкавыя вынікі па фактах, якія маюць стратэгічнае значэньне і выявіць якія магчыма толькі ў час вострых грамадскіх землятрусаў. Але найперш варта праверыць, як зьдзейсьнілася тое, што мы спрагназавалі больш двух тыдняў таму, не зьвяртаючы ўвагі на ўсе запэўніваньні ў супрацьлеглым з боку крамлян.

Далей »

М. Удугаў: “Мір на Паўднёвым Каўказе магчымы толькі пасьля дэакупацыі Каўказу Паўночнага”

Жнівень 20, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/19/60349.shtml)

УдÑ�гаÑ�.JPG 

Вядучы ідэолаг і палітычны стратэг маджахедаў Каўказу, Маўладзі Ўдугаў,  пракаментаваў апошнія падзеі ў Грузіі й персьпектывы ўрэгуляваньня сітуацыі ў сувязі з абвастрэньнем адносін паміж Расеяй і Захадам, а таксама пазіцыі кіраўніцтва Імарата Каўказ (ІК), якія пазначаны ў заяве ваеннага камандаваньня маджахедаў Каўказу (гл тут: http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197.shtml). У прыватнасьці, ён сказаў:

Далей »

Дзьмітры Саймс: “ЗША не заявяць пра ваенную падтрымку Грузіі з мэтай аднаўленьня яе тэрытарыяльнай цэласьці”

Жнівень 19, 2008 | Каментары (2)

Сайм�.JPG

Бываюць сітуацыі, калі артыкулы ці інтэрвю, якія мелі месца шмат часу таму, набываюць актуальнасьць большую, чым у час іх зьяўленьня ў СМІ. Да такіх матэрыялаў належыць эксклюзіўнае інтэрвю Дзьмітрыя Саймса – прэзідэнта Цэнтра Ніксана (ЗША) і выдаўца аналітычнага часопіса The National Interest— журналістам грузінскага выданьня Georgian Times. Гэтае інтэрвю 24 красавіка г.г. было выстаўлена таксама і на расейскім сайце ІноСМІ (www.inosmi.ru/translation/240990). Матэрыял быў азаглаўлены “Скандальнае інтэрвю … Саймса”, а падзагаловак тлумачыў, чаму: “У інтарэсы Амерыкі ўваходзіць абарона суверэнітэту суседніх з Расеяй краін”. Разумеем, з пазіцыі інтарэсаў расейскай імперыякратыі – гэта злачынства… У сьвятле апошніх падзей у Грузіі скандальнасьць гэтага даўняшняга і амбівалентнага інтэрвю мы ўбачылі ў іншым, што і адлюстравалі ў нашым загалоўку. Акрамя таго, мы разьлічваем, што ўжо дастаткова падрыхтавалі нашых сталых чытачоў, каб яны (на фоне хаця б папярэдняга артыкула) самі паспрабавалі ўбачыць некаторыя нюансы палітычнай прасторы ЗША…  Інтэрвю падаецца зь неістотнымі скарачэньнямі.

Рэдакцыя.

Далей »

14 жніўня. Грузія і навокал

Жнівень 15, 2008 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 3.JPG 

Нам даводзіцца часта нагадваць нашым чытачам, што мы – сайт не палітычны, не прапагандысцкі, а тым больш не для навінаў. Задача бачыцца нам у іншым. У чым канкрэтна, мы шмат разоў распавядалі. Але бываюць выпадкі, калі навіны, а тым больш іх супастаўленьне, маюць ключавое значэньне для фармаваньня сьветагляду, адэкватнага рэчаіснасьці. Учорашні дзень прынес шмат такіх навінаў. Частку зь іх мы вырашылі зафіксаваць. Для будучыні…

Далей »

Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 2; Д пр-пы 16а, 103)

Жнівень 14, 2008 | Каментары (5)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 2.JPG 

4. Рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Хто на чыім баку.

Калі аналізаваць сусьветную рэакцыю, дык атрымліваецца выснова, што на баку крэмлядзяў выступіла фактычна… толькі Куба. Пра іх спадзяваньні на “саюзьнічка” Лукашэнку трэба весьці асобную гаворку (апошні стаіўся і ні гу-гу – робіць выгляд, што з галавой заняты выбарчай кампаніяй у Палатку, сьвета белага ня бачыць…).  З-за гэтага вышэйшыя прадстаўнікі палітычнай галіны расейскай імпербюракратыі вымушаны псіхічна падтрымліваць самі сябе. Усё гэта бачна…

Далей »

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

Жнівень 11, 2008 | Каментары (11)

��ке� � �оне.JPG
Ілюстрацыя: пікет беларусаў ў Боне 10.03.2008 г.

Рэдакцыя.

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 4: яшчэ пра некаторыя ксенаэтнасы…)

Жнівень 5, 2008 | Каментары (4)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

ЦÑ�ганÑ�.JPG 

Наш аналіз ксенаэтнічнага ўплыву (як актуальнага, так і патэнцыйнага) на карэнныя еўрапейскія этнасы, у т.л. на наш беларуска-літвінскі, быў бы няпоўным, калі б мы не ўзгадалі пра цыганаў, габрэяў, кітайцаў, крымскіх татар. Таму давайце пагаворым і пра іх.

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка1: пачнем са шлюбаў)

Ліпень 24, 2008 | Каментары (2)

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

У калгаÑ� 1.JPG 

Прайшло больш за два гады з таго часу, калі мы выставілі свой першы зварот да нацыянальных меншасьцяў, якія пражываюць у Беларусі, каб яны праявілі інтэрнацыянальную салідарнасьць і заявілі свой пратэст хаця б супраць этнацыду беларуска-літвінскага народу – гаспадара зямлі беларускай. Зрабілі мы гэта з нагоды правядзеньня ў Гародні г.зв. “Фестывалю нацыянальных культур” (гл. http://nashaziamlia.org/2006/05/20/107). Прайшло больш за месяц часу, калі мы паўтарылі свой зварот з той жа нагоды (гл. http://nashaziamlia.org/2008/06/12/1388). Рэакцыя – нуль… Прычым, тое, што зварот дайшоў да адрасата, можна не сумнявацца. Першы зь іх нехта пераслаў на афіцыйны сайт “Фестывалю”, другі ў першыя ж дні пасьля выстаўленьня прагледзела ў некалькі разоў больш наведвальнікаў, чым гэта ў сярэднім бывае зь іншымі публікацыямі. Аднак ўсе нацыянальныя меншасьці сваімі танцамі, сьпевамі, дэманстрацыямі сваёй кухні, адзеньня й г.д. працягвалі актыўна падтрымліваць галоўныя прапагандэмы цяперскіх уладаў пра “росквіт культур усіх народаў, якія жывуць на Беларусі”, пра “шматнацыянальны беларускі народ!” і да т.п. вычварэнствы. Калі сёньня так выглядаюць справы, мы вымушаныя схаваць на час нашы прыроджаныя беларускія рысы – сьціпласьць, спагаду, такт у адносінах да іншых – і, не зьвяртаючы ўвагу ні на якія “талерантнасьці-паліткарэктнасьці”, пачаць аб’ектыўны аналіз узаемаадносін беларускага народу зь іншымі народамі-імігрантамі ў Беларусі. Падкрэсьлім, у Беларусі – на нашай зямлі! Усе мы і вы сьведкі: ніякага інтэрнацыяналізму цяпер няма, за яго яшчэ трэба змагацца, адбудоўваць. Усім іншым цяпер на наш беларускі лёс напляваць. А гэта значыць, што беларусы мусяць браць сітуацыю ва ўласныя рукі… Даны аналіз мы хацелі б пачаць з праблемы фіктыўных міжнацыянальных шлюбаў (яе пару месяцаў таму ўзьняла радыё “Свабода”; гл. тут:  www.svaboda.org/content/Transcript/1110207.html). Праз фіктыўныя шлюбы ў нашу Беларусь пранікаюць прадстаўнікі чужародных этнасаў. Гэта істотная праблема, якая падрывае дэмаграфічныя асновы беларускай нацыі. Прыступім да яе аналізу, пачынаючы з падачы скарочанай версіі таго самага матэрыяла “Свабоды”.

Далей »

Халакост вачыма Шэрлака Холмса

Ліпень 16, 2008 | Каментары (5)

Домерг Палако дэ Мэнас (паводле chitaemknigi.narod.ru/iydei/holokost.htmwww.rv.ru/content.php3?id=7362)

Халако�� - м��.JPG

Гэты матэрыял належыць да сьферы інтэлектуальных спрэчак у Францыі, скіраваных на аналіз сіянісцкіх міфаў. Нязначна скарочаны. Рэдакцыя.

Далей »

Лужкоў-правакатар працягвае распальваць варажнечу паміж народамі

Ліпень 15, 2008 | Каментары (8)

Рэдакцыя

��жко�.JPG

Апошнія месяцы і нават гады мы зьяўляемся сьведкамі сістэматычных правакацый расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу. Пры гэтым галоўнай персонай, якая непасрэдна зьдзяйсьняе гэтыя правакацыі, зьяўляецца мэр Масквы – Юры Лужкоў. Яго выказваньні скіраваныя на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ва Украіне ў цэлым і ў Крыме ў прыватнасьці, а галоўная мэта скіравана на разбурэньне сяброўскіх адносінаў паміж брацкімі ўкраінскім і маскоўскім народамі, на захоп Крыма расейскай імперыяй.

Далей »

Падвойная пераемнасьць, як доказ слушнасьці змаганьня

Ліпень 4, 2008 | Каментары (2)

Віталь Хромаў

С�ко�а1.JPG
Як паведаміла радыё “Свабода” (www.svaboda.org/content/Article/1181005.html), 1 ліпеня пайшоў з жыцьця Віктар Сікора (1925-2008 гг., гл. фота) – адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, вязень сталінскага ГУЛАГу, сапраўдны патрыёт Беларусі, адраджэнец.

Далей »

Дзень нараджэньня героя

Ліпень 3, 2008 | Каментары (1)

Назар Грынык (“Украінская праўда”, Украіна, паводле www.inosmi.ru/translation/242274.html; ілюстрацыя — постаці С.Бандэры і Р.Шухевіча) 

ШÑ�Ñ�евÑ�Ñ�.JPG 

Далей »

Беларуская сітуацыя і роля дзяржаў-суседзяў

Чэрвень 23, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды (БПС), каардынатар Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтра (БНДЦ) у Кіеве.

���о�к� 1.JPG

Гэты тэкст ёсьць выступам сп-ра Высоцкага на Форуме NATO, які ў пачатку чэрвеня г.г. адбыўся, ужо другі раз, у самастойнай Украіне. Кожны можа пераканацца, чым адрозьніваецца выступ сапраўднага беларускага дэмакрата, накіраванага на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, ад выступаў у аналагічных абставінах любога прадстаўніка аб’яднанцаў, для якіх “беларускі народ – гэта абстракцыя”.

Рэдакцыя.

Далей »

ЗВАРОТ РЭДАКЦЫІ да ўдзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестываля нацыянальных культур”

Чэрвень 12, 2008 | Каментары (1)

Фе��.на� к�л����.JPG

Беларусафобскі рэжым, які захапіў уладу над нашым беларускім народам, у чарговы раз праводзіць у Гародні “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім прымаюць удзел прадстаўнікі розных нацынальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 14 гадоў зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд бларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Паколькі два гады таму абсалютная большасьць нацыянальных грамадаў НЕ ПРЫСЛУХАЛАСЯ да нашага звароту, і паколькі сітуацыя ў Беларусі за гэты час толькі пагоршылася, мы ПАЎТОРНА зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “фестывалю” з нашым зваротам. Інфармуем: раней ці пазьней улада ў Беларусі будзе нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. Тады сёньняшнія Вашыя паводзіны будуць абавязкова ўлічаны.

З павагай, рэдакцыя.

Далей »

З МАСКАЛЯМІ СУПОЛЬНАЙ МОВЫ НЯМА

Травень 28, 2008 | Каментары (8)

Сьцяпан Бандэра

Ð�андÑ�Ñ�а.JPG 

Калі мы пазнаёміліся з дадзеным артыкулам славутага ідэолага ўкраінскага нацыяналізму, мы былі ўражаныя шэрагам уласных адкрыцьцяў — таму, напрыклад, што Сьцяпан Бандэра быў нацыяналістам не эгаістычным, а ўніверсальным, што ён быў выбітным палітычным стратэгам, што тыя папярэджаньні, якія ён рабіў больш паўстагоддзя таму (напрыклад, тыя, якія датычылі сапраўдных мэт расейскай ліберальнай апазіцыі й негатыўнай ролі Захаду ў барацьбе народаў савецкай імперыі за свабоду) зьяўляюцца прынцыпова актуальнымі і дасёньня. Так і хочацца параіць усім беларускім сапраўдным дэмакратам праштудыраваць пададзены ніжэй матэрыял самым дакладным чынам, а тое-сёе і завучыць на памяць. Застаецца толькі зьдзіўляцца, чаму пра такія прынцыповыя матэрыялы мы даведваемся так позна? Артыкул друкуецца паводле www.kavkaz.tv/ukr/content/2008/03/04/3553.shtml, яму папярэднічае каментар украінскай рэдакцыі інфармагенцтва “Каўказ-цэнтар”.

Рэдакцыя.

Далей »

СЛАВА УКРАІНЕ!

Травень 7, 2008 | Каментары (2)

Аляксей Шырапаеў (паводле shiropaev.livejournal.com/13166.html#cutid1)

ШÑ�Ñ�апаеÑ� Ð�лÑ�кÑ�ей 2.JPG 

Ёсьць у Расеі сапраўдныя дэмакраты. Мала, але ёсьць…  Крытэры для іх выяўленьня вядомыя даўно – стаўленьне да самастойнасьці Беларусі, Украіны, да будучай дэзінтэграцыі РФ на карысьць выжываньня народаў расейскай імперыі… Шырапаеў і такія, як ён, называюць сябе нацыянал-дэмакратамі. Бачна, як на ідэалагічным узроўні яны эвалюцыянуюць ад эгаістычных нацыяналістаў да ўніверсальных (наперадзе ў іх пераход у соцыя-канструктывізм, сістэмны гуманізм). На палітычным узроўні іх эвалюцыя прайшла стадыю фармальнай дэмакратыі, знаходзіцца ў стадыі зьмястоўнай дэмакратыі, пераходзячы ў сапраўдны інтэрнацыяналізм (просім не блытаць з камуністычным і ліберальным “інтэрнацыяналізмамі”, якія на справе ёсьць формамі дэструктыўнага касмапалітызму). Выйсьце некаторых расейцаў на такі сьветагляд азначае, што зь імі можна мець справу. А, гледзячы па тым, як інтэграцыі зьмястоўных дэмакратаў баяцца самыя розныя соцыя-паразітныя сілы, справу з такімі людзьмі мець яшчэ і пажадана. Артыкул, разьмешчаны ніжэй – узор мысьленьня расейца, якому можна надаць высокае імя прыстойнага чалавека

Рэдакцыя

Далей »

“Адзіная Эўропа”, два таталітарызмы і ніякага паразуменьня

Красавік 24, 2008 | Каментары (2)

Паводле Вольгі Караткевіч (www.svaboda.org/content/Article/1107967.html)

�а�а�кев��.JPG

Гэты матэрыял, перададзены журналістам радыё “Свабода” Вольгай Караткевіч, прыцягнуў нашую ўвагу сваім “эфектам крука”, на гэты раз – у еўразьвязаўскім “лесе”. А такі эфект, як мы ўжо пісалі раней, заўсёды цікавы, бо раскрывае зьмест.
Рэдакцыя
.

У Эўрапарлямэнце дэбаты адносна гістарычнай ацэнкі камунізму набіраюць усё больш эмацыйны характар. Учора пытаньне было пастаўленае на парадак дня з ініцыятывы посткамуністычных краін. Улічваючы розныя падыходы да ацэнкі камунізму, Эўрапарлямэнт ня здолеў прыняць агульнай дэклярацыі. У часе абмеркаваньня адны члены Эўрапарлямэнту настойвалі, што ацэнка камунізму, хаця б у яго сталінскім праяўленьні, са злачынствамі супраць чалавечнасьці, запатрабуе доўгатэрміновага працэсу дзеля гістарычнай справядлівасьці, іншыя разглядаюць пытаньне перагляду гісторыі як папулісцкую мэту.

Далей »

12 гадоў таму Джахар Дудаеў стаў шахідам

Красавік 22, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/21/57822.shtml)

��дае�.JPG

Позна ўвечары 21 красавіка 1996 года ў выніку тэрарыстычнага акту стаў Шахідам першы прэзідэнт Чачэнскай Незалежнай Дзяржавы генерал Джахар Дудаеў. Ракетны ўдар па Дудаеву быў нанесены ў момант, калі чачэнскі прэзідэнт размаўляў па спадарожнікавым тэлефоне ў бязьлюднай мясцовасьці непадалёк ад вёскі Гехі-чу на захадзе ЧРІ.

Далей »

Пра “мараль” расейскай імперыякратыі

Сакавік 20, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Віталь Хромаў

Ð�аÑ�Ñ�оÑ�.JPG 

Некалькі дзён таму вельмі адказны прадстаўнік расейскай імперскай бюракратыі (далей РІБ, імперыякратыя) міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў (гл.фота) даў інтэрвю “Расейскай газеце” (поўны тэкст тут: www.rg.ru/2008/03/18/lavrov.html). У ім ён закрануў шэраг прынцыповых пытаньняў. У прыватнасьці, што ў час свайго візіту на Блізкі Ўсход ён падпіша пагадненьне пра поўную адмову ад візавага рэжыму паміж Расеяй і Ізраілем (!!!; наша сталеньне да гэтай справы мы ўжо сфармулявалі раней, гл. тут: http://nashaziamlia.org/2007/09/28/907; цяпер, калі прэзідэнтам расейскай імперыі стаў Мядзьведзеў-Мендэль, сітуацыя прасьвятляецца яшчэ больш). У інтэрвю было таксама пацьверджана дваістае стаўленьне РІБ да будаўніцтва Іранам уласнай АЭС. Але галоўны сэнс інтэрвю заключаўся ў тым, што расейская імперыякратыя вырашыла яшчэ раз абвясьціць сваё стаўленьне да праблемы “сепаратызму” (доказ — менавіта гэтую частку інтэрвю працытавалі практычна ўсе расейскія СМІ). Мы маглі б праігранаваць дадзены факт, але пан Лаўроў дазволіў сабе падаць праблему ў плоскасьці маралі-амаралі. А ўжо гэта ігнараваць нельга…

Далей »

Тыбетцы, мы салідарныя з Вамі!

Сакавік 17, 2008 | Каментары (1)

Т�бе�.JPG

Ня так даўно мы аналізавалі кітайскую імперыю, выводзілі нашыя прынцыпы ў стаўленьні да яе. Але сёньня з нагоды паўстаньня ў Тыбеце мы вымушаныя зноў вяртацца да тэмы, каб праявіць сваю салідарнасьць. З гэтай нагоды падаем артыкул Віталя Тараса пад назовам “Пунсавее Тыбэт”, які ўзяты з www.nn.by/index.php?c=ar&i=15819

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 10 з 12« Першая...89101112
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы