nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.

Чаму просты цясьляр Людвіг Брюгман – сапраўдны Сябра беларускага народу?!

9 снежня, 2008 | 4 каментарыя

Яўген Бяласін

Гэты артыкул асабліва прыемна чытаць на фоне папярэдняга. Рэдакцыя.

���гман.JPG

Час існуе таксама і для таго, каб прааналізаваць, ці правільна яго выкарыстоўваў, ці на тых людзей яго аддаваў, ці прайшоў міма нейкіх кантактаў, якія ня сьлед было мінаць. Сустрэў нядаўна акурат такі сьлед, сьлед таго, што як мадэль было б правільным з боку дэмакратычнай Эўропы на пачатку 1990-х. Прынамсі, не было б чорнай дзіры, якая ўтварылася тут, у Беларусі, бо дэмакратычныя сілы склаліся без унутраных рэсурсаў, як домік з даміно.

Далей »

Завабліваньне ў “дэмакратыю” пернікам (Частка 2: чаму вынікаў ня будзе; Д пр-п 104)

24 кастрычніка, 2008 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

12 па��абаван�н�� 2.JPG

“Нацыя ўсё глыбей падае ў прорву злой бяды, ня маючы права хоць бы гучна заплакаць. Ня кажучы ўжо пра крык, каб памаглі. Не паможа ніхто, як не памагаў ніколі.

Васіль Быкаў.

Як узгадана ў папярэднім артыкуле, “пуга” ў “змаганьні з рэжымам” не дапамагла і Захад перайшоў на “пернік” (і гэта, падкрэсьлім, нягледзячы на цалкам антыдэмакратычныя выбары ў “палатку”, якія толькі што адбыліся).

Далей »

Іншыя расейскія “сепаратызмы”, актывізаваныя прызнаньнем незалежнасьці Паўднёвай Асеціі й Абхазіі

27 верасня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (у асноўным паводле матэрыялаў kavkazcenter.com/russ)

Сепа�а����.JPG

Далей »

Патрабаваньне волжскімі татарамі незалежнасьці гучыць усё грамчэй

21 верасня, 2008 | 2 каментарыя

Та�а��.JPG

У разьвіцьцё тэмы, за якой мы сочым апошнія дні, падаем тэкст звароту да татарскага народу Старшыні татарскай Партыі нацыянальнай незалежнасьці “Іцьціфак” Фаўзіі Байрамавай (паводле azatlyk-vatan.blogspot.com) 

Рэдакцыя.

Далей »

Пра вызваленьне народаў Расеі й дэмакратыю ў сьвеце гавораць у прэзідэнцкай гонцы ў ЗША

20 верасня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Ð�акейн.JPG 

Амерыканскае выданьне Online Journal паведаміла, што некаторыя прадстаўнікі каманды кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джона Макейна, у прыватнасьці, дарадца кандыдата па вонкавай палітыцы Рэндзі Шойнеман і мультымільярдэр Джордж Сорас, плануюць дамагчыся прызнаньня незалежнасьці шэрагу нацыянальных рэспублік Расеі (www.finugor.ru/?q=node/8826).

Далей »

Март Хэльме: Вялікі план Імперыі зла

14 верасня, 2008 | 2 каментарыя

ПаводлеDelfi“, Эстонія, адрас: rus.delfi.ee/projects/opinion/article.php?id=19794036

Ð�Ñ�Ñ�Ñ�н-Ð�ендÑ�лÑ�.JPG 

Март Хэлме – былы амбасадар Эстоніі ў Маскве. У студзені 2007 года (паўтары гады таму) ён напісаў артыкул, у якім сярод іншага заявіў: “Сёньняшняя Расея – гэта монстар, якога сьвет у сваёй гісторыі яшчэ ня бачыў. Гэты монстар расправіць плечы ў 2008 годзе пасьля прэзідэнцкіх выбараў, і вось тады мы ўбачым, якая пачвара выпаўзе з варотаў Крамля. Палітыка, якую яна будзе праводзіць, будзе абсалютна агрэсіўнай з выкарыстаньнем вымагальніцтва, палітычна матываваных зьнікненьняў людзей і забойствамі. Прычым, ня толькі ў Расеі, але і ў іншых краінах. Ня пройдзе і двух гадоў, як ў асобе Расеі [так у аўтара. – Рэд.] мы будзем мець справу з самым жахлівым тэрарыстычным рэжымам у сьвеце, экспартэрам тэрарызму, побач зь якім усялякія там ХАМАСы і “Аль-Кайды” паблякнуць” (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/02/14/533). Тады гэты артыкул мы разьмясьцілі пад рубрыкай “Праверым прагноз”. Настаў час праверыць правільнасьць прагнозу на фоне новых падзей і новага артыкула…

Рэдакцыя.

Далей »

І татары разьлічваюць на хуткую незалежнасьць Татарстана

11 верасня, 2008 | Каментары (1)

Рэдакцыя (паводле news.gala.net/?cat=23&id=303118)

ТаÑ�аÑ�Ñ�Ñ�ан-Ð�азанÑ�.JPG 

Яшчэ 28 жніўня Ўсетатарскі грамадскі цэнтар апублікаваў за подпісам свайго старшыні Талгата Барэева зварот да татарскага народу, зьмест якога выказаны ў заключнай фразе дакумента: “Няхай жыве вольны Татарстан!”.

Далей »

Беларусы і башкіры – браты ў бядзе?!

10 верасня, 2008 | Няма каментараў

Паводле kyk-byre.ru/?id=35

�а�к���.JPG

Друкуючы даны зварот да расейскіх уладаў і СМІ ад Башкірскага грамадскага руху «КYК БYРЕ», які прэзентуе нацыянальныя інтарэсы башкір на Расеі й у Башкартастане, мы хочам прадэманстраваць, наколькі канвергентна блізкімі зьяўляюцца праблемы й інтарэсы абсалютна розных народаў, якія апынуліся пад кантролем расейскай імперыякратыі. Зьвярніце ўвагу: тое, што Беларусь – незалежная дзяржава, а Башкартастан – аўтаномія ў складзе РФ, нічога ня значыць. Мы на адным узроўні этнацыднай праблемы! Гэта яшчэ раз даводзіць універсальнасьць механізмаў імперскай агрэсіі й падказвае, што перамога ў барацьбе за свабоду народаў магчымая толькі праз інтэрнацыяналізацыю і каардынацыю змаганьня. Па адным нам з-пад імперыі не вылезьці…

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Падлічым сабранае (Частка 8, заключная)

30 жніўня, 2008 | 2 каментарыя

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

���� 9.JPG

Прайшло тры тыдні пасьля нападу “Расеі” на Грузію. Час падвесьці прамежкавыя вынікі па фактах, якія маюць стратэгічнае значэньне і выявіць якія магчыма толькі ў час вострых грамадскіх землятрусаў. Але найперш варта праверыць, як зьдзейсьнілася тое, што мы спрагназавалі больш двух тыдняў таму, не зьвяртаючы ўвагі на ўсе запэўніваньні ў супрацьлеглым з боку крамлян.

Далей »

М. Удугаў: “Мір на Паўднёвым Каўказе магчымы толькі пасьля дэакупацыі Каўказу Паўночнага”

20 жніўня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/19/60349.shtml)

УдÑ�гаÑ�.JPG 

Вядучы ідэолаг і палітычны стратэг маджахедаў Каўказу, Маўладзі Ўдугаў,  пракаментаваў апошнія падзеі ў Грузіі й персьпектывы ўрэгуляваньня сітуацыі ў сувязі з абвастрэньнем адносін паміж Расеяй і Захадам, а таксама пазіцыі кіраўніцтва Імарата Каўказ (ІК), якія пазначаны ў заяве ваеннага камандаваньня маджахедаў Каўказу (гл тут: http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197.shtml). У прыватнасьці, ён сказаў:

Далей »

Дзьмітры Саймс: “ЗША не заявяць пра ваенную падтрымку Грузіі з мэтай аднаўленьня яе тэрытарыяльнай цэласьці”

19 жніўня, 2008 | 2 каментарыя

Сайм�.JPG

Бываюць сітуацыі, калі артыкулы ці інтэрвю, якія мелі месца шмат часу таму, набываюць актуальнасьць большую, чым у час іх зьяўленьня ў СМІ. Да такіх матэрыялаў належыць эксклюзіўнае інтэрвю Дзьмітрыя Саймса – прэзідэнта Цэнтра Ніксана (ЗША) і выдаўца аналітычнага часопіса The National Interest– журналістам грузінскага выданьня Georgian Times. Гэтае інтэрвю 24 красавіка г.г. было выстаўлена таксама і на расейскім сайце ІноСМІ (www.inosmi.ru/translation/240990). Матэрыял быў азаглаўлены “Скандальнае інтэрвю … Саймса”, а падзагаловак тлумачыў, чаму: “У інтарэсы Амерыкі ўваходзіць абарона суверэнітэту суседніх з Расеяй краін”. Разумеем, з пазіцыі інтарэсаў расейскай імперыякратыі – гэта злачынства… У сьвятле апошніх падзей у Грузіі скандальнасьць гэтага даўняшняга і амбівалентнага інтэрвю мы ўбачылі ў іншым, што і адлюстравалі ў нашым загалоўку. Акрамя таго, мы разьлічваем, што ўжо дастаткова падрыхтавалі нашых сталых чытачоў, каб яны (на фоне хаця б папярэдняга артыкула) самі паспрабавалі ўбачыць некаторыя нюансы палітычнай прасторы ЗША…  Інтэрвю падаецца зь неістотнымі скарачэньнямі.

Рэдакцыя.

Далей »

14 жніўня. Грузія і навокал

15 жніўня, 2008 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 3.JPG 

Нам даводзіцца часта нагадваць нашым чытачам, што мы – сайт не палітычны, не прапагандысцкі, а тым больш не для навінаў. Задача бачыцца нам у іншым. У чым канкрэтна, мы шмат разоў распавядалі. Але бываюць выпадкі, калі навіны, а тым больш іх супастаўленьне, маюць ключавое значэньне для фармаваньня сьветагляду, адэкватнага рэчаіснасьці. Учорашні дзень прынес шмат такіх навінаў. Частку зь іх мы вырашылі зафіксаваць. Для будучыні…

Далей »

Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 2; Д пр-пы 16а, 103)

14 жніўня, 2008 | 5 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 2.JPG 

4. Рэакцыя міжнароднай супольнасьці. Хто на чыім баку.

Калі аналізаваць сусьветную рэакцыю, дык атрымліваецца выснова, што на баку крэмлядзяў выступіла фактычна… толькі Куба. Пра іх спадзяваньні на “саюзьнічка” Лукашэнку трэба весьці асобную гаворку (апошні стаіўся і ні гу-гу – робіць выгляд, што з галавой заняты выбарчай кампаніяй у Палатку, сьвета белага ня бачыць…).  З-за гэтага вышэйшыя прадстаўнікі палітычнай галіны расейскай імпербюракратыі вымушаны псіхічна падтрымліваць самі сябе. Усё гэта бачна…

Далей »

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

11 жніўня, 2008 | 11 каментарыяў

��ке� � �оне.JPG
Ілюстрацыя: пікет беларусаў ў Боне 10.03.2008 г.

Рэдакцыя.

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка 4: яшчэ пра некаторыя ксенаэтнасы…)

5 жніўня, 2008 | 4 каментарыя

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

ЦÑ�ганÑ�.JPG 

Наш аналіз ксенаэтнічнага ўплыву (як актуальнага, так і патэнцыйнага) на карэнныя еўрапейскія этнасы, у т.л. на наш беларуска-літвінскі, быў бы няпоўным, калі б мы не ўзгадалі пра цыганаў, габрэяў, кітайцаў, крымскіх татар. Таму давайце пагаворым і пра іх.

Далей »

Ці вырашыць МУС Беларусі праблему фіктыўных шлюбаў (частка1: пачнем са шлюбаў)

24 ліпеня, 2008 | 2 каментарыя

Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

У калгаÑ� 1.JPG 

Прайшло больш за два гады з таго часу, калі мы выставілі свой першы зварот да нацыянальных меншасьцяў, якія пражываюць у Беларусі, каб яны праявілі інтэрнацыянальную салідарнасьць і заявілі свой пратэст хаця б супраць этнацыду беларуска-літвінскага народу – гаспадара зямлі беларускай. Зрабілі мы гэта з нагоды правядзеньня ў Гародні г.зв. “Фестывалю нацыянальных культур” (гл. https://nashaziamlia.org/2006/05/20/107). Прайшло больш за месяц часу, калі мы паўтарылі свой зварот з той жа нагоды (гл. https://nashaziamlia.org/2008/06/12/1388). Рэакцыя – нуль… Прычым, тое, што зварот дайшоў да адрасата, можна не сумнявацца. Першы зь іх нехта пераслаў на афіцыйны сайт “Фестывалю”, другі ў першыя ж дні пасьля выстаўленьня прагледзела ў некалькі разоў больш наведвальнікаў, чым гэта ў сярэднім бывае зь іншымі публікацыямі. Аднак ўсе нацыянальныя меншасьці сваімі танцамі, сьпевамі, дэманстрацыямі сваёй кухні, адзеньня й г.д. працягвалі актыўна падтрымліваць галоўныя прапагандэмы цяперскіх уладаў пра “росквіт культур усіх народаў, якія жывуць на Беларусі”, пра “шматнацыянальны беларускі народ!” і да т.п. вычварэнствы. Калі сёньня так выглядаюць справы, мы вымушаныя схаваць на час нашы прыроджаныя беларускія рысы – сьціпласьць, спагаду, такт у адносінах да іншых – і, не зьвяртаючы ўвагу ні на якія “талерантнасьці-паліткарэктнасьці”, пачаць аб’ектыўны аналіз узаемаадносін беларускага народу зь іншымі народамі-імігрантамі ў Беларусі. Падкрэсьлім, у Беларусі – на нашай зямлі! Усе мы і вы сьведкі: ніякага інтэрнацыяналізму цяпер няма, за яго яшчэ трэба змагацца, адбудоўваць. Усім іншым цяпер на наш беларускі лёс напляваць. А гэта значыць, што беларусы мусяць браць сітуацыю ва ўласныя рукі… Даны аналіз мы хацелі б пачаць з праблемы фіктыўных міжнацыянальных шлюбаў (яе пару месяцаў таму ўзьняла радыё “Свабода”; гл. тут:  www.svaboda.org/content/Transcript/1110207.html). Праз фіктыўныя шлюбы ў нашу Беларусь пранікаюць прадстаўнікі чужародных этнасаў. Гэта істотная праблема, якая падрывае дэмаграфічныя асновы беларускай нацыі. Прыступім да яе аналізу, пачынаючы з падачы скарочанай версіі таго самага матэрыяла “Свабоды”.

Далей »

Халакост вачыма Шэрлака Холмса

16 ліпеня, 2008 | 5 каментарыяў

Домерг Палако дэ Мэнас (паводле chitaemknigi.narod.ru/iydei/holokost.htmwww.rv.ru/content.php3?id=7362)

Халако�� - м��.JPG

Гэты матэрыял належыць да сьферы інтэлектуальных спрэчак у Францыі, скіраваных на аналіз сіянісцкіх міфаў. Нязначна скарочаны. Рэдакцыя.

Далей »

Лужкоў-правакатар працягвае распальваць варажнечу паміж народамі

15 ліпеня, 2008 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя

��жко�.JPG

Апошнія месяцы і нават гады мы зьяўляемся сьведкамі сістэматычных правакацый расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу. Пры гэтым галоўнай персонай, якая непасрэдна зьдзяйсьняе гэтыя правакацыі, зьяўляецца мэр Масквы – Юры Лужкоў. Яго выказваньні скіраваныя на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ва Украіне ў цэлым і ў Крыме ў прыватнасьці, а галоўная мэта скіравана на разбурэньне сяброўскіх адносінаў паміж брацкімі ўкраінскім і маскоўскім народамі, на захоп Крыма расейскай імперыяй.

Далей »

Падвойная пераемнасьць, як доказ слушнасьці змаганьня

4 ліпеня, 2008 | 2 каментарыя

Віталь Хромаў

С�ко�а1.JPG
Як паведаміла радыё “Свабода” (www.svaboda.org/content/Article/1181005.html), 1 ліпеня пайшоў з жыцьця Віктар Сікора (1925-2008 гг., гл. фота) – адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, вязень сталінскага ГУЛАГу, сапраўдны патрыёт Беларусі, адраджэнец.

Далей »

Дзень нараджэньня героя

3 ліпеня, 2008 | Каментары (1)

Назар Грынык (“Украінская праўда”, Украіна, паводле www.inosmi.ru/translation/242274.html; ілюстрацыя – постаці С.Бандэры і Р.Шухевіча) 

ШÑ�Ñ�евÑ�Ñ�.JPG 

Далей »

Беларуская сітуацыя і роля дзяржаў-суседзяў

23 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды (БПС), каардынатар Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтра (БНДЦ) у Кіеве.

���о�к� 1.JPG

Гэты тэкст ёсьць выступам сп-ра Высоцкага на Форуме NATO, які ў пачатку чэрвеня г.г. адбыўся, ужо другі раз, у самастойнай Украіне. Кожны можа пераканацца, чым адрозьніваецца выступ сапраўднага беларускага дэмакрата, накіраванага на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, ад выступаў у аналагічных абставінах любога прадстаўніка аб’яднанцаў, для якіх “беларускі народ – гэта абстракцыя”.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы