Ужо заманала чуць ад нашых прыхільнікаў і непрыхільнікаў адзін і той жа матыў у розных варыяцыях (у прыхільнікаў ён з-за дурноты, у непрыхільнікаў – наўмысны). Маўляў, беларусы-літвіны нейкі занадта пасіўны неданарод, гатовы цярпець на сваім карку любых паноў, іх любыя зьдзекі. Пераканаўся шматкроць: дзесяткі іншых народаў – хаця б тыя ж палякі, украінцы, рускія, татары, якуты, комі й г.д. – ані трохі ня лепшыя ў гэтым сэнсе. Таксама пасіўна назіраюць за дэградацыяй саміх сябе, сваіх дзяржаў і аўтаномій. Усё нечага чакаюць. А між тым, у многіх зь іх умовы для нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня былі й ёсьць на парадкі лепшыя, чым у нас – беларусаў-літвінаў! Прапаную рэдакцыі выставіць “украінскі” матэрыял, які гэта даводзіць (аўтарка разважае пра тыя ж праблемы ва Ўкраіне, таксама заклікае зь імі змагацца). Бо з намаўленьнем хлусьлівых ідэй нейкай выключнай непаўнавартасьці беларусаў трэба змагацца самым рашучым чынам // Віталь Хромаў.
Мы вырашылі так і зрабіць. Выстаўляем артыкул Ірэны Карпы “Калі чуеце “рускі сьвет” – успомніце Галадамор” (узяты адсюль: http://www.unian.net/rus/news/news-470271.html). Матэрыял праілюстраваны дакументальнымі фота: як “экспрапрыявалі” збожжа, як галадалі й паміралі дзеці ды дарослыя // Рэдакцыя.