Матэрыял, які пададзены ніжэй, узяты зь сёньняшняга сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2106049.html). Мы верым: калісьці ўсе этнацыдчыкі па поўнай адкажуць за свае злачынствы, зьдзейсьненыя супраць нашага народу…
Рэдакцыя.
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Матэрыял, які пададзены ніжэй, узяты зь сёньняшняга сайта радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2106049.html). Мы верым: калісьці ўсе этнацыдчыкі па поўнай адкажуць за свае злачынствы, зьдзейсьненыя супраць нашага народу…
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў
20. Грамадскае прызначэньне сродкаў масавай інфармацыі заключаецца ў тым, каб даваць людзям калі не сістэмныя Веды пра Сьвет і месца чалавека ў ім, дык хаця б праўдзівыя зьвесткі аб падзеях рэчаіснасьці. Натуральна, што пры гэтым СМІ павінны зьвяртаць увагу найперш на найбольш актуальныя, грамадскі значныя падзеі. Паколькі мы на 90% ужо ведаем, што адбылося пад Смаленскам 1,5 месяцы таму, паколькі актуальнасьць гэтай падзеі для далейшага лёсу ўсёй людскай цывілізацыі, а тым больш Цэнтральна-Усходняй Еўропы, наўрад ці сёньня можна перабольшыць, сапраўдныя абставіны падзеньня самалёта з вышыні некалькі метраў, “якое прывяло да сьмерці ўсіх 96 чалавек, уключаючы прэзідэнта Польшчы”, ператвараюцца ў крытэр для ацэнкі таго, як сусьветныя СМІ выконваюць свае грамадскія абавязкі. Акрамя таго, гэтая ацэнка дае дадатковую магчымасьць спрагназаваць паводзіны СМІ ў іншых, ня менш крытычных абставінах.
Рэдакцыя.
Мы выходзім з-пад чарговай хвалі тэхнічных праблем і плануем патроху пачынаць выконваць тое, што планавалі й павінны рабіць. На гэты раз падаем матэрыял, падрыхтаваны Галінай Абакунчык пра Кастуся Тарасава, які памёр роўна месяц таму (22 сакавіка) на 70-м годзе жыцьця (падаецца паводле www.svaboda.org/content/transcript/1990831).
Нагадваем, што 7.01.2010 г. на галоўнай плошчы Віцебска быў затрыманы сябра партыі КХП БНФ Сяргей Каваленка. Яго затрымалі за тое, што ён узьняў нацыянальны сымбаль — бел-чырвона-белы сьцяг — на належную яму вышыню. Гэты сымбаль рэжым Лукашэнкі забараніў у тым ліку і для таго, каб улагодзіць невялікую купку ветэранаў, якія захаваліся дасёньня дзякуючы таму, што ўсю вайну “ваявалі” ў заградатрадах, у СМЕРШы, у лясах заходніх абласьцей Беларусі й Украіны супраць змагароў за незалежнасьць ад улады бальшавікоў.
Павал Біч
Іван Саланевіч — публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька — школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен — барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе «дыктатурай праваслаўнага сумлення».
Рэдакцыя

Гэтага выбітнага беларуса — на шчасьце, усё яшчэ нашага сучасьніка — ведаюць асабіста многія беларусы. У тым ліку і гарадзенцы, у тым ліку і мы. Ён прыязджаў у пачатку 1990-х ў Беларусь, быў і ў Гародні. Яшчэ больш беларусаў ведаюць пра яго з кніг, артыкулаў, радыёперадач, зь сеціва. Сапраўды, з нашых сучасьнікаў нароўні зь ім па сваёй грамадскай значнасьці быў бадай што Васіль Быкаў.
Рэдакцыя
Пра вынікі гэтай сустрэчы, якая адбылася 27 сакавіка ў Менску каля помніка Купалу, можна было паведаміць і раней, але не хацелася перарываць серыю папярэдніх матэрыялаў. Выдзелім галоўнае: сустрэча адбылася. Людзей было ня больш, чым у мінулы раз. Затое прыйшлі новыя аўтарытэтныя ў беларускім дэмакратычным асяродку асобы. Паколькі на гэты раз было прынята рашэньне прысутных не фатаграфаваць, мы фота не падаем. Аднак можам сказаць, што былі прадпрымальнікі, прадстаўнікі творчай, тэхнічнай і навуковай інтэлігенцыі. Студэнтаў, якія былі летась, на гэты раз, на жаль, не было.
Рэдакцыя.
Больш за год таму ў артыкуле, прысьвечаным “Карце муда́ка” і “беламу сьцярвятніку”, мы заявілі, што “калі да 1 студзеня 2010 г. акцыя з польскай “картай” ня будзе спынена і адмененая, польскія імпер-шавіністы будуць аб’яўлены намі чарговым (№4) ворагам нашага беларуска-літвінскага народу (гл. месца, падрыхтаванае пад Д пр-п 112б). Прааналізаваць, як выглядае сітуацыя ў дадзеным пытаньні, і выканаць сваё абяцаньне мы зьбіраліся адразу пасьля завяршэньня аналізу актуальнага стану расейскай імперыякратыі, які мы робім цяпер. Аднак так складаюцца абставіны, што мы вымушаны перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі, каб выканаць сваё абяцаньне што да польскіх імперыялістаў ужо зараз.
Рэдакцыя
На папярэдні артыкул, у якім распавядаецца, як спадар В.Грыцук зьвяртаўся да АБСЕ зь вялікай просьбай дапамагчы спыніць этнацыд беларусаў у Беларусі, чытач пад нікам “Сяргей” даслаў каментар-пытаньне: “Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?”. Мы пашыраем гэтае пытаньне: а якая была рэакцыя АБСЕ, усяго ЕўраЗьвязу? Адказваючы на гэтае пытаньне, хочам зьвярнуць увагу і “Сяргея”, і ўсіх іншых чытачоў нашага сайта, што за наступныя 4 месяцы ня толькі не назіралася ніякай дапамогі беларусам ці хаця б нейкай рэакцыі спачуваньня з боку “Эўропы” (да іх адсутнасьці мы за апошнія 15 гадоў ужо прызвычаіліся), а было значна горш – была прадэманстравана моцная падтрымка “дыскрымінуемай”… “польскай меншасьці” ў Беларусі. Але спачатку факты. Валеры Грыцук
Аўтар пададзенага ніжэй тэксту — палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.
Павал Біч (кандыдат тэхнічных навук)
Падаем чарговы артыкул нашага цяпер ужо сталага аўтара (гл. іншыя артыкула Паўла Біча на сайце). На гэты раз ён на фоне крытычнага стаўленьня да выказваньняў вядомага філосафа Валянціна Акудовіча (гл.фота 2), які, аказаваецца, як і Ўладзімір Мацкевіч (фота 4), прапануе беларусам стаць “рускамоўнай нацыяй” (цяпер будзем ведаць пра абодвух, разам зь Сямёнам Букчыным, фота 3, якога П.Біч крытыкаваў раней…), падае цікавую і важкую аргументацыю на карысьць нашай мовы, культуры, гістарычнай памяці. Мяркуем, артыкул будзе карысным усім прыстойным беларусам. Найбольш істотнае мы, як сайт ідэалагічны, дазволілі сабе выдзяліць тоўстым шрыфтам, а асноўныя нашы каментары пакінулі пасьля артыкула.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя
Натуральна, мы ведаем, што 27 студзеня рашэньнем ААН аб’яўлена “Днём памяці ахвяр халакосту”. Мы, як нармальныя людзі, спачуваем габрэйскаму народу, які за час Другой сусьветнай вайны перажыў вялікія пакуты, панес істотныя страты. З гэтай нагоды мы, натуральна, далучаемся да ўсіх тых, хто лічыць, што чалавецтва павінна памятаць пра гэты факт. Аднак справа ў тым, што адзначэньне гэтай даты кожны раз (і на гэты раз таксама – па сутнасьці ўжо сістэматычна) азмрочваецца парай-тройкай “але”.
Рэдакцыя
У 1994 годзе, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, ён выдаў адзін са сваіх знакамітых перлаў: “Я на коленях готов ползти в Россию!». Гэта літаральна. Адразу стала ўяўляцца, як ён, бедны, паўзе на гэтых сваіх каленках – на штанах вялізныя дзіркі, скура сьцёртая ў кроў, а ён усё паўзе… Неяк аж шкада стала чалавека. Думалася: так доўга ня вытрымае — больна ж. Ды й прыніжальна, бо такая каленкавая поза ня ёсьць натуральнай для чалавека. Людзі павінны хадзіць проста, галаву трымаць годна. І сапраўды, перыядычна Лу-ка (разам са сваім атачэньнем) не вытрымлівае і пачынае станавіцца ў позу, што ён, маўляў, “самастойны палітык – сапраўдны прэзідэнт, а не які-небудзь там халуй ды юда”, што за ім “стаіць народ”, і што ён “бароніць яго інтарэсы”.
Рэдакцыя
Апошнія пару гадоў нашы РБ-шныя ўлады-цяперцы робяць столькі злачынстваў супраць беларусаў, што мы патанулі ў шматлікасьці фактаў і з-за гэтага даўно не абнаўлялі матэрыялы нашай рубрыкі “Фіксуем варварства ўладаў”. Але бываюць выпадкі, калі мы абавязаны назваць усё сваімі імёнамі. На гэты раз гаворка пойдзе пра ўчынкі двух людзей, фота якіх вы бачыне зьлева. На першым фота — кіраўніца ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму Таіса Данілевіч, на другім — генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.
Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
На левым фота Троцкі (Бранштэйн), Ленін (па маці Бланк) і Каменеў (Разенфельд) у 1920 годзе. У цэнтры і справа: сёньня ў Беларусі ды па ўсёй постсавецкай прасторы адныя калечаць і дэмантуюць помнікі бальшавіцкім правадырам, іншыя працягваюць іх абагаўляць…
Калі мы працавалі над папярэднім матэрыялам, нас зьдзівіла адна акалічнасьць: амаль ніхто з украінцаў не сказаў, што галоўнай прычынай паразы Юшчанкі, а разам зь ёй і страты “вялікага памаранчавага шанцу” для ўкраінскага народу, была ня столькі слабахарактарнасьць, колькі сьветагляд пана Віктара (г.зн. як ён бачыць Сьвет, грамадскую рэчаіснасьць, што лічыць нормай у ёй) і асаблівасьць успрыняцьця ім самога сябе і сваёй ролі ў гэтым сьвеце.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У першай частцы гэтага матэрыяла мы падалі некалькі прыкладаў (праз асобы і падзеі) сапраўды дэмакратычнай беларускай паставы. І хаця людзі й сітуацыі розьняцца, усіх іх аб’ядноўвае прысутнасьць волі, натуральнасьць, беларускасьць і адсутнасьць якога б там ні было грашовага інтарэсу. На гэтым фоне давайце разгледзім і прааналізуем падзеі, якія таксама датычаць людзей з апазіцыі, але маюць супрацьлеглы кантэкст. Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой — гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы — мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.
Рэдакцыя.
У сваім інтэрвю (гл. nashaziamlia.org/2009/12/21/2848) амбасадар Швецыі пан С.Эрыксан настойліва парэкамендаваў пазнаёміцца з поглядамі шведска-беларускага гісторыка Андрэя Катлярчука (гл. фота). Мы вырашылі скарыстацца з гэтай парады, каб пазнаёміцца і з поглядамі гэтага чалавека, і з тым, каго пан Эрыксан падае ўзорам для нас – беларусаў-літвінаў. Аднак, у якасьці зыходнага ідэалагічнага фону для нашых ацэнак мы, натуральна, будзем выкарыстоўваць наш сістэмна-гуманістычны сьветагляд, а ў якасьці персанальнага фону – паставу беларускіх патрыятычных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Матэрыял, які пададзены ніжэй – інтэрвю, якое гісторык Катлярчук даў карэспандэнту сайта тut.by Кастусю Лашкевічу (news.tut.by/society/154609).
Рэдакцыя.
У адным са сваіх інтэрвю (гл. перадпапярэні матэрыял) амбасадар Швецыі пан Стэфан Эрыксан параіў пазнаёміцца са шведска-беларускім гісторыкам Андрэем Катлярчуком. Мы вырашылі скарыстацца з гэтай рэкамендацыі, але для большай глыбіні пранікненьня ў сітуацыю вырашылі падаць матэрыял ня толькі пра гэтага чалавека, а і яшчэ пра аднаго беларуса, які цяпер знаходзіцца ў Швецыі. Думаем, два беларуса дапамогуць нам лепш зразумець і гэтую краіну, і сьветабачаньне, якое прапануецца нам сёньня ў якасьці ўзорнага ад імя “цывілізаванай Еўропы”. Дзьмітры Плакс, зь якім мы хацелі б пазнаёміць нашых наведвальнікаў (праз інтэрвю, якое той даў карэспаднэту tut.by Кастусю Лашкевічу) — мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст (гл. фота). Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Ён добра знаёмы ўсім, хто што-кольвек чуў пра беларуска-шведскія дачыненні. Першы перакладчык сучаснай літаратуры з беларускай мовы на шведскую і наадварот. Стваральнік і кіраўнік беларускай рэдакцыі “Радыё Швецыя”, якая была цэнтрам беларускага жыцця ў Скандынавіі. Спадар Зьміцер — па сутнасці амбасадар беларускай культуры ў “Трэ крунур”, які за дзесяцігоддзе ўадзіночку зрабіў больш за цэлую ўстанову (падаецца паводле news.tut.by/culture/153389).
Рэдакцыя
Так супала, што на наступны дзень пасьля выстаўленьня нашага папярэдняга матэрыяла Менск наведала група ПА АБСЕ па Беларусі й фактычна пацьвердзіла нашы найгоршыя меркаваньні, выказаныя ў канцы папярэдняга артыкула. Нагадаем, там былі прыведзены аргументы да гіпотэзы, што цяперскі рэжым Лукашэнкі выгадны “Захаду” і падтрымліваецца ім, бо першы робіць для “Захаду” тое, што той і сам бы хацеў рабіць у Беларусі. Падаем новыя факты ў падтрымку гэтага меркаваньня й іх кароткае абмеркаваньне.
Алесь Астроўскі
16 сьнежня г.г. на радыё “Свабода” адбылася вялікая онлайн-канфэрэнцыя з амбасадарам Шведскага каралеўства Стэфанам Эрыксанам (поўны тэкст гл. тут: www.svaboda.org/discussion/1/111789). У абвестцы да гэтай канферэнцыі было адзначана, што сп-р Эрыксан нарадзіўся 18.03.1962. Закончыў Стакгольмскую школу эканомікі (спецыялізацыя “міжнародная геаграфія і эканоміка”), год стажаваўся ў Маскоўскім дзяржунівэрсітэце. У 2005 годзе заняў пасаду кіраўніка беларускага аддзелу амбасады Швецыі ў Маскве, ад 2008-га пасол Швецыі ў Беларусі. Апрача роднай шведскай, валодае англійскай, францускай, нямецкай, расейскай і беларускай мовамі. Жанаты, мае трох дзяцей. Перад онлайн-канфэрэнцыяй Эрыксан актыўна запрашаў задаваць самыя розныя пытаньні. Я вырашыў задаць спадару амбасадару сваё пытаньне. Цяпер лічу вартым прааналізаваць яго адказ, як і адказы на некаторыя іншыя пытаньні наведвальнікаў радыё “Свабода”. Але пачну з інтэвю, якое спадар Стэфан даў напярэдадні карэспандэнтам партала TUT.BY (гл. news.tut.by/154808.html).