Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Ва ўсіх артыкулах, выстаўленых за апошнія два тыдні на нашым сайце і прысьвечаных аналізу расейскай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці, гэтая рэчаіснасьць апісваецца з розных пазіцый. Замежныя аўтары (Райтшустэр, Кэмерон) выказваюць свае расчараваньні з нагоды адсутнасьці ліберальных зьмен у Расеі, правалу сваіх спадзяваньняў на Мядзьведзева (аказвацца, усё ж спадзяваліся…). Расейскія праваабаронцы і лібералы (Бонэр, Букоўскі, Арлоў, Іларыёнаў, Каспараў, Навадворская, Кавалёў ды іншыя) паказваюць, наколькі здэградаваў імперскі рэжым у сваёй злачыннай сутнасьці й мягка намякаюць, што гэта адбылося не без патуральніцтва з боку краін “цывілізаванага дэмакратычнага” Захаду… Малады кіна-дакументаліст Сідзельнікаў, ведаючы, што галоўны вораг нармальнага жыцьця людзей у Расеі – расейская бюракратыя, яшчэ спадзяецца знайсьці рэцэпт, каб сітуацыю выправіць. Затое больш дасьведчаны і глыбокі Стругацкі тлумачыць, што вяртаньне ў застойна-агрэсіўны “савок” – гэта ўсур’ёз і надоўга.
Далей »