Рэдакцыя.
20 чэрвеня г.г. старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі быў рэкамэндаваны ў якасьці партыйнага прэтэндэнта на кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі. Гэтае рашэньне было прынятае на прайшоўшым у Палацы культуры Менскага трактарнага заводу сходзе-нарадзе. Супраць Л.Баршчэўскага галасаваў толькі адзін удзельнік сходу, яшчэ 7 чалавек устрымаліся. Усе астатнія (а паводле арганізатараў, зарэгістраваліся больш за 220 чалавек) падтрымалі свайго партыйнага лідэра. Рашэньне носіць рэкамэндацыйны характар, а афіцыйнае абраньне плануецца зрабіць на партыйным з’езде восеньню (гл. два фота з таго сходу; дарэчы, абсалютная большасьць інфармацыі для артыкула ўзята з матэрыялаў www.svaboda.org). Здавалася б, на гэтым можна паставіць кропку. Аднак з пададзенага факту наш аповед пра актуальную сітуацыю ў БНФ толькі пачынаецца...

Сёньня, 3 ліпеня, у чарговы раз у лукашэнкаўскай РБ пад назвай “Дзень незалежнасьці” адзначаецца вызваленьне Менску з-пад нямецкай акупацыі. Сэнс наўмыснага сутыкненьня і перамешваньня розных, не зьвязаных паміж сабой паняцьцяў, датаў, падзей, ацэнак зразумелы – задача цяперцаў збэсьціць сьвятое для кожнага прыстойнага беларуса паняцьце Незалежнасьці (найперш, ад расейскай імперыі), максімальна дэзарыентаваць і перайначыць ягоны сьветагляд. Цяперцы працягваюць рабіць сваю чорную справу, а мы – працягваем змагацца зь ёй. Наш метад – праўда. Вы жадаеце, каб паняцьце незалежнасьці ў новых пакаленьняў беларусаў зьвязвалася з Другой сусьветнай вайной? Добра. Пагаворым пра вынікі гэтай вайны. Мы ўзялі тэкст Георгія Кутузава (адсюль:
Працуючы над папярэднім матэрыялам, мы сутыкнуліся са спрэчкай, якая разгарэлася ў кастрычніку летась на старонках “Народнай волі” паміж сп-рамі Васілём Якавенкам і Зянонам Пазьняком. Спрэчка была справакаваная выхадам кнігі ўспамінаў Галіны Вашчанкі (цяпер Пазьняк) “Беларусь у сэрцы”. Праз гэтую кнігу абодва названыя вышэй сп-ры абвінавацілі адзін аднаго ў розных грахах. Мы палічылі неабходным зафіксаваць факт дадзенай спрэчкі. Падаем спачатку пазіцыю сп-ра Якавенкі, затым Пазьняка, а затым і нашыя развагі.
(Абвестка рэдакцыі: гэты артыкул быў выстаўлены 15 траўня. Аднак у ім была шкодная праграма, якая блакавала працу сайта ў тых, хто карыстаўся Internet Explorer. Таму мы вымушаны былі пераставіць артыкул на новае месца, каб ачысьціць яго)
Мы выстаўляем матэрыял – пераклад брашуры Іманула Канта (выдадзенай у Кёнігсбергу ў 1795 г.; падаецца за выняткам зносак), які стаў даступным абсалютнай большасьці беларусаў дзякуючы вялікай працы аднаго з нашых сталых аўтараў і адначасна вядомага германіста – Яўгена Бяласіна (вы бачыце яго фота разам з партрэтам аўтара). Гэты твор Канта настолькі ж важны для таго кірунку працы, які мы абралі, наколькі й складаны для ўспрыняцьця (хаця назвы раздзелаў і галоўныя думкі аўтара зразумець, спадзяемся, можа кожны). Адзін з найвялікшых мысьляроў сьвету два стагоддзі таму выказвае свае ўяўленьні пра тое, як ўладкаваць сьвет людзей. Кант сьцьвярджае (дзе наўпроста, а дзе кантэкстуальна), што чалавецтва складаецца з народаў, што кожны народ павінен мець сваю дзяржаву, што сістэма дзяржаў мусіць кіравацца законамі, якія ў сваю чаргу павінны быць вышэй любой дзяржавы, і што толькі ў такіх варунках кожны чалавек можа быць максімальна свабодным і праўна забясьпечаным, каб стваральна раскрыць сябе. Аказалася, што гэта ўсё тое ж, што сьцярджаем і за што змагаемся мы! Аднак, калі такое сьцьвярджаем мы – гэта адно. Калі ж мы можам спаслацца на Букоўскага (nashaziamlia.org/2007/04/11/623/), супрацоўніка Хадсанаўскага інтытута (ЗША; nashaziamlia.org/2007/06/30/737), а тым больш на Канта – гэта ўжо, як кажуць, зусім іншы каленкор…
Пасьля пэўнай увагі, якую мы надалі вызначэньню нашага стаўленьня да “Усходняга партнэрства”, час вярнуцца да сьветагляднай дактрыны. Але цяпер мы будзем глядзець на нашага Бога, наш манізм і наша сьветабачаньне не з пазіцыі рэлігійных ці дуалістычных сьветаглядаў, правяраючы іх праўдзівасьць-моц, а наадварот. Цяпер давайце праверым моц рэлігійнага сьветагляду з пазіцыі сьветагляду маністычнага.


Хрысьціянства, якім прасякнута сучасная культура ў Беларусі, на жаль перашкаджае пашырэньню гістарычнага сьветагляда за межы 1000-гадовай даўніны. Цяперскія ўлады па вядомых прычынах гэтаму не спряюць тым больш, яны ўсё яшчэ накідаюць нам міфы нават пра блізкія 1917-22, 1937 і 1941-45 гг… Хрысьціянства ж, як толькі гаворка пачынае заходзіць пра падзеі, якія мелі месца 2000 і больш гадоў таму, адразу падсоўвае нам міфы пра нейкіх Каіна і Авеля, Маісея і Саламона, а таксама пра жыцьцё і пакуты Хрыста, якія да сапраўднай гісторыі беларусаў-літвінаў ня маюць аніякага дачыненьня (усе гэтыя постаці з культуры іншага народу навязьліва накідаюцца нам, каб замяніць нам нашае).
Шматлікія руніцкія помнікі Паўночнай Еўропы прысвечаныя багам. Гэта залатыя і срэбныя
У першай частцы свайго артыкула “Самая моцная улада”


































































