Бываюць сітуацыі, калі артыкулы ці інтэрвю, якія мелі месца шмат часу таму, набываюць актуальнасьць большую, чым у час іх зьяўленьня ў СМІ. Да такіх матэрыялаў належыць эксклюзіўнае інтэрвю Дзьмітрыя Саймса – прэзідэнта Цэнтра Ніксана (ЗША) і выдаўца аналітычнага часопіса ‘The National Interest‘ – журналістам грузінскага выданьня “Georgian Times“. Гэтае інтэрвю 24 красавіка г.г. было выстаўлена таксама і на расейскім сайце ІноСМІ (www.inosmi.ru/translation/240990). Матэрыял быў азаглаўлены “Скандальнае інтэрвю … Саймса”, а падзагаловак тлумачыў, чаму: “У інтарэсы Амерыкі ўваходзіць абарона суверэнітэту суседніх з Расеяй краін”. Разумеем, з пазіцыі інтарэсаў расейскай імперыякратыі – гэта злачынства… У сьвятле апошніх падзей у Грузіі скандальнасьць гэтага даўняшняга і амбівалентнага інтэрвю мы ўбачылі ў іншым, што і адлюстравалі ў нашым загалоўку. Акрамя таго, мы разьлічваем, што ўжо дастаткова падрыхтавалі нашых сталых чытачоў, каб яны (на фоне хаця б папярэдняга артыкула) самі паспрабавалі ўбачыць некаторыя нюансы палітычнай прасторы ЗША… Інтэрвю падаецца зь неістотнымі скарачэньнямі.
Рэдакцыя.