Віталь Хромаў, Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
3.
Пачнем з Францыі. Час: канец кастрычніка – пачатак лістапада 2005 году.
У гэтай краіне і ў гэты час мы можам убачыць першыя наступствы (толькі першыя!) “французскай мадэлі” будаваньня дзяржавы і нацыі – фактычна, паўстаньне нашчадкаў афра-арабскіх імігрантаў, якія ў прыгарадах буйных французскіх гарадоў літаральна па ўсёй Францыі пачалі падпальваць аўтамабілі, аўтобусы, школы, граміць клубы, бібліятэкі, крамы і г.д., аказваючы пры гэтым актыўны супраціў паліцыі. Нагадаем, тады за пару тыдняў начных забурэньняў згарэла больш за 10.000 адзінак розных транспартных сродкаў, якія належалі звычайным французам, адбылася вялікая колькасьць іншых дэструктыўных падзей, былі паранены сотні паліцэйскіх. Стаяла пытаньне пра ўвядзеньне арміі… (ілюстрацыя ўверсе з тых падзей)
Далей »