Важнымі для нас – беларускіх зьмястоўных дэмакратаў – зьяўляюцца ўяўленьні прадстаўнікоў Правага сектару (хаця б яго кіраўніцтва ці ідэолагаў) ня толькі пра супрацьстаяньне з расейскай імперыякратыяй і яе служкамі – расейскімі імперыялістамі, а і пра будучыню іх дачыненьняў зь іншымі народамі. Нам у рэдакцыі вядома, што многія прадстаўнікі Правага сектару выдатна разумеюць неабходнасьць сістэмнага ўзаемадзеяньня з тымі, хто мае тыя ж праблемы з расейскім імперыялізмам (як і, дарэчы, з заходнім фінансавым), што і яны. Ідэя супрацоўніцтва прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных сіл народаў, якія жывуць на балта-чарнаморскімі перашыйку Еўропы (у геаграфічным цэнтры Еўрапы) вылучана і вядома даўно. Гэта важная ідэя, і прадстаўні ПС яе падтрымоўваюць. У доказ гэтага падаем ніжэй артыкул Івана Птаха, які быў выстаўлены на сайце Правага сектару (гл. тут: http://pravyysektor.info/news/chogo-pragnemo/199/baltijskocornomorska-vis-yak-geopolitichna-perspektiva-ukrayini.html).