Рэдакцыя.
Вядома, паскудства-мярзота бывае рознай. Возьмем адзін зь яе відаў – прапаганду гомафіліі-гетэрафобіі – і на яе прыкладзе пакажам, што мы маем на ўвазе, калі кажам пра мярзоту. Адразу папярэджваем, мы не зьбіраемся нікога асуджаць, хто па ўнутраных прычынах вымушаны знаходзіць для сябе анамальныя формы сексуальнага задавальненьня, робіць гэта ў інтымнай абстаноўцы (адзін ці па ўзаемнай згодзе з дарослым сексуальным партнёрам) і пры гэтым сумленна клапоціцца пра тое, каб не нашкодзіць грамадскай маралі, традыцыйнай і агульнай культуры. Так, у ЗША з-за пэўных, найчасьцей генетычных прычын, каля 3% мужчын і да 1% жанчын сьхільныя да “нетрадыцыйных форм сексу” (у іншых менш касмапалітызаваных краінах гэтыя лічбы меншыя). Ужо сама абсалютная меншасьць людзей са сьпецыфічнымі сексуальнымі жаданьнямі сьведчыць, што гаворка ідзе пра псіха-сексуальныя адхіленьні, анамаліі. Мы такім людзям (як усім іншым, каму не пашанцавала нарадзіцца нармальным, паўнавартасным) шчыра спачуваем і кажам: гэта ваша прыватная справа. Будзе час, мы падрабязна прааналізуем зьяву палавога дзімарфізму і нормы ў палавых дачыненьнях, расставім акцэнты, сфармулюем адпаведныя прынцыпы. Зараз жа гаворка пойдзе пра іншае (!) – пра актыўнае насаджэньне пэўнымі сіламі ў сьферу публічнага таго, што на справе належыць да інтымнай сьферы (ды яшчэ пры гэтым зьяўляецца анамальным). Гэта значыць, прадметам нашага аналізу будзе ня проста нявыхаванасьць, разбэшчанасьць, збачэнства. Гаворка пойдзе пра нешта значна горшае – пра наўмыснае ўкараненьне інтымна-хворага ў публічна-здаровае шляхам прапаганды гомасексуалізма, педафіліі, зоафіліі й іншых форм садаміі. Вось такое насаджэньне мы і лічым мярзотным, абсалютна соцыядэструктыўным, злачынным. І гэта, як кажуць, медыцынскі факт. Пакідаючы на лепшыя часы тэарэтычныя пытаньні гетэрасектуальнай нормы ў сьферы маралі, этыкі, культуры, выхаваньня, мы адразу пераходзім да наступнага пытаньня: што за сілы і навошта выкарыстоўваюць зьяву “нетрадыцыйнай сексуальнасьці”, “гетэрафобнасьці”, якая часта называецца садаміяй, у якасьці палітычнай зброі, накіраванай на разбурэньне як агульнай маралі, так і нацыянальнай культуры? Якія ў гэтых сіл сапраўдныя (схаваныя) мэты? Давайце пошук адказаў на гэтыя пытаньні пачнем зь невялікай падборкі фактаў, якія назьбіраліся ў нашым рэдакцыйным архіве за апошнія пару гадоў. Што зробіш, трэба вырашаць і такія праблемы…
Далей »