Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Некалькі дзён таму на сайце радыё “Свабода” мы ўбачылі два матэрыялы, якія выпадкова ці не, гэта нам невядома, апынуліся побач. У адным матэрыяле распавядалася пра тое, як у фашыстоўскай Германіі ў 1930-я гады палілі кнігі (аўтар – Тацяна Поклад), а ў другім – як тады ж у нашай Беларусі, тагачаснай камуністычнай БССР, рабілі тое самае (аўтар – Аляксандар Лукашук). Дадзенае супадзеньне падштурхнула нас да ідэі адкрыць яшчэ адну рубрыку пад назвай “Паралелі”, каб зьбіраць доказы зьмястоўных падабенстваў паміж, здавалася б, рознымі сацыяльнымі (у т.л. соцыяпаразітнымі) зьявамі. Аказваецца, расейскі імперыялізм і германскі імперыялізм (як кірункі палітычнай дзейнасьці), нягледзячы на тое, што карысталіся, здавалася б, пынцыпова рознымі ідэалагічнымі дактрынамі (бальшавізм і нацызм), былі надзвычай падобныя ня толькі па жахлівых выніках свайго па-сатанісцку дэструктыўнага ўзьдзеяньня на чалавецтва (дзясяткі мільёнаў загінулых і закатаваных людзей – толькі адна з частак іх злачыннага ўзьдзеньня), а і па дадатковых рысах – па ўсёй сімволіцы, характары масавых мерапрыемстваў, стылі татальнай прапаганды, таталітарным рэжыме і па шмат чым іншым. Мяркуйце самі.
Далей »