Да нашага папярэдняга артыкула нейкі Ільля даў дастаткова зьневажальны рускамоўны каментар ды яшчэ даслаў спасылку на выступ у фармаце YouTube нейкага самаўлюбёнага тыпа сьпецыфічнага выгляду і з такім жа прозьвішчам (Васерман), які заяўляе, што “беларускай і ўкраінскай моваў… не існуе”; маўляў, “гэта – дыялекты рускай мовы”. Аргументацыя Васермана нікчомная, прыцягнутая за вушы (разумеем, такая была зададзена ўстаноўка яго гаспадарамі; з такім жа посьпехам, было б жаданьне, можна заявіць, што на Зямлі ўвогуле існуе толькі адна мова, паколькі мовы ўсіх народаў сьвету складаюцца са слоў), затое сама падзея мае прынцыповае значэньне. З гэтай нагоды мы часова перапыняем нашы планы і выстаўляем на сайце адзін зь нядаўніх артыкулаў рускіх шавіністаў-імперыялістаў – г.зв. “арыйцаў” (узята з www.ari.ru/doc/?id=3384). Мы добра ведаем, хто яны такія, як, спадзяемся, і нашы чытачы. Але, па-першае, у пададзеным ніжэй артыкуле Г.Шчарбатага ёсьць прынамсі адно вельмі важкае меркаваньне, якое варта цьвёрда засвоіць максімальнай колькасьці беларусаў; а, па-другое, пасьля нашага адказу (у такой форме) мы маем права спадзявацца, што “ільлі” й “васерманы” больш ня будуць сунуць свае насы ў нашы справы. Мы – беларусы, украінцы, летувісы, іншыя народы – як-небудзь самі разьбярэмся і ў сваіх мовах, і ў іншых сваіх каштоўнасьцях ды праблемах…
Рэдакцыя.