nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

3.4.5. Расея

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 4; Д пр-п 63а)

23 жніўня, 2008 | Каментары (1)

�Р�1.JPG
А вось пазіцыя што да вайны паміж расейскай імперыяй і Грузіяй знакамітага “Агенцтва Рускай Інфармацыі” (АРІ) – г.зв. “арыйцаў”, якія заўсёды падавалі сябе “рускімі нацыяналістамі”, а мы, нягледзячы на тое, што яны ўвесь час крытыкавалі “імперастаў”, упарта называлі іх шавіністамі-маскалямі. Спадзяемся, цяпер кожнаму чытачу стане ясна, што правы былі мы (узята адсюль: ariru.info/doc/?id=3138; скарочана).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 3)

22 жніўня, 2008 | Каментары (1)

��г�н.JPG

Для ілюстрацыі рэакцыі на грузінскія падзеі з боку тых, хто заўсёды адкрыта дэманстраваў свой імперскі сьветагляд, мы абралі Аляксандра Дугіна – вядучага ідэолага Крамля – і прадстаўнікоў г.зв. “Рускага клуба”. Шчырым беларусам, але са слабымі нервамі, гэты матэрыял раім не чытаць… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/12/60142; www.1news.az/news/20080821102851745.html; ).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 2)

21 жніўня, 2008 | 4 каментарыя

Зьбігнеў Бжэзінскі: “Калі грузінскі ўрад будзе дэстабілізаваны, доступ Захаду да Баку, Касьпійскага мора і далей будзе абмежаваны”.

Ð�жÑ�зÑ�нÑ�кÑ� 2.JPG 

Паслухаем чарговы голас з Захаду. Гэта добра вядомы нам пан Бжэзінскі – былы дарадца прэзідэнта ЗША Джымі Картэра (паводле www.rian.ru/world/20080613/110335496.html).

Рэдакцыя.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў па-над геапалітычнымі й ідэалагічнымі лясамі. “Гнёзды” адгукнуліся, можна зьбіраць яйкі (Частка 1)

21 жніўня, 2008 | Каментары (1)

Пол Гобл: “Хутка мы можам убачыць новы сьвет”.

Ð�обл.JPG 

Мы ўжо даўно ўвялі ва ўжытак уяўленьне пра эфект “крука ў лесе” (гл.  nashaziamlia.org/2007/01/20/513). Вайна ў Грузіі, якая працягваецца вось ужо два тыдні, зьяўляецца чарговым прыкладам гэтага эфекту, бо стварае выдатную магчымасьць высьвятліць, хто кім напраўду ёсьць у Расеі, на Захадзе, у Беларусі. Гэта і ёсьць каштоўныя для любога ідэолага “яйкі”. Пачаць іх збор мы вырашылі з Захаду (хаця тое-сёе мы ўжо і так сабралі…). Падаем інтэрвю вядомага амерыканскага палітолага Пола Гобла, якое ён 19 жніўня даў рэдакцыі “Голасу Амерыкі” (паводле www.voanews.com/russian/2008-08-19-voa17.cfm).

Рэдакцыя.

Далей »

Праз 12 дзён “пяцідзённай” вайны

20 жніўня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

���� 5.JPG

Перад тым, як прыступіць да канчатковага збору “ідэалагічнага ўраджаю” ў сувязі з чарговай вайной расейскай імперыі супраць Грузіі, варта апошні раз зірнуць на рэальнае поле бою. Прайшло ўжо 12 дзён з часу, калі пачалася вайна, і тыдзень, як прэзідэнт Расеі Мядзьведзеў заявіў пра пасьпяховае завяршэньне аперацыі “прымусу да міру”, загадаў расейскім генералам спыніць агонь і вярнуцца ў месцы зыходнай дыслакацыі… (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/18/60339; … 08/19/60357; … 08/20/60374; …08/20/60373).

Далей »

М. Удугаў: “Мір на Паўднёвым Каўказе магчымы толькі пасьля дэакупацыі Каўказу Паўночнага”

20 жніўня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/19/60349.shtml)

УдÑ�гаÑ�.JPG 

Вядучы ідэолаг і палітычны стратэг маджахедаў Каўказу, Маўладзі Ўдугаў,  пракаментаваў апошнія падзеі ў Грузіі й персьпектывы ўрэгуляваньня сітуацыі ў сувязі з абвастрэньнем адносін паміж Расеяй і Захадам, а таксама пазіцыі кіраўніцтва Імарата Каўказ (ІК), якія пазначаны ў заяве ваеннага камандаваньня маджахедаў Каўказу (гл тут: http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197.shtml). У прыватнасьці, ён сказаў:

Далей »

Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 1; Д пр-п 102)

12 жніўня, 2008 | 14 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

����.JPG

У нашай рэдакцыі былі свае планы на лета. Але іх даводзіцца адкласьці, каб абмеркаваць новую вострую сітуацыю на Каўказе. Для нас, як сайта ідэалагічнага, зьмястоўна-дэмакратычнага, зыходнае пытаньне заўсёды павінна гучаць прыкладна так: чый бок заняць у канфлікце паміж асетынскім і грузінскім народамі. Дарэчы, пачатак вайны быў дакладна спрагназаваны. І мы гэта ведалі (вось гучныя паведамленьні на гэты конт, якія ўжо 1-4 месяцы таму былі ўнесены ў нашу базу: kavkazcenter.com/russ/content/2008/04/22/57847; …04/25/57910; …05/09/58184; …05/24/58477; …06/19/58982; …07/05/59287; …07/08/59345; …07/15/59481; …07/16/59517; … 07/17/59531; … 07/19/59572; …07/19/59568). Было ў нас і жаданьне папярэдзіць нашых чытачоў прыкладна так, як мы ўжо папярэджвалі пра магчымую агрэсію ўсходняй імперыі супраць Украіны. Але, на жаль, з-за розных іншых спраў рукі не дайшлі. Вайна пачалася, мы цяпер выгаворваем самі сабе і адначасна ў чарговы раз аддаем належнае чачэнскаму сайту “Каўказ-цэнтaр”, як надзейнай крыніцы інфармацыі аб падзеях на Каўказе.

Далей »

17 ліпеня народы Сібіры адзначаюць Дзень Незалежнасьці

18 ліпеня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле шэрагу інфармацыйных рэсурсаў; гістарычная спраўка тут: community.livejournal.com/real_siberian/244223.html)

СÑ�бÑ�Ñ�Ñ� Ñ�Ñ�Ñ�Ñ�г.JPG 

На пачатак нагадаем, што толькі Заходняя Сібір для “Вялікай Расеі” дае асноўную долю здабычы нафты (70% ад усёй здабычы ў РФ), прыроднага газу (90%!), значную частку драўніны, вугалю, іншых выкапняў. На справе ж большая доля гэтых багацьцяў, ужо ўвыглядзе валюты, пападае ў кішэні чыноўнікаў і на рахункі алігархаў, а астатняе ідзе на зброю і сьпецслужбы. У сувязі з гэтым некаторыя сібіракі лічаць, напрыклад, так: “Ва ўмовах, калі Расея практычна нічога не вырабляе, акрамя нафты і газу, я не разумею, навошта Заходняй Сібіры ўвогуле ўсе іншыя тэрыторыі. Нафту і газ мы можам вырабляць і бязь іх. У нейкай ступені яшчэ Урал для нас цікавы, як таксама прамысловы рэгіён”.

Далей »

Лужкоў-правакатар працягвае распальваць варажнечу паміж народамі

15 ліпеня, 2008 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя

��жко�.JPG

Апошнія месяцы і нават гады мы зьяўляемся сьведкамі сістэматычных правакацый расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу. Пры гэтым галоўнай персонай, якая непасрэдна зьдзяйсьняе гэтыя правакацыі, зьяўляецца мэр Масквы – Юры Лужкоў. Яго выказваньні скіраваныя на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай сітуацыі ва Украіне ў цэлым і ў Крыме ў прыватнасьці, а галоўная мэта скіравана на разбурэньне сяброўскіх адносінаў паміж брацкімі ўкраінскім і маскоўскім народамі, на захоп Крыма расейскай імперыяй.

Далей »

“ДПНИ” і Поткін-груп – кашэр ці не кашэр?

14 ліпеня, 2008 | 3 каментарыя

Аналітычны аддзел “Паўночнага брацтва” (паводле http://vdesyatku.net/index.php?option=com_content&task=view&id=385&Itemid=29)

����-1.JPG

З нагоды вымушанага выхаду на тэму, якую мы аналізавалі ў папярэднім матэрыяле, узьнікла жаданьне рагледзець яе яшчэ глыбей. Яно ўзмацнілася дзякуючы некаторым каментарам, пададзеным нашымі чытачамі. Выстаўляем артыкул рускай нацыянальнай групоўкі “Паўночнае брацтва”, які прысьвечаны зьвесткам пра кіраўніцтва самай “уплывовай, крутой, раскручанай, нацыяналістычнай-найнацыяналістычнай” арганізацыі “рускіх” у сёньняшняй Расеі, вядомай як “ДПНИ” (Рух супраць нелегальнай іміграцыі). Гэты артыкул быў выстаўлены ў сеціве яшчэ ў сакавіку г.г. і вы́клікаў літаральна паніку ў пэўных колах. Чаму, напэўна зразумее кожны. Такім чынам, спачатку артыкул (скарочаная версія), потым наш каментар. Матэрыял ілюструецца шматлікімі фотаздымкамі. Першы зь іх, які пададзены ўверсе, дэманструе ўражвальнае падабенства лідэраў сёньняшняй “ДПНИ” – братоў Поткіных (пазначаны № 2 і 4), з некаторымі кіраўнікамі былых бальшавікоў (№ 1 і 3 – адпаведна Троцкі й Сьвярдлоў). Аўтарскі дыскурс захаваны, хаця мы зь ім нязгодныя з-за недакладнасьці.

Рэдакцыя.

Далей »

ЗША за “адзіную, моцную Расею”? ці ХТО ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ СВАБОДЫ НАРОДАЎ (частка 3)

13 ліпеня, 2008 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Рагоз�н-�а��к.JPG

Давайце абмяркуем, дык што ж адбылося? На пачатак нагадаем: галоўная мэта выстаўленьня двух папярэдніх артыкулаў заключалася ў магчымасьці праілюстраваць, што выказваньні накшталт “ЗША жадаюць разбурыць Расею”, “Расея заяўляе аб сваіх правах на постсавецкую прастору” і да т.п., якія нярэдка сустракаюцца ў палітычным дыскурсе, ёсьць надзвычай недакладнымі, неадэкватнымі зь ідэалагічных пазіцый, а таму непажаданымі для выкарыстаньня там. Паглядзіце, што адбылося ў дадзеным канкрэтным выпадку: у адным з найуплывовых палітычных часопісаў Злучаных Штатаў Амерыкі выступіла група асобаў, якія прадэманстравалі блізкі падыход да ключавых геапалітычных праблем. Няўжо цяпер і мы павінны казаць, што ЗША выступаюць за тое, пра што казалі яны? А, можа, больш правільней прыглядзецца, што гэта за людзі, інтарэсы канкрэтна якой сілы яны прадстаўляюць? (гэта першае пытаньне). І як суадносяцца гэтыя інтарэсы з інтарэсамі розных народаў (напрыклад, украінскага, беларускага), усёй агульналюдскай цывілізацыі, з адзіным сэнсоўным імператывам яе прагрэсіўнага гуманістычнага разьвіцьця? (пытаньне другое).

Далей »

ЗША за “адзіную, моцную Расею”? ці ХТО ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ СВАБОДЫ НАРОДАЎ (частка 2)

8 ліпеня, 2008 | 4 каментарыя

�о�н.JPG

Разам з Кісінджэрам у тым жа нумары  “The International Herald Tribune” ад 2 чэрвеня 2008 г. выступіў Стывен Коэн (Stephen F.Cohen). Падаем яго артыкул (паводле www.inosmi.ru/translation/242318.html).

Рэдакцыя.

Далей »

ЗША за “адзіную, моцную Расею”? ці ХТО ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ СВАБОДЫ НАРОДАЎ (частка 1)

8 ліпеня, 2008 | 2 каментарыя

���енджа� � ��двед.JPG

У сьферы публічнай палітыкі (г.зн. піяраўскі й дыпламатычна абмежаванай) часта гаворыцца пра “ўзаемаадносіны паміж Расеяй і ЗША”. Аднак ў ідэалагічна-аналітычнай сьферы такі стыль выказваньняў не спрацоўвае. У сувязі з гэтым мы ўжо даўно заклікаем называць дакладныя імёны канкрэтных (дыскрэтных) сілаў (а яшчэ лепш – імёны іх элітаў), якія зацікаўленыя ў правядзеньні той ці іншай палітыкі. Адначасна мы прапануем не ісьці на повадзе жаданьня гэтых сіл схавацца за значна больш маштабнымі і неўтральнымі аб’ектамі (напрыклад, за “Расею” ці “ЗША”). Каб яшчэ раз прадэманстраваць практычнае значэньне прапануемага намі падыходу, вельмі дарэчна падасьпеў матэрыял Яна Максімюка, перададзены па радыё “Свабода” (гл. www.svaboda.org/content/Article/1181292.html). У ім было паведамлена, што тры чалавекі – Генры Кісынджэр, Стывэн Коэн, Дзьмітры Рагозін – выступілі 2 ліпеня г.г. ва ўплывовым часопісе ЗША “International Herald Tribune” з артыкуламі, дзе заклікалі перагледзець палітыку ЗША ў адносінах да Расеі і, увага, не прымаць Украіну ў NATO (!). Гэтая падзея настолькі паказальная, каб прадэманстраваць унутраную разнароднасьць палітычных сілаў у ЗША і розьніцу, часта супрацьлеглую, іх інтарэсаў (і на гэтым фоне яшчэ раз актуалізаваць наш заклік), што не скарыстацца з аказіі было немагчыма. Мы знайшлі артыкулы першых двух палітыкаў, выстаўляем іх, а затым абмяркуем саму падзею.

Рэдакцыя.

Далей »

Што гэта бухала ў ноч на 4-е? (версія 2)

5 ліпеня, 2008 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

��ка � ���.JPG

У свой час мы ўжо разьбіралі пытаньне, пададзенае ў загалоўку (гл. https://nashaziamlia.org/2006/07/05/181). Тады мы прыйшлі да высновы, што ў беларускім небе ў ноч з 3 на 4 ліпеня ўсе апошнія гады бухае “ўладны ідыятызм”. Але новы погляд на сітуацыю робіць неабходным разгледзець яшчэ адну версію. Гэтая версія бярэ за аснову ня дурасьць мясцовага начальства, а яго схаваныя каштоўнасьці – тыя, якія яно патаемна ад грамадства на самой справе адзначае і менавіта 3 ліпеня.

Далей »

Падвойная пераемнасьць, як доказ слушнасьці змаганьня

4 ліпеня, 2008 | 2 каментарыя

Віталь Хромаў

С�ко�а1.JPG
Як паведаміла радыё “Свабода” (www.svaboda.org/content/Article/1181005.html), 1 ліпеня пайшоў з жыцьця Віктар Сікора (1925-2008 гг., гл. фота) – адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, вязень сталінскага ГУЛАГу, сапраўдны патрыёт Беларусі, адраджэнец.

Далей »

Што паказала бітва прыхільнікаў РПЦ МП з прыхільнікамі Дыяміда?

1 ліпеня, 2008 | 2 каментарыя

Віктар Увераў (паводле ariru.info/doc/?id=3117)

Р�Ц.JPG

На нашым сайце ёсьць матэрыялы, прысьвечаныя выкрыцьцю сапраўднага аблічча Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (РПЦ МП), якая пакуль дамінуе і ў нашай Беларусі. Матэрыял, які падаецца ніжэй, мае сваю каштоўнасьць – у сеціве ён выстаўлены рускімі людзьмі (дакладней, рускімі шавіністамі), якія скарысталі добрую нагоду для аналагічнага.

Рэдакцыя.

Далей »

Русь, руская мова і краіна Москель

28 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Міхаіл Галдзенкоў (паводле n-europe.eu/content/index.php?p=49)

Ð�оÑ�келÑ�.JPG 

Масковія (сэрца Расеі) не размаўляла па-расейску [на цяперашняй мове расейцаў-маскоўцаў. – Рэд.] да самых Пятроўскіх часоў… Здаецца, гэта лухта, якой і быць ня можа, але факты – рэч упартая. І гістарычныя факты, якія стагоддзямі хавалі царскія гісторыкі, гавораць толькі пра адно – гэта было так.

Далей »

Мангольскі сатрап Аляксандр «Неўскі»

26 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Уладзімір Бялінскі (паводле http://aingwar.blogspot.com/2008/05/blogpost_1831.html; поўны тэкст кнігі, адкуль узяты матэрыял, тут: http://ukrlife.org/main/evshan/moxel.htm).

�е��к�1.JPG

Працягваем разбураць імперскія міфы. Падаем артыкул, прысьвечаны выхаду чарговай расейскай ідэалагічнай кіна-агіткі “Аляксандр.Неўская бітва”. Разгледзім жыцьцёвы шлях гэтага Аляксандра паводле цікавых матэрыялаў кнігі Уладзіміра Бялінскага «Страна Моксель», якія грунтуюцца на расейскіх гістарычных крыніцах. Матэрыялы кнігі дазваляюць па-новаму ацаніць гісторыю Масковіі.

Рэдакцыя.

Далей »

Непрызнаныя і мёртвыя дзяржавы Эўропы

25 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Віталь  Куплевіч

Ð�Ñ�плевÑ�Ñ� Ð�Ñ�Ñ�алÑ� 2.JPG 

Непрызнаныя дзяржава – краіна якая валодае частковым, абмежаваным, або поўным сувэрэнітэтам, але не прызнана іншымі дзяржавамі, або прызнана адной ці некалькімі дзяржавамі.

Далей »

Беларуская сітуацыя і роля дзяржаў-суседзяў

23 чэрвеня, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды (БПС), каардынатар Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтра (БНДЦ) у Кіеве.

���о�к� 1.JPG

Гэты тэкст ёсьць выступам сп-ра Высоцкага на Форуме NATO, які ў пачатку чэрвеня г.г. адбыўся, ужо другі раз, у самастойнай Украіне. Кожны можа пераканацца, чым адрозьніваецца выступ сапраўднага беларускага дэмакрата, накіраванага на аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, ад выступаў у аналагічных абставінах любога прадстаўніка аб’яднанцаў, для якіх “беларускі народ – гэта абстракцыя”.

Рэдакцыя.

Далей »

Ледакол NATO-Украіна

22 чэрвеня, 2008 | Няма каментараў

Паводле ariru.info/doc/?id=3113

РаÑ�еÑ�-Ð�Ð�ТÐ�.JPG 

Нарастаньне напружанасьці паміж Расейскай імперыяй і Украінай многімі заўважана і з другога боку – у самой Расеі. Як гэтую сітуацыю ацэньваюць расейскія шавіністы, якія наступствы прагназуюць. Ім і слова для прэзентацыі іхняй даволі экзатычнай гіпотэзы. Ня будзем хаваць, у рэдакцыі стаўленьне да гэта артыкула было неадназначным: ад “поўная лухта” да “цікавае меркаваньне”. Сышліся на “няхай будзе”…

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы