Ужо заманала чуць ад нашых прыхільнікаў і непрыхільнікаў адзін і той жа матыў у розных варыяцыях (у прыхільнікаў ён з-за дурноты, у непрыхільнікаў – наўмысны). Маўляў, беларусы-літвіны нейкі занадта пасіўны неданарод, гатовы цярпець на сваім карку любых паноў, іх любыя зьдзекі. Пераканаўся шматкроць: дзесяткі іншых народаў – хаця б тыя ж палякі, украінцы, рускія, татары, якуты, комі й г.д. – ані трохі ня лепшыя ў гэтым сэнсе. Таксама пасіўна назіраюць за дэградацыяй саміх сябе, сваіх дзяржаў і аўтаномій. Усё нечага чакаюць. А між тым, у многіх зь іх умовы для нацыянальна-патрыятычнага выхаваньня былі й ёсьць на парадкі лепшыя, чым у нас – беларусаў-літвінаў! Прапаную рэдакцыі выставіць “украінскі” матэрыял, які гэта даводзіць (аўтарка разважае пра тыя ж праблемы ва Ўкраіне, таксама заклікае зь імі змагацца). Бо з намаўленьнем хлусьлівых ідэй нейкай выключнай непаўнавартасьці беларусаў трэба змагацца самым рашучым чынам // Віталь Хромаў.
Мы вырашылі так і зрабіць. Выстаўляем артыкул Ірэны Карпы “Калі чуеце “рускі сьвет” – успомніце Галадамор” (узяты адсюль: http://www.unian.net/rus/news/news-470271.html). Матэрыял праілюстраваны дакументальнымі фота: як “экспрапрыявалі” збожжа, як галадалі й паміралі дзеці ды дарослыя // Рэдакцыя.












Давайце падсумуем кароткую серыю матэрыялаў, прэзентуючых думкі й спадзевы тых, хто называе сябе рускімі нацыяналістамі ды рускімі нацыянал-дэмакратамі. Нагадаем, гэта ўсе тыя, хто ва ўмовах выбару, які агучаны ў загалоўку, абірае другое. Мы шмат гадоў сочым за трыма асобамі, якія ня толькі далучаюць сябе да рускага народу, а і зьяўляюцца выбітнымі (у тым сэнсе, што яны выпінаюцца над іншымі) ідэалогамі рускага нацыяналізму (гл. фота: зьлева – Аляксей Шырапаеў, уверсе – Пётар Хамякоў, унізе – Уладзіслаў Карабанаў). Тры папярэднія артыкулы, выстаўленыя на сайце, паказалі сёньняшнія думкі даных асоб. Час і нам іх прааналізаваць, зыходзячы, натуральна, з нашай – беларуска-літвінскай, гуманістычнай – сістэмы каштоўнасьцяў.

У сваёй учорашняй рэзалюцыі
Больш за год таму ў артыкуле, прысьвечаным “Карце муда́ка” і “беламу сьцярвятніку”, мы заявілі, што “к
У канцы прэзентацыі дыяпазону думак пра тое, што адбываецца ў сёньняшняй Расеі, выстаўляем два апошнія артыкулы. Першы зь іх, дадзены, належыць Б.Стамахіну – расейскаму радыкальнаму лібералу, які, відаць, прызначаны замяніць небезьвядомую В.Навадворскую. Мы, вядома, паважаем гэтага чалавека за мужнасьць, але лічым яго пазіцыю (перакладваньне ўсёй віны за злачынствы “Расеі” на яе звычайных жыхароў) малапрадуктыўнай. І на Захадзе сёньня абсалютная большасьць людзей застаецца абыякавай да трагедыяў чачэнскага ды іншых народаў (у тым ліку абыякавымі да будучага лёсу сваіх дзяцей), і ў Расеі быў час (напрыклад, у першую чачэнскую), калі людзі актыўна пратэставалі. Не ў саўку справа, ён ёсьць паўсюль і масава. Ён – заўсёдны аб’ект гісторыі, чым і вызначаецца яго другаснае значэньне. Справа заўсёды ў кіраўніцтве. Другую палову артыкула Стамахіна, прысьвечаную аналізу расейскай апазіцыі, мы прымаем без асаблівых пярэчаньняў. Артыкул А.Шырапаева, які будзе выстаўлены наступным, нам падаецца менш супярэчлівым.
На папярэдні артыкул, у якім распавядаецца, як спадар В.Грыцук зьвяртаўся да АБСЕ зь вялікай просьбай дапамагчы спыніць этнацыд беларусаў у Беларусі, чытач пад нікам “Сяргей” даслаў каментар-пытаньне: “Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?”. Мы пашыраем гэтае пытаньне: а якая была рэакцыя АБСЕ, усяго ЕўраЗьвязу? Адказваючы на гэтае пытаньне, хочам зьвярнуць увагу і “Сяргея”, і ўсіх іншых чытачоў нашага сайта, што за наступныя 4 месяцы ня толькі не назіралася ніякай дапамогі беларусам ці хаця б нейкай рэакцыі спачуваньня з боку “Эўропы” (да іх адсутнасьці мы за апошнія 15 гадоў ужо прызвычаіліся), а было значна горш – была прадэманстравана моцная падтрымка “дыскрымінуемай”… “польскай меншасьці” ў Беларусі. Але спачатку факты.
Сярод чытачоў нашага сайта напэўна няма ніводнага, хто б ня ведаў пра нядаўняе наданьне Юшчанкам званьня Героя Ўкраіны Сьцяпану Бандэру. Натуральна, гэтую падзею віталі ўсе прыстойныя ўкраінцы, беларусы (у тым ліку сябры нашай рэдакцыі), шмат іншых прыстойных людзей ва ўсім сьвеце. Катэгарычна супраць, часта ў абразьлівай форме, выступіла аб’яднанае кубло соцыяпаразітных сіл у складзе прадстаўнікоў расейскай іперыякратыі, сіяністаў і польскіх імперыялістаў (гл. напрыклад тут: 

































































