Рэдакцыя
Сёньня, 3 ліпеня, у чарговы раз у лукашэнкаўскай РБ пад назвай “Дзень незалежнасьці” адзначаецца вызваленьне Менску з-пад нямецкай акупацыі. Сэнс наўмыснага сутыкненьня і перамешваньня розных, не зьвязаных паміж сабой паняцьцяў, датаў, падзей, ацэнак зразумелы – задача цяперцаў збэсьціць сьвятое для кожнага прыстойнага беларуса паняцьце Незалежнасьці (найперш, ад расейскай імперыі), максімальна дэзарыентаваць і перайначыць ягоны сьветагляд. Цяперцы працягваюць рабіць сваю чорную справу, а мы – працягваем змагацца зь ёй. Наш метад – праўда. Вы жадаеце, каб паняцьце незалежнасьці ў новых пакаленьняў беларусаў зьвязвалася з Другой сусьветнай вайной? Добра. Пагаворым пра вынікі гэтай вайны. Мы ўзялі тэкст Георгія Кутузава (адсюль: www.ari.ru./doc/?id=3270), трохі адаптавалі пад беларускія рэаліі й падаем ніжэй.
Усе гады́, якія мы працуем у сеціве, тлумачым, што шлях прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі скіраваны ўверх (а ня так, як лічаць некаторыя: калі кепска зьлева, трэба рухацца ўправа), што трэба разьлічваць на стварэньне ўласнай самастойнай, аднім словам – суб’ектнай, прабеларускай сілы і ў меншай ступені разьлічваць на дабрадзеяў ці на ўсходзе, ці на захадзе. Ня раз з нагоды гэтай паставы ў нас была “радасьць са сьлязьмі на вачах” – падзеі паказвалі на вернасьць нашай пазіцыі, але мелі негатыўнае значэньне для нашага народа. Аднак, як высьвятляецца, стратэгічныя сьветаглядныя прынцыпы так лёгка не мяняюцца. Патрэбна праца і праца. Сёньня мы падаем тры чарговыя матэрыялы, якія выкрываюць дэфектыўнасьць абсалютнага ўспрыняцьця лозунга “Беларусь – у Эўропу!”,
Мяне трохі зьдзіўляе пазіцыя некаторых нашых беларускіх дзеячаў, для якой якраз і прызначаны выраз “101-е кітайскае папярэджаньне”. Я кажу пра перадпапярэдні матэрыял, прысьвечаны ініцыятыве і працы сп-ра Якавенкі. У цэлым добрая справа, але я пра стыль. Вы думаеце, цяперскае начальства РБ ня ведае, што робіць этнацыднае злачынства? Ведае! Вы думаеце, яго пра гэта не папярэджвалі? Папярэджвалі! Шмат разоў і ўсе апошнія 15 гадоў. Для гэтага былі створаны і ТБМ, і ТБШ, і ТБВШ. Дарэчы, сп-р Астроўскі – ініцыятар стварэньня і кіраўнік ТБВШ [Таварыства беларускай вышэйшай школы. – Рэд.] – яшчэ ў 1996 годзе сабраў подпісы ледзь не сотні выкладчыкаў усіх трох універсітэтаў Гародні пад зваротам, у якім новае начальства заклікалася да пераводу Вышэйшых навучальных устаноў Беларусі на беларускую мову [зварот быў перададзены ў Вярхоўны Савет РБ, у Раду міністраў, у Гродзенскі аблвыканкам. – Рэд.]. Пару гадоў таму была выдатная акцыя КХП з папярэджаньнем чыноўнікаў аб адказнасьці за этнацыд [гл.
Пасьля пэўнай увагі, якую мы надалі вызначэньню нашага стаўленьня да “Усходняга партнэрства”, час вярнуцца да сьветагляднай дактрыны. Але цяпер мы будзем глядзець на нашага Бога, наш манізм і наша сьветабачаньне не з пазіцыі рэлігійных ці дуалістычных сьветаглядаў, правяраючы іх праўдзівасьць-моц, а наадварот. Цяпер давайце праверым моц рэлігійнага сьветагляду з пазіцыі сьветагляду маністычнага. 

Мы хацелі, былі, завяршыць на дадзеным этапе (толькі на дадзеным) тэму “Беларускі народ у Другой сусьветнай вайне”, падаўшы артыкул паважанага філосафа з разьлікам на добрае абагульненьне. На жаль, гэтага не атрымалася. Пан Акудовіч, якога мы заўважылі на фоне акцыі з “картай апалячанага”, у дадзеным выпадку нас у многім расчараваў (не ва ўсім!). У чым канкрэтна, мы патлумачылі па ходу тэкста і пасьля яго. Наша задача ператвараць недахопы ў перавагі, як мінімум, у лепшую арыентацыю ў сучаснай рэчаіснасьці. Ідэалагічны фармат нашага сайта гэта зрабіць дазваляе. У цэлым жа высьвятляецца, што тэма лёсу беларусаў у Другой сусьветнай вайне павінна стаць адной з важнейшых на нашым сайце. Бо беларуская ідэалогія без фармуляваньня свайго стаўленьня да тых падзей, на жаль, паўнавартаснай ня будзе…
3. Новая дыхатамія – пагроза Беларусі і ня толькі.




































































