Юлія Латыніна
Пра будучыя перамены ў Расеі сярод іншага сьведчаць і перамены ў паводзінах, меркаваньнях людзей. Напрыклад, некаторыя рэакцыянеры могуць пачаць казаць ня толькі прапагандысцкія, але і сэнсоўныя рэчы. Наперадзе невядома што, а жыць хочацца ўсім. Матэрыял, які падаецца ніжэй, належыць вядомай расейскай каментатаршы, якая з выглядам усязнайкі не вылазіць з расейска-габрэйскага тэлеканала RTVi (яе фота й імя вы бачыце зьлева). Тэкст яе выступу мы падаем ніжэй ня толькі для таго, каб пацьвердзіць толькі што агучаную тэзу. Асноўная прычына ў тым, што многія актывісты беларускай апазіцыі (асабліва тыя, хто сябруе з расейскімі, польскімі ці сіянісцкімі імперыялістамі) сьвядома ці па інэрцыі па-ранейшаму працягваюць абвінавачваць уласны народ у пасіўнасьці, у тым, што “ён гатовы цярпець дыктатару”, што “здае мову” і г.д. Мы ўжо шмат гадоў імкнемся апаніраваць усім такім разумнікам, нядаўна пра тое ж пісаў у сваім артыкуле Сяргей Высоцкі, але па-ранейшаму хор тых, каму беларускі народ нечым не дагадзіў, ня слабне. “А можа, калі людзям тое ж скажуць агенты ліберастыі, да іх хутчэй дойдзе”, – падумалі мы і вырашылі выставіць матэрыял (узята адсюль http://blog.ariru.info/story/1238/?1238).
Рэдакцыя.



Іван Саланевіч – публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька – школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен – барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе “дыктатурай праваслаўнага сумлення”.
Яшчэ ў 2006 годзе мы сфармулявалі Д пр-п 15 Беларускай дактрыны, праз які абвясьцілі расейскую імперыякратыю галоўным ворагам (ворагам №1) нашай беларускай і многіх іншых дэмакратый. Пры гэтым мы патлумачылі, што расейская імперская бюракратыя складаецца з “крамлёўскіх начальнікаў і прызначаемых адтуль намесьнікаў каланіяльных тэрыторый – г.зв. губернатараў; з большасьці прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу ў войску, міліцыі, сьпецслужбах; са значнай часткі прадстаўнікоў ураду; з дэпутатаў кіроўнай і калякіроўных партый у Думе; з вышэйшага кліру РПЦ; і з некаторых іншых структур [напрыклад, кіраўнікоў СМІ]”. Гэтае ўяўленьне пра нашага галоўнага ворага за прайшоўныя 4 гады прынцыпова не зьмянілася. Але новыя факты, якія выйшлі на паверхню (многія зь іх пададзены ў папярэдніх артыкулах серыі), дазваляюць удакладніць нашыя веды пра данага соцыяпаразітнага монстра. Давайце гэтае ўдакладненьне і зробім.
2.
Некалькі ўступных заўваг.

З жаданьнем далей удасканаліць сваё разуменьне Сьвета, Бога, рэлігіі ды іншых істотных сьветаглядных рэчаў, мы працягнем супастаўляць наша іх разуменьне з тымі, што прапануюць іншыя. Падаем цікавы, як на наш погляд, артыкул яшчэ аднаго крэацыяніста (на гэты раз дастаткова памяркоўнага). Каштоўнасьць гэтага артыкула палягае ў дзьвюх рэчах: новых крэацыянісцкіх аргументах (іх моц мы праверым) і ў пададзенай арыгінальнай сістэматызацыі сьветаглядаў. У канцы выкарыстаем сваё права абмеркаваць матэрыял.



































































