Узброены напад расейскай імперыі на незалежную ўкраінскую дзяржаву, якая імкнецца стаць на шлях сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця, стаў момантам ісьціны для вельмі многіх. Чытачы нашага сайта маглі заўважыць, як мы выкарыстоўваем гэту сітуацыю ў т.л. і для таго, каб выяўляць прыстойных людзей сярод жыхароў Расеі (асабліва рускіх па нацыянальнасьці). Аднак, “момант ісьціны” працуе і ў супрацьлеглы бок. Учора інтэрнэт-супольнасьць моцна страсянула навіна, што 86 дзеячаў расейскай культуры выступілі з адкрытым лістом, у якім падтрымалі агрэсіўныя, злачынныя дзеяньні расейскай імперыі й асабіста Пуціна. Ліст быў выстаўлены на сайце Міністэрства культуры РФ (http://mkrf.ru/press-tsentr/novosti/ministerstvo/deyateli-kultury-rossii-v-podderzhku-pozitsii-prezidenta-po-ukraine-i-krymu) і быў азаглаўлены “Дзеячы культуры Расеі – у падтрымку пазіцыі Прэзідэнта (Пуціна) па Ўкраіне і Крыму”. Ніжэй мы выстаўляем тэкст гэтага ліста, сьпіс падпісантаў (на момант выстаўленьня нашага матэрыяла іх ужо больш за 100), фота тых зь іх, каго мы прымушаны найчасьцей бачыць на нашых беларускіх тэлеэкранах, а таксама наш каментар да ўсёй гэтай сітуацыі (прозьвішчы і рэгаліі-пасады падпісантаў мы наўмысна не перакладалі).