Узброены напад расейскай імперыі на незалежную ўкраінскую дзяржаву, якая імкнецца стаць на шлях сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця, стаў момантам ісьціны для вельмі многіх. Чытачы нашага сайта маглі заўважыць, як мы выкарыстоўваем гэту сітуацыю ў т.л. і для таго, каб выяўляць прыстойных людзей сярод жыхароў Расеі (асабліва рускіх па нацыянальнасьці). Аднак, “момант ісьціны” працуе і ў супрацьлеглы бок. Учора інтэрнэт-супольнасьць моцна страсянула навіна, што 86 дзеячаў расейскай культуры выступілі з адкрытым лістом, у якім падтрымалі агрэсіўныя, злачынныя дзеяньні расейскай імперыі й асабіста Пуціна. Ліст быў выстаўлены на сайце Міністэрства культуры РФ (http://mkrf.ru/press-tsentr/novosti/ministerstvo/deyateli-kultury-rossii-v-podderzhku-pozitsii-prezidenta-po-ukraine-i-krymu) і быў азаглаўлены “Дзеячы культуры Расеі – у падтрымку пазіцыі Прэзідэнта (Пуціна) па Ўкраіне і Крыму”. Ніжэй мы выстаўляем тэкст гэтага ліста, сьпіс падпісантаў (на момант выстаўленьня нашага матэрыяла іх ужо больш за 100), фота тых зь іх, каго мы прымушаны найчасьцей бачыць на нашых беларускіх тэлеэкранах, а таксама наш каментар да ўсёй гэтай сітуацыі (прозьвішчы і рэгаліі-пасады падпісантаў мы наўмысна не перакладалі).















Іван Саланевіч – публіцыст, журналіст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1891 г. у беларускай сям’і на Гарадзеншчыне. Абодва яго дзяды былі сельскія сьвятары РПЦ, бацька – школьны настаўнік. Вучыўся ў Гарадзенскай ды Віленскай гімназіях і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Спартсмен – барэц і гіравік. Выступаў у цырках, сумяшчаючы гэтыя заняткі з прафесіяй журналіста. Абедзве рускія рэвалюцыі катэгарычна не прыняў. Вызнаваў праваслаўна-манархічны перакананні, любіў называць сябе беларускім мужыком, ідэалізаваць самадзяржаўную манархію, называючы яе “дыктатурай праваслаўнага сумлення”.
Падаем яшчэ адзін вялікі дакумент, выданы тэрытарыяльна-імперскім крылом расейскай імперыякратыі й накіраваны супраць яе ж “ліберальнага” крыла. Тэкст і ілюстрацыя да яго (гл. зьлева) кажуць самі за сябе, узятыя адсюль:
Час падаць інфармацыю пра другую частку расейскай імперыякратыі – старую тэрытарыяльную. Зрух балансу сілаў у Расеі (паміж новай сіянісцкай і старой класічна маскальскай часткамі расейскай імперскай бюракратыі) у бок першай часткі сёньня зьяўляецца відавочным. У руках алігархаў-сіяністаў знаходзіцца большая доля ўласнасьці, якая ў норме павінна належаць народам Расеі, у т.л. і рускаму, а таксама большая доля прапагандысцкіх рэсурсаў (СМІ) й палітычнай улады. У сваім інтэрвю Дзерыпаска адкрыта кажа (гл. ранейшыя матэрыялы сайта), што яго сёньня турбуе толькі расейская армія, у якой трэба “пачысьціць генералітэт”, і тады “сапраўдная расейская ўлада” (г.зн., ён і такія як ён) можа лічыць, што іх поўнае панаваньне ў Расеі будзе забясьпечана. Да расейскіх імперцаў-шавіністаў у шэрагах арміі нарэшце дайшло, што новыя ўладары Расеі пасьля здушэньня супраціву з боку звычайных грамадзян хутка пачнуць рэзаць, як баранаў, й іх саміх. Яны вырашылі пасупраціўляцца. Яскравым прыкладам пачатку арганізацыі такога супраціву ёсьць дакумент, які падаецца ніжэй. Натуральна, што вельмі многае ў ім мы не падзяляем, але друкуем яго, каб прасьвятліць сітуацыю ў тым пытаньні, якое разьбіраем. Матэрыял ілюструе фота палкоўніка Квачкова, вядомага тым, што ён нібыта спрабаваў забіць Чубайса.
– Барыс Натанавіч, 2009 год скончыўся цэлай серыяй катастроф: аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС, «Неўскі экспрэс», пажар у Пермі … Выпадковасьць? 

































































