Рэдакцыя.
Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Рэдакцыя.
Маем абавязак паінфармаваць нашых чытачоў аб выніках сустрэчы прыхільнікаў стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху. Акрамя таго, за апошнія дні адбылося некалькі важных падзей, якія варта абмеркаваць.
Сталыя чытачы сайта напэўна ведаюць, што рэдакцыя даволі крытычна ставіцца да дзейнасьці Пазьняка. Як, напэўна, і пра тое, што, калі гэта трэба для справы, мы ігнаруем усялякія другасныя пытаньні. Выстаўленьне гэтага матэрыяла на сайце найперш выклікана нашым жаданьнем дапамагчы ратаваць жыцьцё і свабоду Сяргея Кавеленкі – хлопца, які, ахвяруючы сабой за нашу агульную беларускую справу, крок за крокам вырастае да ўзроўню нацыянальнага героя! З гэтай нагоды мы выстаўляем інтэрвю Пазьняка журналісту “Свабоды” Навумчыку (узята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/24500576.html). Натуральна, у канцы прыйдзецца дадаткова паразважаць пра супадзеньні і адрозьненьні ў пазіцыі Пазьняка і нашай. Істотнае ў тэксьце, як гэта ў нас часта бывае, выдзелена.
Рэдакцыя.
Даклад “Chatham House“ за люты 2012 г.
Напярэдадні самаабраньня Пуціна на чарговы прэзідэнцкі тэрмін праўду пачынаюць казаць ня толькі расейцы, а і прадстаўнікі заходніх аналітычных цэнтраў. Натуральна, ня ўсе і ня ўсю, але тым ня менш… Падаем рэзюмэ даклада Брытанскага цэнтра “Чэтэм Хаўз”, які вядомы таксама як “Каралеўскі інстытут міжнародных зносін”. Аўтары даклада – Філіп Хэнсан, Джэймс Ніксі, Лілія Шаўцова, Эндры Вуд – падаюць у ім сваё бачаньне сёньняшняга стану і будучыні Расеі. Поўны англамоўны тэкст даклада знаходзіцца тут: www.chathamhouse.org/russia2012, яго расейскамоўнае рэзюмэ ўзята і перакладзена адсюль: http://www.chathamhouse.org/sites/default/files/public/Research/Russia%20and%20Eurasia/r0212_putin_russian_es.pdf
Рэдакцыя.
Адзін з чытачоў нашага сайта пад нікам “Anton” падаў Е-адрас артыкула, які істотна дапаўняе разглядаемую тэму, аналізуючы сітуацыю ва ўладных органах Украіны. Некаторыя факты, пададзеныя ў ім, нам патэбны для заключнага аналіза. Хаця не з усімі меркаваньнямі аўтара можна пагадзіцца (нашыя заўвагі адзначаны ў традыцыйным рэдакцыйным стылі […]), шалі пераважылі на карысьць выстаўленьня артыкула на нашым сайце.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя
Показку “той, хто плаціць музыкам, той і музыку заказвае”, напэўна, ведаюць усе. Радыё “Свабода”, як вядома, фінансуецца Кангрэсам ЗША. Таму новыя павевы, якія ідуць ад уладаў ЗША, мусяць быць і новай палітыкай гэтага радыё. Мы дапускаем, што занятак, зьвязаны зь неабходнасьцю прапагандаваць разбэшчанасьць і розныя парасексуальныя паскудствы, можа не падабацца многім журналістам беларускай службы радыё “Свабода”. Некаторыя паціху нават супраціўляюцца гэтаму. Мы бачым такія прыкметы… Таму мы зноў падкрэсьліваем, гаворка далей пойдзе ня столькі пра людзей, якія працуюць на радыё “Свабода” і якім трэба неяк жыць, колькі пра ролю гэтай установы, праз якую бачная палітыка заказчыка, а празь яе і мэты ўсё тых жа глабалісцкіх ліберастычна-сіянісцкіх колаў, якія атабарыліся ў ЗША і апанавалі ня толькі фінансы і СМІ гэтай краіны, а і палітычныя інстытуты. Тое, што радыё “Свабода” прапагандуе сексуальныя збачэнствы, уважлівы чытач мог заўважыць ужо па 1-й частцы гэтага матэрыяла. Працягнем прыводзіць факты ўсё таго ж, але на прыкладзе “беларускіх” матэрыялаў за апошнія пару гадоў.
Рэдакцыя.
Вядома, паскудства-мярзота бывае рознай. Возьмем адзін зь яе відаў – прапаганду гомафіліі-гетэрафобіі – і на яе прыкладзе пакажам, што мы маем на ўвазе, калі кажам пра мярзоту. Адразу папярэджваем, мы не зьбіраемся нікога асуджаць, хто па ўнутраных прычынах вымушаны знаходзіць для сябе анамальныя формы сексуальнага задавальненьня, робіць гэта ў інтымнай абстаноўцы (адзін ці па ўзаемнай згодзе з дарослым сексуальным партнёрам) і пры гэтым сумленна клапоціцца пра тое, каб не нашкодзіць грамадскай маралі, традыцыйнай і агульнай культуры. Так, у ЗША з-за пэўных, найчасьцей генетычных прычын, каля 3% мужчын і да 1% жанчын сьхільныя да “нетрадыцыйных форм сексу” (у іншых менш касмапалітызаваных краінах гэтыя лічбы меншыя). Ужо сама абсалютная меншасьць людзей са сьпецыфічнымі сексуальнымі жаданьнямі сьведчыць, што гаворка ідзе пра псіха-сексуальныя адхіленьні, анамаліі. Мы такім людзям (як усім іншым, каму не пашанцавала нарадзіцца нармальным, паўнавартасным) шчыра спачуваем і кажам: гэта ваша прыватная справа. Будзе час, мы падрабязна прааналізуем зьяву палавога дзімарфізму і нормы ў палавых дачыненьнях, расставім акцэнты, сфармулюем адпаведныя прынцыпы. Зараз жа гаворка пойдзе пра іншае (!) – пра актыўнае насаджэньне пэўнымі сіламі ў сьферу публічнага таго, што на справе належыць да інтымнай сьферы (ды яшчэ пры гэтым зьяўляецца анамальным). Гэта значыць, прадметам нашага аналізу будзе ня проста нявыхаванасьць, разбэшчанасьць, збачэнства. Гаворка пойдзе пра нешта значна горшае – пра наўмыснае ўкараненьне інтымна-хворага ў публічна-здаровае шляхам прапаганды гомасексуалізма, педафіліі, зоафіліі й іншых форм садаміі. Вось такое насаджэньне мы і лічым мярзотным, абсалютна соцыядэструктыўным, злачынным. І гэта, як кажуць, медыцынскі факт. Пакідаючы на лепшыя часы тэарэтычныя пытаньні гетэрасектуальнай нормы ў сьферы маралі, этыкі, культуры, выхаваньня, мы адразу пераходзім да наступнага пытаньня: што за сілы і навошта выкарыстоўваюць зьяву “нетрадыцыйнай сексуальнасьці”, “гетэрафобнасьці”, якая часта называецца садаміяй, у якасьці палітычнай зброі, накіраванай на разбурэньне як агульнай маралі, так і нацыянальнай культуры? Якія ў гэтых сіл сапраўдныя (схаваныя) мэты? Давайце пошук адказаў на гэтыя пытаньні пачнем зь невялікай падборкі фактаў, якія назьбіраліся ў нашым рэдакцыйным архіве за апошнія пару гадоў. Што зробіш, трэба вырашаць і такія праблемы…
Сяргей Высоцкі
Прэса многіх еўрапейскіх краін надала ўвагу падзеям у Польшчы ў Дзень Незалежнасці 11.11.2011 г. Мае ўражанні, як непасрэднага ўдзельніка падзеяў, супрацьлеглыя большасці каментароў. Дамінуе тэма аб “зборышчы фашыстаў” са ўсёй Еўропы. Але вось фашыстаў дык я ўбачыў з іншага боку… У Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах кансерватыўныя, правыя і правацэнтрысцкія сілы праводзяць свае акцыі. Ня толькі яны, але яны ў першую чаргу. І гэта нармальна. Людзі, для якіх паняцці Айчыны, роднай культуры, гонару за свой народ не пустыя словы, хочуць адчуць сваю нацыянальную еднасць. Людзі хочуць заставацца людзьмі, захоўваючы памяць пра пайшоўшых героях, не пераўтвараючыся ў двуногіх жывёлаў, кіруемых аднымі інстынктамі.
Уладзімір Букоўскі
Вядомы і аўтарытэтны расейскі дысідэнт і пісьменьнік Уладзімір Букоўскі (гэта пра яго была частушка “абмянялі хулігана на Луіса Карвалана”) цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Нядаўна ён наведаў Баўгарыю па запрашэньні тамтэйшых выдаўцоў. Яго выступ перад чытачамі, прысьвечаны крытыцы ідэалогіі “Паліткарэктнасьці”, выклікаў бурны скандал [патрабаваньне паліткарэктнасьці – адна з праяў ліберастызму, які ахапіў заходні сьвет; паліткарэктнасьць не зьяўляецца асобнай ідэалогіяй. – Рэд.]. Падаем у перакладзе з баўгарскай, а затым расейскай, некаторыя фрагменты з выступленьня спадара Букоўскага ў час прэзентацыі яго новай кнігі (паводле http://community.livejournal.com/ru_ds).
Рэдакцыя.
Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў (узята з www.ari.ru/doc/?id=3377)
Сёньня мы выстаўляем адзін з артыкулаў рускіх шавіністаў, якія называюць сябе “арыйцамі”. Апошнім часам такое мы робім рэдка. Але ў дадзеным выпадку і тэма, якую мы аналізуем, і погляды аўтараў, якія ў многім супадаюць з нашымі (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2006/04/07/19; https://nashaziamlia.org/2007/03/03/554), гэтаму паспрыялі.
Рэдакцыя
Рэдакцыя
Падаем узор мысьленьня і, адпаведна, сьветагляду той часткі цяперашняй расейскай імперыякратыі, якая імкнецца ня толькі захаваць цэласнасьць Расеі, а і пераўтварыць яе ў “ліберальную імперыю”. Гэта – алігархі. Ніжэй пададзена інтэвю, якое Алег Дзерыпаска – узорны алігарх і асабісты сябра Ул.Пуціна – даў VIP-бюлетэню «Время Евразии» (N 2, 2006 г.). Бюлетэнь распаўсюджваўся ў вузкім коле абраных падпісчыкаў. Інтэвю браў Мікалай Асмолаў (падаецца паводле 3rm.info/mainnews/603-intervyu-deripaski).
Фрэйзер Кэмерон – дырэктар Цэнтра “Еўразьвяз-Расея”, незалежнага інфармацыйнага рэсурса па Расеі (узята з www.nytimes.com/2010/02/11/opinion/11iht–edcameron; перакладзена ў рэдакцыі)
Прэзідэнт РФ Дзьмітры Мядзведзеў публічна заявіў, што Расея павінна зьмяніць свой курс, калі ня хоча ў канчатковым выніку стаць краінай трэцяга сьвету. Ігар Шувалаў, першы намесьнік прэм’ер-міністра, нядаўна заявіў інвестарам, што хоць Расея пацярпела з нагоды найгоршай рэцэсіі за 10-годдзе, яна будзе пераўтворана ў “новую краіну” да 2020 года з дапамогай інавацый ды інвестыцый у “людскі капітал”. Ён сказаў, што інвестыцыйны клімат будзе значна палепшапны на працягу года за кошт скарачэньня бюракратычных перашкод і ачышчэньня судовай сістэмы. Праблема заключаецца ў тым, што мы гэта ўжо чулі раней.
Барыс Райтшустэр (пераклаў з нямецкай Яўген Бяласін)
Перыядычна мы мусім адкідаць усё іншае, каб дапілнаваць ворага №1 беларускага народа, якім ёсьць расейская імперская бюракратыя. Таму давайце ў серыі матэрыялаў паглядзім на сітуацыю ў сучаснай Расеі вачыма розных разумных людзей. Першым у дадзенай серыі матэрыялаў падаем пераклад артыкула зь нямецкага друку, зроблены нашым сталым аўтара і перакладчыкам Яўгенам Бяласіным. Адразу адзначым: большая частка артыкула нам вельмі спадабалася, канец – не. Бо высьветлілася, што аўтар, як ліберал, усур’ёз разьлічваў на “добрага цара” – ліберала Мядзьведзева. Для нас падобнае – даўно пройдзены этап.
Рэдакцыя
Нядаўна ў нас адбылася чарговая невялікая падзея, але з шэрагу тых, што дазваляюць асьцярожна казаць пра фармаваньне вакол сайта зародка пэўнай грамадскай сілы. Сіла любой арганізацыі ў чым? Адзін для агульнай справы можа зрабіць нешта адно, другі – нешта іншае, трэці – трэцяе. І г.д. Усе могуць рабіць і… робяць. Тады ўсё разам па тэхналагічным ланцужку складаецца ў канчатковы вынік, які аднаму чалавеку, як правіла, не дасягнуць. Так адбылося і ў гэта раз.
Міхаіл Аляксандраў
Сёньня зьявіліся навукоўцы і эканамісты, якія сцьвярджаюць, што прычынамі [найгалоўнымі! – Рэд.] перажываемых сьветам глабальных фінансавага і экалагічнага крызісаў на нашай планеце зьяўляюцца наступствы паступовага назапашваньня на працягу стагоддзяў немаральных і чалавеканенавісьніцкіх дактрын, выкладзеных у шэрагу духоўных ідэалогій.
Міхаіл Аляксандраў (паводле forums.svetrus.org/showthread.php?t=3838)
Адзін з нашых наведвальнікаў, які дасёньня ня выбачыўся за неабгрунтаваныя напады на Анатоля Белага і Васіля Чырванія, запатрабаваў ад нас выбачыцца перад веруючымі хрысьціянамі за тое, што мы напісалі, што Біблія – гэта “сіянісцкі праект”. З гэтай нагоды вымушаны зноў зьмяніць нашыя планы і нагадаць: па-першае, мы ў рэдакцыі грунтуемся на навуковых падыходах ў пошуку ісьціны і таму не абмежаваны рэлігійнымі догмамі; па-другое, нягледзячы на гэта, даем адказ у выглядзе ніжэй пададзенага артыкула (асабліва яго 2-й часткі). На яго мы натрапілі нядаўна, але ў артыкуле нас зьдзівіла прысутнасьць многіх паняцьцяў, якія мы ўжо даўно выпрацавалі й выкарыстоўваем, а таксама многія думкі, да якіх мы таксама даўно і самастойна прыйшлі. Лічым матэрыял надзвычай карысным, хаця некаторыя дэталі хацелася б удакладніць. Калі яго будзе недастаткова, мы гатовыя тэму разьвіць.
Рэдакцыя.
Рэдакцыя
2.
У свой час мы ўжо інфармавалі вас – нашых чытачоў – пра слабасьці Віктара Юшчанкі як палітыка і пра некаторыя яго плюсы на фоне іншых вядомых нам кіраўнікоў (гл., напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2006/11/23/406; nashaziamlia.org/2009/12/18/2843). Сёньня свае ацэнкі 5-гадовага прэзідэнцтва пана Юшчанкі (паколькі яно заканчваецца) прапануюць многія. Мы выбралі найбольш цікавыя на наш погляд матэрыялы і падаем вам.
Алесь Астроўскі, Барыс Керзач
Хто-хто, а мы рэгулярна папярэджваем беларускіх апазіцыянераў, што стаўка на заходніх ліберастызатараў, на іх грошы ёсьць абсалютна бесперсьпектыўнай у сэнсе “змаганьня з дыктатурай за дэмакратыю ў Беларусі”. Літаральна культавым па гэтай тэме стаў наш артыкул “Адказ Гансу Віку: сярод нас лохаў няма!” (гл. nashaziamlia.org/2008/11/30/1641/#more-1641), які мае ўжо больш за 8000 праглядаў. Абагульняючы зьмест гэтага артыкула, мы больш за год таму нават вывелі 108-ы дактрынальны прынцып, які зафіксаваў, што “псеўда-ліберальная ідэалогія і грамадска-палітычная практыка … вельмі далёка адышлі ад таго, што ёсьць сапраўднай дэмакратыяй”, і што цяперашні заходні лібералізм “ня толькі не вырашае актуальных грамадска-палітычных праблем чалавецтва, а наадварот спрыяе разьвіцьцю аўтарытарна-дыктатарскіх рэжымаў”, павялічваючы небясьпеку будучага глабальнага катаклізму. Нягледзячы на тое, што нас ня чуюць, мы і далей будзем вывучаць ліберастызм і заклікаць, пакуль ня позна, адвярнуцца ад яго.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
У свой час у адным з прынцыпаў Беларускай дактрыны (Д пр-п 114) мы зафіксавалі, што найважнейшай унутрыграмадскай супярэчнасьцю, якая сёньня прысутнічае ў Беларусі, вызначаючы зьмест падзей і будучы лёс нашага народу, ёсьць ня “выбар паміж Расеяй і Захадам”, а супрацьстаяньне паміж тымі, хто выступае за самастойнае прагрэсіўнае разьвіцьцё беларускага народу (з аднаго боку), і тымі, хто ў Беларусі імкнецца праводзіць інтарэсы расейскай тэрытарыяльнай альбо заходняй фінансавай імперыякратый (з другога боку; апошнія канкуруюць паміж сабой – гэта так, але ў пытаньні свабоды народаў, сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця іх дзяржаў заўсёды выступаюць адзіным варожым фронтам). Атрымліваецца, не пасьпелі мы – беларусы-літвіны – вызваліцца з-пад уплыву крывавага касьцяломнага расейскага імперыялізму, як на нас ужо накатвае развадчаючы мазгі імперыялізм фінансавы – мутная ліберастычная плынь (нагадаем, ліберастызм – гэта гібрыд лібералізму з усё больш выразнымі элементамі таталітарызму). Адчуваньне такое, нібы на цябе з размытага вадой гарадскога сьметніка напаўзае брудная, смуродная, заразная жыжа.
Рэдакцыя.
У сваім інтэрвю (гл. nashaziamlia.org/2009/12/21/2848) амбасадар Швецыі пан С.Эрыксан настойліва парэкамендаваў пазнаёміцца з поглядамі шведска-беларускага гісторыка Андрэя Катлярчука (гл. фота). Мы вырашылі скарыстацца з гэтай парады, каб пазнаёміцца і з поглядамі гэтага чалавека, і з тым, каго пан Эрыксан падае ўзорам для нас – беларусаў-літвінаў. Аднак, у якасьці зыходнага ідэалагічнага фону для нашых ацэнак мы, натуральна, будзем выкарыстоўваць наш сістэмна-гуманістычны сьветагляд, а ў якасьці персанальнага фону – паставу беларускіх патрыятычных гісторыкаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў. Матэрыял, які пададзены ніжэй – інтэрвю, якое гісторык Катлярчук даў карэспандэнту сайта тut.by Кастусю Лашкевічу (news.tut.by/society/154609).
Рэдакцыя.
У адным са сваіх інтэрвю (гл. перадпапярэні матэрыял) амбасадар Швецыі пан Стэфан Эрыксан параіў пазнаёміцца са шведска-беларускім гісторыкам Андрэем Катлярчуком. Мы вырашылі скарыстацца з гэтай рэкамендацыі, але для большай глыбіні пранікненьня ў сітуацыю вырашылі падаць матэрыял ня толькі пра гэтага чалавека, а і яшчэ пра аднаго беларуса, які цяпер знаходзіцца ў Швецыі. Думаем, два беларуса дапамогуць нам лепш зразумець і гэтую краіну, і сьветабачаньне, якое прапануецца нам сёньня ў якасьці ўзорнага ад імя “цывілізаванай Еўропы”. Дзьмітры Плакс, зь якім мы хацелі б пазнаёміць нашых наведвальнікаў (праз інтэрвю, якое той даў карэспаднэту tut.by Кастусю Лашкевічу) – мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст (гл. фота). Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Ён добра знаёмы ўсім, хто што-кольвек чуў пра беларуска-шведскія дачыненні. Першы перакладчык сучаснай літаратуры з беларускай мовы на шведскую і наадварот. Стваральнік і кіраўнік беларускай рэдакцыі “Радыё Швецыя”, якая была цэнтрам беларускага жыцця ў Скандынавіі. Спадар Зьміцер – па сутнасці амбасадар беларускай культуры ў “Трэ крунур”, які за дзесяцігоддзе ўадзіночку зрабіў больш за цэлую ўстанову (падаецца паводле news.tut.by/culture/153389).