Аўтар артыкула, пададзенага ніжэй, Юрген Граф – швайцарскі навуковец, супрацоўнік Інстытута перагляду гісторыі, Лос-Анжэлес. Выкрывае гістарычныя міфы, створаныя сусьветнай закулісай для абгрунтаваньня сваіх прэтэнзій на сусьветнае панаваньне і пераўтварэньне людзей у шрубак новага сусьветнага парадку (паводле http://www.palestine-info.ru).
Рэдакцыя.
Мы ў рэдакцыі былі вельмі зьдзіўленыя, калі некаторыя нашы чытачы знайшлі элементы “антысемітызму” ў нашых матэрыялах, бо, па праўдзе, нават самых дробных праяваў гэтай ганебнай зьявы ў нас няма і ня можа быць (мы нічога ня маем супраць габрэйскага, арабскіх ды іншых семіцкіх народаў як такіх: жывіце сабе на здароўе ды ўзбагачайце генетычную і культурную разнастайнасьць чалавецтва). Іншая справа, што мы лічым нашым прамым абавязкам шукаць, аналізаваць і папярэджваць наша беларускае грамадства пра самыя розныя соцыяпаразітычныя зьявы - найперш пра расейскі імперыялізм (!), але ў тым ліку і пра сіянізм.
Рэдакцыя. Паводле http://pora.in.ua.
19 красавіка ў Кіеве адбылося афіцыйнае падпісаньне Міжнароднага кодэксу ўдзельнікаў акцый пратэсту. Актывісты Грамадзянскай кампаніі “ПОРА”, як ініцыятары стварэньня Кодэксу [тут варта паінфармаваць, што ГК “ПОРА” нядаўна пазбавілася ад свайго папярэдняга кіраўніцтва. – Рэд.], перакананыя – такі дакумент павінны вызначыць прынцыпы ўдзелу людзей у акцыях пратэсту па ўсім сьвеце, але асабліва ў краінах на постсавецкай прасторы. Арганізатары стварэньня дакументу зазначылі, што акцыі пратэсту, як адзін з дэмакратычных механізмаў праможнага дзеяньня – выніковы інструмент узьдзеяньня на ўладу. Міжнародны кодэкс створаны для таго, каб удзельнікамі такіх акцый маглі быць толькі чэсныя ды прынцыповыя грамадзяне, якія адстойваюць інтарэсы грамадзянскай супольнасьці, а не падкупленыя “валанцёры”, якія праз грошы становяцца інструментам палітычнай барацьбы сілаў, чужых грамадству, а то і варожых для яго.
Валерыя Навадворская нарадзілася ў 1950 годзе ў Беларусі ў Баранавічах. Да першага арышту ў 1969 годзе за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” вучылася ў інстытуце замежных моў імя Тарэза. Скончыла факультэт замежных моваў Маскоўскага пэдагагічнага інстытута. Займалася самвыдатам. У савецкія часы неаднаразова была асуджаная за дысыдэнцкую дзейнасьць. У 1988 заснавала “Дэмакратычны саюз”, цяпер лідэр партыі “Дэмакратычны саюз Расеі”. Некалькі дзён назад Валерыя Навадворская дала он-лайн інтэрвю, арганізаванае радыё “Свабода”. Падаем яго часткова ў больш сістэматызаваным выглядзе, згрупаваўшы пытаньні й адказы на іх па раздзелах. Не з усімі выказваньнямі сп-ні Навадворскай мы згодныя – найменш з тымі, якія прысьвечаны беларускай гісторыі й беларускай апазіцыі (гэта зразумела – яна іх проста ня ведае…). Найбольш каштоўнымі лічым тыя, якія прысьвечаны характарыстыцы апазіцыі расейскай і расейскай палітычнай сітуацыі.
Рэдакцыя.
Учора ў “Начной Свабодзе” карэспандэнт Аляксей Знаткевіч узяў інтэрвю ў вядомага сьвятара Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айца Леаніда Акаловіча. Гэта унікальны чалавек, прысутны ў апошнія гады на шмат якіх акцыях апазіцыі, што надзвычай важна для многіх (гл. фота ўнізе: айцец Л.Акаловіч у цэнтры падзей 25 сакавіка 2006 году). Сьвятароў іншых канфесій там, як правіла, не бывае… Падаем гэтае інтэрвю са скарачэньнямі.
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Алесь Астроўскі.
На днях у аднаго з нас адбылася даволі працяглая размова з жыхаром Гародні, класічным інтэлігентам і, як нярэдка ў такіх выпадках бывае, “вообще демократом”. Па прафесіі журналіст, гэты чалавек ужо набыў пенсійны ўзрост, але так і ня здолеў знайсьці цьвёрдыя пазіцыі ў вызначэньні дабра і зла, крытэраў прагрэсу ці рэгрэсу. Ён, вядома ж, на баку дабра, прычым, усёй душой, але яно ў яго нейкае неканкрэтнае, няўлоўнае, абстрактнае. У выніку, як наступства, ён часта апынаецца ў ролі таго, хто фактычна аказвае паслугі… благім людзям.
Алесь Астроўскі, Барыс Керзач, Віталь Хромаў
За некалькі месяцаў, якія прайшлі з часу апошняга звароту чытачоў у рэдакцыю, і ў сувязі з пачаткам другога году працы, мы сабралі такія-сякія крытычныя думкі нашых наведвальнікаў адносна працы сайта. Па сутнасьці, асноўных праблем, пра якія найчасьцей ідзе гаворка, тры-чатыры.
В.Палішчук – старшыня сакратарыяту Аб’яднаньня Украінскага Нацыянальнага Руху, г.Масква, лістапад 2002 г.
У апошнія гады гэтае слова заняло бадай што цэнтральнае месца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі [маецца на ўвазе слова “тэрарызм”. – Рэд.]. Аднак, зьява, якую яно пазначае, тлумачыцца некалькі аднабакова, няпоўна, па сутнасьці скажаецца самы зьмест зьявы. Пад тэрарызмам разумеюць толькі наступства, адказ на першапачатковы гвалт, які старанна замоўчваецца. Адсюль і нізкая выніковасьць мераў па збаўленьні цывілізацыі ад гэтай хваробы.
З нагоды 12-й гадавіны галадоўкі і зьбіцьця дэмакратычных дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12 скліканьня (тады яны пратэставалі найперш супраць скасаваньня нацыянальных сімвалаў і беларускай мовы як дзяржаўных) у многіх зь іх на днях бралі інтэрвю (у прыватнасьці, радыё “Свабода”). Некаторыя думкі былых дэпутатаў падаліся нам карыснымі для больш поўнага аналізу абраных намі тэм. У прыватнасьці, гэта датычыць адказу Сяргея Антончыка на пытаньне Вольгі Караткевіч пра карупцыю ў шэрагах цяперцаў і адказу Зянона Пазьняка на пытаньне Сяргея Навумчыка пра значэньне беларускай мовы й іншых нацыянальных каштоўнасьцяў для станаўленьня дэмакратыі ў Беларусі (дарэчы, пра спробы адмаўляць апошняе, якія пачаліся нядаўна, мы паведамлялі, напрыклад, тут http://nashaziamlia.org/2007/03/06/561).
Рэдакцыя.
Раман Гарасімів
У сувязі з актуальнымі ўкраінскімі падзеямі мы папрасілі нашага добрага знаёмага ўкраінца Рамана Гарасіміва, які па-доўгу і часта бывае ў Гародні, падзяліцца з намі сваімі думкамі. У яго атрымалася нізка кароткіх нарысаў, якія ў цэлым, як нам падаецца, добра перадаюць пачуцьці й сьветагляд сапраўднага ўкраінца-патрыёта. Дадаткова паведамляем, па адукацыі ён фізік, амаль кандыдат фізіка-матэматычных навук, грамадзянін Украіны, жыхар Івана-Франкоўска, удзельнік Памаранчавай рэвалюцыі, у 2005 годзе ў час выбараў прэзідэнта Украіны быў старшынём выбарчай акругі горада Андрацыты. Артыкул пададзены на ўкраінскай мове, якая для большасьці беларусаў, напэўна, непераадольнай не зьяўляецца.
Рэдакцыя.
А вось і той знакаміты ліст (каб цалкам быць у курсе кантэксту, гл. два папярэдніх артыкула) – узор палітычнай публіцыстыкі, пасьля якога ні пра Букоўскага, ці пра Бонэр мы амаль нічога ня чулі 4 гады. Аказваецца, каб заставацца сумленным чалавекам, нават на Захадзе даводзіцца шмат чым ахвяраваць. Прысутнасьць дысідэнцтва – праява грамадскай хваробы. Чатыры гады замоўчваньня пэўных пазіцый Букоўскага і Бонэр –яшчэ адзін факт, які сьведчыць, што і Захад ня цалкам здаровы… А гэта значыць, што глядзець на яго трэба рэалістычна…
Рэдакцыя.
Уладзімір Букоўскі
Учора мы падалі адно зь нядаўніх інтэрвю вядомага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага. А між тым, гэта адно зь першых узгадваньняў пра яго ў сусьветных СМІ за апошнія больш чым 4 гады. На нашу думку прычынай замоўчваньня меркаваньняў такога паважанага чалавека сталі рэзкія выказваньні сп-ра Букоўскага ў адрас адміністрацыі ЗША дый у цэлым заходніх палітыкаў… Друкуем адно зь яго крытычных інтэрвю, якое сп-р Уладзімір даў групе заходніх журналістаў улетку 2002 году. Цяпер з персьпектывы амаль 5 гадоў мы можам убачыць, ці быў ён быў правы і наколькі…
Рэдакцыя.
Уладзімір Букоўскі
Уладзімір Букоўскі (нар. у 1942 г.) – выбітны расейскі пісьменьнік і публіцыст, па адукацыі біёлаг, адзін з самых вядомых дысідэнтаў Савецкага Саюзу. За апазіцыйную дзейнасьць улады неаднаразова зьнявольвалі яго ў турмах і ў псіхіятрычных лякарнях. У 1976 г. быў высланы з СССР наўзамен за чылійскага камуніста Луіса Карвалана. Цяпер жыве ў Вялікабрытаніі. Вядомы крытычнымі выказваньнямі ў адрас сучасных уладаў Расеі і негатыўным стаўленьнем да Еўрапейскага Саюзу (а мы ўжо пачыналі былі камплексаваць, што мы адзіныя такія). Апублікаваў шэраг кнігаў, у тым ліку “І вяртаецца вецер”, “Пацыфісты супраць міру”, “Маскоўскі працэс”. Нядаўна Ул.Букоўскі разам з шэрагам палітолагаў, у прыватнасьці, з Расеі (Глебам Паўлоўскім), Польшчы (Анджэям Новакам) выступаў на вялікай канферэнцыі, якая праходзіла ў Польшчы і была прысьвечана ацэнцы сітуацыі ў Еўропе і Расеі. Яго адказы на пытаньні былі пададзены, у прыватнасьці, у польскім часопісе “Dziennik“. Ня будзем хаваць, шэраг пазіцый, выкладзеных Букоўскім, вельмі блізкія да поглядаў сябраў нашай рэдакцыі… Ён выступаў пасьля Г.Паўлоўскага, які заявіў, што “1990-я гады былі ў Расеі бесперапыннай катастрофай… Усё па-сапраўднаму кепскае, што ёсьць там цяпер, зьвязана з тым часам, а не з камунізмам… Гады кіраваньня Пуціна – гэта час радыкальнага абнаўленьня… Адзінае, што азмрочвае карціну – гэта рэлікты ельцынізму”.
Рэдакцыя.
Ітэрвю Зьбігнева Бжэзінскага газэце «O Estado de San Paulo» (Бразілія).
16 гадоў таму пасьля распаду СССР ЗША былі дзяржавай, якая выклікала захапленьне многіх. Сёньня ў ЗША назіраецца аднабаковы падыход ад многіх пытаньняў: глабальнага пацяпленьня, парушэньняў правоў чалавека ў турмах Абу-Грэйб і Гуантанама, войнаў у Аўганістане і Іраку… Гэта нанесла глыбокія страты рэпутацыі краіны. Але Зьбігнеў Бжэзінскі лічыць, што ў Амерыкі яшчэ ёсьць шанц. На гэтую тэму ён напісаў кнігу “Другі шанц: тры прэзідэнты і крызіс амерыканскай супердзяржавы”. Вакол гэтай тэмы і адбывалася інтэрвю, якое скарочана на ўнутры- і лацінаамерыканскія пытаньні. Ня будзем хаваць, нас найбольш уразілі словы З.Бжэзінскага пра “гэтак званую барацьбу з тэрарызмам”. Калі такія людзі дазваляюць сабе так казаць, гэта ўжо нешта значыць…
Рэдакцыя.
Cяргей Дудаліч [Сяргей Ёрш], “Пагоня”, 1994, № 33, 14-20 кастрычніка.
Кожны раз надзвычай прыемна назіраць праявы сапраўднага інтэрнацыяналізму. На гэты раз на сайце чачэнскіх змагароў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны – Ічкерыі – (http://kavkazcenter.com/russ), мы раптам натрапілі на артыкул, прысьвечаны змаганьню беларускіх партызанаў супраць нямецкай акупацыі ў час Другой сусьветнай вайны і супраць расейскай акупацыі ў першыя гады пасьля яе (дарэчы, гэта дакладна тое, што рабілі ў той жа час ва Украіне г.зв. бандэраўцы). Яго аўтар беларускі гісторык Сяргей Ёрш. У сваім каментары да артыкулу чачэнцы (няўжо ў іх больш магчымасьцяў падымаць важкія пытаньні беларускай гісторыі, чым у нас, беларусаў?) адзначаюць, што тэма, якую ўздымае беларускі навуковец, вельмі актуальная, “… паколькі марыянэткавы рэжым спрыяе акупацыі краіны Расеяй і ўсё, што здольна так альбо інакш умацаваць нацыянальную самасьвядомасьць людзей, паддаецца жорсткаму перасьледу. Асобныя групы беларускіх патрыётаў змагаюцца супраць такога становішчы спраў і праўдзівае асьвятленьне нядаўніх гістарычных падзей зьяўляецца істотным асьпектам іх барацьбы з рускім імперыялізмам і яго памагатымі”. Акрамя таго, што сказана, як кажуць, “у яблачка”, чачэнцы далі спасылку на аўтарскі сайт сп-ра С.Ярша http://autary.iig.pl/jorsz/art_publicystyka_01.htm. У знак падтрымкі любых сапраўды інтэрнацыянальных памкненьняў, мы друкуем пададзены чачэнцамі артыкул, нягледзячы на тое, што ён ужо выстаўляўся ў Гарадзенскай дэмакратычнай газеце больш 12 гадоў.
Рэдакцыя.
Алесь Астроўскі
З нагоды наступленьня другога году працы нашай рэдакцыі (які пачаўся з пачаткам красавіка) хочацца выставіць у сеціве нейкі яскравы, каляровы матэрыял. У сувязі з гэтым вырашана прадэманстраваць на прыкладзе кубіка Рубіка, нібы на своеасаблівай мадэлі, пэўныя заканамернасьці арганізацыі грамадскага жыцьця, якія, нягледзячы на штодзённае сутыкненьне зь імі, могуць уцякаць з-пад нашай увагі.