nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.6. Сьвет сёньня

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 13: нарастаюць падазрэньні аб магчымасьці “шырокай міжнароднай змовы”)

Чэрвень 3, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Мы ўжо зьбіраліся былі пераходзіць да іншых актуальных тэм, якія неабходна аналізаваць і якія апошнім часам накопліваюцца зь небывалымі тэмпамі (што выклікае трывогу!), аднак матэрыялы, якія паступаюць па праблеме “Катыні-2”, прымусілі нас застацца ў гэтай тэме. Выстаўляем чарговы артыкул нямецкамоўнага агенцтва Polska Web News (polskaweb.eu/kaczynski-tod-verschlechtert-polnische-meinung-76873672), які падаем у паўторным перакладзе з расейскай (узята з:  kavkazcenter.com/russ/content/2010/06/03/72861). Зьвяртаем увагу, што некаторыя думкі аўтараў моцна пераклікаюцца і ўдакладняюць тое, на што мы ўжо зьвярталі ўвагу ў 7-й і 9-й частак нашай серыі матэрыялаў.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 12: адсутнасьць маральных прынцыпаў спачатку прымушае “палітыкаў” замоўчваць Праўду, а затым ператварае іх у закладнікаў чужой волі, здраднікаў і злачынцаў)

Травень 31, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

23. У папярэдніх частках данай серыі матэрыялаў мы імкнуліся дайсьці да праўды адносна тых падзей, якія адбыліся 10 красавіка пад Смаленскам, а празь іх да той Праўды пра сітуацыю ў сьвеце, якую гэтыя падзеі высьвецілі. Час паразважаць пра палітыку і палітыкаў (матэрыял ілюструецца калажам з выявай польскіх “левых”, якія ўключаюць Туска, Камароўскага, Сікорскага, Кліха, іншых, падпісаным “Пальшавікі”; справа на ўстаўцы пададзена фота Васіля Блахіна, які ў 1940 годзе менш чым за месяц асабіста расстраляў каля 7.000 палякаў і беларусаў пад Катыньню; каб ня вымарацца крывёй, Блахін апранаў скураны фартук, страляў зь нямецкага “вальтэра”, бо той ня так пераграваўся; за сваю працу ён атрымаў званьне генерала НКВД і памёр ў 1955 годзе у сваёй маскоўскай кватэры ў атачэньні блізкіх і паплечнікаў…).

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 11: практычна наша пазіцыя)

Травень 30, 2010 | Каментары (3)

Рэдакцыя

З-за шэрагу абставін, якія будуць названыя пазьней,  мы падаем артыкул, які быў выстаўлены на нямецкамоўным сайце Polska Web News (http://polskaweb.eu/tupolew-crash-smolensk-muss-unfall-sein-75637652.html). Паколькі мы зь нямецкай мовы не перакладаем, мы падаем яго ў паўторным перакладзе з расейскай (узята з kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/30/72756).

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 10: меркаваньні эксьпертаў зь Нямеччыны)

Травень 28, 2010 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Нарэшце, праз 45 дзён пасьля падзеі, пра яе пачалі выказвацца высокапрафесійныя адмыслоўцы. І рабіць гэта… адкрыта. Артыкул, які падаецца ніжэй, належыць Марку Клецяку і Гансу Додэлю. Першы зь іх зьяўляецца сьпецыялістам па трохмерных сістэмах навігацыі, чытае лекцыі ва ўніверсітэтах Мюнхена і Дармштадта, зьяўляецца дарадцам органаў дзяржаўнай адміністрацыі Нямеччыны; другі — эксьперт па навігацыйных сістэмах і радыёэлектроннай барацьбе, аўтар кнігі “Satellitennavigation” (падаецца паводле http://media.wp.pl/kat,1022943,wid,12303949,wiadomosc.html).

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 9: ці здалі іспыт сусьветныя СМІ?; Д пр-п 127)

Травень 27, 2010 | Каментары (5)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

20. Грамадскае прызначэньне сродкаў масавай інфармацыі заключаецца ў тым, каб даваць людзям калі не сістэмныя Веды пра Сьвет і месца чалавека ў ім, дык хаця б праўдзівыя зьвесткі аб падзеях рэчаіснасьці. Натуральна, што пры гэтым СМІ павінны зьвяртаць увагу найперш на найбольш актуальныя, грамадскі значныя падзеі. Паколькі мы на 90% ужо ведаем, што адбылося пад Смаленскам 1,5 месяцы таму, паколькі актуальнасьць гэтай падзеі для далейшага лёсу ўсёй людскай цывілізацыі, а тым больш Цэнтральна-Усходняй Еўропы, наўрад ці сёньня можна перабольшыць, сапраўдныя абставіны падзеньня самалёта з вышыні некалькі метраў, “якое прывяло да сьмерці ўсіх 96 чалавек, уключаючы прэзідэнта Польшчы”, ператвараюцца ў крытэр для ацэнкі таго, як сусьветныя СМІ выконваюць свае грамадскія абавязкі. Акрамя таго, гэтая ацэнка дае дадатковую магчымасьць спрагназаваць паводзіны СМІ ў іншых, ня менш крытычных абставінах.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 8: меркаваньні амерыканскага эксьперта па PRу)

Травень 23, 2010 | Каментары (7)

Рэдакцыя

Нядаўна варшаўская газена Nasz Dziennik надрукавала інтэрвю на нямецкай мове з амерыканскім прафесарам Дж.Маклам Уолерам, сьпецыялістам па прапагандзе і контрпрапагадзе зь Інстытута сусьветнай палітыкі ў Вашынгтоне (http://smolensk-2010.pl/2010-05-15-altes-erbe-der-tschekisten.html). Падаем зьмест гэтага інтэрвю ў перакладзе з расейскай (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/23/72596.shtml). Матэрыял ілюструе карыкатура з аднаго з польскіх выданьняў “Польская левіца на каленях перад царом-бацюшкай”.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 7: наш аналіз)

Травень 11, 2010 | Каментары (12)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Гэтая частка матэрыяла ілюструецца спадарожнікавым фота месца аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы (гл. зьлева). На ёй дзьве стрэлкі паказваюць на пачатак пасадачнай паласы Смаленскага аэрадрома, адна – тое месца, дзе знаходзяцца часткі разьбітага самалёта (абведзена жоўтым). На фота паказаны таксама Пуцін і Туск.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 6: Polska Web News працягвае сачыць за польскімі “сябрамі Расеі”)

Травень 9, 2010 | Каментары (2)

Падаем яшчэ адзін матэрыял польска-нямецкага інфармагенцтва Polska Web News (http://polskaweb.eu/polnische-regierung-behindert-objektive-aufklaerung-786767663.html), у якім зьвяртаецца ўвага на адзін важнейшы факт – дзіўныя паводзіны польскага ўраду і прадстаўнікоў правячай “Платформы абыватэльскай” пасьля аварыі самалёта прэзідэнта Польшчы. Артыкул завецца “Сябра Расеі Туск хлусіць. Чаму?”. Падаем яго ў перакладзе з рускай мовы (узята адсюль: kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/08/72267).

Рэдакцыя

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 5: заўвагі ад Polska Web News)

Травень 4, 2010 | Каментары (1)

Многія СМІ (праўда, у асноўным ня самыя буйныя) працягваюць аналізаваць абставіны авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай палітычнай эліты. Прычым, дасьледуюць ня толькі саму аварыю, а і шэраг іншых праблем, якія па-новаму выяўляюць сябе ў яе сьвятле. Так, цікавы матэрыял, які паказвае рэальны стан палітыкі ў Еўропе, нядаўна падала польска-нямецкае інфармацыйнае агенцтва Polska Web News (гл. тут: http://polskaweb.eu/russen-foerdern-alte-geheimdienst-strukturen-857964763.html). На жаль, у рэдакцыі мы не перакладаем зь нямецкай, таму гэты артыкул падаем у перакладзе з расейскай (узята адсюль:  http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/05/04/72179.shtml). Матэрыял ілюструюць фота (зьлева направа) Браніслава Камароўскага, Радаслава Сікорскага, Дональда Туска, якія ўзгадваюцца ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 4: папраўкі Гордзіна)

Травень 1, 2010 | Няма каментараў

Георг Гордзін (27.04.2010 г.; паводле http://www.ruscomment.com/view.php?filename=articles/2010-04-27-23-02-23.php)

Цяпер, калі целы прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго паплечнікаў пахаваныя ў зямлі, самы час узгадаць тых, хто арганізаваў крушэнне лайнера, дабіваў на месцы падзеньня самалёта ацалелых палякаў і працягвае дэзінфармаваць сусветную грамадскасьць вынікамі так званага «рассьледаваньня». Вядома, што «рассьледаваньне» катастрофы праходзіць пад кіраўніцтвам тых жа асобаў, якія арганізавалі крушэньне самалёта і паслалі сьпецпадраздзяленьне «зачысьціць» ацалелых. Зразумела, якімі будуць «вынікі рассьледаваньня», праведзенага асобамі, асноўнай задачай якіх зьяўляецца замятаньне сьлядоў злачынства. Калі самі забіваюць і самі рассьледуюць, вінаватых звычайна не знаходзяць. Аднак, ёсьць сусветная грамадскасць [пакуль яшчэ ёсьць. — Рэд.].

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 3: стаўленьне да аварыі розных бакоў)

Травень 1, 2010 | Каментары (1)

Рэдакцыя

10. Пасьля выкладаньня фактаў і розных меркаваньняў, час падаць зьвесткі пра стаўленьне да аварыі розных бакоў. Пачнем з афіцыйнай пазіцыі Польшчы, якую павінен прадстаўляць прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск (гл. фота зьлева) і пра чаканы выступ якога мы пісалі ў канцы папярэдняй часткі гэтага матэрыяла. Нагадаем, 28 красавіка ён павінен быў абвясьціць першыя зьвесткі аб выніках рассьледаваньня авіякатастрофы, якая адбылася 2,5 тыдня да таго. Туск выступіў, спраўдзіўшы наш прагноз і нават пераўзышоў яго.

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 2: каментары, ацэнкі, меркаваньні)

Красавік 27, 2010 | Каментары (7)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

6. Тлумачэньні прафесіяналаў.

Першымі пра магчымыя прычыны авіякатастрофы выказаліся прадстаўнікі прафесіяналаў авіяцыі (што, на жаль, можна патлумачыць дваяка). Недахопам іх версій было тое, што яны сыходзілі як з фактычнай 4-разовай спробы пасадзіць самалёт, што, як мы цяпер ведаем, было хлусьнёй. У якасьці ўзора падаем думкі, важныя для разуменьня сітуацыі, пададзеныя Сяргеем Вяроўкіным (http://sergey-verevkin.livejournal.com/42167.html). Ён — работнік грамадзянскай і вайсковай авіяцыі з 1975 па 1988 гады. У 1981-83 гадах — намесьнік начальніка аэрапорта Ўнукава па аэрадромным забесьпячэньні. Не па чутках знаёмы з пытаньнямі бясьпекі палётаў, у тым ліку і так званых «ліцэрных рэйсаў». Вось яго заўвагі, выбраныя намі:

Далей »

Угледземся ў туман вакол адной авіякатастрофы (частка 1: зьвесткі з розных крыніц)

Красавік 26, 2010 | Каментары (7)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

Як лёгка здагадацца, гаворка пойдзе пра нядаўнюю аварыю самалёта, у якой загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка, два патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы, галоўны банкір і галоўны штабны афіцэр гэтай краіны, дзесяткі дэпутатаў польскага Сойму (у асноўным ад правіцы), іншыя палітыкі, вайскоўцы, сьвятары каталіцкай царквы, ахова і экіпаж самалёта – разам 96 чалавек.  Вось тут: www.svaboda.org/content/article/2009717.html можна паглядзець сьпіс ахвяраў катастрофы самалёта прэзідэнта Польшчы, іх біяграфіі, здымкі. Аднак мы не выказваем спачуваньня польскаму народу ў сувязі з гэтай трагедыяй — мы проста прамаўчым. Як кажуць, пра нябожчыкаў альбо добра, альбо ніяк. Прычына нашага “ніяк” ёсьць відавочнай. Вось тут: nashaziamlia.org/2009/01/08/1712 — мы прасілі польскіх палітыкаў адмяніць акцыю пад назвай “Карта паляка”, якая ёсьць ня проста праявай немаральнага стаўленьня польскай палітычнай эліты да беларуска-літвінскага народу, а чарговым ганебным актам польскай імперскай агрэсіі ў адносінах да сваіх бліжэйшых суседзяў (аналагічныя паводзіны з боку палякаў шмат разоў вядомыя за апошнюю 600-гадовую гісторыю). Акрамя таго, гэты імперскі акт быў падпісаны Лехам Качыньскім, ды яшчэ ў суправаджэньні якіх словаў! (гл. тут: nashaziamlia.org/2008/12/30/1706). Мы далі больш за год тэрміну на адмену гэтай ганебнай “карты” і папярэдзілі, што ў выпадку невыкананьня нашых патрабаваньняў польскія палітыкі, якія яе прасоўвалі, будуць аб’яўлены ворагамі беларускага народу. На жаль, да нас не прыслухаліся, а таму мы вымушаны былі выканаць свае абяцаньні (гл. тут: nashaziamlia.org/2010/02/24/3087). Такім чынам, цяпер мы мусім быць пасьлядоўнымі й павінны лічыць так: у авіякатастрофе загінулі многія польскія імперыялісты, а гэта значыць… ворагі нашага беларуска-літвінскага народу. Пад № 4.

Далей »

Яскраваму прадстаўніку беларускай нацыянальнай эліты – Барысу Кіту – споўнілася 100 гадоў. Шчыра віншуем юбіляра!

Красавік 7, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя

d091d09ad196d182


Гэтага выбітнага беларуса — на шчасьце, усё яшчэ нашага сучасьніка — ведаюць асабіста многія беларусы. У тым ліку і гарадзенцы, у тым ліку і мы. Ён прыязджаў у пачатку 1990-х ў Беларусь, быў і ў Гародні. Яшчэ больш беларусаў ведаюць пра яго з кніг, артыкулаў, радыёперадач, зь сеціва. Сапраўды, з нашых сучасьнікаў нароўні зь ім па сваёй грамадскай значнасьці быў бадай што Васіль Быкаў.

Далей »

Альбо расейская імперыя, альбо рускі народ (Д пр-п 87а)

Красавік 4, 2010 | Каментары (2)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

d0a8d18bd180d0b0d0bfd0b0d0b5d19e-2Давайце падсумуем кароткую серыю матэрыялаў, прэзентуючых думкі й спадзевы тых, хто называе сябе рускімі нацыяналістамі ды рускімі нацыянал-дэмакратамі. Нагадаем, гэта ўсе тыя, хто ва ўмовах выбару, які агучаны ў загалоўку, абірае другое.  Мы шмат гадоў сочым за трыма асобамі, якія ня толькі далучаюць сябе да рускага народу, а і зьяўляюцца выбітнымі (у тым сэнсе, што яны выпінаюцца над іншымі) ідэалогамі  рускага нацыяналізму (гл. фота: зьлева — Аляксей Шырапаеў, уверсе — Пётар Хамякоў, унізе — Уладзіслаў Карабанаў). Тры папярэднія артыкулы, выстаўленыя на сайце, паказалі сёньняшнія думкі даных асоб. Час і нам іх прааналізаваць, зыходзячы, натуральна, з нашай — беларуска-літвінскай, гуманістычнай — сістэмы каштоўнасьцяў.

Далей »

Расея і мадэрнізацыя

Красавік 1, 2010 | Каментары (3)

Аляксей Шырапаеў (паводле www.inache.net/print/signs/426)

d0a8d18bd180d0b0d0bfd0b0d0b5d19e1У заключэньні кароткага шэрагу меркаваньняў, выказваемых рускімі нацыяналістамі й нацыянал-дэмакратамі што да бліжэйшай будучыні Расеі, выстаўляем артыкул добра вядомага нашым чатачам А.Шырпаева. На наш погляд, аўтар выказвае некалькі ідэй, якія маюць прынцыповае значэньне для паўнаты ахопу разглядаемай тэмы.

Рэдакцыя.

Далей »

Прафесар Хамякоў – палітычны ўцякач ва Ўкраіну (частка 2 – развагі, артыкулы, прагнозы)

Сакавік 31, 2010 | Каментары (2)

d0a5d0b0d0bcd18fd0bad0bed19e-2Пагадзіцеся, заявы і памкненьні чалавека (ды яшчэ прафесара, этнічнага рускага) правесьці ў Кіеве “Міжнародны антыімперскі з’езд” прадстаўнікоў нацыянальна-дэмакратычных сіл тых народаў, над якімі працягвае панаваць ці якім перашкаджае разьвіваць свае дзяржавы расейская імперыякратыя, заявы і памкненьні правесьці гэты з’езд з намерам стварыць “Антыімперскі нацыянальна-дэмакратычны фронт (АНД-фронт)” дорага каштуюць у наш час. Таму можна толькі шкадаваць, што рэдакцыя, як на мой погляд, недастаткова ўвагі зьвяртала працам Пятра Хамякова (гаворка пра яго). Прапаную запоўніць гэты прабел выстаўленьнем на сайце некаторых апошніх артыкулаў гэтага чалавека. Перакананы, многія нашы чытачы знойдуць там шмат цікавых думак, якія дапамогуць ім падрыхтаваць сябе да будучых падзей у Расеі.

Віталь Хромаў

Далей »

Прафесар Хамякоў – палітычны ўцякач ва Ўкраіну (частка 1 – асоба, падзеі)

Сакавік 30, 2010 | Няма каментараў

Віталь Хромаў

d0a5d0b0d0bcd18fd0bad0bed19e-1

Па заданьні рэдакцыі некалькі апошніх месяцаў я зьбіраў матэрыялы пра рускага нацыянал-дэмакрата, доктара тэхнічных навук з Масквы, прафесара Пятра Хамякова. Большасьць зьвестак пра гэтага неардынарнага чалавека атрымалася ўзяць са славутага сайта чачэнскіх пастаўцаў за свабоду сваёй Бацькаўшчыны kavkazcenter.com. Найперш варта распавесьці пра падзеі, якія разгортваліся  вакол спадара Пятра ў апошнія паўгады.

Далей »

Надыходзячая будучыня рускага народу — рэальная і аптымістычная

Сакавік 26, 2010 | Каментары (1)

Уладзіслаў Карабанаў, Глеб Шчарбатаў (паводле www.ari.ru./doc/?id=3339)

d090d0a0d086Як абяцалі ў завяршэньні папярэдняй серыі матэрыялаў, у бліжэйшых публікацыях мы пакажам узоры бачаньня расейскай рэчаіснасьці й яе будучыні (а таксама стаўленьня да гэтай будучыні) тымі, хто называе сябе “рускімі нацыяналістамі” ці “рускімі нацыянал-дэмакратамі”. Гэта тыя людзі, якія каштоўнасьці рускага народу ставяць вышэй за “абавязковае захаваньне цэласьці Расеі” (прынамсі, на словах). Іх бачаньне сітуацыі ёсьць актуальным у сувязі з магчымым пераходам Расеі ў бліжэйшыя гады альбо ў стан фінансавай імперыі пад кіраўніцтвам ліберал-імперастаў, альбо вяртаньнем яе ў стан імперыі тэрытарыяльнай пад кіраўніцтвам класічнай расейскай імперыякратыі. У даным выпадку мы выстаўляем артыкул вядомых расейскіх “арыйцаў”, за якімі сочым больш за 10 гадоў. Стылістыка артыкула ў многім захаваная, падрыхтуйцеся да гэтага…

Рэдакцыя.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 12; Наш аналіз і высновы; Д пр-пы 15а, 15б)

Сакавік 24, 2010 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d097d18fd0b7d18ed0bbd18cd187d18bd0baЯшчэ ў 2006 годзе мы сфармулявалі Д пр-п 15 Беларускай дактрыны, праз які абвясьцілі расейскую імперыякратыю галоўным ворагам (ворагам №1) нашай беларускай і многіх іншых дэмакратый. Пры гэтым мы патлумачылі, што расейская імперская бюракратыя складаецца з “крамлёўскіх начальнікаў і прызначаемых адтуль намесьнікаў каланіяльных тэрыторый — г.зв. губернатараў; з большасьці прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу ў войску, міліцыі, сьпецслужбах; са значнай часткі прадстаўнікоў ураду; з дэпутатаў кіроўнай і калякіроўных партый у Думе; з вышэйшага кліру РПЦ; і з некаторых іншых структур [напрыклад, кіраўнікоў СМІ]”. Гэтае ўяўленьне пра нашага галоўнага ворага за прайшоўныя 4 гады прынцыпова не зьмянілася. Але новыя факты, якія выйшлі на паверхню (многія зь іх пададзены ў папярэдніх артыкулах серыі), дазваляюць удакладніць нашыя веды пра данага соцыяпаразітнага монстра.  Давайце гэтае ўдакладненьне і зробім.

Далей »

Актуальны стан расейскай імперыякратыі (частка 11; Сурыкаў-Натхоеў і, магчыма, Гайдар – найноўшыя ахвяры вайны паміж фінансава-імперскай і тэрытарыяльна-імперскай галінамі расейскай імперыякратыі)

Сакавік 21, 2010 | Няма каментараў

d0a1d183d180d18bd0bad0b0d19e-2Яшчэ аднім пацьверджаньнем таго, што ў Расеі сапраўды адбываецца вострая барацьба паміж дзвюма галінамі расейскай імперыякратыі, могуць быць нядаўнія загадвакавыя сьмерці двух далёка ня простых людзей. Адзін зь іх — чалавек агульнавядомы. Гэта Ягор Гайдар (гл. першае фота зьлева) — галоўны публічны выканаўца пераходу Расеі ад “камунізму” да капіталізму, які рабіўся ў першай палове 1990-х. Але ня многія ведаюць, што за тры тыдні да сьмерці Гайдара, таксама ў таямнічых абставінах памёр іншы чалавек — нехта Антон Сурыкаў (гл. другое фота).  Мы лічым, што сьмерці названых асоб могуць быць зьвязаныя паміж сабой. І гэта — яшчэ адзін доказ таемнай вайны, якая ідзе ў нетрах расейскай імперыякратыі.

Рэдакцыя.

Далей »

Старонка 20 з 48« Першая...10...1819202122...3040...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы