nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5. Прыглядаемся да Захаду

“Захад” зрабіў дымавую маўрытанскую завесу, а цяпер яшчэ і дае адмашку Пуціну

Верасень 9, 2015 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Пуцін - ЗахадНа фоне вострага іміграцыйнага крызісу ў Еўропе (і, як мы давялі ў папярэдніх матэрыялах, абсалютна штучнага, адмыслова створанага) павялічваецца колькасьць сігналаў, якія можна інтэрпрэтаваць як падштурхоўваньне “Захадам” расейскай імперыякратыі на чале з Пуціным да далейшай агрэсіі ва Ўкраіне. Літаральна ўчора мы даведаліся, што, аказваецца, Оланд (гл. фота) ужо гатовы ініцыяваць адмену санкцый Еўразьвязу супраць Расеі, паколькі, зь яго слоў, “перамір’е амаль стала выконвацца” (http://nn.by/?c=ar&i=155948; дзе ён такое амаль убачыў?), а сёньня чытаем ва ўплывовай амерыканскай газеце Washington Post, што, аказваецца, Пуцін выйграў вайну ва Ўкраіне, і што “Захаду” разам з Украінай трэба пасьпяшыць здацца яму на міласьць “як дамінуючай сіле”. Не да дабра ўсё гэта, ой не да дабра…

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 3 — заключная; Д пр-п 134)

Верасень 6, 2015 | Каментары (21)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Навала 3.1У першай частцы гэтага матэрыялу мы давялі, што, верагодна, сапраўдная сьмерць 3-гадовага курдскага хлопчыка зь сям’і ўцекачоў зь Сірыі (якія хацелі  пераадолець 4 км мора з Турцыі на бліжэйшы грэцкі востраў) была найбрудна выкарыстаная пэўнымі закуліснымі сіламі для стварэньня магутнай і доўгатэрміновай хвалі піяру. Гэты піяр прызначаны спрыяць дасягненьню злачыннай задачы — а менавіта, прымусіць народы і ўрады краін Еўразьвязу прыняць на сталае жыхарства ў якасьці “уцекачоў” толькі ў гэтым годзе (!) пад два мільёны ксенаэтнічных імігрантаў з краін Афрыкі ды Блізкага Ўсходу (гл. мапу, якая паказвае “карэньні” цяперашняга перасяленьня народаў у Еўропу без шэнгенскіх віз). На наступныя гады запланаваны чарговыя мільёны ксенаімігрантаў, можаце ў гэтым не сумнявацца! Такога дэмаграфічна-культурнага ўдару Еўропа ня мела ніколі. Нашэсьце маўраў у VIII стагоддзі датычыла толькі Гішпаніі (гл. малюнак ніжэй). Сёньня палова імігрантаў ірвецца ў самае сэрца Заходняй Еўропы – Нямеччыну.

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 2)

Верасень 5, 2015 | Каментары (10)

Нашэсьце 2.1Паколькі ва ўсёй гісторыі зь сёньняшняй іміграцыяй з Афрыкі ды Азіі ў Еўропу ключавую ролю мае пазіцыя Нямеччыны, мы вырашылі пашукаць зьвесткі, датычныя рэакцыі палітыкаў і звычайных немцаў на гэтыя падзеі. Дый у цэлым даведацца, што там робіцца. Падаем ніжэй дзёньнікавыя запісы адной былой расеянкі (імя яе не вядомае), якая любіць Расею (папярэджваем!), але цяпер зьяўляецца жыхаркай Нямеччыны. Назва кажа сама за сябе: “Запісы жыхаркі Мюнхена пра карычневую хвалю ўцекачоў, якая паглынула Нямеччыну” (узята адсюль: http://goldnike-777.blogspot.com.by/2015/09/blog-post_90.html ; скарочана; за дакладнасьць апісаных падзей не ручаемся – калі нешта ня тое, разьлічваем, што нашы чытачы патрэбнае скарэктуюць).

Рэдакцыя.

Далей »

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 1)

Верасень 4, 2015 | Каментары (7)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Курдзі 1Ёсьць верагоднасьць, што трагедыя сапраўды мела месца. Што сям’я Абдулы Курдзі (у складзе яго самаго, жонкі й двух сыноў узростам трох і пяці гадоў — усе яны бежанцы зь Сірыі, якія знаходзіліся ў Турцыі) сапраўды імкнулася перабрацца ў Еўропу. Для гэтага яны на лодцы на пачатак вырашылі трапіць на грэцкі востраў Кос. Лодка перакулілася на хвалях і ўсе, акрамя пана Абдулы… загінулі (http://nn.by/?c=ar&i=155784). Калі ўсё сапраўды было так, выказваем шчырыя спачуваньні пану Абдуле, яго родным і блізкім. Але… Але, паколькі гэтая гісторыя набыла больш чым нават агульнаеўрапейскі маштаб і адначасна выразныя прыкметы бруднага піяру, які звычайна выкарыстоўваецца ў злачынных мэтах (як правіла, для прыкрыцьця істотна большага злачынства), мы вырашылі капну́ць глыбей, каб убачыць сапраўдныя мэты тых, хто заказаў PR-раскрутку гэтага выпадку.

Далей »

Каментар Дзьмітра Яраша што да апошніх падзей у Кіеве

Верасень 1, 2015 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

Яраш 1

 

Сярод чытачоў нашага сайта напэўна ня знойдзецца ніводнага, які б ня чуў пра ўчорашнія бурлівыя ды трагічныя падзеі ў Кіеве. Загінула некалькі чалавек, больш за 140 параненых. Што адбываецца? – пытаюцца многія. Мы ў рэдакцыі не настолькі дасьведчаныя ва ўкраінскай палітыцы, каб хутка знайсьці праўдзівы адказ (на гэта звычайна трэба пару-тройку дзён). Часу мала, таму мы вырашылі зрабіць тое, што ўжо рабілі некалькі разоў – зьвярнуцца да безумоўных аўтарытэтаў, каб паслухаць іх меркаваньне. Даем слова Дзьмітру Ярашу.

Далей »

Усё да аскоміны знаёмае, бессэнсоўнае, бесперсьпектыўнае. Між тым, літаральна адно пытаньне магло б зьмяніць усё…

Жнівень 31, 2015 | Каментары (8)

Рэдакцыя.

Кіслае 1

 

 

 

Некалькі дзён таму мы зрабілі прагноз што да зьместу абяцанай Статкевічам сустрэчы зь некаторымі вядомымі “беларускімі” апазіцыянерамі (http://nashaziamlia.org/2015/08/26/7849/). Сустрэча і прэсканферэнцыя адбыліся. Час праверыць прадказанае… На пачатак – журналісцкі рэпартаж, які мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=155412 – і нязначна адрэдагавалі.

Далей »

Беларускі нацыянальны ўніверсітэт: Варта нарэшце пачынаць…

Жнівень 27, 2015 | Каментары (4)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў.

Мілінкевіч 

 

 

 

 

Мы  вырашылі часова перапыніць серыю матэрыялаў, прысьвечаную аналізу стану “беларускай апазіцыі” (а дакладней — ступені яе дэградацыі), каб усё ж зафіксаваць і абмеркаваць на нашым сайце апошнюю ініцыятыву Аляксандра Мілінкевіча (гл. фота), накіраваную на спробу пачаць нарэшце хоць якую практычную дзейнасьць па арганізацыі Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Інфармацыю пра гэта мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=149630. Спачатку паведамленьне, потым абмеркаваньне.

Далей »

Статкевіч: Халуі ня могуць зразумець чалавека гонару

Жнівень 26, 2015 | Каментары (3)

Статкевіч 1

На днях адбылася знамянальная падзея – былі вызвалены ўсе асуджаныя палітвязьні (http://nn.by/?c=ar&i=155057; бо яшчэ ёсьць тыя, хто сядзіць да суду). Гэта Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Ігар Аліневіч, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў, Мікалай Статкевіч (гл. фота зьлева). Усё гэта тыя людзі, якія не пісалі ніякіх прашэньняў Лу-ку, хаця той так хацеў… Зь некаторымі з вызваленых ужо пасьпелі паразмаўляць журналісты. З-за шэрагу прычын мы вырашылі прадубляваць і на нашым сайце адказы Мікалая Статкевіча на пытаньні “Нашай Нівы” (журналіст Зьміцер Панкавец), якія мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=155255.

Далей »

Дэградацыя “беларускай” “апазіцыі”: толькі факты (частка 2)

Жнівень 20, 2015 | Каментары (7)

Рэдакцыя

Апазіцыя 2.1У папярэднім нашым матэрыяле мы падалі адзін прыклад, які, тым ня менш, добра ілюструе ўзровень сьпеласьці палітычнай часткі цяперашняй беларускай апазіцыі. Мы ўзялі галоўную нацыянальна-дэмакратычную структуру, якой зьяўляецца Партыя БНФ у яе сёньняшнім выглядзе, і паказалі, што ўзровень нават яе разуменьня грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі й вакол яе адпавядае… дзіцячаму. За 20 гадоў пад Лу-кам так нічаму і не навучыцца? Гэта трэба пастарацца…  А, мо, у грамадскім сектары беларускай апазіцыі сітуацыя выглядая лепей? Давайце праверым. У якасьці чарговага паказальнага факта падаем ніжэй заяву “57 дзеячаў грамадства і культуры”, у якой яны “заклікалі стварыць Нацыянальны ўніверсітэт у дадатак да ЕГУ”. Матэрыял узяты адсюль (http://nn.by/?c=ar&i=148869).

Далей »

Курапаты: гульня на костках працягваецца

Жнівень 7, 2015 | Каментары (10)

Зьміцер Захарэвіч

Курапаты 1Верагодна, ужо амаль усім вядома, што на ўскрайку Менска ва ўрочышчы Курапаты ў 1930-я гады бальшавікі-камуністы рабілі масавыя расстрэлы цывільных беларускіх грамадзян. У сярэдзіне 2001 году прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі наважыўся зьнішчыць тыя мясьціны, наўмысна пачаўшы пракладку празь іх Менскай кальцавой дарогі. У адказ на гэтую сатанісцкую акцыю 24.08.2001 г. пачалася беспрэцэдэнтная варта ў Курапатах супраць разбурэньня Нацыянальнага некропаля. Беларуская Партыя Свабоды адыгрывала вядучую ролю ў Курапацкім чыне. Тады праз арышты, ціск на працы і па месцы навучаньня, праз спробы АМАПу гвалтоўнымі дзеяньнямі зьнішчыць варту і нават праз спальваньне намёту, у якім жылі валантэры, прайшлі дзясяткі сябраў БПС (цяжка  сумнявацца, што ўсё гэта рабілася бязь ведама Лу-кі). Але, нягледзячы на ўсё ўзгаданае і шмат чаго іншага, Курапацкая варта цягнулася больш за 9 месяцаў і дагэтуль зьяўляецца АДЗІНАЙ перамогай апазіцыі над рэжымам − траса была часткова аднесеная ў бок ад першапачатковага плану яе пракладкі.

Далей »

Беларусь на фоне пераломных падзей у цэнтры Еўропы

Жнівень 5, 2015 | Каментары (5)

Алесь Астроўскі

Беларусь на фоне 1

 

 

Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, уяўляе сабой тэкст дакладу нашага рэдактара на канферэнцыі, арганізаванай і праведзенай Кангрэсам украінскіх нацыяналістаў (КУН) і Аргкамітэтам Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС). Канферэнцыя адбылася ў Кіеве ў лістападзе 2014 г. (9 месяцаў таму!). Яе вынікам стала ўтварэньне Альянсу Вольных Нацый (АВН), які быў пазьней перайменаваны ў Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН). На выступ  выдзелілі 10 хвілін. Выстаўлены ілюстрацыі, якія яго суправаджалі.  

Рэдакцыя.

Далей »

Ідэалагічная складовая апошніх падзей ва Ўкраіне на фоне ніякіх падзей у Беларусі

Жнівень 3, 2015 | Няма каментараў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Ідэалагічная складовая 1Украіна на працягу некалькіх апошніх тыдняў адышла ад краю бездані, у якую яе спрабавала сьпіхнуць расейская імперыякратыя. Гаворка пра тое, што планавалася “Масквой” пасьля вядомай правакацыі пад Мукачава. Мы на сайце сачылі за хадой тых падзей, а таксама паказалі канчатковы вынік – кіраўнікі Правага сектару (ПС) ня толькі не паддаліся на правакацыю, а і вырашылі рыхтавацца да правядзеньня нацыянальнага рэферэндуму па актуальных праблемах уладкаваньня ўкраінскай дзяржавы. У даным выпадку тое, што ПСаўцы не зрабілі – т.б. не паддаліся на правакацыю прамаскоўскіх сіл – па сваім значэньні мае такую ж грамадска-палітычную вагу, як і тое, што яны зрабілі на Майдане і ў першыя месяцы абароны сваёй зямлі ад расейскай агрэсіі. Але, як сайт ідэалагічны, нас у найбольшай ступені цікаваць тыя зрухі ва ўкраінскай палітыцы, якія маюць важкую ідэалагічную складоваю. Каб гэты асьпект падзей не прайшоў незаўважаным, мы вырашылі дадаткова яго прааналізаваць (у дадатак да папярэдняга матэрыяла).

Далей »

Усходняя палітыка “Захаду” — адныя памылкі. Некаторыя заяўляюць пра жаданьне іх выпраўляць…

Ліпень 7, 2015 | Каментары (5)

Жураўскі“Нельга давяраць будучы лёс Літвы гэтай дурной кумцы — Варшаве”.

Кастусь Каліноўскі.

 

У папярэднім нашым матэрыяле мы, сярод іншага, вымушаны былі зноў бараніць аб’ектыўныя інтарэсы нашага беларуска-літвінскага народу – а менавіта, вяртаць гістарычную праўду, скажоную ў прапольскі бок, нагадваць пра нашу этнічную тэрыторыю, якая дасёньня застаецца часткова захопленай польскай і расейскай імперыямі. У працяг тэмы выстаўляем інтэрвю Пшэмыслава Жураўскага вель Граеўскага (гл. фота), якое ён даў аднаму зь “беларускіх” апазіцыйна-ліберастычных сеціўных рэсурсаў (http://www.charter97.org/ru/news/2015/7/2/158116/). Пан Жураўскі зьяўляецца навуковым супрацоўнікам Лодзінскага ўніверсітэту ў Польшчы, эксьпертам па пытаньнях міжнароднай палітыкі бясьпекі. Ён, як бачна па зьмесьце інтэрвю,  прытрымліваецца поглядаў… польскіх кансерватараў. Такая, на жаль, сёньня сітуацыя — у сапраўдных беларускіх дэмакратаў па-ранейшаму няма магчымасьці браць такія інтэрвю (няма сродкаў!), а ў псеўдабеларускіх ліберастаў яны ёсьць. Два апошнія дзесяцігоддзі ёсьць…

Рэдакцыя.

  Далей »

У справу высьвятленьня прычын авіякатастрофы пад Смаленскам ўключаецца генеральная пракуратура Нямеччыны

Травень 31, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Рот 1.1

 

Апошнім часам навіны, датычныя падзеі 5-гадовай даўніны пад старабеларускім Смаленскам, сыплюцца нібы з рога багацьцяў.  Літаральна ўчора ў інфармацыйнай прасторы зьявілася новая кароткая навіна, якую мы вырашылі разьмясьціць і на нашым сайце (гл., напрыклад, тут: http://m.niezalezna.pl/67562-jurgen-roth-o-decyzji-niemieckich-sledczych-teraz-czas-na-reakcje-polskiej-prokuratury-wojskow).

Далей »

Мацэрэвіч: “Анджэй Дуда — надзея для Польшчы”

Травень 28, 2015 | Каментары (4)

Мацэрэвіч

 

Толькі мы выставілі два папярэднія матэрыялы, як з Польшчы прыйшла шматабяцальная навіна. У адным з польскіх апазіцыйных СМІ (wPolityce.pl) выступіў намесьнік старшыні “Права і справядлівасьці” (PiS), старшыня камісіі Сейму па высьвятленьні прычын авіякатастрофы 2010 года пад старабеларускім Смаленскам Антон Мацэрэвіч (http://wpolityce.pl/smolensk/246077-macierewicz-andrzej-duda-jest-nadzieja-dla-polski-my-jako-narod-potrzebowalismy-nadziei-i-ona-przyszla-w-osobie-nowego-prezydenta).

Далей »

Пяць гадоў пасьля авіякатастрофы пад старабеларускім Смаленскам

Травень 28, 2015 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Рот 1

 

 

Прайшоў год пасьля выстаўленьня апошняга нашага матэрыяла, прысьвечанага падзеі 10.04.2010 пад Смаленскам (і 5 гадоў пасьля самой падзеі).  Лічым вартым  апавесьці пра самае важнае, што дадаткова адкрылася за гэты час. Ключавой асобай у справе высьвятленьня праўды ў апошнія месяцы стаў вядомы нямецкі журналіст Юрген Рот (гл. фота).  

Далей »

Прыхільнік “закона і справядлівасьці” выйграў прэзідэнцкія выбары ў Польшчы!

Травень 25, 2015 | Каментары (1)

Польшча, новы прэзідэнтСталым чытачам нашага сайта вядома, што мы не працуем як сайт навінаў. Тым ня менш, навіна, якая прыйшла сёньня з Польшчы, спадзяемся, вартая таго, каб у выключным выпадку гэты прынцып праігнараваць. Справа ў тым, што экзіт-полы паказалі, што там другі тур прэзідэнцкіх выбараў выйграў кандыдат ад партыі “Права і справядлівасьць” (а гэта кансерватыўная партыя братоў Качыньскіх, адзін зь якіх – Лех — 5 гадоў таму загінуў у авіякатастрофе пад старабеларускім Смаленскам разам зь 95 іншым прадстаўнікамі польскай патрыятычнай эліты).  У адпаведнасьці са зьвесткамі, узятымі адсюль — http://top.rbc.ru/politics/24/05/2015/556236059a7947978f68ba72 ; http://nn.by/?c=ar&i=150130Анджэй Дуда (гл. першае фота) на 6% апярэдзіў Браніслава Камароўскага — цяперашняга прэзідэнта Польшчы і адначасна прадстаўніка ліберальнай “Грамадзянскай платформы” (у апошнюю ўваходзяць такія вядомыя фігуры – прыхільнікі Пуціна — як, напрыклад, Туск і Сікорскі). Пры гэтым перад выбарамі Камароўскі лічыўся абсалютным фаварытам.

Далей »

Зянон Пазьняк: “Імперыя зла павінна быць разбурана”

Травень 17, 2015 | Каментары (2)

Пазьняк 

 

 

Падаем сёньня таксама выступ З.Пазьняка на травеньскім 2015 г. Сойме КХП. І хаця мы ў рэдакцыі вельмі крытычна ставімся да асобы гэтага чалавека — як палітыка, так і ідэолага – аднак паданы ніжэй тэкст зьяўляецца аднім зь лепшых, якія давялося чытаць у апошні час сярод усіх іншых тэкстаў беларускіх апазіцыйных палітыкаў.  Узята з    https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-imperyja-zla-pavinna-byc-razburana. Стылёвыя асаблівасьці аўтара захаваныя.

Рэдакцыя.

Далей »

Нашая вайна

Травень 12, 2015 | Каментары (3)

Мурашка 3

Паважаныя суайчыньнікі! Хачу нагадаць вам, што ва Ўкраіне ўжо другі год украінскі народ змагаецца з расейскімі акупантамі й прарасейскімі тэрарыстамі-калабарантамі за сваю незалежнасьць, годнасьць, непадзельнасьць. Сёньня там гінуць як мірныя ўкраінскія жыхары ў сваіх дамах, так і маладыя хлопцы ў акопах. На баку акупантаў найноўшае ўзбраеньне, а таксама цынізм, агрэсія, сквапнасьць да чужога дабра і чужой зямлі. Украінскія ж нацынальныя сілы бароняць заваёвы і прынцыпы Рэвалюцыі годнасьці. Як і на Майдане, на пярэднім краі насьмерць стаяць добраахвотніцкія батальёны, у якіх поруч з украінцамі змагаюцца прадстаўнікі іншых народаў.

Далей »

Маўладзі Ўдугаў: Людзі, якія шчыра перажываюць за сваю краіну, гатовыя змагацца за яе, павінны зьвязвацца паміж сабой і аб’ядноўвацца

Сакавік 4, 2015 | Каментары (9)

УдугаўЧым больш часу праходзіць ад пачатку “гібрыднай вайны”, якую пачала расейская імперыякратыя супраць Украіны, тым больш гэтая вайна набывае рысы нейкай незразумелай, недарэчнай. Усё больш людзей жадаюць, каб ім патлумачылі, што на самай справе адбываецца. Мы сочым за такімі тлумачэньнямі. Аднак большасьць зь іх, якія сустракаюцца ў самых розных СМІ, апынаюцца павярхоўнымі, а то і недарэчнымі. Амаль паўгады таму журналіст Каўказ-Цэнтру ўзяў інтэрвю на тэму гэтай вайны ў вядомага ідэолага чачэнскага вызвольнага супраціву Маўладзі Ўдугава. Большасьць зь яго адказаў падаліся нам дастаткова сэнсоўнымі, каб быць выстаўленымі на нашым сайце. Дый час паказаў яго правату шмат у чым. Мы не прызнаем рацыю за Ўдугавым толькі ў некаторых пытаньнях — напрыклад, яго стаўленьне да ўкраінскай мовы, да Беларусі (інтэрвю ўзятае адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2014/09/17/106254.shtml).

Рэдакцыя.

Далей »

Беларускі нацыяналізм — сьвятая справа для беларусаў

Лістапад 18, 2014 | Каментары (43)

Вольга Корсун, 13/11/2013 г., “Беларускі партызан” (узята з: http://www.belaruspartisan.org/bel/politic/247614/).

Я 2Словы «беларускі нацыяналізм» у некаторых выклікаюць нярвовыя курчы. Гэтая вострая тэма многія гады знаходзіцца ў эпіцэнтры спрэчак і намоў, беларускіх нацыяналістаў называюць маргіналамі і экстрэмістамі, якіх мала хто слухае. Але ёсьць людзі, якія сьвята вераць у ідэю беларускага нацыяналізму як адзінага шляху выжываньня і самавызначэньня беларусаў.

Cярод такіх людзей — прадстаўнікі інтэлігенцыі, прафесары, гісторыкі, творчыя людзі. Аказваецца, у беларускага нацыяналізму твар не тэрарыста або неўраўнаважанага падлетка, а твар вельмі адукаванага чалавека.

Аб нацыяналізьме з беларускім адценьнем і яго ворагах «Беларускі партызан» паразмаўляў з гродзенскім прафесарам, грамадска-палітычным дзеячам Алесем Астроўскім (гл. фота).

Далей »

Старонка 3 з 2112345...1020...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы