Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС–Самаабарона.
Пасьля стварэньня Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН) дамовіліся з прадстаўнікамі шэрагу палітычных ды грамадскіх арганізацый краінаў-удзельнікаў пра супольную паездку на фронт, каб падтрымаць байцоў – прадстаўнікоў нашых народаў… Мы – беларусы, грузіны, літоўцы, латышы, эстонцы, палякі, іншыя (нават рускія) – мусім сёньня падставіць плячо ўкраінцам. Тым больш, што ад Еўразьвязу дапамогі чакаць не даводзіцца… Але пачалася палітычная руціна, нейкія акцыі, выбары, пікеты. Усё зацягнулася. Таму, атрымаўшы запрашэньне ад байцоў з фронту, вырашыў ехаць. Прапанаваў нашаму паэту і барду Зьміцеру Захарэвічу паехаць разам. Ён адразу пагадзіўся (гл. фота). Мы былі некалькі дзён на фронце, у самым пекле вайны, у зоне баявых дзеяньняў, і за гэты час пабачылі шмат. Там, дзе вайна, і час крочыць па-іншаму, і сьвет бачыцца іншым. Напэўна, больш рэалістычным…
Далей »