Барыс Керзач, Віталь Хромаў
Нядаўна радыё “Свабода” ўзяло інтэрвю ў новасьпечанага лукашэнкаўскага ідэолага Ўсевалада Янчэўскага. Карэспандэнт Аляксей Знаткевіч упарта спрабаваў высьветліць у яго прычыны негатыўнага стаўленьня цяперскай улады да беларускай мовы, да неабходнасьці яе адраджэньня (гл. www.svaboda.org/content/Article/1108140.html). Так сталася, што тое самае таксама нядаўна паспрабавалі высьветліць карэспандэнты на гэты раз газеты “Свабода” ў рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) сп-ра Анатоля Міхайлава (гл. svabodaby.net/?id=3&sub=193). Нагадаем, дадзеная ўстанова знаходзіцца ў Вільні, прызначаная для гуманітарнай адукацыі найперш беларускай моладзі. Фінансуецца Захадам. Мы вырашылі супаставіць інтэрвю гэтых двух значных для сёньняшняй Беларусі людзей, разьлічваючы ўбачыць істотную розьніцу ў падыходах, аргументацыі. Пагадзіцеся, нашы спадзяваньні былі апраўданымі: першы – ідэолаг беларусафобскага генацыдна-этнацыднага праімперскага рэжыму, другі – высокапастаўлены прадстаўнік “цывілізаванага еўрапейскга Захаду”. Уявіце нашае зьдзіўленьне, калі мы не знайшлі ніякай розьніцы. Але, зноў жа, давайце ўсё па чарзе – спачатку інтэрвю зь Янчэўскім і Міхайлавым, а потым абмеркаваньне.