nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5. Прыглядаемся да Захаду

Ці ўсеагульнай ёсьць Дэкларацыя правоў чалавека?

10 снежня, 2008 | Каментары (1)

Ян Максімюк

Ð�Ñ�клаÑ�аÑ�Ñ�Ñ�.JPG 

З нагоды 10 сьнежня – Дню правоў чалавека, мы вырашылі знайсьці найлепшы артыкул, прысьвечаны гэтай даце, і выставіць яго на нашым сайце. Лепшым быў прызнаны артыкул Яна Максімюка, які мы і падаем ніжэй (узята з www.svaboda.org/content/Article/1358337.html). Ня будзем хаваць, яго пярлінкай стаўся апошні абзац, які цудоўным чынам пераклікаецца з нашымі ранейшымі высновамі, зробленымі па выніках аналізу ўзаемаадносін карэннага народу і мігрантаў (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2008/08/09/1467).

Рэдакцыя.

Далей »

Чаму просты цясьляр Людвіг Брюгман – сапраўдны Сябра беларускага народу?!

9 снежня, 2008 | 4 каментарыя

Яўген Бяласін

Гэты артыкул асабліва прыемна чытаць на фоне папярэдняга. Рэдакцыя.

���гман.JPG

Час існуе таксама і для таго, каб прааналізаваць, ці правільна яго выкарыстоўваў, ці на тых людзей яго аддаваў, ці прайшоў міма нейкіх кантактаў, якія ня сьлед было мінаць. Сустрэў нядаўна акурат такі сьлед, сьлед таго, што як мадэль было б правільным з боку дэмакратычнай Эўропы на пачатку 1990-х. Прынамсі, не было б чорнай дзіры, якая ўтварылася тут, у Беларусі, бо дэмакратычныя сілы склаліся без унутраных рэсурсаў, як домік з даміно.

Далей »

Слова да беларуса!

6 снежня, 2008 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі

Ð�Ñ�Ñ�оÑ�кÑ� 1.JPG 

Аб дэградацыі  беларускага грамадства сказана шмат. Можна пачытаць С.Законнікава, Св.Алексіевіч ці А.Астроўскага. На свае вочы штодня бачым страшэзныя праявы хваробы “лукашызм”. Таталітарызм бывае розны, але мясцовы грунтуецца на татальнай хлусні, бездухоўнасці і падлючасці. Аднак колькі суайчыннікаў прымаюць сатанінскія правілы гульні! Кажуць, узрасла плыня генетычных рабоў. Гэта у мадэрновым варыянце паўтарае 30-я гады мінулага стагоддзя. Каб не знікнуць у лагерах, трэба было апярэдзіць суседа ў складанні даносу. А цяпер і яшчэ прасцей – адцурацца нацыянальнай годнасці, гісторыі і памяці! Культывуецца такое: “а я у гэтым не разбіраюся і ў такія тэмы не лезу”.Многія нават не хочуць ведаць. Такая новая парадыгма ад недаразвітага тырана.

Далей »

Афёра са збожжам – яшчэ адзін кірунак кантролю над сьветам

4 снежня, 2008 | 3 каментарыя

П.Красноў (псеўданім)

аÐ�аÑ�Ñ�Ñ�а.JPG 

І, нарэшце, трэці матэрыял, справакаваны выказваньнем Ганса Віка пра эканамічны лібералізм (а, што? – хай “лібералы” думаюць перад тым, як нешта казаць). Ён узяты з сецевай версіі газеты “Заўтра” за 2005 год (гл. http://zavtra.ru/cgi/veil/data/zavtra/05/623/32.html). Мы не асаблівыя прыхільнікі гэтага выданьня. Але, па-першае, мы бярэм факты (а ня іх інтэрпрэтацыю), а, па-другое, кампанія “Мансанта” – галоўны “герой” ніжэй пададзенага матэрыяла – актыўна імкнецца пранікнуць на расейскую й беларускую тэрыторыі… Цікава таксама, што зьмест дадзенага арыкула нейкім дзіўным чынам пераклікаецца са зьместам некаторых ранейшых нашых матэрыялаў, якія закраналі, здавалася б, зусім іншыя тэмы (гл., напрыклад, https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/#more-1606).

Рэдакцыя.

Далей »

Валянцін Інгульскі vs Яраслаў Раманчук : альбо як Рыхтуюць да “зьяданьня” Украіну

3 снежня, 2008 | 8 каментарыяў

Раман��к - �нг�л��к�.JPG

“Прастымуляваныя” заявай Ганса Віка, мы вырашылі падаць яшчэ адзін артыкул. У ім распавядаецца, што “ліберальныя эканамічныя рэформы” ў дадатак да ўсяго негатыўнага, што пералічана ў папярэднім матэрыяле, яшчэ, як правіла, і не вядуць да паляпшэньня эканамічнага стану краіны… Пры чым тут Яраслаў Раманчук? – запытаюцца некаторыя (гл. фота). Па-першае, ну, не Лукашэнку ж паказваць – той проста суне галаву ў даўгавую пастку – і ўсё. Што пра яго можна яшчэ сказаць?.. Іншая справа Я.Раманчук. Ён у “аб’яднанай апазіцыі” галоўны прапагандыст радыкальных ліберальных рэформ, яго ўзахлёб прапагандуюць усе “незалежныя” “беларускія” СМІ (г.зн., што “Захад” ужо прызначыў яго міністрам эканомікі ў будучы ўрад Мілінкевіча). Раманчук – гэта запланаваная для Беларусі будучыня. Аднак, тое, на чым настойвае ён, ужо зрабілі ў суседніх краінах розныя бальцаровічы ды чубайсы. Жалосныя вынікі, думаем, вам таксама вядомыя…

Рэдакцыя.    

Далей »

Адказ Г.Г.Віку: сярод нас лохаў няма! (Д пр-п 108)

30 лістапада, 2008 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

��к-�аган.JPG

Нядаўна радыё “Свабода” паведаміла (гл. www.svaboda.org/content/Article/1353789.html), што “доктар Ганс-Георг Вік (на фота зьлева) лічыць пазітыўным працэс паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў” паміж рэжымам Лукашэнкі й кіраўніцтвам Еўразьвязу, бо, на яго думку, “ліберальныя эканамічныя рэформы ў Беларусі прывядуць да дэмакратыі”… Мы даўно заўважылі нездаровую цікавасьць да нашых эканамічных каштоўнасьцяў як з боку заходнікаў, у тым ліку і немцаў (гл. гл. www.svaboda.org/content/Transcript/1328893.html; www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/8/3CB8A170-D658-4A09-8F28-21C9E30FB3E7.html), так і з боку розных фрыдманаў, дзерыпасак, абрамовічаў з Усходу (гл. https://nashaziamlia.org/2008/07/17/1447). Акрамя таго, нам добра вядома стаўленьне Зянона Пазьняка да асобы Віка, які, на думку пана Зянона, асабіста вінаваты ў тым, што ператварыў беларускую нацыянальна-дэмакратычную апазіцыю ў сёньняшнюю афіцыйную практычна небеларускую апазіцыю, абсалютна бездапаможную ў адносінах да рэжыму. Але справа не ў асобах. Справа ў прыцыпе: ці сапраўды прыхватызацыя вядзе да дэмакратызацыі, ці словы Г.Г.Віка ўсяго толькі чарговая разводка, разьлічаная на неадукаваных недасьведчаных лохаў? Вось гэтае пытаньне мы і вырашылі паддаць нашаму аналізу.

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў (Д пр-п 105, 106)

25 лістапада, 2008 | 10 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

ТÑ�Ñ�оÑ� Ñ�Ñ�валÑ�Ñ�Ñ�Ñ� 2.JPG 

Усе, хто пражыў гадоў па 40 і больш, напэўна маюць у сваіх галовах моцна заселае ўяўленьне аб бальшавіцкай рэвалюцыі (“Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, якая адбылася 7 лістапада 1917 года”), намоўленае бальшавіцкай прапагандай у адпаведнасьці з прыкладна наступнай сьхемай: жылі-былі добрыя дзядзечкі й цётачкі неістотна якой нацыянальнасьці, якія былі вельмі абураныя эксплуатацыяй рабочых і сялян з боку буржуеў-капіталістаў ды розных іншых эксплуататараў. Яны прачыталі “Капітал” К.Маркса, дзе патлумачана, як такая эксплуатацыя адбываецца, і вырашылі зрабіць у Расеі (а затым і ва ўсім сьвеце) рэвалюцыю, каб пабудаваць дзяржаву новага тыпу без эксплуатацыі. Лад, які наважваліся стварыць бальшавікі, зваўся б камунізмам – г.зн. такім, дзе кожны працаваў бы колькі хацеў, а атрымліваў розных дабротаў, колькі жадаў… Але вось недарэчнасьць, за час пабудовы камунізму толькі на тэрыторыі былой Расеі ад іх рук загінула – было расстраляна, закатавана, заморана голадам, закатавана іншым чынам – да 60 мільёнаў чалавек. Так бы мовіць, пабочныя наступствы добрых памкненьняў… Нічога сабе “пабочныя”. З наўмысным, мэтанакіраваным забойствам 60.000.000 людзей нічога ня можа параўнацца! Блякне нават Гітлер! Гэта сатанінскае Злачынства бальшавікоў, якое Лукашэнка адзначае 7 лістапада як дзяржаўнае сьвята (і з гэтай нагоды), мы вырашылі прааналізаваць з крыміналістычных пазіцый. Матэрыялы, пададзеныя вышэй, цалкам абвяргаюць бальшавіцкі міф – казачку для дурняў – і высьвечваюць зусім іншыя прычыны бальшавіцкага Злачынства, іншыя вобразы і мэты злачынцаў, і, што найважней, высьвечваюць сапраўдных заказчыкаў…

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 7: Дзіўная “інтэвенцыя” Антанты

20 лістапада, 2008 | Каментары (1)

Т��о� �н�ан�а.JPG

Вялікае значэньне для разуменьня зьместу падзей у Расеі, якія мелі месца ў сувязі з бальшавіцкім пераваротам, мае таксама аналіз паводзін краін Антанты, якія, здавалася б, павіны былі быць галоўнымі ворагамі бальшавікоў. Тым больш, што пра першыя пасьлярэвалюцыйныя гады нават Ленін казаў наступнае: “На працягу трох гадоў на тэрыторыі Расеі былі арміі англійская, француская, японская. Няма сумневу, што самага малога напружаньня сілаў гэтых трох дзяржаў было б цалкам дастаткова, каб за некалькі месяцаў атрымаць перамогу над намі” (ПСС, т. 42, с.22). А, можа, правільна сказана ў адной з крыніц (www.volk59.narod.ru/inter14.htm): “Славутай “інтэрвенцыі 14 краін супраць савецкай рэспублікі” проста не было. Задача зьнішчыць бальшавіцкую ўладу шляхам прамых ваенных дзеяньняў ставілася толькі аднойчы – 27 кастрычніка 1918 года францускім прэм’ерам Клемансо. Але і тады высаджаныя на поўдні Украіны і ў Крыме дзьве французскія дывізіі нават не ўступілі ў баявое сутыкненьне з войскамі бальшавікоў”. Вось мы і маем чарговы цікавы факт, які патрабуе разьбіральніцтва. Матэрыял ілюструе бальшавіцкі прапагандысцкі плакат і фота некаторых заходніх паліыткаў (Парыж, 1919 год. Зьлева направа: Лойд-Джордж, В.Арланда, Ж.Клемансо, В.Уільсан).

Рэдакцыя.

Далей »

Можа, усё ж не “фінансавы крызіс”, а эканамічная вайна?!

31 кастрычніка, 2008 | 2 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

����.JPG

Вымушаны былі зноў на некалькі дзён адхіляцца ад нашых планаў і спрабаваць разабрацца ў крыніцах, механізмах і мэтах глабальнага эканамічнага крызісу, які ахапіў палову планеты. Адно з самых цікавых, што цяпер назіраецца ў сувязі з дадзенай падзеяй – гэта амаль поўная адсутнасьць простага і зьвязнага тлумачэньня ўсяго, што датычыць крызісу. Колькі мы ні шукалі такое тлумачэньне ў сеціве, мы заўсёды натыкаліся толькі на ўзгадваньне пра асобныя праяўвы крызісу і спробы патлумачыць толькі іх (дый тое найчасьцей блытана).

Далей »

“Прымак” ды іншыя маркеры беларускага нацыянальнага ў сьвятле збоку

25 кастрычніка, 2008 | Каментары (1)

Яўген Бяласін

ФаÑ�Ñ�зм.JPG 

Фрагмэнты* прадмовы да перакладу “Гісторыі аднаго немца” Сэбасьцьяна Хафнэра** (ілюстрацыя да артыкула: Магнус Цэльлер. Гітлераўская дзяржава. Алей на холсьце, 193839).

Далей »

Завабліваньне ў “дэмакратыю” пернікам (Частка 2: чаму вынікаў ня будзе; Д пр-п 104)

24 кастрычніка, 2008 | 5 каментарыяў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

12 па��абаван�н�� 2.JPG

“Нацыя ўсё глыбей падае ў прорву злой бяды, ня маючы права хоць бы гучна заплакаць. Ня кажучы ўжо пра крык, каб памаглі. Не паможа ніхто, як не памагаў ніколі.

Васіль Быкаў.

Як узгадана ў папярэднім артыкуле, “пуга” ў “змаганьні з рэжымам” не дапамагла і Захад перайшоў на “пернік” (і гэта, падкрэсьлім, нягледзячы на цалкам антыдэмакратычныя выбары ў “палатку”, якія толькі што адбыліся).

Далей »

Прымус да “дэмакратыі” з дапамогай пугі (Частка 1: вынікаў няма)

12 кастрычніка, 2008 | Каментары (1)

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

12 паÑ�Ñ�абаванÑ�нÑ�Ñ�.JPG 

Усім напэўна ўбіўся глыбока ў вушы выраз, які апошнім часам у адпаведнасьці зь вядомымі  законамі PR-тэхналогіі старанна накідвала сьвету салодкая парачка Пуцін-Мядзьведзеў – “Прымус да міру”. Так яны казалі пра Грузію, на якую нядаўна напалі ўсёй сваёй вайсковай армадай. Шмат гадоў (больш 10) аналагічны прымус, толькі ўжо да “дэмакратыі”, практыкуе Захад у адносінах да Беларусі. Паколькі ў гэтай гісторыі цяпер, у канцы 2008 году, зьявіліся новыя істотныя павароты, мы можам страціць дакументальныя сьведчаньні ранейшага шматгадовага (і безвыніковага) прымусу Захадам рэжыму Лукашэнкі “да дэмакратыі”. Гэтага не павінна адбыцца. Магчыма, наперадзе ў нас размовы з заходнімі “дэмакратамі” ці што-небудзь аналагічнае, дзе дакладныя факты пра іх папярэднюю дзейнасьць будуць вельмі дарэчы. Дый наша навучаньне на ўласнай гісторыі мае немалое значэньне…

Далей »

Яшчэ да пакту Молатава-Рыбентропа

7 кастрычніка, 2008 | 4 каментарыя

Ігар Паўлоўскі

Ð�Ñ�лÑ�Ñ�.JPG 

Аўтар – дырэктар Руска-Балтыйскага медыя-цэнтру. Артыкул быў надрукаваны ў эстонскім выданьні “Delfi” ў верасьні г.г. (падаецца паводле www.inosmi.ru/translation/244168.html). У матэрыяле відавочна зьмягчаецца драпежіцкая палітыка сталінскага СССР напярэдадні Другой сусьветнай вайны (раім чытачам на дадзены кантэкст не пападацца). Мы падаем артыкул па іншай прычыне – каб абнародаваць малавядомыя факты пра іншых еўрапейскіх драпежнікаў (напрыклад, Польшчу), а таксама пра такія дзяржавы, як Вялікабрытанія і Францыя, якія ня выканалі сваіх абавязальніцтваў, чым спрыялі эскалацыі агрэсіі гітлераўскай Нямеччыны. Ня будзем хаваць, актуальнасьць дадзенага гістарычнага матэрыялу, як своеасаблівага папярэджаньня, істотна ўзрасла ў сувязі зь нядаўнімі падзеямі вакол Грузіі. У заходніх дзяржаў выявіліся тыя ж інстынкты. Дый гісторыя, як вядома, нікога і нічаму ня вучыць. Таму аналагічная хада падзей у Еўропе можа паўтрыцца зноў. Толькі вось на месцы Чэхаславаччыны ці Аўстрыі можа апынуцца… Беларусь, а ролю Нямеччыны на гэты раз можа выканаць Расея. Мы ўжо пра гэта папярэджвалі (nashaziamlia.org/2008/08/30/1513). Практычна тое ж гаворыць цяпер (у т.л. пра “вялікую верагоднасьць аншлюсу Беларусі”) і знаёмы чатачам нашага сайта Эдвард Лукас (гл. http://www.polskieradio.pl/zagranica/news/artykul92897.html). Толькі ёсьць адзін істотны нюанс: у 1939-44 гадах у вайскоўцаў яшчэ не было ядзернай зброі…

Рэдакцыя.  

Далей »

Пра што распавялі “выбары” ў палатку?

6 кастрычніка, 2008 | 4 каментарыя

А.Астроўскі, В.Хромаў, Б.Керзач

��ба�� 2008.JPG

Толькі што адбылыя нібы-выбары ў палатку Лукашэнкі далі шмат чарговых фактаў, на падставе якіх можна ўдасканаліць нашы веды пра беларускую і ваколбеларускую грамадска-палітычную рэчаіснасьць. Тут выразна выявілі свае ўласьцівасьці тры стратэгічныя аб’екты: “аб’яднаная дэмакратычная апазіцыя” (першы), Захад (другі), Лукашэнка і яго рэжым (трэці). З гэтай нагоды было б нерацыянальна даденую падзею не прааналізаваць.

Далей »

Пра вызваленьне народаў Расеі й дэмакратыю ў сьвеце гавораць у прэзідэнцкай гонцы ў ЗША

20 верасня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя

Ð�акейн.JPG 

Амерыканскае выданьне Online Journal паведаміла, што некаторыя прадстаўнікі каманды кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джона Макейна, у прыватнасьці, дарадца кандыдата па вонкавай палітыцы Рэндзі Шойнеман і мультымільярдэр Джордж Сорас, плануюць дамагчыся прызнаньня незалежнасьці шэрагу нацыянальных рэспублік Расеі (www.finugor.ru/?q=node/8826).

Далей »

На “мядзьведзя” ёсьць “ваўкі”?

15 верасня, 2008 | Няма каментараў

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

�а�к� � м�дз�ведз�.JPG

Пасьля папярэдняга артыкула, у якім выкрываюцца планы “Імперыі зла”, цікава назіраць, як расейская імперыякратыя іх апраўдвае. Імперцы зразумелі, што шантаж Захаду Лаўровым, які запрапанаваў заходнікам выбіраць паміж Грузіяй і Расеяй (гл. nashaziamlia.org/2008/08/24/1509/#more-1509), ці аргументы накшталт таго, што начальству расейскіх ФСБ, МУС, арміі няма дзе адпачываць улетку, таму ім патрэбная Абхазія (гл. ariru.info/doc/?id=3139), ёсьць слабым абгрунтаваньнем анэксіі часткі тэрыторыі Грузіі. Відаць, з гэтай нагоды ў расейскай інфармацыйнай прасторы пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра план “Чыстае поле”, які пэўныя структуры з Захаду нібыта зьдзяйсьняюць супраць Расеі. Актыўную ролю ў распаўсюдзе страхаў пра гэты план адыгрывае і Пуцін. Мы вырашылі разабрацца з дадзенай тэмай.

Рэдакцыя.

Далей »

Март Хэльме: Вялікі план Імперыі зла

14 верасня, 2008 | 2 каментарыя

ПаводлеDelfi“, Эстонія, адрас: rus.delfi.ee/projects/opinion/article.php?id=19794036

Ð�Ñ�Ñ�Ñ�н-Ð�ендÑ�лÑ�.JPG 

Март Хэлме – былы амбасадар Эстоніі ў Маскве. У студзені 2007 года (паўтары гады таму) ён напісаў артыкул, у якім сярод іншага заявіў: “Сёньняшняя Расея – гэта монстар, якога сьвет у сваёй гісторыі яшчэ ня бачыў. Гэты монстар расправіць плечы ў 2008 годзе пасьля прэзідэнцкіх выбараў, і вось тады мы ўбачым, якая пачвара выпаўзе з варотаў Крамля. Палітыка, якую яна будзе праводзіць, будзе абсалютна агрэсіўнай з выкарыстаньнем вымагальніцтва, палітычна матываваных зьнікненьняў людзей і забойствамі. Прычым, ня толькі ў Расеі, але і ў іншых краінах. Ня пройдзе і двух гадоў, як ў асобе Расеі [так у аўтара. – Рэд.] мы будзем мець справу з самым жахлівым тэрарыстычным рэжымам у сьвеце, экспартэрам тэрарызму, побач зь якім усялякія там ХАМАСы і “Аль-Кайды” паблякнуць” (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/02/14/533). Тады гэты артыкул мы разьмясьцілі пад рубрыкай “Праверым прагноз”. Настаў час праверыць правільнасьць прагнозу на фоне новых падзей і новага артыкула…

Рэдакцыя.

Далей »

Яшчэ раз пра тое, як бессэнсоўнае змаганьне за беларускую школу ператварыць у выніковае (частка 2; Д пр-п 3б; П пр-п 16) (+дадатак)

7 верасня, 2008 | 7 каментарыяў

Алесь Астроўскі

Я.JPG

“Дню ведаў” (1 верасьня) і

Перамозе войскаў ВКЛ над Масквой

у бітве пад Воршай (8 верасьня) прысьвячаецца.

4. Увесь матэрыял, пададзены вышэй, сьведчыць: здаецца, і клапоцяцца нашы людзі пра нашу беларускую мову і школу, перажываюць за іх (дый шмат нас такіх), але вынікаў няма! Замест вынікаў – поўная бездапаможнасьць, разгубленасьць, стомленасьць, безвыходнасьць! Здаецца, ужо ўсім павінна стаць зразумелым – такое “змаганьне” з тымі падыходамі, якія выкарыстоўваліся, вынікаў ня дасьць. Дзесяцігоддзі часу (калі лічыць з канца 1980-х), бессэнсоўна страчаныя на “змаганьне за беларускую мову і школу” – найяскравае сьведчаньне гэтаму. Не атрымаўшы вынікаў, большасьць “змагароў” кінулі праблему і не выказваюцца па ёй. Вырашылі, што задача ім не па зубах. А тыя, што засталіся, заняліся складаньнем летапісу этнацыднага злачынства – паступовага зьнішчэньня беларускай мовы ды беларускай адукацыі, ці выкалупваньнем хоць чаго-небудзь станоўчага, што яшчэ засталося, ва ў цэлым безнадзейна разбуральнай, дэградатыўнай плыні. Спадарове, гэта – ня вынік, і гэта – ня справа. Гэта іх імітацыя і падмена… Хай у каго заўгодна апускаюцца рукі, хто заўгодна хай займаецца самападманам, а мы – сябры рэдакцыі – так рабіць ня будзем. Так мы вырашылі. У адпаведнасьці з гэтым, ад імя рэдакцыі сайта бяруся яшчэ раз прааналізаваць сітуацыю і зрабіць прапановы.

Далей »

Яшчэ раз пра тое, як ня трэба змагацца за беларускую школу (частка 1)

2 верасня, 2008 | 9 каментарыяў

Алесь Астроўскі (выкарыстаны матэрыялы www.svaboda.org/content/Article/1195303; …/Article/1195275; …/Article/1195425)

Ð�озка, Скобла.JPG 

Учора было 1 верасьня. І зноў, як і ўсе апошнія гады мы маем у Гародні, дый па ўсёй Беларусі, жахлівую, перавернутую дагары нагамі, нясьцерпна балючую сітуацыю – нашы беларускія дзеткі ідуць у беларускія школы, дзе будуць вучыцца на… акупацыйна-каланіяльнай мове! Зь недарэчнасьцю, жахам гэтай сітуацыі мала што можа параўнацца. Бадай што горшымі ёсьць толькі маштабны генацыд народу накшталт таго, што мы перажылі ў XVII стагоддзі,  ці экацыд (зьнішчэньне ўсяго жывога на дастаткова вялікай тэрыторыі) у выніку, напрыклад, ядзернага ўдару. Нават, калі ўзгадваць пра пераробку балгарскіх дзяцей у лютых турэцкіх янычараў – ворагаў свайго ж народу і сваіх маці, гэта будзе хай і таксама сатанінская справа, але меншага памеру. Бо ператварэньне дзяцей беларусаў-літвінаў з дапамогай рускай школы ў янычар-маскоўцаў мае ТАТАЛЬНЫ характар. І што цікава, абсалютнай большасьці дабрахотаў, у т.л. з Захаду, на гэта пляваць. Ні ў адной іх рэзалюцыі, якая апісвае сітуацыю ў Беларусі, пра этнацыд няма ні слова. Гэта таксама працягвае хваляваць і абураць, хаця ўжо даўно розумам усьведамляеш, што ружовыя ўяўленьні маладосьці пра “дэмакратычны Захад” даўно пара адкінуць. Усё, што можна зрабіць у гэтай справе, можам зрабіць толькі мы – беларусы – самі й адны…  Таму:  Што рабіць, як супрацьстаяць цяперска-дэгенератыўнай уладзе ? – гэта і ёсьць ключавое пытаньне, якое варта абмеркаваць з нагоды “Дню ведаў”.  

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Падлічым сабранае (Частка 8, заключная)

30 жніўня, 2008 | 2 каментарыя

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў

���� 9.JPG

Прайшло тры тыдні пасьля нападу “Расеі” на Грузію. Час падвесьці прамежкавыя вынікі па фактах, якія маюць стратэгічнае значэньне і выявіць якія магчыма толькі ў час вострых грамадскіх землятрусаў. Але найперш варта праверыць, як зьдзейсьнілася тое, што мы спрагназавалі больш двух тыдняў таму, не зьвяртаючы ўвагі на ўсе запэўніваньні ў супрацьлеглым з боку крамлян.

Далей »

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў… Зьбіраем яйкі (Частка 7)

25 жніўня, 2008 | 4 каментарыя

���� 8.JPG

Ня так даўно мы спрагназавалі, што вайна ў Грузіі пачне праяўляць сябе сярод іншага і ў тым, што ў многіх заходніх выданьнях пачнуць “засьвечвацца” агенты ўплыву Крамля. Цяпер так і ёсьць. У прыватнасьці, у брытанскіх “The Guardian” і “Daily Mail” зьявіліся тэндэнцыйныя артыкулы, якія спрабуюць апраўдаць чарговую імперастычную авантуру на Каўказе. У якасьці ілюстрацыі мы абралі адзін з такіх атрыкулаў, паколькі ён, сярод іншага, стварыў цудоўную нагоду паразважаць на тэму ўзаемаадносін сучасных версій лібералізму і кансерватызму. Мы – сайт ідэалагічны, а таму не скарыстацца з нагоды было б грахом (паводле www.inosmi.ru/stories/06/06/13/3482/243208).

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы