Рэдакцыя.
Некаторым нашым чытачам можа падацца, што мы сваімі прагнозамі пішам гісторыю будучых падзей, а паколькі прагнозы ў асноўным негатыўныя – дык ледзь ня самі наклікаем бяду. Аднак, па-першае, падзеі ў сёньняшнім сьвеце масава разгортваюцца ў дэструктыўным ключы (фактычна, усе сацыяльныя паразіты што хочуць – тое і робяць, адкрыта рыхтуючы чарговы глабальны катаклізм). А, па-другое, проста мы, як і павінны рабіць усе навукоўцы, робім свае высновы не пад уплывам намаўленьня, а на грунце аб’ектыўных фактаў, сістэматызуючы іх і выяўляючы заканамернасьці. Так і атрымліваюцца прагнозы, якія спраўджваюцца. Адсюль пытаньне ня ў тым, што мы ў нечым вінаватыя, а чаму ў беларускай інфармацыйнай прасторы мы такія адзіныя… Так, вось ужо пару гадоў мы паказваем, што самому існаваньню беларускага народу, а тым больш яго свабоде і дабрабыту пагражае ня толькі “Расея”, а і г.зв. “Захад” (мы нават адпаведныя рубрыкі завялі, каб зьбіраць факты). Гэтую лінію мы праводзім насуперак магутнай і багата праплочанай плыні, якая дамінуе ў сёньняшняй “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” (тая сьцьвярджае, што “Захад” – наша выратаваньне…). Пакуль Захад ціха дэградаваў, мы абмяжоўваліся крытыкай таго, што там адбываецца. Аднак сёньня “Захад” пачаў актыўна ўмешвацца ў беларускія падзеі – маска “памочнікаў” у будаваньні беларускай дэмакратыі скінутая. У такіх абставінах адэкватным становіцца ня проста сачэньне, а пратэст. Для таго, каб наша такая пазіцыя не зацерлася наступнымі падзеямі, вырашылі завесьці рубрыку: Фіксуем акты “заходняга” варварства (усе фота і малюнкі, а таксама ўсе іншыя матэрыялы ўзяты з сайта радыё “Свабода”).
Сапрыўды, што? – можа запытацца некаторы чытач. – Нічога. Бадай што толькі літара “г”, на якую пачынаюцца і Гебельс, і Галівуд.
Час падвесьці вынікі па тэме. Нагадаем, мы пачыналі серыю апошніх матэрыялаў і нашага іх аналізу, зыходзячы з жаданьня ажывіць рэальнымі прыкладамі канцэпцыю аб галоўных сацыяльных паразітах па-над Беларусьсю, якой быў прысьвечаны артыкул, выстаўлены па адрасе: nashaziamlia.org/2009/01/26/1747.
Мы – беларусы – не жадаем, каб на нашым карку замест расейскага імперыяліста-шавініста ўсеўся заходні ліберал-сіяніст. Гэтая замена нас не задаволіць. Мы маем права на здаровае, самастойнае, паўнавартаснае нацыянальнае жыцьцё. Мы маем на гэта права, зыходзячы з усіх агульнапрынятых прынцыпаў – міжнародна-прававых, маральна-этычных, гістарычных, культурных, іншых. Беларусь – зямля беларускага народу, гэта – наша зямля і наша дзяржава. І кіраваць сваёй будучыняй мы, як народ, павінны самі. Для апошняга ў нас ёсьць уласная нацыянальная эліта. Сэнс нацыянальнай ідэі, як і сэнс дэмакратыі, менавіта ў гэтым і заключаецца. Аднак, відавочна (і гэта патлумачана ў папярэднім артыкуле), што кантроль над беларускім грамадствам у выпадку адступленьня расейскай імперыі наважылася перахапіць глабалісцкая фіналігархія-сіянакратыя. У нашых ранейшых матэрыялах пададзена шмат фактаў, якія сьведчаць пра гэта. Сфармуляваны і адпаведныя прынцыпы Беларускай дактрыны. Аднак ёсьць людзі, якія не ўспрымаюць факты з агульнапалітычным кантэкстам, ім трэба больш канкрэтыкі – “яўкі, паролі, імёны”. Таму мы вырашылі ў некалькіх бліжэйшых артыкулах прывесьці прыклады таго, як штучна ня толькі агентамі “Расеі”, а і агентамі г.зв. “Захаду” кантралюецца і разбураецца беларускае апазіцыйнае асяроддзе (менавіта беларускае – тое, якое ў персьпектыве павінна было б замяніць праімперскі этнацыдны рэжым Лукашэнкі), а выпаленыя абшары засяваюцца зярнятамі сіянакратыі. 





































































