nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.5.4. Фіксуем варварства «Захаду»

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 6, заключная; Д пр-п 131)

Студзень 8, 2012 | Каментары (9)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў


Паскудная, вядома, тэма, за аналіз якой мы ўзяліся. Але, што зробіш, калі-небудзь зь ёй трэба было разьбірацца і вызначацца. Тым больш, што падзеі ў сьвеце прысьпешваюць. Дзякуй богу, наша справа набліжаецца да фінішу (у дадзеным ідэалагічным пытаньні, вядома). Абставіны такія, што многія, хто думае, як мы, баяцца і памоўкваюць у анучку (у т.л. прыкідваючыся “крутымі палітыкамі”), і гэтым пасіўна cаўдзельнічаюць у распаўзаньні зла… Хай сабе. Мы — іншыя, для нас такое непрымальна. Больш за тое – аплаціцца. Мы ў Беларусі зноў будзем аднымі зь першых, і так назаўсёды цяпер застанецца…

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 5; зьвесткі з Украіны)

Студзень 2, 2012 | Каментары (7)

Адзін з чытачоў нашага сайта пад нікам «Anton» падаў Е-адрас артыкула, які істотна дапаўняе разглядаемую тэму, аналізуючы сітуацыю ва ўладных органах Украіны.  Некаторыя факты, пададзеныя ў ім, нам патэбны для заключнага аналіза. Хаця не з усімі меркаваньнямі аўтара можна пагадзіцца (нашыя заўвагі адзначаны ў традыцыйным рэдакцыйным стылі […]), шалі пераважылі на карысьць выстаўленьня артыкула на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 2; радыё “Свабода” – рупар ліберастызму ў Беларусі)

Снежань 21, 2011 | Каментары (4)

Рэдакцыя

Показку “той, хто плаціць музыкам, той і музыку заказвае”, напэўна, ведаюць усе. Радыё “Свабода”, як вядома, фінансуецца Кангрэсам ЗША. Таму новыя павевы, якія ідуць ад уладаў ЗША, мусяць быць і новай палітыкай гэтага радыё. Мы дапускаем, што занятак, зьвязаны зь неабходнасьцю прапагандаваць разбэшчанасьць і розныя парасексуальныя паскудствы, можа не падабацца многім журналістам беларускай службы радыё “Свабода”. Некаторыя паціху нават супраціўляюцца гэтаму. Мы бачым такія прыкметы… Таму мы зноў падкрэсьліваем, гаворка далей пойдзе ня столькі пра людзей, якія працуюць на радыё “Свабода” і якім трэба неяк жыць, колькі пра ролю гэтай установы, праз якую бачная палітыка заказчыка, а празь яе і мэты ўсё тых жа глабалісцкіх ліберастычна-сіянісцкіх колаў, якія атабарыліся ў ЗША і апанавалі ня толькі фінансы і СМІ гэтай краіны, а і палітычныя інстытуты. Тое, што радыё “Свабода” прапагандуе сексуальныя збачэнствы, уважлівы чытач мог заўважыць ужо па 1-й частцы гэтага матэрыяла. Працягнем прыводзіць факты ўсё таго ж, але на прыкладзе “беларускіх” матэрыялаў за апошнія пару гадоў.

Далей »

Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі? (частка 1)

Снежань 19, 2011 | Каментары (14)

Рэдакцыя.

Вядома, паскудства-мярзота бывае рознай. Возьмем адзін зь яе відаў — прапаганду гомафіліі-гетэрафобіі — і на яе прыкладзе пакажам, што мы маем на ўвазе, калі кажам пра мярзоту. Адразу папярэджваем, мы не зьбіраемся нікога асуджаць, хто па ўнутраных прычынах вымушаны знаходзіць для сябе анамальныя формы сексуальнага задавальненьня, робіць гэта ў інтымнай абстаноўцы (адзін ці па ўзаемнай згодзе з дарослым сексуальным партнёрам) і пры гэтым сумленна клапоціцца пра тое, каб не нашкодзіць грамадскай маралі, традыцыйнай і агульнай культуры. Так, у ЗША з-за пэўных, найчасьцей генетычных прычын, каля 3% мужчын і да 1% жанчын сьхільныя да “нетрадыцыйных форм сексу” (у іншых менш касмапалітызаваных краінах гэтыя лічбы меншыя). Ужо сама абсалютная меншасьць людзей са сьпецыфічнымі сексуальнымі жаданьнямі сьведчыць, што гаворка ідзе пра псіха-сексуальныя адхіленьні, анамаліі. Мы такім людзям (як усім іншым, каму не пашанцавала нарадзіцца нармальным, паўнавартасным) шчыра спачуваем і кажам: гэта ваша прыватная справа. Будзе час, мы падрабязна прааналізуем зьяву палавога дзімарфізму і нормы ў палавых дачыненьнях, расставім акцэнты, сфармулюем адпаведныя прынцыпы. Зараз жа гаворка пойдзе пра іншае (!) – пра актыўнае насаджэньне пэўнымі сіламі ў сьферу публічнага таго, што на справе належыць да інтымнай сьферы (ды яшчэ пры гэтым зьяўляецца анамальным). Гэта значыць, прадметам нашага аналізу будзе ня проста нявыхаванасьць, разбэшчанасьць, збачэнства. Гаворка пойдзе пра нешта значна горшае – пра наўмыснае ўкараненьне інтымна-хворага ў публічна-здаровае шляхам прапаганды гомасексуалізма, педафіліі, зоафіліі й іншых форм садаміі. Вось такое насаджэньне мы і лічым мярзотным, абсалютна соцыядэструктыўным, злачынным. І гэта, як кажуць, медыцынскі факт. Пакідаючы на лепшыя часы тэарэтычныя пытаньні гетэрасектуальнай нормы ў сьферы маралі, этыкі, культуры, выхаваньня, мы адразу пераходзім да наступнага пытаньня: што за сілы і навошта выкарыстоўваюць зьяву “нетрадыцыйнай сексуальнасьці”, “гетэрафобнасьці”, якая часта называецца садаміяй, у якасьці палітычнай зброі, накіраванай на разбурэньне як агульнай маралі, так і нацыянальнай культуры? Якія ў гэтых сіл сапраўдныя (схаваныя) мэты?  Давайце пошук адказаў на гэтыя пытаньні пачнем зь невялікай падборкі фактаў, якія назьбіраліся ў нашым рэдакцыйным архіве за апошнія пару гадоў. Што зробіш, трэба вырашаць і такія праблемы…

Далей »

Час ваяваць з ворагамі, узброенымі ЗМЗ – карпаратыўнымі СМІ

Снежань 14, 2011 | Каментары (5)

Джо Кліфард (Joe Clifford)

Артыкул, які выстаўлены ніжэй, узяты з сайта  http://www.salem-news.com/articles/december032011/wmd-media-jc.php (дарэчы, ЗМЗ – гэта зброя масавага зьнішчэньня). Аўтар — пісьменьнік, які жыве ў Джеймстаўне, штат Род-Айлэнд, ЗША. Пасьля шматгадовай працы настаўнікам сярэдняй школы пачаў вывучаць зьнешнюю палітыку ЗША (яго цікавасьць да гэтай праблематыкі была выклікана правалам амерыканскай палітыкі яшчэ ў В’етнаме) і цяпер нярэдка выказвае альтэрнатыўны афіцыйнаму пункт гледжаньня на грамадска-палітычныя працэсы. Выглядае яшчэ адным Дон-Кіхотам, але ніхто ня здольны абвінаваціць спадара Кліфарда ў няшчырасьці…

Рэдакцыя.

Далей »

У Еўропе зараджаецца ліберальны фашызм

Снежань 12, 2011 | Каментары (14)

Сяргей Высоцкі

Прэса многіх еўрапейскіх краін надала ўвагу падзеям у Польшчы ў Дзень Незалежнасці 11.11.2011 г.  Мае ўражанні, як непасрэднага ўдзельніка падзеяў, супрацьлеглыя большасці каментароў. Дамінуе тэма аб “зборышчы фашыстаў” са ўсёй Еўропы. Але вось фашыстаў дык я ўбачыў з іншага боку… У Дзень Незалежнасці ва ўсіх краінах кансерватыўныя, правыя і правацэнтрысцкія сілы праводзяць свае акцыі. Ня толькі яны, але яны ў першую чаргу. І гэта нармальна. Людзі, для якіх паняцці Айчыны, роднай культуры, гонару за свой народ не пустыя словы, хочуць адчуць сваю нацыянальную еднасць. Людзі хочуць заставацца людзьмі, захоўваючы памяць пра пайшоўшых героях, не пераўтвараючыся ў двуногіх жывёлаў, кіруемых аднымі інстынктамі.

Далей »

Практычна афіцыйнае паведамленьне пра тое, як “Эўропа” зноў здае Беларусь і Ўкраіну ў расейскую імперыю

Снежань 1, 2011 | Каментары (8)

Нядаўна гэты ганебны факт вымушана была прызнаць нават пальшавіцка-ліберастычная “Газета Выборчая”. Пра гэта паведаміла радыё “Свабода”, выставіўшы на сваім сайце частку артыкула з “Выборчай” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html). Мы пераклалі артыкул цалкам і падаем да чытаньня на нашым сайце (узята адсюль: http://wyborcza.pl/dziennikarze/1,84228,10706111,Unia_przegrywa_z_Moskwa_Wschod__ANALIZA_.html). Некаторыя каментары па ходзе тэксту, некаторыя – пасьля.

Рэдакцыя.

Далей »

“Захапі Ўол-Стрыт” – даўно чаканая архіважная падзея (Д пр-п 130)

Лістапад 23, 2011 | Каментары (6)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

Зь сярэдзіны верасьня г.г. (а дакладней, зь 17-га чысла) з ЗША сталі паступаць вельмі цікавыя паведамленьні (дарэчы, іх з-за важнасьці вымушаны былі падаваць нават ліберальныя СМІ – такія, напрыклад, як радыё “Свабода”; і гэта нягледзячы на выразны анты-ліберастычны зьмест гэтых паведамленьняў, які, зразумела, хаваўся). Маўляў, у Ню-Ёрку зьявілася група энтузіястаў-дзівакоў (спачатку некалькі дзесяткаў), якія ўсталявалі намёты ў фінансавым цэнтры Ню-Ёрка – паблізу ад Ўол-Стрыт, на плошчы “Дзукоці-парк” на Манхэтэне, і аб’явілі сябе ініцыятарамі стварэньня руху “Захапі (займі, акупуй) Ўол-Стрыт” (Occupy Wall Street). Гэта былі пераважна маладыя людзі, якія прапанавалі арганізавана пратэставаць супраць палітыкі ўладаў, якая праводзіцца ў інтарэсах буйных “міжнародных”, у т.л. фінансавых карпарацый, а не звычайных грамадзян.

Далей »

Беларусы пратэстуюць супраць фінансавай падтрымкі “Захадам” цяперскага рэжыму ў Беларусі

Кастрычнік 23, 2011 | Няма каментараў

Сябры рэдакцыі заўсёды лічылі, што фінансавая падтрымка этнацыднага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі як з боку “Расеі”, так і з боку “Захаду” – гэта найперш проста падтрымка гэтага рэжыму. Яе прычына ў тым, што рэжым якраз і мае этнацыдны характар — спачатку адбываецца зьнішчэньне беларускай мовы, гістарычнай памяці, нацыянальнай культуры, а затым чужынцам будзе лягчэй захапіць нашы заводы, нафта-газаправоды, зямлю, лясы, транзітныя шляхі ды іншыя каштоўнасьці беларускага народу. Менавіна таму “ўсходнікі” й “заходнікі” фінансава падтрымліваюць цяперцаў. Ведаюць, што робяць… Але пасьля 19.12.2010 фундаваньне этнацыднага рэжыму ў Беларусі, каб падтрымаць яго на плаву, пачало выглядаць ўжо зусім цынічна. У вялікай колькасьці беларусаў паадчыняліся вочы, а беларусы за мяжой наважыліся нават на серыю акцый пратэсту. Мы вырашылі зафіксаваць гэтыя падзеі і зьвярнуць увагу нашых чытачоў на іх.

Рэдакцыя.

Далей »

Краіна, якая выйграла таргі, кіруецца ашуканцамі, бандытамі, шпіёнамі

Снежань 4, 2010 | Каментары (6)

Эдвард Лукас

З нагоды нядаўняга абнародаваньня праз WikiLeaks сакрэтнай дыпламатычнай перапіскі ў СМІ пачалі зьяўляцца артыкулы тых, хто і раней папярэджваў пра небясьпеку новай хвалі расейскага імперыялізму для цывілізаванага сьвету. Ніжэй падаецца пераклад артыкула аднаго з буйнейшых адмыслоўцаў па Расеі на Захадзе Эдварда Лукаса (гл. фота зьлева), узятага з папулярнага заходняга выданьня Дэйлі Мэйл (гл.  http://www.dailymail.co.uk/debate/article-1335193/World-Cup-2018-Ruled-crooks-thugs-spies—country-won-bid.html). Нашыя ўяўленьні па ўзьнятых пытаньнях шмат у чым супадаюць з пазіцыяй гэтага дасьледчыка, таму гэта ня першы артыкул спадара Эдварда, які выстаўляецца на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Нечаканы падарунак: заходнікі самі заявілі, што іх “правы чалавека” супярэчаць сапраўднай дэмакратыі

Ліпень 31, 2010 | Каментары (4)

Рэдакцыя

Наш сайт ідэалагічны. А гэта значыць, што нас найбольш цікавіць ідэалагічнае абгрунтаваньне тых ці іншых грамадскі значных дзеяньняў уладаў ці любых іншых сацыльна-актыўных асоб і груп. У сувязі з гэтым мы стала вывучаем асаблівасьці грамадскага ўладкаваньня заходняга сьвету, якое сёньня ўпарта прапануецца нам у якасьці альтэрнатывы цяперскаму рэжыму Лу-кі. Гэтае вывучэньне ўсё больш вядзе да думкі, што ліберальная прапанова на справе ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай палітыцы каланіяльных беларусафобскіх уладаў, якія вось ужо 17-ы год душаць любыя парасткі беларускай дэмакратыі. Усе буйныя знаходкі, пацьвярджаючыя гэта, выстаўляюцца на сайце. Ніжэй пойдзе гаворка пра чарговы такі факт, які стаў вынікам самавыкрыцьця заходніх ліберастызатараў, што і стала для нас каштоўным падарункам.

Далей »

Украінцы ня згодныя з ацэнкай Еўрапарламентам Сьцяпана Бандэры. Мы – таксама.

Люты 27, 2010 | Каментары (7)

Паводле http://www.svaboda.org/content/article/1969594.html

d09fd0b0d0bbd18fd0bad196-d0b7d0bdd0bed19eУ сваёй учорашняй рэзалюцыі Еўрапарламент асудзіў і заклікаў перагледзець рашэньне былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі надаць званьне Героя Украіны кіраўніку Арганізацыі Ўкраінскіх Нацыяналістаў (АУН) Сьцяпану Бандэру. Заклік адмяніць адпаведны ўказ Юшчанкі “зьяўляецца прыкрым элемэнтам прынятай учора Еўрапарламентам рэзалюцыі”. Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода заявіў старшыня Камітэту ў пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Барыс Тарасюк.

Далей »

Што можа быць горш, чым ніякай падтрымкі з боку “Эўропы” для беларускай дэмакратыі?

Люты 15, 2010 | Каментары (3)

Рэдакцыя

d0add19ed180d0b0d0bfd0b5d0b9d186d18bНа папярэдні артыкул, у якім распавядаецца, як спадар В.Грыцук зьвяртаўся да АБСЕ зь вялікай просьбай дапамагчы спыніць этнацыд беларусаў у Беларусі, чытач пад нікам “Сяргей” даслаў каментар-пытаньне: “Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?”. Мы пашыраем гэтае пытаньне: а якая была рэакцыя АБСЕ, усяго ЕўраЗьвязу? Адказваючы на гэтае пытаньне, хочам зьвярнуць увагу і “Сяргея”, і ўсіх іншых чытачоў нашага сайта, што за наступныя 4 месяцы ня толькі не назіралася ніякай дапамогі беларусам ці хаця б нейкай рэакцыі спачуваньня з боку “Эўропы” (да іх адсутнасьці мы за апошнія 15 гадоў ужо прызвычаіліся), а было значна горш – была прадэманстравана моцная падтрымка “дыскрымінуемай”… “польскай меншасьці” ў Беларусі. Але спачатку факты.

Далей »

SOS! Беларуская нацыя — у небясьпецы!

Люты 14, 2010 | Каментары (1)

Валеры Грыцук

d093d180d18bd186d183d0baАўтар пададзенага ніжэй тэксту — палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.

Далей »

Пра ідэалагічныя карані глабальных крызісаў (частка 2)

Люты 8, 2010 | Каментары (1)

Міхаіл Аляксандраў

Сёньня зьявіліся навукоўцы і эканамісты, якія сцьвярджаюць, што прычынамі [найгалоўнымі! – Рэд.] перажываемых сьветам глабальных фінансавага і экалагічнага крызісаў на нашай планеце зьяўляюцца наступствы паступовага назапашваньня на працягу стагоддзяў немаральных і чалавеканенавісьніцкіх дактрын, выкладзеных у шэрагу духоўных ідэалогій.

Далей »

Пра ідэалагічныя карані глабальных крызісаў (частка 1)

Люты 7, 2010 | Каментары (18)

Міхаіл Аляксандраў (паводле forums.svetrus.org/showthread.php?t=3838)

d097d18fd0bcd0bbd196-d0b7d18cd0bdd196d188d187d18dd0bdd18cd0bdd0b5Адзін з нашых наведвальнікаў, які дасёньня ня выбачыўся за неабгрунтаваныя напады на Анатоля Белага і Васіля Чырванія, запатрабаваў ад нас выбачыцца перад веруючымі хрысьціянамі за тое, што мы напісалі, што Біблія – гэта “сіянісцкі праект”. З гэтай нагоды вымушаны зноў зьмяніць нашыя планы і нагадаць: па-першае, мы ў рэдакцыі грунтуемся на навуковых падыходах ў пошуку ісьціны і таму не абмежаваны рэлігійнымі догмамі; па-другое, нягледзячы на гэта, даем адказ у выглядзе ніжэй пададзенага артыкула (асабліва яго 2-й часткі). На яго мы натрапілі нядаўна, але ў артыкуле нас зьдзівіла прысутнасьць многіх паняцьцяў, якія мы ўжо даўно выпрацавалі й выкарыстоўваем, а таксама многія думкі, да якіх мы таксама даўно і самастойна прыйшлі. Лічым матэрыял надзвычай карысным, хаця некаторыя дэталі хацелася б удакладніць. Калі яго будзе недастаткова, мы гатовыя тэму разьвіць.

Рэдакцыя.

Далей »

Стонавы-банцары і халуйствуючыя перад імі бенедзікты…

Жнівень 11, 2009 | Каментары (9)

Aлесь Астроўскі

d0a1d182d0bed0bdd0b0d19e-d091d0b0d0bdd186d18bd180У першыя дні жніўня – самага адпаведнага месяца для “легалізацыі” па-ціхаму праз СМІ розных ідэек – на радыё “Свабода” ўсплыла праблематыка ўзаемаадносін беларускага народу на яго этнічнай тэрыторыі (і ў сёньняшніх трагічных этнацыдна-генацыдных варунках!) з рознымі ксенаэтнічнымі групамі, на шчасьце прысутнымі пакуль у меншасьці на нашай зямлі. Я вырашыў паўдзельнічаць ў дыскусіі па некаторых матэрыялах, якія прайшлі там. У выніку атрымалася вялікая і, што найважней, хрыстаматыйная ілюстрацыя, вартая таго, каб быць зафіксаванай на нашым сайце. Лічу, што матэрыял патрэбны і для нашых чытачоў, і для гісторыі, і для будучага падручніка па зьмястоўнай дэмакратыі й сістэмным гуманізьме (зьлева фота Ігара Банцара — 1, Леаніда Стонава – 2).

Далей »

Гнілыя зубы старай патаскухі — “Эўропы” (Д пр-п 120)

Чэрвень 30, 2009 | Каментары (7)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d09fd090d0a0d095Усе гады́, якія мы працуем у сеціве, тлумачым, што шлях прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі скіраваны ўверх (а ня так, як лічаць некаторыя: калі кепска зьлева, трэба рухацца ўправа), што трэба разьлічваць на стварэньне ўласнай самастойнай, аднім словам — суб’ектнай, прабеларускай сілы і ў меншай ступені разьлічваць на дабрадзеяў ці на ўсходзе, ці на захадзе. Ня раз з нагоды гэтай паставы ў нас была “радасьць са сьлязьмі на вачах” — падзеі паказвалі на вернасьць нашай пазіцыі, але мелі негатыўнае значэньне для нашага народа. Аднак, як высьвятляецца, стратэгічныя сьветаглядныя прынцыпы так лёгка не мяняюцца. Патрэбна праца і праца. Сёньня мы падаем тры чарговыя матэрыялы, якія выкрываюць дэфектыўнасьць абсалютнага ўспрыняцьця лозунга “Беларусь – у Эўропу!”, як і яго носьбітаў… Пачнем з матэрыяла Валянціна Жданко “Спачатку — мараторый, потым — статус у ПАРЭ”, пададзенага тут: www.svaboda.org/content/article/1760756.html.

Далей »

“Эксьперты ААН”: “… а абязьлюдзелую Беларусь трэба засяліць выхадцамі… з Азіі й Афрыкі” (ФАЗВ–1)

Сакавік 26, 2009 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

d0a4d090d097d092-1Некаторым нашым чытачам можа падацца, што мы сваімі прагнозамі пішам гісторыю будучых падзей, а паколькі прагнозы ў асноўным негатыўныя – дык ледзь ня самі наклікаем бяду. Аднак, па-першае, падзеі ў сёньняшнім сьвеце масава разгортваюцца ў дэструктыўным ключы (фактычна, усе сацыяльныя паразіты што хочуць – тое і робяць, адкрыта рыхтуючы чарговы глабальны катаклізм). А, па-другое, проста мы, як і павінны рабіць усе навукоўцы, робім свае высновы не пад уплывам намаўленьня, а на грунце аб’ектыўных фактаў, сістэматызуючы іх і выяўляючы заканамернасьці. Так і атрымліваюцца прагнозы, якія спраўджваюцца. Адсюль пытаньне ня ў тым, што мы ў нечым вінаватыя, а чаму ў беларускай інфармацыйнай прасторы мы такія адзіныя… Так, вось ужо пару гадоў мы паказваем, што самому існаваньню беларускага народу, а тым больш яго свабоде і дабрабыту пагражае ня толькі “Расея”, а і г.зв. “Захад” (мы нават адпаведныя рубрыкі завялі, каб зьбіраць факты). Гэтую лінію мы праводзім насуперак магутнай і багата праплочанай плыні, якая дамінуе ў сёньняшняй “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” (тая сьцьвярджае, што “Захад” – наша выратаваньне…). Пакуль Захад ціха дэградаваў, мы абмяжоўваліся крытыкай таго, што там адбываецца. Аднак сёньня “Захад” пачаў актыўна ўмешвацца ў беларускія падзеі – маска “памочнікаў” у будаваньні беларускай дэмакратыі скінутая. У такіх абставінах адэкватным становіцца ня проста сачэньне, а пратэст. Для таго, каб наша такая пазіцыя не зацерлася наступнымі падзеямі, вырашылі завесьці рубрыку: Фіксуем акты “заходняга” варварства (усе фота і малюнкі, а таксама ўсе іншыя матэрыялы ўзяты з сайта радыё “Свабода”).

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы