nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

4.3. Інтэрнацыяналізм сапраўдн.

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ

Сакавік 16, 2014 | Каментары (1)

Мы, прадстаўнікі беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, асуджаем чарговую імперскую агрэсію Расеі ды разьвязаную з боку Масквы вайну з Украінай.

Выказваем пратэст супраць умяшаньня ва ўнутраныя справы незалежнай еўрапейскай дзяржавы, а таксама вызнаем тэрытарыяльную цэласьць Украіны.

Гэтаксама мы асуджаем ганебныя ды небясьпечныя дзеяньні пануючага ў Беларусі рэжыму. Разьмяшчэньне на нашай зямлі дадатковых расейскіх войскаў ды актывізацыя расейскіх імперскіх структур у чарговы раз дэманструюць каланіяльную залежнасьць мясцовага рэжыму ад маскоўскіх бонзаў. З-за падобнай палітыкі цяперашніх уладаў Беларусь уцягваецца ў імперскую авантуру Крамля з непрадказальнымі наступствамі для самаго беларускага народу…

Мы зьдзіўлены слабой рэакцыяй на гэтыя падзеі кіраўнікоў афіцыйных апазіцыйных партый ды рухаў у Беларусі, якія вызнаюць сябе дэмакратычнымі. Тое, што прадстаўнікі  легальных апазіцыйных структур дасёньня не выказалі арганізаванага і адназначнага асуджэньня імперскай агрэсіі Масквы, а абмежаваліся ў асноўным агульна-пацыфісцкімі заклікамі, дыскрэдытуе іх ў вачах нашага і ўкраінскага народаў.

Зьвяртаемся да беларускага народу аказваць усямерную падтрымку справядлівай нацыянальна-вызвольнай барацьбе ўкраінскага народу.

Жыве Беларусь!

Слава Ўкраіне!


Сяргей Высоцкі — кіраўнік АК Беларускай Партыі Свабоды.

Алесь Астроўскі — ініцыятар стварэньня Беларускага Дэмакратычнага Руху.

Леанід Акаловіч — сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Яўген Мурашка — старшыня Зьвязу беларусаў Нямеччыны.

16.03.2014 г.

 

МЮНХЕНІЗМ — заўсёдная еўрапейская “палітыка”

Сакавік 15, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

МюнхенізмНа наступным тыдні Еўразьвяз мае намер накласьці на “Расею” больш жорсткія санкцыі. Плануецца забараніць уезд у ЕЗ і замарозіць банкаўскія рахункі шэрагу адказных за інвазію ў Крым. Магчыма адмова ад удзелу краін «вялікай васьмёркі» ў чэрвеньскім саміце, які павінен прайсьці ў Сочы. Аднак такіх санкцый у дачыненьні да галоўных злачынцаў — Пуціна і Лаўрова — ня будзе. З нагоды гэтых ды іншых паводзін “Еўропы” вядомы летувіскі палітык, член Еўрапарламенту Вітаўтас Ландсбергіс даў інтэрвю аднаму зь летувіскіх СМІ (http://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/38416/v._landsbergis_es_planuojamos_sankcijos_rusijai_tai_visciuku_sankcijos_smaugliui). Паколькі мы не перакладаем зь летувіскай, адказы Ландсбергіса, мы ўзялі зь іншых сайтаў —   http://www.newsbalt.ru/detail/?ID=21101; http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/03/13/103532.shtml.

Далей »

Як зьбіраюцца ваяваць расейскія імперасты ва Ўкраіне

Сакавік 15, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

ІмперастыСёньня расейскую імперыю зноў трасе прыступ ваеннай гарачкі. У які ўжо раз за яе крывавую гісторыю… І колькі разумныя людзі нават у Расеі ні крычаць: “Спыніцеся расеяне! Адумайцеся!” (гл., напрыклад, папярэдні матэрыял), —  ваенную ліхаманку ўтаймаваць хутчэй за ўсё не атрымаецца. Момант пачатку гарачай фазы вайны набліжаецца з кожнай гадзінай… На гэтым фоне найбольш дальнабачныя людзі задаюцца ключавым пытаньнем:   “ХТО хоча нацкаваць два славянскія народы ў братазабойчай вайне?! ХТО стаіць за сьпіной у Пуціна і яго асяроддзя, прымушаючы рабіць усё так, каб пасіянарныя рускія і ўкраінцы пазабівалі адзін аднаго?!…”   Гучыць таксама й іншае пытаньне: “А як зьбіраюцца ваяваць ашалелыя расейскія імперасты ва Ўкраіне?”. На яго дасьведчаныя гісторыкі адказваюць: “Як-як, як заўсёды. З дапамогай “жывога шчыта” зь мірных жыхароў-закладнікаў. Так расейскія “бравыя салдаты” заўсёды рабілі, у т.л. нядаўна ў Чачні”… На ютубе зьявілася кароткае відэа (тут: http://www.youtube.com/watch?v=qba0qLDDy5M; дубль тут: http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/03/13/103530.shtml), дзе ёсьць пацьвярджальныя кады з нядаўняй прэс-канферэнцыі Пуціна, а таксама дакумент-радыёперахват перамовай паміж расейскімі вайскоўцамі ў Чачні. Вышэй мы выставілі кадры з гэтага кіно, а ніжэй — тэкст, які яго суправаджае.

Далей »

Рэакцыя значна больш прыстойных людзей у Расеі (+ дадатак)

Сакавік 13, 2014 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Прыстойныя 1А вось і рэакцыя з боку прыстойных расейскіх творчых людзей на акцыю Міністэрства культуры Расеі й набліжаных да яго асоб, пра якую паінфармавана ў папярэднім матэрыяле. Шчыра скажам: мы на гэта разьлічвалі, гэтага чакалі — як ведаюць сталыя чытачы сайта, мы рэгулярна заклікалі падзяляць паняцьці “расейскі імперыяліст” і “рускі чалавек” ці “жыхар Расеі”. І вось, нарэшце, маем цьвёрды і значны доказ. Гаворка пра тое, што на сайце Саюзу кінематаграфістаў Расеі зьявіўся адказ расейскіх кінематаграфістаў украінскім калегам пад назвай “Мы з вамі!” (гл. http://www.kinosoyuz.com/news/?pub=2285). Але па сутнасьці гэта і адначасны адказ “расейскім калегам”, якія безаглядна паклалі свой аўтарытэт пад ногі Пуціна… Выстаўляем ніжэй тэкст гэтага звароту і прозьвішчы больш за 200  падпісантаў (на сёньня).  

Далей »

А мы думалі, яны прыстойныя людзі… (+ дадатак)

Сакавік 12, 2014 | Каментары (5)

Непрыстойныя 1Узброены напад расейскай імперыі на незалежную ўкраінскую дзяржаву, якая імкнецца стаць на шлях сапраўды дэмакратычнага разьвіцьця, стаў момантам ісьціны для вельмі многіх. Чытачы нашага сайта маглі заўважыць, як мы выкарыстоўваем гэту сітуацыю ў т.л. і для таго, каб выяўляць прыстойных людзей сярод жыхароў Расеі (асабліва рускіх па нацыянальнасьці). Аднак, “момант ісьціны” працуе і ў супрацьлеглы бок. Учора інтэрнэт-супольнасьць моцна страсянула навіна, што 86 дзеячаў расейскай культуры выступілі з адкрытым лістом, у якім падтрымалі агрэсіўныя, злачынныя дзеяньні расейскай імперыі й асабіста Пуціна. Ліст быў выстаўлены на сайце Міністэрства культуры РФ (http://mkrf.ru/press-tsentr/novosti/ministerstvo/deyateli-kultury-rossii-v-podderzhku-pozitsii-prezidenta-po-ukraine-i-krymu) і быў азаглаўлены “Дзеячы культуры Расеі — у падтрымку пазіцыі Прэзідэнта (Пуціна) па Ўкраіне і Крыму”. Ніжэй мы выстаўляем тэкст гэтага ліста, сьпіс падпісантаў (на момант выстаўленьня нашага матэрыяла іх ужо больш за 100), фота тых зь іх, каго мы прымушаны найчасьцей бачыць на нашых беларускіх тэлеэкранах, а таксама наш каментар да ўсёй гэтай сітуацыі (прозьвішчы і рэгаліі-пасады падпісантаў мы наўмысна не перакладалі).

Далей »

Бжэзінскі запрапанаваў Расеі “фінскі варыянт”

Сакавік 10, 2014 | Каментары (1)

Бжызя 1У пытаньні створанага расейскай імперыяй вайскова-палітычнага крызісу вакол Украіны, які набыў ужо напаўглабальны маштаб, выступіў вядомы амерыканскі палітолаг Зьбігнеў Бжэзінскі. У канцы лютага г.г. ім ва ўплывовым выданьні “The Financial Times” быў апублікаваны артыкул «Расеі трэба, каб ёй што да Ўкраіны запрапанавалі «фінскі варыянт»» (гл. http://www.ft.com/intl/cms/s/0/e855408c-9bf6-11e3-afe3-00144feab7de.html#axzz2vYusTcGU). Пазіцыя аўтара мае істотныя нюансы ў параўнаньні з пазіцыяй Кісінджара (гл. папярэдні матэрыял). Гэта стала прычынай бурлівай рэакцыі некаторых расейскіх “патрыётаў” на мірныя прапановы пана Зьбігнева. Сітуацыю мы прызналі дастаткова цікавай, каб падаць артыкул Бжэзінскага, затым прыклад расейскай рэакцыі на яго, а затым і наш каментар.

Рэдакцыя.

Далей »

У краінах НАТА кажуць, што Пуцін страціў розум, але дапамагаць украінцам пакуль не сьпяшаюцца

Сакавік 7, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Пуцін-Захад 1Сёньня ўжо і на Захадзе розныя людзі пачалі заўважаць, што “Захад” не сьпяшаецца выканаць сваё абяцаньне забясьпечыць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ва ўмовах пагрозы ёй. Выстаўляем ніжэй два артыкулы — адзін з Турэччыны, другі з Брытаніі — якія гэта пацьвярджаюць. Іх карысна пачытаць тым, хто ўсё яшчэ не ўсьведамляе (нягледзячы на нашы шматлікія доказы, тлумачэньні, папярэджваньні), што Захаду, на які можна абаперціся любому народу ў час змаганьня за незалежнасьць, дэмакратыю, справядлівасьць, як такога ў прынцыпе не існуе

Далей »

Гэта ўжо было

Сакавік 6, 2014 | Каментары (6)

Зубаў

 

Мы працягваем вышукваць у Расеі прыстойных рускіх людзей, зь якімі можна, з нагоды, спрабаваць размаўляць. Агрэсія расейскай імперыі на Ўкраіну несумніўна спрыяе выяўленьню такіх людзей (у сітуацыі маштабнага і відавочнага злачынства прыстойныя людзі павінны голасна абурацца…). Ніжэй падаем артыкул доктара гістарычных навук, прафесара Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МДІМА) — адной з самых прэстыжных ВНУ Расеі — Андрэя Зубава (гл. фота). Што адбылося пасьля яго абнародаваньня, мы паінфармуем пазьней (тэкст узяты адсюль: http://www.vedomosti.ru/opinion/news/23467291/andrej-zubov-eto-uzhe-bylo).

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 3а: іх і нашы мэты)

Сакавік 5, 2014 | Каментары (6)

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

Кантужаныя 1Каб спрагназаваць магчымыя падзеі ў сьвеце, найперш трэба мець максімальна поўныя і дакладныя веды пра суб’ектныя сілы, якія ў ім дзеюць, а таксама пра мэты, якія гэтыя сілы імкнуцца дасягнуць. У свой час, усьвядоміўшы гэта, мы ў рэдакцыі спынілі выкарыстоўваць такія выразы, як “Расея супрацьстаіць Захаду”, “Захад змагаецца за дэмакратыю”, “Беларусь адказала на выпады ЗША” ды аналагічныя з-за іх поўнай бессэнсоўнасьці (гэтыя паняцьці ў нас цяпер, як правіла, азначаюць тэрыторыі адпаведных дзяржаў, якія ня могуць “змагацца, супрацоўнічаць, прамаўляць, супрацьстаяць”). Разам з тым, мы ўжо шмат гадоў са старонак сайта прапаноўваем выкарыстоўваць адэкватныя назвы канкрэтных грамадска-палітычных сіл, якія дзеюць у Беларусі, Еўропе, Сьвеце (і нам становіцца сумна кожны раз, калі нашы чытачы працягваюць казаць і пісаць слоўцы, якія нічога не даюць для разуменьня сітуацыі, акрамя адуважвальнага туману ў галаве). Каб зрабіць прагноз на будучыню, без адэкватных паняцьцяў тым больш не абысьціся… Сёньня вырашаецца лёс Украіны, будучыня Беларусі й усёй Цэнтральнай Еўропы. Што будзе ва Ўкраіне далей? Чым усё закончыцца? Хто пераможа? – такія пытаньні хвалююць сёньня вельмі многіх. Давайце на грунце адзначанага і тых зьвестак, якія мы падалі ў першых дзьвюх чатках данага матэрыяла, сфармулюем наш прагноз будучай хады падзей у і вакол Украіны.   

Далей »

Беларусы, спынім захопніцкую вайну

Сакавік 4, 2014 | Каментары (2)

Яўген Мурашка

Мурашка 1 

Адгрымеў украінскі Майдан, які забраў больш за сто людскіх жыцьцяў, сярод якіх і жыцьцё нашага зямляка гамельчаніна Міхася Жызьнеўскага. 95 забітых і памерлых ад ран. І гэта яшчэ не дакладная лічба, бо яшчэ невядома, колькі трупаў ляжыць пад руінамі Дома прафсаюзаў, дзе месьціўся шпіталь. Больш за 1000 параненых, 315 зьніклых бязь вестак. І гэта, відаць, няпоўны рахунак за права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі. Але недарэмна палегла “Нябесная сотня”. Яна лягла ў падмурак новай Україны, якая, дзякуючы ахвярнасьці сваіх лепшых сыноў, паўстала у новым абліччы.

Далей »

Расейская імперыякратыя аб’явіла вайну ўкраінскаму народу — злачынства, якому ня будзе прабачэньня!

Сакавік 2, 2014 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

ВАЙНА

 

Сёньня, 1 сакавіка 2014 года, нягледзячы на выхадны дзень, Савет Федэрацыі Расеі прагаласаваў (адзінагалосна) за “ўвядзеньне войскаў на тэрыторыю Украіны”. Старшыня Савету Федэрацыі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што пастанова аб выкарыстаньні расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны ўступае ў сілу з моманту яе прыняцьця. Савет Федэрацыі сабраўся па просьбе Пуціна.

Далей »

Ад саветчыны да рускасьці

Люты 25, 2014 | Каментары (9)

Мамонаў 5

 

Выстаўлены ніжэй тэкст узяты намі з г.зв. “Блакнота рускага недабітка” (http://ugunskrusts83.livejournal.com/). Аўтар яго нібы і невядомы, але па стылі й індэйных прынцыпах артыкул напэўна належыць аўтару папярэдняга артыкула — рускаму нацыяналісту Фёдару Мамонаву. Лічым, што гэты тэкст можа быць цікавы ня толькі рускім, а і тым, хто цікавіцца беларускай ідэалогіяй і палітыкай. Дзякуючы гэтаму артыкулу перад намі вымалёўваецца яшчэ адзін тып “рускага нацыяналіста” (узята адсюль: http://ugunskrusts83.livejournal.com/358633.html; дзіўная ілюстрацыя адтуль жа).

Далей »

Разгром чырвонага логава ў Крыме цалкам у рускіх інтарэсах

Люты 25, 2014 | Няма каментараў

Мамонаў 1У сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі ў Кіеве рэзка абвастрылася сітуацыя ва ўкраінска-татарскім Крыме. Аднак далёка ня ўсе рускія людзі з энтузіазмам глядзяць на гэта (хаця ёсьць і такія, й іх нямала, у якіх крымскія падзеі справакавалі рэваншысцкія спадзевы). Як лічыць рэдакцыя  “Мідгард-Інфа” Фёдар Мамонаў — аўтар выстаўленага ніжэй артыкула — адрозьніваецца пасьлядоўным і выразна нецярпімым стаўленьнем да ўсялякай саветчыны [гэтым ён блізкі да аўтара папярэдняга выстаўленага ў нас матэрыяла. – Рэд.]. Сьцісла крэда Мамонава можна выказаць так: растрачваць сілы і сродкі на «абуджэньне» ідэалагічна і нават расава чужога рускім «вялікага» [“саўковага”] народу ня мае сэнсу. Замест гэтага рускім неабходна адмежавацца ад саветызаванай масы і на абраным плацдарме фармаваць паўнавартасны баявы «малы» рускі народ [а тут ён блізкі ўжо да Аляксея Шырапаева, які прапануе вылучыць унутры цяперашняй Расеі рускае Залесьсе. – Рэд.]. Відавочна, што, зыходзячы з пазіцыі Мамонава, контррэвалюцыйнае «паўстаньне» расейскамоўных жыхароў Крыма (якія выйшлі на вуліцы з чырвонымі сьцягамі, партрэтамі Сталіна і лозунгамі «Фашысты горад не атрымаюць!», «Хочам у Расею», «Пуцін — наш прэзідэнт» і т.п.) ня толькі ня можа лічыцца рускім, але і сваім цяперашнім характарам наўпрост варожае інтарэсам як украінскага, так і рускага народу (тэкст Ф.Мамонава ўзяты адсюль:  http://ugunskrusts83.livejournal.com/359284.html)

Далей »

“Шэф, усё прапала!…”

Люты 21, 2014 | Каментары (1)

Шэў 1Учорашнія падзеі ва Ўкраіне — як вакол Майдана, так і ў Вярхоўнай Радзе! — нягледзячы на ўвесь іх ахвярны трагізм, натхнілі глытком надзеі ўсіх людей добрай волі ва ўсім сьвеце. У той жа час ворагі ўкранскага народу (найперш, расейскія імперыялісты) ўпалі амаль што ў адчай… У такім стане яны, нібы п’яныя, у якіх, што ў галаве, тое і на языку, пачалі выдаваць такія “перлы” з глыбіняў сьвядомасьці, якія ў іншым стане ніколі б не агучылі… Мы вырашылі зафіксаваць на нашым сайце адзін з узорных прыкладаў такога самавыкрыцьця, які мы знайшлі на чарговым сайце г.зв. “рускіх нацыяналістаў” (гл. тут: http://nashaplaneta.su/blog/fsjopropala_ili_ukradennaja_revoljucija/2014-02-21-16159#ixzz2tx0VZNr2). Зьвяртаем увагу, аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй, вырашыў не падаваць сябе нават пад нікам. Гэтым ён выдаў “на гара” яшчэ ідзін факт: ён выдатна ведае, што ён – злодзей, які дзейнічае ў інтарэсах сатанінскіх сіл зла. І яму страшна… Паколькі аўтар тэкста — тыповы расейскі імперыяліст, мы былі вымушаныя абільна каментаваць яго па ходу тэкста.

Рэдакцыя.

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 2: меркаваньні Барыса Міронава)

Люты 19, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Міронаў 1 

 

Перад тым, як прыступіць да ўласнага аналізу кантужаных украінскім Майданам у Расеі й цяперашняй Беларусі, мы вырашылі выставіць у пісьмовым выглядзе выступ па гэтай тэме аднаго зь вядучых “рускіх нацыяналістаў” Барыса Міронава. Мы ўжо паведамлялі, што знайсьці ў Расеі сапраўдных рускіх нацыяналістаў усё яшчэ складана, таму заклікаем перацярпець імперскі прымешак у выступе (асабліва ў пачатку) гэтага ў цэлым заслужанага рускага чалавека (узята адсюль: http://nashaplaneta.su/blog/b_mironov_oligarkhi_prosypajutsja_v_kholodnom_potu_majdan/2014-02-18-15751).

Далей »

Кантужаныя Майданам (частка 1: іх думкі й словы)

Люты 17, 2014 | Каментары (2)

Рэдакцыя.

НовікаўПасьля нядаўняга нашага матэрыяла з блізкай назвай (гл. http://nashaziamlia.org/2014/02/13/6409/) мы вырашылі паказаць яшчэ адну групу “ўзбуджаных”. Цяпер гэта будуць прадстаўнікі й прыслужнікі расейскай імперыякратыі. У прынцыпе, погляды людзей падобнага тыпу на незалежнасьць, дэмакратыю, самастойнае дзяржаўнае існаваньне суседніх з расейскай імперыяй народаў даўно вядомыя і мала каму цікавыя. Але апошнім часам у іх выказваньнях сталі праступаць акцэнты, якіх нядаўна яшчэ не было (ці яны былі схаванымі) і на якія мы палічылі вартым зьвярнуць увагу нашых чытачоў. Натуральна, усё гэта справакавана актуальнымі падзеямі ва Ўкраіне.

Далей »

Зварот да данскіх казакоў

Люты 16, 2014 | Каментары (4)

Сяргей Кара

Казакі, зварот

 

Нядаўна прагучала заява, што данскія казакі гатовыя выступіць супраць Еўрамайдана — паехаць ва Ўкраіну, падтрымаць партыю ўлады, якая зраслася з мафіяй і хоча задушыць народны пратэст. У адказ на гэта выстаўляем на нашым сайце зварот Сяргея Кары (узяты адсюль: http://slavyanskaya-kultura.ru/news/politics/obraschenie-k-donskim-kazakam.html). Зь яго тэкста ўсё становіцца зразумелым, усё становіцца на свае месцы.

Рэдакцыя.

Далей »

“Падзел Расеі” як альтэрнатыва ўтопіі еўразійства

Люты 15, 2014 | Каментары (4)

ДанцоўКалі сустракаешся зь сітуацыяй, што абсалютна незнаёмыя табе людзі думаюць так, як і ты — гэта радуе. Але ня столькі з-за таго, што незалежна ад іх знайшоў  адказы на важныя пытаньні (ці нават некага апярэдзіў), колькі з-за таго, што такія сітуацыі зьяўляюцца істотным аргументам на карысьць знойдзенай аб’ектыўнасьці, агульнай праваты. А гэта для людзей з рэалістычным сьветаглядам ці не самае галоўнае. Аўтарам артыкула, які выстаўлены ніжэй, зьяўляецца Ігар Заграбельны. Яго артыкул (на гэты раз артыкул цалкам ідэалагічны) быў узяты з украінскага навукова-ідэалагічнага сайта імя ўкраінскага нацыяналіста Зьмітра Данцова (гл. фота), а канкрэтна адсюль: http://dontsov-nic.org.ua/?m=content&d=view&cid=496. Усім наведвальнікам нашага сайта настойліва раім зь ім пазнаёміцца.

Рэдактар сайта.

Далей »

Узбуджаныя Майданам

Люты 13, 2014 | Няма каментараў

НСРПадзеі ва Ўкраіне несумніўна стымулююць нацыянальна-дэмакратычную думку ў іншых славянсткіх краінах, у т.л. і ў расейскай імперыі. Ня так даўно мы выстаўлялі некаторыя матэрыялы, прысьвечаныя гэтай зьяве (гл, напрыклад, тут: http://nashaziamlia.org/2013/11/13/6052/; http://nashaziamlia.org/2013/11/26/6117/; http://nashaziamlia.org/2013/12/03/6141/; http://nashaziamlia.org/2014/01/31/6326/; http://nashaziamlia.org/2014/02/05/6366/). Артыкул, які падаецца ніжэй, дэманструе варыянт больш палітычнага, чым ідэалагічнага, думаньня (яго назва: “Палітычная барацьба — нацыянальная ўлада — дабрабыт краіны”; аўтар Вялес Алег — сябра НСР; артыкул узяты адсюль: http://via-midgard.info/news/politicheskaya-borba-nacionalnaya-vlast.htm). Яго, на наш погляд, таксама вырта зафіксаваць на нашым сайце.

Рэдакцыя.

Далей »

Колькі слоў з Майдану

Люты 10, 2014 | Каментары (1)

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 1

 

 

Лідар АК Беларускай Партыі Свабоды і адначасна аўтар гэтага тэксту цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Ён адрэагаваў вялікім каментаром на адзін з нашых апошніх артыкулаў, які прысьвечаны падзеям ва Ўкраіне. З нагоды актуальнасьці гэтых падзеяў і даверу да зьвестак Сержука як іх непасрэднага сьведкі, мы вырашылі перааформіць яго каментар у артыкул, які й выставілі ніжэй.

Рэдакцыя.

Далей »

Вадзім Штэпа: “Атаесамленьне «рускасьці» й «імперскасьці» — найлепшы спосаб разбурыць брацкія адносіны паміж рускімі ды ўкраінцамі”

Люты 5, 2014 | Каментары (1)

(Узята адсюль: http://svpressa.ru/world/article/81693/; ніжэй — фота аўтара)

Штэпа 1

 

“Адказваючы на пытаньне аб буйных расейскіх інвестыцыях ва ўкраінскую эканоміку, прэзідэнт Пуцін матываваў іх тым, што ўкраінцы зьяўляюцца «брацкім народам». Зразумела, публіка паставілася да такога тлумачэньня ськептычна — усім ясна, што ў міждзяржаўных дачыненьнях галоўную ролю маюць палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Аднак наколькі сёньня наогул дарэчная гэтая гістарычная рыторыка пра «братэрства»?

Далей »

Старонка 5 з 12« Першая...34567...10...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы