nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.3. Беларусь сёньня

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 4, заключная)

Жнівень 17, 2016 | Каментары (5)

Рэдакцыя.

Пераемнік 3в

 

Лічым артыкул Зьміцера Панкаўца (гл. папярэдні матэрыял) у цэлым правільным, але трохі павярхоўным, у стылі фармальнай справаздачы, напісанай у сьпешцы (напрыклад, пад ціскам абмежаванага часу) ці перад адпачынкам, калі ўсе твае жаданьні нястрымна накіраваны на іншае. Таму хочам запрапанаваць нашым чытачам некалькі дадатковых меркаваньняў, якія паспрабуем падаць у больш-менш сістэматызаваным выглядзе.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 3)

Жнівень 16, 2016 | Каментары (1)

Пераемнік 3а

 

 

 

А цяпер выстаўляем меркаваньне што да вышэй паданай сеціўнай спрэчкі паміж двума прыхільнікамі “руского міру”, якое на старонках “Нашай Нівы” выказаў беларускі журналіст  Зьміцер Панкавец (http://nn.by/?c=ar&i=174973).

Рэдакцыя.

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць пераемніка (частка 2)

Жнівень 12, 2016 | Каментары (6)

Рэдакцыя.

Пераемнік 1в

 

Перад азнаямленьнем з другім артыкулам  серыі таксама падаем кароткую даведку пра яго аўтара – спадара Юрыя Баранчыка. Нарадзіўся ён у 1972 годзе ў Менску. У 1994 г. скончыў філасофскае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук. Працаваў у ВНУ і міністэрстве адукацыі Беларусі, у адміністрацыі прэзідэнта РБ, Інстытуце сацыяльна-палітычных даследаваньняў пры АП РБ, міністэрстве замежных спраў, НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіраваньня Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце РБ. З 2007 года — кіраўнік расейскага інфармацыйна-аналітычнага партала «Імперыя». Падаем артыкул Баранчыка ў нязначна скарочаным і адрэдагаваным выглядзе, з нашымі кароткімі заўвагамі (https://regnum.ru/news/polit/2164093.html).

Далей »

Расейцы пачалі патрабаваць ад Лукашэнкі тэрмінова прызначыць… пераемніка (частка 1)

Жнівень 12, 2016 | Каментары (3)

Рэдакцыя.

Пераемнік 1Матэрыял, які выстаўлены ніжэй, мае пэўную гісторыю і некалькі ўдзельнікаў. Спачатку 4 жніўня г.г. на расейскім імперскім сайце REGNUM зьявіўся артыкул Аляксея Дзерманта (яго фота зьлева ўверсе) “Беларусь: што будзе пасьля Лукашэнкі?” (https://regnum.ru/news/society/2163476.html). Затым 6 жніўня на тым жа сайце сваім артыкулам “Беларусь: эліта ўжо выбрала пераемніка Лукашэнкі” па тэме выступіў Юры Баранчык (гл. фота ў другім радзе; https://regnum.ru/news/polit/2164093.html). А яшчэ праз два дні ўжо на сайце “Нашай Нівы” сваё меркаваньне пра гэты інфармацыйны ўкід выказаў Зьміцер Панкавец (яго фота ўнізе; артыкул “Regnum.ru: Макей на вуліцы Зыбіцкай рыхтуе майдан…” — http://nn.by/?c=ar&i=174973). Нам падалося, што паважаны спадар Панкавец закрануў ня ўсе важныя асьпекты паўсталай тэмы, таму мы вырашылі працягнуць яе і на нашым сайце. Пачнем з выстаўленьня ўзгаданых артыкулаў у той жа пасьлядоўнасьці і ўсуправаджэньні нашых дробных заўваг (прынцыповае каментаваньне рэдакцыя запланавана напрыканцы 3-й часткі).

Далей »

“Эстрэміст? Нацыст? Ісламіст? Значыць — беларускі нацыяналіст…”

Жнівень 6, 2016 | Каментары (14)

Рэдакцыя.

НацыяналістАдразу пасьля таго, як расейскім імперцам засьвярбіць на каго-небудзь чарговага напасьці, яны пачынаюць прыдумваць, як да новай ахвяры дачапіцца (сінонімы: прыдалбацца, дакалупацца і г.д.). Прычына ўсім даўно вядомая — як аднойчы здуру прагаварыўся воўк ягняці: “прычына ў тым, што хочацца мне есьці”. Але такое прызнаньне – рэдкае выключэньне. Расейскія імперцы праўду пра нясьцерпны сьверб свайго імперскага інстынкту ня скажуць ніколі. Будуць прыдумляць любыя зачэпкі, заяўляць абы што, але толькі каб не агаліліся і сталі бачнымі ўсім іх драпежныя імперскія іклы… Зачэпкай для нападу на Грузію ў расейцаў быў “уціск асецін”. Для нападу на Чачню, Малдову, Украіну – “уціск рускіх”. Сёньня тое ж заяўляецца пра Прыбалтыйскія краіны (http://nashaziamlia.org/2016/07/28/8703/#more-8703). Гэты шматкроць паўтораны прыём, зкапіяваны з блатных разборак, выглядаў бы сьмешна, калі б ня быў прадвесьнікам вялікіх праблем для адпаведных народаў… Сёньня зьявіліся першыя прыкметы жаданьня расейскіх імперцаў дачапіцца да беларусаў-літвінаў (два такіх факты выстаўлены ніжэй). Што гэта: сімптомы магчымай бяды на гэты раз для нас?

Далей »

“Калі апазіцыя будзе знаходзіцца ў такім стане, яна ніколі не перахопіць уладу ў цяперцаў”

Ліпень 25, 2016 | Каментары (24)

Алесь Астроўскі – рэдактар сайта.

Астроўскі 1Апошнія тыдні на наш сайт адбывалася атака прарасейскіх троляў. “Тоўстыкот” спрабаваў паўсюль па-жывёльнаму гадзіць. Самусевіч-“Мандарын”-“Дуглас” выкарыстоўваў іншую тактыку – займаўся прымітыўным рэзанёствам-“крытыканствам”, адначасна абзываючы ўсіх пагалоўна “дурнямі”, “мракабесаў”, “ідыётамі”, “неадукаванымі”, тымі, хто вярзець “трызьненьне”, увесь час нахабна тыкаў, выкарыстоўваў іншыя тролеўныя прыёмы, каб дасягнуць таго ж – сапрасаваць спакойную, этычную, калегіяльна-працоўную атмасьферу інтэлектуальнай працы сайта. Цікава, што канчаткова вывела “Мандарынку” зь сябе мая ветлівая просьба патлумачыць, чым яго грамадска-палітычная пазіцыя адрозьніваецца ад пазіцыі нашай рэдакцыі (гл. каментары тут: http://nashaziamlia.org/2016/07/13/8678/#more-8678). Пасьля чарговай порцыі слоўнагна сьмецьця вырашана было яго “каментары” далей выдаляць…

Далей »

“Сёньня мне сорамна, што я падазраваў беларускамоўных у няшчырасьці”

Ліпень 21, 2016 | Каментары (18)

Рэдакцыя.

Шарамет 1

 

Учора ў Кіеве праз падрыў машыны быў забіты вядомы ў Беларусі, на Расеі і ва Украіне журналіст Павел Шарамет (гл. фота). Спадар Павел быў чалавекам няпростым. Так, разумны. Але ці мала разумнікаў знаходзіцца сёньня на самым нізе сацыяльнай ерархіі? Між тым Шарамет з маладых гадоў і заўсёды быў на версе — займаў высокія пасады, круціўся ў асяроддзі грамадскіх вяршкоў (быў прадстаўлены, а то і сябраваў са знакавымі асобамі пераважна зь ліберальнага лагеру; гл. фота ўнізе).

Далей »

САМІТ НАТО Ў ВАРШАВЕ – ПАРАЗА І РЭЖЫМУ, І АФІЦЫЙНАЙ АПАЗІЦЫІ

Ліпень 13, 2016 | Каментары (45)

Сяргей Высоцкі – кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Яшчэ ніколі Саміт НАТО не адбываўся так блізка ад Беларусі. У адрозьненьне ад ляманту прамаскоўскай агентуры ў адміністрацыі Лу-кі ў гэтым ня бачу анічога кепскага для Беларусі. Больш за тое, правядзеньне Саміту ў непасрэдным суседстве з нашай дзяржавай магло б стаць падставай да збліжэньня Беларусі з блокам, умацаваць незалежанасьць краіны ды ейны нейтралітэт… Але гэтага ня сталася. Усё адбылося наадварот. Замест прарыву – фактычна дыпламатычная параза!

Далей »

Зянон Пазьняк: “Наперадзе абарона Незалежнасьці”

Ліпень 11, 2016 | Каментары (10)

Пазьняк 1

 

 

Сталыя чытачы нашага сайту добра ведаюць пра наша крытычнае стаўленьне да Пазьняка, як да грамадска-палітычнага дзеча, з-за яго правальнай дзейнасьці з другой паловы 1990-х.  Аднак некаторыя яго артыкулы мы лічым неабходным выстаўляць і на нашым сайце (у адрозьненьне ад нашых артыкулаў, якія ніколі не выстаўляюцца на яго сайтах) – абы была карысьць для нашага народу… Ніжэй выстаўляем выступ Зянона Пазьняка на чэрвеньскім 2016 г. Сойме КХП. Ён тэматычна складаецца нібы зь дзьвюх частак (узята адсюль: https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-napieradzie-abarona-niezaliezhnasci).

Рэдакцыя.

 

Далей »

Сёньняшняя Беларусь у цэнтры Еўропы

Травень 22, 2016 | Каментары (18)

Алесь Астроўскі

Ас.1а

 

 

 

 

 

 

Выстаўляю тэкст кароткай (гадзіннай) лекцыі, прачытанай у лістападзе 2015 г. перад студэнтамі аднаго зь кіеўскіх універсітэтаў.

Далей »

У чым нашая праўда

Травень 6, 2016 | Каментары (25)

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС-Самаабарона

Высоцкі 1

 

 

Зьвярнуў увагу на публікацыю сп. Пятра Мурзёнка. Так, над Беларусьсю згушчаюцца чорныя хмары. Расейскія танкі равуць на нашых межах, матацыклы расейскіх імперскіх фашыкаў ізноў трамбуюць беларускую зямлю, ражаныя вырадкі з імперкамі маршыруюць па нашых гарадах ды мястэчках. Каланіяльны рэжым здае краіну. Беларусы з эміграцыі перажываюць за Беларусь, шукаюць шляхі паратунку Бацькаўшчыны дзядоў. Тым часам апазіцыя ў Беларусі рыхтуецца да… чарговай гульні ў псеўдавыбары.

Далей »

Канцэпцыя Беларускай Нацыянальнай Ідэі

Травень 3, 2016 | Каментары (10)

Алег Краўцоў

Краўцоў

 

Падаем ніжэй пераклад Кастуся Травеня з кнігі Алега Краўцова (гл. фота) “Беларусь вышэй за ўсё. Аб нацыянальнай беларускай ідэі”. Мінск. 2011. Выкладзеная канцэпцыя не накіравана супраць каго-небудзь, яе мэта — развіццё беларускай нацыі ў незалежным самадастатковым накірунку (арфаграфія перакладчыка ў асноўным захаваная; канцэпцыя таксама выстаўлена тут: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1494&Itemid=71).

Далей »

Праект “Стратэгія разьвіцьця беларускай нацыі”

Красавік 26, 2016 | Каментары (36)

Мурзёнак 1Два месяцы таму ў нашу рэдакцыю зьвярнуўся беларус- эмігрант сп. Пётра Мурзёнак (гл. фота). Ён навуковец, доктар медыцынскіх навук, які ў 1990-я разам зь сям’ёй эміграваў у Канаду. Сёньня ня толькі працуе там, а і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасьці беларускай дыяспары гэтай краіны (http://novychas.by/asoba/pjotra_murzjonak_belarusk_navu) — у т.л. зьяўляецца стваральнікам і выдаўцом часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (https://sakavik.net/). Тады (2 месяцы таму) сп. Пётра прасіў разьмясьціць на нашым сайце праект “Стратэгіі разьвіцьця беларускай нацыі”, які разам зь ім распрацоўвалі Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Алег Трусаў, Ірына Шумская. Паколькі прайшло два месяцы, мы вырашылі выставіць на нашым сайце  Дапоўнены праект «СТРАТЭГІІ» (па стане на 25 сакавіка 2016 года), які мы ўзялі адсюль: https://sakavik.net/2016/04/02/%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B5%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B5%D0%BA%D1%82-%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8D%D0%B3%D1%96%D1%96-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B2%D1%96%D1%86%D1%86/ (аўтарская арфаграфія ў цэлым захаваная).

Далей »

САЦЫЯЛЬНЫ МАЛЮНАК СЬВЕТУ (удасканаленая версія)

Красавік 22, 2016 | Каментары (9)

Сяргей Шынкевіч

Шынкевіч 1Спадар Сяргей (гл. фота) — наш сталы чытач і сябра некаторых з нас. Самастойна аналізуе грамадскую рэчаіснасьць, выяўляючы найбольш істотныя, на яго погляд, заканамернасьці, спрабуе скласьці цэласныя, сістэмныя ўяўленьні. Вынікі яго працы ўжо выстаўляліся на нашым сайце (гл. http://nashaziamlia.org/2013/11/22/6099/#more-6099). Сёньня мы прэзентуем чытачам сайта ўдасканаленую версію яго “сацыяльнага малюнка сьвету”. Некаторыя асаблівасьці арфаграфіі аўтара захаваныя.

Рэдакцыя.

 

Далей »

Расейцы злапалі “Джона Сільвера”

Красавік 18, 2016 | Каментары (7)

Рэдакцыя.

Пальчыс 1

 

Як паведаміла “Наша Ніва” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=168711, аўтар — Арцём Гарбацэвіч), на адным з расейскіх чарнасоценскіх сайтаў зьявіўся матэрыял, прысьвечаны беларусу, заснавальніку сайта 1863х.com, які хаваўся пад нікам John Silver. Паводле аўтара, на справе гэта 25-гадовы ўраджэнец Ліды Эдуард Пальчыс (гл. фота). Яго затрымалі 23 студзеня пры перасячэньні ўкраінска-расейскай мяжы. Маўляў, цяпер Эдуард знаходзіцца ў СІЗА-1 па Бранскай вобласьці. Чарнасоценцы выклалі фота беларуса, зробленае, відаць, расейскімі сілавікамі. Далей карэспандэнт НН паведамляе наступнае.

Далей »

Польшча здулася як прабітая гума

Красавік 17, 2016 | Каментары (4)

Рэдакцыя.

Польшча здулася

 

Паколькі мы працягваем сачыць за тым, як заходнія краіны “дапамагаюць” беларускаму народу змагацца за ўсталяваньне зьмястоўнай дэмакратыі ў Беларусі, мы не маглі прапусьціць сенсацыйны матэрыял, які нядаўна быў выстаўлены на сайце “Польскага радыё” (гл. тут: http://radyjo.net/4/91/Artykul/247984). У беларускіх апазіцыйных СМІ гэты факт пастараліся зрабіць малаістотным (пра афіцыйныя СМІ і ўвогуле ня кажам). Мы ў такіх сітуацыях па меры сіл імкнемся рабіць наадварот – трэба ж ведаць, хто і што напраўду рабіў у цяжкі для нашага народу час… Таму ніжэй выстаўляем узгаданы матэрыял (мы яго нязначна адрэдагавалі), а затым паспрабуем пракаментаваць.

Далей »

Пісьменьнік і публіцыст Васіль Якавенка выдаў кніжку пра пошукі духоўнасьці й гармоніі ў грамадстве

Красавік 15, 2016 | Каментары (3)

Якавенка

 

Ужо ў назве данага матэрыяла знаходзіцца галоўнае з таго, пра што мы хочам паінфармаваць нашых чытачоў. А менавіта, што ў самым канцы мінулага году выйшла брашура спадара В.Якавенкі, у якой разглядаюцца некаторыя пытаньні лёсу еўрапейскіх нацый, у т.л. нашай – беларускай. Далейшы тэкст, у якім паведамляецца пра зьмест гэтай кніжкі, узяты ў асноўным адсюль (http://naviny.by/rubrics/society/2015/12/13/ic_news_116_468172/).

Рэдакцыя.

Далей »

РЭЛІГІЙНЫ АСЬПЕКТ ІДЭАЛОГІІ ЗАХОДНЕРУСІЗМУ І “ТРИЕДИНОЙ РУСИ”

Красавік 10, 2016 | Каментары (8)

Акаловіч 1

 

 

 

 

 

Леанід АКАЛОВІЧ, пратаярэй Літоўскай (беларускай) праваслаўнай царквы

 

Далей »

Там, дзе я быў. Успаміны

Красавік 7, 2016 | Каментары (7)

Віталь Куплевіч

Куплевіч 

 

Уводзіны

Надзвычай цяжка пісаць аб перажытым. Памяць адкладае самае істотнае. Другаснае сьціраецца…

Лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП) немагчыма назваць ні лячэбнымі, ні прафілякторамі. Што ж гэта за такія таямнічыя ўстановы? Паводле маіх зьвестак, у 2013 годзе ў нашай Бацькаўшчыне іх было сем. Два для жанчын, а пяць для мужчын.

Далей »

Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч

Красавік 1, 2016 | Няма каментараў

Гілевіч 129 сакавіка ўвечары пасьля цяжкай хваробы памёр Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Апошнія гады Ніл Сымонавіч займаўся выданьнем 23-томнага збору ўласных твораў. Грошы на выпуск ён выдаткоўваў са сваёй пенсіі. Па-за гэтымі тамамі засталося матэрыялу яшчэ на 7 кніг (многія творы паэта былі датаваныя 2012-14 гадамі). Нілу Гілевічу споўнілася 84 гады. Пахаваны ён будзе на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі. З нагоды смутнай падзеі выстаўляем матэрыял, прысьвечаны спадару Нілу, які ўзяты з сайта Беларускага Радыё “Рацыя” (адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/pamyor-nil-gilevich/ — і адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/shto-z-tago-shto-belarus-budze-nezale/).

Рэдакцыя.

Далей »

Нядаўна сьвет адзначаў Міжнародны дзень роднай мовы (частка 3)

Сакавік 27, 2016 | Каментары (3)

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Дзень мовы 12а

8. “Захад”.

Яго сапраўднае стаўленьне да грамадскіх праблем, як і сапраўдныя мэты лягчэй выявіць, аналіізуючы яго ўласную дзейнасьць, чым дзейнасьць/бязьдзейнасьць  вытворнай ад яго “беларускай”, “аб’яднанай”, “дэмакратычнай”…

Далей »

Старонка 2 з 3512345...102030...Апошняя »
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы