Яшчэ некалькі дзён таму мы зьбіраліся заканчваць з аналізам сучаснага стану расейскай імперыякратыі (а яна стала яшчэ больш злачыннай) і пераходзіць да нашых беларускіх праблем. У нас, якія б ні былі, але ўсё ж выбары… Аднак тут зноў заявіў пра сябе сайт WikiLeaks, паабяцаўшы абнародаваць вялікую плынь сенсацыйных матэрыялаў (на гэты раз – данясеньні амбасадараў ЗША з усяго сьвету ў Дзярждэп). Мы вырашылі пачакаць зь пераходам да іншай тэмы і… не памыліліся. Праз некалькі дзён WikiLeaks пачаў падаваць грамадскасьці (праз розныя інфармацыйныя каналы) тэксты данясеньняў амбасадараў ЗША, якія датычылі Расеі й Беларусі. Літаральна ўчора брытанскае выданьне Guardian выдала серыю такіх сенсацыйна-выкрывальных матэрыялаў. Як кажуць – якраз у тэму. Ніжэй мы падаем наш пераклад адпаведнага артыкула з Guardian (гл. http://www.guardian.co.uk/world/2010/dec/01/wikileaks-cables-russia-mafia-kleptocracy). Матэрыял ілюструецца фотакалажом “У якую Расею верыць?”
Рэдакцыя