У інтэрнэце зрэдку сустракаюцца матэрыялы, якія па сваім ідэалагічным зьмесьце (у межах прадэманстраванага) вельмі падобныя да ідэалагічнай сістэмы, якая распрацоўваецца на нашым сайце. Прыемна бачыць, што ёсьць людзі, якія незалежна ад нас думаюць, як мы. Таму мы з задавальненьнем падаем і каментуем па тэксце матэрыял Ганны Соўсь «Джон Ле Карэ: газ і нафта – зброя больш эфэктыўная за ядзерную», пададзены сёньня на саце www.svaboda.org.
Рэдакцыя.
Джон Ле Карэ – гэта літаратурны псэўданім, пад якім набыў усясьветную вядомасьць былы брытанскі выведнік Дэвід Джон Мур Корнуэл. Днямі ён даў інтэрвію італьянскай газэце La Repubblica.