Падаем частку інтэрвю, якое Ганна Соўсь узяла ў Зянона Пазьняка (поўны тэкст тут: www.svaboda.org/content/Article/1048448.html)
Рэдакцыя.
Соўсь: “Якія з каштоўнасьцяў БНР застаюцца і сёньня актуальнымі для беларускіх патрыётаў?”
Пазьняк: “Актуальна тое, што дзеячы БНР у вельмі цяжкіх умовах акупацыі, у цяжкіх умовах так званага Берасьцейскага міру, які заключылі чужыя людзі, і якім разрывалі Беларусь на часткі, у гэтых цяжкіх умовах дзеячы беларускага Адраджэньня паднялі сьцяг Незалежнасьці. Яны запалілі зорку, якая гарыць па сёньняшні дзень. Фактычна яны адрадзілі Вялікае Княства Літоўскае ў тых межах, акрамя Жмудзі, у якіх яно існавала ў залаты век сваёй гісторыі. І гэтае адраджэньне ўжо адбылося пад новай назвай, назвай Беларусь. Гэты ўсе ідэі і гэтыя пэрспэктывы былі закладзеныя і прапісаныя дзеячамі БНР. Я маю на ўвазе і грамадзкі лад – рэспубліканскі, і дэмакратыя, і нацыянальная дзяржава, і нацыянальныя межы, і этнічны склад, і культура, і будучыня. Гэтыя ідэі ўсе былі закладзеныя, і пра іх мы гаворым як пра ідэалы БНР. І гэтым ідэаламі жыло ўсё беларускае адраджэньне. І ўдалося іх ізноў паставіць на парадак дня і вярнуць незалежнасьць у часе беларускай нацыянальнай рэвалюцыі ў 1991 годзе. 25 жніўня, як і 25 сакавіка – гэта вялікая дата нашай гісторыі”.
Далей »