Барыс Керзач
1.
24 сакавіка 2002 году ў эфіры радыё “Свабода” ў рубрыцы “Вострая Брама” пад аўтарствам Сяргея Дубаўца прагучала перадача пад назовам: “Ці адказныя беларусы за галакост?” (у інтэрнэце гэты тэкст зьявіўся 26 сакавіка 2002 г.). Асабіста для мяне і гэтае пытаньне, і гэтая перадача мелі пераломна-сьветагляднае значэньне. Да таго (усяго 5 гадоў таму!) я быў чалавекам даволі абыякавым да габрэйскай тэмы, лічыў габрэйскі народ у прынцыпе такім жа пакутнікам агульналюдскай гісторыі, як і свой – беларускі. Але з-за дадзенай падзеі для мяне вельмі выразна выпнулася, што ёсьць тыя, для каго баланс выглядае інакш. Яны жадаюць, каб самым шматпакутным на Зямлі (і бесканкурэнцыйна! на ўсіх іншых, ад індэйцаў да чачэнцаў – напляваць!) усе лічылі менавіта габрэйскі народ. У адпаведнасьці з гэтым сваім жаданьнем сіяністы вядуць заўзятую інфармацыйную вайну. Цяпер і для мяне стала відавочна, што сіянізм – зьява рэальная, і што ён сам сабой у нашай рэчаіснасьці не рассмокчацца.