nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

1.2. Беларусь пераход

Сяргей Высоцкі пра галоўнае ў леташніх пратэстах у Беларусі

19 мая, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Месяц таму лідар АК БПС-Самаабарона С. Высоцкі даў вялікае інтэрвю вядомай усім нашым чытачам Алёне Васільевай – беларускай ютуб-блогерцы, якая сёньня жыве ва Украіне. Яно было прысьвечана леташнім падзеям у Беларусі й асьвятліла шэраг прынцыповых фактаў, якія могуць найістотна паўплываць на палітычны сьветагляд многіх беларусаў (асабліва непасрэдных удзельнікаў тых гістарычных падзей). Інтэрвю Высоцкага стала “прарыўным” для канала пані Васільевай, набраўшы рэкордную для яго колькасьць праглядаў. Таму мы вырашылі ня толькі падаць на нашым сайце адпаведны е-адрас гэтага інтэрвю (дарэчы, ён такі: https://www.youtube.com/watch?v=wXep9kPbh3Q), а і выставіць яго нязначна скарочаную атэкстоўку. Так, Лу-ка – прарасейскі агент, беларусафоб-этнацыдчык, дыктатар-узурпатар, які паставіў на мяжу існаваньня нашу Дзяржаву. Але ўвесь наш жыцьцёвы і грамадска-палітычны досьвед сьведчыць, што гэта яшчэ ня значыць, што тыя, хто ірвуцца яму на замену, лепшыя. Больш за тое, наш прынцып: “чарговы прарасейскі Лу-ка 2 (усе гэтыя бабарыкі-цэпкалы-ціханоўскія) будзе горшы за Лу-ку 1”, – мы па-ранейшаму лічым слушным.

Далей »

Барыс Стамахін пра актуальную сітуацыю ў Беларусі

2 мая, 2021 | 21 каментарый

Рэдакцыя.

Адным з сацыялагічных адкрыцьцяў нашай рэдакцыі зьяўляецца наступны феномен: большасьць людзей ня здольны  ўспрымаць рацыянальна аргументаваную інфармацыю для выпрацоўкі ўласнага стаўленьня да рэчаіснасьці. Яны арыентуюцца на іншыя “апоры”. Самым істотным з апошніх зьяўляецца стаўленьне да тых ці іншых падзей іх (большасьці людзей) грамадскага асяроддзя. Істотнае значэньне маюць таксама “аргументы” масавых СМДІ, якія першымі даходзяць да іх (на тое гэтыя сродкі і “масавыя”). А яшчэ маюць значэньне меркаваньні тых асоб, якія ўспрымаюцца людзьмі як аўтарытэты. І хаця ў масавага чалавека “аўтарытэтамі” далёка не заўсёды зьяўляюцца маральныя асобы, для сябраў нашай рэдакцыі прыстойнасьць чалавека, надзейна правераная практыкай жыцьця, важыць ня менш за яго інтэлектуальныя здольнасьці. Апошнія ўласьцівасьці вызначылі тое, што ў якасьці чалавека, да якога мы раім прыслухацца нашых чытачоў у інтэрпрэтацыі падзей найноўшай гісторыі, стаў Барыс Стамахін (гл. фота зьлева). Ён вядомы расейскі дысідэнт, пра якога з 2006 г. шмат разоў пісалі мы і пра якога далей скажа пані Алёна Васільева (фота справа). Інтэрвю Стамахіна пані Алёне ўзята адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=72bm4Ko2ljM. Ніжэй падаецца яго скарочаная атэкстоўка і наш невялікі каментар.

Далей »

Інтэрвю Яўгена Мурашкі й Галіны Арцёменкі ўкраінскім ды беларускім блогерам

18 красавіка, 2021 | 25 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы вырашылі ўдасканаліць выстаўлены раней мартэрыял са спасылкамі на некалькі інтэрвю нашага сталага чытача і каментатара, палітуцекача, старшыні З’адзіночаньня беларусаў Нямеччыны шаноўнага сп. Яўгена Мурашкі (на фота другі зьлева). Найперш было вырашана зрабіць кароткія атэкстоўкі інтэрвю (для палёгкі далейшай магчымай працы зь імі). Таксама было дадана важнае інтэрвю жонкі ды паплечніцы сп. Яўгена пані Галіны Арцёмекі (на фота першая справа). У лютым-красавіку г.г. яны размаўлялі з украінскімі блогерамі спадарамі Кастэнкам (першы зьлева) і Масійчуком, а таксама зь беларускай блогеркай пані Васільевай (другая справа). Прычына нашага такога стаўленьня да гэтых інтэрвю – у практычна 100%-м супадзеньні пазіцый вышэй названых асоб з пазіцыяй рэдакцыі. Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна па адпаведных адрасах, якія паданы ніжэй разам зь іх кароткім зьместам.

Далей »

Інтэрвю Яўгена Мурашкі ўкраінскаму блогеру (++ дадатак)

28 лютага, 2021 | 16 каментарыяў

Рэдакцыя.

 

 

 

Наш сталы чытач і каментатар, палітуцякач, старшыня Задзіночаньня беларусаў Нямеччыны, шаноўны сп. Яўген у канцы лютага даў некалькі інтэрвю вядомаму украінскаму блогеру сп. Кастэнка, а пазьней блогерцы Алёне Васільевай.

Знайсьці і праслухаць гэтыя інтэрвю можна тут:

Чакаем вашы каментары.

 

Ці здольна большасьць вучыцца на чужым досьведзе (частка 1)

1 лістапада, 2020 | 13 каментарыяў

Рэдакцыя.

Мы ад пачатку перад- і пасьлявыбарчых падзей у Беларусі заклікаем нашых людзей не разглядаць неабходнасьць замены Лу-кі на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе на іншую асобу ў адрыве ад захаваньня і ўмацаваньня нашай незалежнасьці. А такое магчыма толькі, калі ў пазітыўным ключы можа быць вырашана пытаньне: на каго мяняць? Калі не на сапраўднага беларускага патрыёта (а такія людзі ёсьць!; адзінае, што іх не пускае пад сафіты грамадска-палітычнага жыцьця інтэрнацыянальная мафія – саюз імперастаў зь ліберастамі), а на чарговага агента Крамля – Луку 2.0, гэта будзе кепская замена. Яна прывядзе да далейшага пагаршэньня сітуацыі ў нашай краіне – магчыма, да вайны і канчатковай страты незалежнасьці. Думка настолькі простая, што нават відавочная. Частка беларусаў яе засвоіла і выходзіць на пратэсты супраць правіцеля-узурпатара ў т.л. і з адэкватнымі слоганамі пра Пуціна і яго “рукі” (гл. фоты вышэй справа). Аднак гэтая думка большасьцю пратэстоўцаў усё яшчэ не засвоена. Працягваюць супраціўляцца нават былыя БНФ-аўцы – анатолі, міколы, сяргеі, паўлы – у т.л. і ў форме блявузганьня на нас: “памагатыя Лу-кі…”.  Таму працягваем падаваць на сайце ня толькі нашы аргументы, а і меркаваньні іншых аўтарытэтных асоб. На гэты раз хай гэта будуць больш дасьведчаныя ў абсалютна аналагічным пытаньні – адзінае, што ў сваёй краіне – украінцы. Пачнем з жыхара Украіны, публіцыста Віталя Портнікава (гл. фота вышэй зьлева), які нядаўна даў інтэрвю “Свабодзе”, дзе заявіў, што Беларусь – калонія Расеі, і што пакуль будзе так, ніякая барацьба грамадзян за свабодныя выбары ня дасьць плёну (на “беларускай” “Свабодзе” – нездарма мы ўвесь час пішам гэтыя словы ў дзьвюкосьсях – матэрыял быў выдалены; гл. тут –  https://svabod1.azureedge.net/a/30882473.html).

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць разьвязка набліжаецца (частка 3)

25 кастрычніка, 2020 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Цяпер, пасьля лепшай арыетацыі ва ўнутры- і вакол-беларускай гамадска-палітычнай сітуацыі, можна перайсьці да аналізу асноўных падзей апошніх двух тыдняў. Яны нечакана “выбухнулі” на фоне паступовага сьціханьня маштабных падзей на вуліцах нашых гарадоў (на што несумніўна паўплывалі псіхічная стомленасьць людзей, рэпрэсіі з боку оркаў рэжыму, пэўнае расчараваньне ў “новай апазіцыі”) і азнаменавалі сабой пераход рэвалюцыі пратэсту ў новую фазу. Можна было чакаць, што ў сувязі з азначанай хадой падзей у Беларусі найперш актывізуюцца зь нейкімі новымі прапановамі і метадамі дзеяньня “апазіцынеры-2020”. Аднак першым, хто “падкінуў дроваў” у падзеі найноўшай гісторыі Беларусі, аказаўся сам Лу-ка.

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць, разьвязка набліжаецца (частка 2)

23 кастрычніка, 2020 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя.

Многія кажуць, што ўжо ведаюць Лу-ку, “як аблупленага” ­– настолькі, што ўжо глядзець на яго ня могуць… Аднак перад тым, як казаць пра тых, хто ірвецца яму на зьмену, варта нагадаць некаторыя забытыя факты пра Лу-ку, якія дапамогуць паставіць правільныя пытаньні ў дачыненьні да яго “зьменшчыкаў”. Памятаеце, т. Лу-ка спачатку, у 1994-м, быў “усенародна абраным ПП РБ”? Аднак пазьней аказаўся “аўтарытарным кіраўніком”, яшчэ пазьней – “апошнім дыктатарам Еўропы”, а сёньня ўжо чутно пра “тыранію ў Беларусі”… Між тым Лу-ка, якім ёсьць цяпер, такім і быў 26 гадоў таму! Першы “рэферэндум” зь вяртаньнем БССРаўскай сімболікі і, фактычна, адменай дзяржаўнасьці нашай мовы адбыўся, дзякуючы Лу-ку, яшчэ ў 1995-м. Зьбіцьцё і выкіданьне дэпутатаў-галадоўнікаў з авальнай залы беларускага Парламенту (гл. фота ўверсе) адбылося тады ж і па яго загадзе. Праз год Лу-ка пры падтрымцы з Расеі і ўвогуле разганяе Вярхоўны Савет і фактычна прызначае свой ВС – “ручны ды ператраханы” (у 1996-м ужо чарговая частка ВС на чале з Сямёнам Шарэцкім, дарэчы, вельмі прыстойным чалавекам, не пагадзілася з такімі падзеямі – засталася ў апазіцыйным ВС, які, аднак, праіснаваў нядоўга). Літаральна яшчэ праз пару гадоў у Беларусі пачалі “зьнікаць” многія ключавыя фігуры апазіцыі, прычым, настолькі далёка, што дасёньня не вярнуліся… Усё адзначанае і рознае іншае было больш за 20 гадоў таму. Уяўляеце, колькі гадоў мы страцілі? Між тым, ужо тады, у сярэдзіне 1990-х, было шмат людзей, якія “цалкам прачыталі” Лу-ку. Аднак на іх заклікі маса ў сваёй большасьці рэагавала маўчаньнем. Чаму не абуралася так, як цяпер? А таму, што заўвагі прыстойных людзей тады маса лічыла неістотнымі на фоне абяцаньняў “пабудаваць нябачаную ў Сьвеце дзяржаву”, якія гучалі з боку  “ўсенародна-абранага”. Многім, хто належыць сёньня да “ачунялых”, спатрэбілася страціць да чвэрці стагоддзя ўласнага жыцьця (!), каб нарэшце і ў іх галовах “туркнула”… Аднак цяпер многія ачараваныя Ціханоўскай, і зноў ня вераць папярэджаньням дальнабачных, патрыятычных беларусаў, нават не задумваюцца аб магчымасьці прыходу на месца Лу-кі 1 Лукі 2. Няўжо хочуць страціць яшчэ чвэрць стагоддзя жыцьця? Напэўна, не. Проста ня думаюць. Відаць, яшчэ замала страцілі, каб назапасіць дастаткова жыцьцёвага досьведу. Каб гісторыя не паўтарылася, давайце прыгледзімся да кіраўнікоў “новай апазіцыі”…

Далей »

Крызіс абвастраецца, значыць, разьвязка набліжаецца (частка 1)

18 кастрычніка, 2020 | 19 каментарыяў

Рэдакцыя.

Беларускі народ моцна зьдзівіў многіх сваімі рашучымі і ўпартымі пратэстнымі дзеяньнямі, якія ён, дзякуючы сучасным СМІ, дэманструе на ўвесь сьвет вось ужо больш за два месяцы (https://www.youtube.com/watch?v=4emeGGBZe_Q). Ужо гэта настолькі ўзьняла нашу нацыянальную годнасьць і міжнародную рэпутацыю, што агульным месцам для шэрагу палітолагаў стала меркаваньне пра “нараджэньне новай беларускай нацыі”. Яны, вядома, забылі пра аналагічныя “нараджэньні” ў 1918-20 гг., у 1990-91 гг. (гл. фоты вышэй), але, бог зь імі… У ходзе даных падзей асаблівае значэньне набывае тое, што адбылося ў апошні тыдзень. Гэтыя зусім нядаўнія падзеі па сваім значэньні істотна перавысілі асярэднены паказчык грамадска-палітычнай значнасьці таго, што адбывалася два папярэднія месяцы. Масаваць вулічных акцый з часам паступова зьмяншалася (мелі ўплыў іх працяглы час, рэпрэсіі з боку лукашыстаў, але ня толькі), і тут раптам адбыўся выбух якасна новых і значных падзей… Іх варта абмеркаваць, каб вызначыцца што да будучыні.

Далей »

Тое-сёе пра “Нехту”

18 верасня, 2020 | 12 каментарыяў

Рэдакцыя.

Паколькі набліжаюцца чарговыя выхадныя і многія беларусы пойдуць на вуліцы гарадоў працягваць выказваць свае патрабаваньні ў адрас уладаў, мы прапануем бліжэй пазнаёміцца з тымі, хто ў многім кіруе пратэстнымі акцыямі. Робім гэта таму, што заўсёды выступалі за тое, каб людзі ведалі праўду рэчаіснасьці. Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=jrOxsjdeccw – знаходзіцца інтэрвю, якое расейскі блогер Дудзь узяў у некаторых прадстаўнікоў каманды “Нехта”.  Назва: “NEXTA – галоўнае медыя беларускага пратэсту”.

Далей »

Зьбіцьці ды катаваньні – адна з галоўных рыс “выбарчай кампаніі” ў Беларусі ў 2020-м годзе (частка 2)

15 верасня, 2020 | 17 каментарыяў

Рэдакцыя.

Зьбіцьці беларусаў і зьдзекі над імі пачаліся ў гэтым годзе яшчэ 9 жніўня адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, працягваліся больш за месяц, адбываюцца і цяпер. Напрыклад, 13 верасьня ў нашай Горадні на вуліцы Горкага беларусаў таксама хапаˊлі оркі Лу-кі, якія прыехалі на аўтобусах з чорнымі вокнамі і ў аўтазаках – разам было 9 адзінак тэхнікі (гл. фота версе справа, жоўтыя стрэлкі паказваюць на 7 адзінак тэхнікі, дзьве ня ўвашлі ў кадр). Зь іх павыскоквалі АМАПаўцы і пачалі хапаць людзей (па назіраньнях некаторых сябраў рэдакцыі, больш за палову затрыманых былі… жанчыны). У многіх прысутных, асабліва тых, хто калісьці наглядзеўся савецкіх фільмаў пра вайну, уся гэтая аперацыя адразу стала выглядаць, як нямецкі хапун на нейкім кірмашы ў час акупацыі Беларусі ў Другой сусьветнай вайне. Такая асацыяцыя аўтаматычна выклікала патрэбу разам крычаць: “Фа-шыс-ты! Фа-шыс-ты!”.

Далей »

Алесь Астроўскі: Беларускі народ мусіць яднацца вакол адзінай мэты

29 жніўня, 2020 | 13 каментарыяў

Інтэрвю для радыё “Рацыя” (слухаць тут – https://www.racyja.com/hramadstva/ales-astrouski-belaruski-narod-musi/)

 

 

РР: Беларусы цягам апошняга тыдня паказалі сваю салідарнасьць. Выйшлі. У абсалютна неспадзяваны спосаб паказалі прыхільнасьць да нацыянальных каштоўнасьцяў. Супраць дыктатуры. Але найважнейшым матывам выхаду стаў гвалт, несувымерны з нармальным разуменьнем грамадзяніна – мірнага чалавека, які жыве ў цэнтры Еўропы.

Далей »

Сяргей Высоцкі: Думаць нацыянальна-дзяржаўнымі катэгорыямі

28 жніўня, 2020 | 4 каментарыя

 

 

Пратэстны рух у Беларусі пераходзіць у фармат “крок наперад – два назад”. Лукашэнкаўцы пераходзяць у наступ. У той жа час эканамічны крызіс праз пратэсты грамадства праяўляе сябе ў падзеньні курса беларускай валюты, што негатыўна паўплывае на дабрабыт беларусаў. Пра ўсё гэта з радыё “Рацыя” гутарыў Сяргей Высоцкі – старшыня АК Беларускай партыі Свабоды – Самаабарона (узята адсюль: https://www.racyja.com/palityka/syargej-vysotski-patrebna-suryoznaya-kan/?fbclid=IwAR0PwXK8HwqMHiOGvtDqG7dtszk7rfP2d_rYxLnGr-qCJOdFas8dW_jnD8I).

Далей »

Яўген Мурашка раіць і заклікае

26 жніўня, 2020 | 11 каментарыяў

Беларусы!

У жніўні 2020 г. мы – прыхільнікі незалежнасьці беларускай нацыі, для якіх незалежнасьць, асабістыя і нацыянальныя гонар і годнасьць не пусты гук – пачалі секчы трохгаловага зьмея. У нас атрымалася яго спыніць, зблытаць планы. Мы выйгралі першыя бойкі, але вайна працягваецца.

Далей »

Што рабіць 9.08.2020 і пасьля (++ дадатак)

3 жніўня, 2020 | 51 каментарый

Рэдакцыя.

На жаль, апошнія пару гадоў усе сябры рэдакцыі застаюцца вельмі занятыя выкананьнем сваіх прафесійных і сямейных абавязкаў. Нічога ня зробіш – спачатку трэба быць жывым (а для гэтага нешта есьці, недзе спаць), каб потым мець магчымасьць нешта рабіць для Беларусі і нашага народу. Элементарная ісьціна. Але абсалютная большасьць нашых людзей – нават прыхільнікі незалежнасьці Беларусі, нават тыя, хто сапраўды перажывае за наш беларуска-літвінскі народ – усё яшчэ застаюцца з постсавецкім менталітэтам і адзначанага не разумеюць. Ні ўключыцца ў працу рэдакцыі, ні дапамагчы рэсурсамі яны… не здагадваюцца. Як яны сабе ўяўляюць, адкуль усё бярэцца? За кошт чаго 15-ы год існуе сайт? Мо, як дзеткі, думаюць: Дзед Мікалай дапамагае? Ці нейкія анёлкі зь нябёсаў рэгулярна фундуюць нашу працу? Не, даражэнькія, усё адбываецца пасьля асноўнай працы, замест адпачынку, калі застаюцца сілы. А грошы – яны таксама патрэбныя – зь сямейнага бюджэту. Пры гэтым адзначаная вышэй ісьціна застаецца і патрабуе першачарговага падпарадкаваньня… Тым ня менш, наша Беларусь перажывае цяпер вельмі адказны час. І мы мусім, хаця б схематычна, выказаць свае меркаваньні. Вось і выкажам.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 9: наша падсумаваньне)

24 сакавіка, 2017 | 12 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач

Падсумаваньне 1

 

Напярэдадні сёлетняга сьвята 25 САКАВІКА – 99-х угодак Першага Аднаўленьня Нашай Дзяржаўнасьці – зь якім мы шчыра віншуем усіх беларусаў-вялікалітвінаў, давайце падсумуем усё, што выказалі аўтары ў данай серыі матэрыялаў (а таксама тое-сёе, што засталося па-за імі, але важна для тэмы). Нагадаем, што галоўнае пытаньне на 2017 год гучыць так: як выглядае выйсьце зь сітуацыі, калі незалежнаму існаваньню Нашай Дзяржавы ўжо крытычна пагражае і працяг панаваньня цяперска-лукашысцкага рэжыму прарасейскіх беларусафобаў-этнацыдчыкаў, і агрэсіўна-анексацыйныя планы расейскай імперыякратыі, і злачынныя намеры агентаў глабалісцка-фінансавай алігархіі? Наш падсумоўваючы аналіз і  прапановы выстаўляем ніжэй.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 6: развагі В.Куплевіча)

11 сакавіка, 2017 | 13 каментарыяў

Куплевіч 1

 

 

 

Выстаўляем артыкул Віталя Куплевіча. Сваё бачаньне актуальнай сітуацыі ў Беларусі ды вакол яе, а таксама свае прапановы што да будучыні ён абгрунтоўвае тэарэтычна, хаця і папярэджвае наступным чынам: “я не публічны палітык, ідэолаг ці філёзаф. Я толькі навуковец. Ня буду займацца гаданьнем, бо справа няўдзячная. Буду канстатаваць аб’ектыўную рэчаіснасьць, пісаць толькі цьвярозым розумам, а ня сэрцам”. Арфаграфія аўтара была часткова адрэдагавана.

Рэдакцыя.  

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 5: меркаваньне Дз.Івашына)

1 сакавіка, 2017 | 20 каментарыяў

Івашын 2

 

 

 

 

 

Сёньня выстаўляем артыкул Дзяніса Івашынарэдактара беларускай службы міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm (узята адсюль: https://informnapalm.org/by/zamarozits-russkuyu-vesnu-u-belarusi-analiz-neabhodnyya-dzeyanni/; нязначна адрэдагавана).

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 3: меркаваньне Я.Мурашкі)

19 лютага, 2017 | 18 каментарыяў

Мурашка 1

 

 

 

А ЗАЎТРА БЫЛА ВАЙНА

Паглядзіце на гэты фотаздымак. Гэта не збожжаўборачныя камбайны “Дон” з “Ростсельмашу” і не камбайны “Палесьсе” з “Гомсельмашу”. Гэта машыны, якія створаны адмыслова для забойства. Колькі тысяч людзей загінулі і яшчэ загінуць пад іх гусеніцамі, снарадамі. Так выглядае сімвал сёньняшняй Расеі.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 2: меркаваньне З. Пазьняка)

15 лютага, 2017 | 5 каментарыяў

Пазьняк 1

 

 

 

 

Літаральна на днях стаў вядомы адказ на галоўнае пытаньне 2017 году Зянона Пазьняка. Ён быў агучаны на чарговый сойме КХП. Падаем ніжэй адпаведны тэкст (узяты адсюль: http://www.bielarus.net/archives/2017/02/14/4708; карэктура наша). На колькі зь яго зразумела, што канкрэтна рабіць беларусу-вялікалітвіну, судзіць вам – наведвальнікам нашага сайта.

Рэдакцыя.

Далей »

Галоўнае пытаньне на 2017 год (частка 1: адказ Алеся Кіркевіча)

14 лютага, 2017 | 32 каментарыя

Адказ 2Цяжкім быў мінулы 2016 год, але цяперашні можа быць нашмат цяжэйшы. Маскоўцы запланавалі ўварваньне ў Беларусь, бо іх даўні сатрап беларусафоб ды этнацыдчык Лу-ка перастаў іх задавальняць. Ён і далей хоча ўладарыць. Яны ж жадаюць супрацьлеглага – замены Лу-кі, захопу Беларусі. Незалежнасьць перашкаджае планам маскоўцаў, але да Лу-кі нарэшце пачало даходзіць, што беларуская незалежнасьць – гэта не “чепуха”, а найвялікшая каштоўнасьць – адзіная гарантыя яго ўлады і фізічнага існаваньня. На што ў гэтай сітуацыі нацэльвацца прыстойным беларусам, а што лічыць адуважваньнем ці правакацыяй? Давайце паслухаем розныя меркаваньні. Сёньня выстаўляем знакаміты, хаця і далёка небясспрэчны артыкул сп. Алеся Кіркевіча (гл. фота; матэрыял узяты адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=185228).

Рэдакцыя.

Далей »

Беларусь = Літва = Беларусь

3 студзеня, 2017 | 48 каментарыяў

Зянон Пазьняк

%d0%bf%d0%b0%d0%b7%d1%8c%d0%bd%d1%8f%d0%baВыстаўляючы папярэдні матэрыял, мы разьлічвалі скіраваць думкі наведвальнікаў сайта на падрыхтоўку да супраціву нападу расейскай імперыі на нашу зямлю, які можа пачацца ў бліжэйшы час. Аднак некаторыя нашы чытачы з упартасьцю, якой яны маглі б знайсьці значна лепшае выкарыстаньне (калі, вядома, яны не агенты-правакатары), адуважылі абмеркаваньне на значна менш істотную тэму (гл. дыскусію да папярэдняга артыкула). У сувязі з гэтым мы вырашылі выкарыстаць падказку яшчэ аднаго з нашых чытачоў і выставіць сьвежы артыкул З.Пазьняка, каб закрыць на значны час адно з малаактуальных беларуска-літвінскіх пытаньняў (узята адсюль: https://pieramoha.org/artykuly/bielarus-litva; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы